Студопедія
рос | укр

Головна сторінка Випадкова сторінка


КАТЕГОРІЇ:

АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія






Spain. Research.


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 659



А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі, працаваў у армейскай газеце. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У 1942 г. ен напісаў паэму " Сцяг брыгады " - кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад - дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у "Баладзе аб чатырох заложніках".

Верш «Над брацкай магілай» — адно з вышэйшых эстэтычных дасягненняў усёй ваеннай лірыкі тых дзён. У ролі экспазіцыі выступае пейзаж, як сведчанне сваяцтва братніх зямель. Тыя ж дрэвы, тыя ж кветкі на лузе. А цяпер яшчэ — і сваяцтва іншае, сумнае і гераічнае, па-сапраўднаму братняе, таму што яно злучана і аплачана ахвярамі ў бітве за зямлю, родную для адных і другіх:

Ёсць пад Стараю Русаю

руская вёска Лажыны.

Там, нібы ў Беларусі,

і вербы растуць і рабіны

Там магіла ёсць брацкая ў лузе

за вёскай Лажыны,

Там хлапцы беларускія

чэсна галовы злажылі.

Радкі набываюць характэрную для Куляшова мужную суровасць.:

Мы не плачам, хоць знаем,

не проста салдацкія косці

Засыпаем мы жвірам халодным.

а большае штосьці...

Засыпаем мы тмары

з вачамі і вуенамі тымі,

На якіх пацалункі

дзяцей і жанок не астылі.

Лямант зямлі-паланянкі быў пераўвасоблены ў трагічны голас дзяўчыны, у крык адчаю і мальбы аб ратунку, што ляцяць з ліста («Ліст з палону»). Умоўная форма ліста, які піша нявеста, ужо рабыня, «чорная, чорная»:

Дарагі!

Не хаваю тугі:

Невясёлы мой лес, невясёлы...

Пакідаю я родныя сёлы,

Па рэйках вязуць мяне колы

У Нямеччыну,

Нібы ў Турэччыну...

Не адна я, з дзяўчатамі, усіх нас вязуць у няволю.

У вершы паэт звярнуўся да фальклорных вобразаў, да сродкаў народна-песеннай стылістыкі, увёў у сферу лірычнага дзеяння шырокія пласты народнай свядомасці. Так, перад вачыма паланянкі, калі цягнік мінае Дняпро, паўстае нядаўняе гаданне:

Але што я пішу, дарагую мне трачу паперу,

Я, ты ж знаеш, гаданням не веру, не веру, не веру.

У вершы адчуваецца смутак усёй роднай зямлі, аддадзенай на здзек ворагу:

Шлях суровы, суровы...

Ці ён дойдзе,

Ці знойдзе

цябе, ліст звычайны мой, ліст папяровы.

Як не знойдзе, чытай па дарозе ад Оршы, ад Брэста

Ліст другі,

Ліст даўгі, што на шпалах пісала нявеста.

I калі не яна, не сама, то падругі пісалі няйначай,

Паліваючы кожную шпалу і рэйку слязою гарачай.

Аднак твор паэт заканчвае не драматычна-роспачнай, а аптымістычнай нотай, верай у перамогу над фашызмам:

Ты чытай і адказ на яго на штыку данясі да Берліна...

У пасляваеннай творчасці А. Куляшова назаўсёды засталася памяць аб вайне, яе пакутах, выпрабаваннях, яе строгай мерцы чалавечых вартасцей. Нават тады, калі паэт прама не гаворыць пра ваеннае мінулае, напрыклад, верш «Колас» (1946), памяць пра яго адцяняе і ўзмацняе радасць мірнага жыцця і працы.

Ты,, з працы ідучы, прыкмець

Ягоную работу, —

Вусамі ён варушыць ледзь,

Ён мокры ўвесь ад поту.

Ён з глебы гоніць кропляў шмат,

Іх грэе на праменні,

Бо трэба вырасціць зярнят

Яму не меней жмені.

Вайна як частка ўласнай біяграфіі згадваецца ў вершы «Крылы» (1945). Паэт імкнецца асэнсаваць пройдзены шлях, свой жыццёвы лес.


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Epilogue | Comparison table of Russian banks
<== 1 ==> |
Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.235 сек.) російська версія | українська версія

Генерация страницы за: 0.235 сек.
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7