Головна сторінка Випадкова сторінка КАТЕГОРІЇ: АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія |
Поняття сторін у цивільному процесі, їх процесуальні права і обов'язкиДата добавления: 2015-10-02; просмотров: 691
Спалучэнне галосных у іншамоўных словах у рускай і беларускай мовах пішуцца па-рознаму: [иа] ія, ыя: авиатор – авіятар, специальность – спецыяльнасць [ио] іо, іа (у пачатку слова): ион – іон, ионизация – іанізація [ио] іё, ыё, ія, ыя (у сярэдзіне слова): биолог – біёлаг, биология – біялогія, патриот – патрыёт, патриотизм – патрыятызм [ио] іо, ыо (у канцы слова): трио – трыо, Токио – Токіо [йо] ё, я: майор – маёр, майонез – маянэз [ие], [иэ] іе, ые: клиент – кліент, абитуриент – абітурыент [ие], [йэ] е: фойе – фае, фейерверк – феерверк Спалучэнні ео, еа, эо, эа на пісьме захоўваюцца нязменна, толькі о не пад націскам пераходзіць у а, а епасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных пераходзіць у э: идеология – ідэалогія, идеолог – ідэолаг. Выключэнні: Эфіопія, радыё, Йорк, Агайо, Йемен, акіян.
Практыкаванне 1. Запішыце наступныя словы па беларуску. Растлумачце ў іх правапіс спалучэнняў галосных.
Национальный, Иоланта, авианосец, киоскер, автобиография, фейерверк, геолог, Иосиф, фойе, стадион, неон, геотехник, районный, сольфеджио, конвейер, ион, идеология, Иордания, идеальный, рациональный, диагноз, йод, виолончель, Фейербах, идиома, диафильм, патриотизм.
Практыкаванне 2. Спішыце, устаўце прапушчаныя спалучэнні літар. Параўнайце напісанне слоў у рускай і беларускай мовах.
1. На Алеся з магутным ак...нскім рокатам, з раскошным сонечным ззянем накацілася хваля рускай прозы (Б.). 2. На матэматычнай алімп... дзе паспяхова выступілі вучні дзесятага класа. Перш, чым вывучаць твор, мы пазнаёміліся з б...графіяй пісьменніка (М. Танк). 3. Спец...ліст той, хто добра ведае сваю справу (“Звязда”). 4. Лявон сеў на лавачку ля шырокага трату...ру, з таго боку вуліцы, дзе мала хто хадзіў (Грах.). 5. Я не кл...н, каб паказваць сябе (Грах.).
|