Головна сторінка Випадкова сторінка КАТЕГОРІЇ: АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія |
ВОПРОС 30 ОРГАНИ М/СДата добавления: 2015-08-27; просмотров: 580
Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Багушэвiч. Яна наследуе яго творч прынцыпы, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiча: "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiт новыя задачы. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці.Зборнік складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса"). "Хрэст на свабоду”: паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-1907г. Належыць да публiцыстыч лiрыкi. Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказаў, што цар i самадзяржаўе з'яуляюцца галоунымi ворагамi народа. Сваей палiт накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш нагадвае паэтыч лiстоуку (пракламацыю), што заклiкала да ўсенароднага паўстання супраць цара i самадзяржаўя. "Мора":падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. Паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. Вобразна выступаюць характэрныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржаўя. Верш заканчваецца ўслаўленнем барацьбы і з'яуляецца гiмнам рэвалюцыi. "Вера беларуса":сцвярджае, што бел народ стаiць на парозе сваей свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi. Магутнасць народа параўноўваецца з каменем, з жалезам, а душу яго - з дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры ў народную сiлу. “Скрыпка”:паэтэса хоча, каб у яе песні адлюстроўвалася ўся разнастайнасць жыцця, каб яна магла выявіць дух народа. “Добрыя весці”:гаворыць аб добрых вясцях аб перамозе, заклікае ўключыцца ва ўсеагульную барацьбу з царызмам. Цетка разумее, што будуць ахвяры, але гэтыя ахвяры патрэбны для лепшай будучыні. “Вера беларуса”:знайшлі адбітак ідэі нац-вызваленчай барацьбы. Ідэя інтэрнацыянальнай еднасці ў барацьбе “З чужыны”:грамадзянскі смутак па радзіме, страснае імкненне быць са сваім народам. Творчасць Цеткi пасля падзей 1905-1907гг. развiвалася у складаных абставiнах рэакцыі. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюц хвалявання. Асноўныя матывы паэзіі: - любоў да радзімы, да роднай прыроды, - самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў - характэрныя рысы яе лірыкі. Паэзiя Цеткi ўздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоўнага чалавека, якi яшчэ так нядаўна пакорлiва цярпеў прынiжэнне i прыгнет. Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна - служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.
|