Студопедия — Адыябатычныя працэсы ў атмасферы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адыябатычныя працэсы ў атмасферы






Адыябатычныя працэсы ў атмасферы маюць першараднае значэнне ў фарміраванні надвор’я і клімату. Адыябатычнымі працэсамі называюцца такія, якія працякаюць усярэдзіне асобнай паветранай масы без прытока цяпла звонку і без аддачы яго ў навакольнае асяроддзе. Адыябатус – грэчаскае слова – непраходны, непранікальны. Пад навакольным асяроддзем разумеюцца суседнія слаі паветра, зямная паверхня і касмічная прастора.

Адыябатычныя працэсы ўзнікаюць пры вертыкальных рухах паветра (пры падняцці, ці апусканні), або пры змяненні знешняга ціску. Дапусцім, што нейкая ізаляваная маса паветра паднімаецца ці апускаецца. Тыя змяненні фізічных уласцівасцей (тэмпературы, шчыльнасці, ціску) паветранай масы, якая рухаецца ў вертыкальнай плоскасці, і называюцца адыябатычнымі.

Пры падняцці паветра ўверх яго тэмпература паніжаецца, а пры апусканні – павялічваецца. Гэта адбываецца не таму, што паветра ахалоджваецца ці награецца ад навакольнага паветра. Пры падняцці знізу ўверх ізаляваная маса паветра трапляе ў слаі з меншым ціскам, пашыраючы свой аб’ём. Адыябатычнае расшырэнне паветра суправаджаецца вытворчасцю работы, якая накіравана супраць сіл навакольнага ціску (работа расшырэння). Гэта работа ваконваецца за кошт унутранай энергіі паветранай масы – змяншэня кінетычнай энергіі малекул. У выніку страты энергіі на работу расшырэння пры падняцці паветра ўверх адбываецца адыябатычнае паніжэнне тэмпературы, ціску і шчыльнасці.

Пры апусканні масы паветра з’ява набывае адваротны характар, які заключаецца ў адыябатычным сцісканні паветра. У гэтым выпадку выконваецца работа сціскання пад уздзеяннем знешніх сіл атмасфернага ціску. На сцісканне масы паветра затрачвецца знешняя энергія, якая пераходзіць у цеплавую. За кошт гэтай энергіі маса паветра награецца – кінетычная энергія малекул расце. Гэта прыводзіць да росту тэмпературы і атмасфернага ціску паветранай масы, якая апускаецца.

У атмасферы заўжды працякаюць працэсы, блізкія да адыябатычных. Вертыкальныя рухі вялікіх аб’ёмаў паветра – характэрная з’ява дынамічнай атмасферы. Пры падняцці масы паветра адбываецца адыябатычнае расшырэнне гэтай масы, паніжэнне яе тэмпературы і атмасфернага ціску. У зямной атмасферы падняцце паветраных мас узнікае ў шэрагу выпадкаў: 1) пры цеплавой канвекцыі; 2) на франтальных падзелах; 3) на араграфічных перашкодах; 4) пры турбулентнасці паветра; 5) над цёплымі марскімі цячэннямі; 6) пры канвергенцыі (сыходжанні ліній тока); 7) у цыклонах; 8) ва ўнутрытрапічнай зоне.

Пры апусканні паветранай масы назіраецца яе адыябатычнае сцісканне, якое суправаджаецца павышэннем ціску і тэмпературы. Такія працэсы ў атмасферы развіваюцца ў наступных выпадках: 1) пры апусканні з горных схілаў і ўзвышшаў; 2) пры дывергенцыі (разыходжанні ліній тока); 3) у антыцыклонах; 4) над халоднымі марскімі цячэннямі.

Падкрэслім, што адыябатычныя працэсы адыгрываюць вызначальную ролю ў фарміраванні надвор’я і клімату. Напрыклад, працэсы кандэнсацыі вадзяной пары ў атмасферы, а гэта значыць утварэння воблакаў і ападкаў заўжды абумоўлена адыябатычным ахалоджваннем паветра. Наадварот, устойлівае надвор’е і засушлівасць клімату з’яўляюцца вынікам адыябатычнага награвання.

3.8.1. Сухаадыябатычныя змяненні тэмпературы паветра. Сухаадыябатычнымі называюцца працэсы, якія ўзнікаюць пры падняцці або апусканні сухога паветра. Гэтыя ж працэсы працякаюць і ў вільготным паветры, калі гэта паветра не дасягнула ўзроўня кандэнсацыі. Пад узроўнем кандэнсацыі разумеецца вышыня, на якой паветра становіцца насычаным вадзяной парай, а адносная вільготнасць раўняецца 100 %.

Сувязь паміж тэмпературай і атмасферным ціскам пры сухаадыябатычных працэсах выражаецца формулай Пуасона:

(3.28)

дзе Т0 і Р0 – пачатковая велічыня абсалютнай тэмпературы і атмасфернага ціску;

Т і Р – абсалютная тэмпература і ціск пры адыябатычным змяненні масы паветра.

Rd / Cp = 0,286 (3.29)

дзе Rd – удзельная газавая пастаянная сухога паветра (287 Дж/(кг·К)=287 м2/(С2·К)), Ср – удзельная цеплаёмістасць сухога паветра (1005 Дж/(кг·К)=1005 м2/(С2·К)).

Пры дапамозе ўраўнення Пуасона вызначаюць велічыню тэмпературы, якую атрымае паветра пры сухаадыябатычных працэсах, калі вядома пачатковая тэмпература Т0 і змяненні ціску ад р0 да р у канцы працэса. Ураўненне Пуасона носіць назву ўраўнення сухой адыябаты.

Падлікі Пуасона паказваюць, што пры адыябатычных працэсах, якія ўзнікаюць пры падняцці ці апусканні сухога і вільготнага (ненасычанага) паветра ніжэй узроўня кандэнсацыі яго ахалоджванне складае 1ºС на кожныя 100 м вышыні. Гэта велічыня змянення тэмпературы называецца сухаадыябатычным градыентам γa:

γa=1ºС/100 м

Маючы пачатковую тэмпературу паветра і вышыню, на якую падняўся ці апусціўся пэўны аб’ём паветра, можна вызначыць тэмпературу гэтага паветра. Тэмпература разлічваецца пры дапамозе формулы:

Т=Т0 ± γa ·Z (3.30)

дзе Т0 – пачатковая тэмпература; Т – тэмпература на дадзенай вышыні; γa – сухаадыябатычны градыент; Z – вышыня ў сотнях метраў.

Звернем увагу на наступную акалічнасць. Сухаадыябатычны градыент паказвае велічыню змянення тэмпературы на кожныя 100 м падняцця (апускання) масы паветра. Яго не трэба блытаць з вертыкальным градыентам тэмпературы, які характарызуе змяненні тэмпературы з вышынёй у нерухомай (статычнай) атмасферы.

Сухаадыябатычныя змяненні тэмпературы ў залежнасці ад вышыні можна адлюстраваць графічна. У каардынатных восях тэмпература – вышыня гэтыя змяненні характаразуюцца прамой лініяй (рыс. 3.2). Калі выбраць аднолькавы маштаб і на восі ардынат адкласці вышыню, а на восі абсцыс – тэмпературу, то прамая лінія будзе нахілена да восей пад вуглом 45º. Прамая лінія сувязі тэмпературы і вышыні называецца сухой адыябатай.

 

Рыс. 3.2. Сухая адыябата

 

3.8.2. Вільгацеадыябатычныя змяненні тэмпературы паветра. Пры падняцці вільготнага ненасычанага паветра яго тэмпература паніжаецца па сухаадыябатычнаму закону. Пры гэтым у працэсе падняцця вадзяная пара паступова набліжаецца да стану насычэння, а адносная вільготнасць павялічваецца. На ўзроўні кандэнсацыі тэмпература паветра дасягае тэмпературы кропкі расы, а вадзяная пара – стану насычэння, пры якім адносная вільготнасць роўная 100 %. У гэты момант у паветры ўтвараюцца прадукты кандэнсацыі ў выглядзе вадзяных кропель, ці ледзяных крышталяў. У працэсе кандэнсацыі вадзяной пары ў атмасферу вылучаецца скрытая цеплата параўтварэння або цеплата кандэнсацыі (2,501·106 Дж/кг), якая ўдзельнічае ў фарміраванні цеплавога рэжыма паветра.

Цеплата параўтварэння расходуецца на награванне паветра і тым самым часткова кампенсуе затраты цяпла, якое ідзе на выкананне работы расшырэння паветра ў час падняцця. Пры гэтым запавольваецца паніжэнне тэмпературы і яна памяншаецца не па сухаадыябатычнаму, а па вільгацеадыябатычнаму закону. Так як цеплата кандэнсацыі змяншае адыябатычнае падзенне тэмпературы, то вільгацеадыябатычны градыент γa´ заўжды меньш сухаадыябатычнага γa. Вільгацеадыябатычным градыентам называецца паніжэнне тэмпературы ў насычаным паветры пры падняцці яго на 100 м.

Вільгацеадыябатычны градыент з’яўляецца пераменнай велічынёй і можа змяняцца ад 0 да 1 ºС. Яго зменлівасць залежыць ад тэмпературы паветра і ад ціску (табл. 3.3).

Табліца 3.3







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 539. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.028 сек.) русская версия | украинская версия