Студопедія
рос | укр

Головна сторінка Випадкова сторінка


КАТЕГОРІЇ:

АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія






Анатомія та фізіологія травлення


Дата добавления: 2015-10-02; просмотров: 486



Безумоўна, такія падыходы патрабуюць ад настаўніка вельмі шмат часу. Сяргей Сяргеевіч не хавае: рабочы дзень штодня зацягваецца да позняга вечара. Падрыхтоўка да наступнага школьнага дня займае яшчэ 6-7 гадзін. Бо практычна кожны ўрок – прэзентацыя, кожнаму вучню - дыферэнцыраваны падыход. Прычым заданні з падручнікаў настаўнік імкнецца выкарыстоўваць менш.

- Справа ў тым, што практычна ў кожнага сённяшняга старшакласніка ёсць так званыя “рашэбнікі”, адкуль яны спраўна спісваюць ўсе тыя заданні, што выкладзены ў падручніку. Таму і імкнуся даць штосьці іншае, што прымусіла б школьнікаў думаць, а не механічна спісваць, - заўважае педагог. – А на ўроках літаратуры перад прачытаннем таго ці іншага твора заўсёды даю дзецям свой план-канспект урока - яны павінны ведаць, якіх пытанняў ад мяне чакаць, што будзем абмяркоўваць і, адпаведна, як працаваць з тэкстам ў працэсе прачытання.

Але ўрокі – гэта толькі частка работа педагога. А ёсць яшчэ работа і пасля ўрокаў – дадатковыя заняткі, гульні, мерапрыемствы. Іншымі словамі – суткі ў гэтага настаўніка распісаны па хвілінах. На сябе часу сапраўды не застаецца. Але гэта маладому педагогу падаецца цалкам натуральным.

- Людзі дзеляцца па ўзроўні запытаў: што ім неабходна, каб быць шчаслівымі, - заўважае Сяргей Бародзіч. - Камусьці – адпавядаць нейкім грамадскім “стандартам” – грошы, кар’ера. У такім выпадку настаўніцтва – гэта не яго прафесія. Бо яно “адключае” іншыя сферы. Немагчыма быць настаўнікам да 18-00, а потым – не. Ты 24 гадзіны ў суткі ў прафесіі. Калі ты жадаеш чагосьці дабіцца, ты павінен 100 працэнтаў укінуць у свой сённяшні праект.

І вось тут – тая самая лыжка дзёгцю, без якой, напэўна, не абыходзіцца ніводная гісторыя. Сяргей Бародзіч не хавае: для яго работа ў гэтай школе – праект, які з часам, безумоўна, скончыцца.

- Я не думаю, што застануся тут на 40 гадоў. Для мяне гэта праект. І я гэта адкрыта кажу. Але я ўзяў на сябе пэўныя абавязацельствы – і я іх выканаю: давяду свой клас да выпуску. Але, на мой погляд, не заўсёды патрэбна гэта вядомае ўсім маладым педагогам “замацаванне”. Ёсць нейкая мяжа нашых сумесных магчымасцей, якіх мы можам дабіцца ў дадзеным месцы і ў дадзеных умовах. А потым мы пачнем адзін ад аднаго стамляцца. Своечасова развітвацца таксама трэба ўмець. Бо стомленыя педагогі мала што могуць даць сваім вучням. Я схіляю галаву перад настаўнікамі, якія маюць 25-30 гадоў стажу і па-ранейшаму гараць сваёй справай. Я пакуль што для сябе гэтага не ўяўляю.

***

Хтосьці палічыць нашага сённяшняга героя максімалістам. І, напэўна, у чымсьці будзе мець рацыю. Але на тое ж яна і маладосць: каб не ведаць стэрэатыпаў і прыдуманых рамак, марыць, шукаць і знаходізць. Можна спрачацца з ідэямі і падыходамі ў працы маладога педагога. Але немагчыма не паважаць яго - ва ўсялякім выпадку за неабыякавасць і жаданне змяняць свет вакол сябе да лепшага.

Асобна.

Жыліхаўская сярэдняя школа – установа, якіх сёння шмат у краіне. Калісьці буйная і перспектыўная, сёння яна перажывае не самыя лепшыя часы. І справа тут не ў якасці навучання – калектыў школы вопытны і зладжаны, матэрыяльная база - добрая. Справа ў іншым: як і ў многіх вёсках, у Жыліхава змяншаецца агульная колькасць жыхароў, а разам з тым у апошні час істотна зменшылася і колькасць вучняў у школе – з максімальных 125 навучэнцаў да сённяшніх 47.

У мінулым годзе на базе нашай школы быў створаны вучэбна-педагагагічны комплекс “дзіцячы сад-сярэдняя школа” – на базе школы адкрыта дашкольная група на 16 чалавек. Гэта дазволіла захаваць усе стаўкі і дае пэўныя надзеі на далейшае развіццё ўстановы, - адзначае дырэктар гэтай установы адукацыі Наталля Аляксееўна. – Маладыя сем’і, на жаль, не затрымліваюцца на вёсцы. Нават пры тым, што ў вёсцы пабудавана шмат новага жылля, якое кіраўніцтва гаспадаркі гатова выдзеліць сваім маладым спецыялістам. Але нават гэта іх не затрымлівае.

Маладыя педагогі таксама не затрымліваюцца ў школе.

Апошнія маладыя спецыялісты, якія прыбылі ў школу і замацаваліся ў нас, пачыналі сваю дзейнасць яшчэ ў 1993 годзе. Пасля гэтага я не магу прыгадаць ніводнага маладога спецыяліста, які б затрымаўся ў школе надоўга пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі. Дзесьці гэта абумоўлена бытавымі прычынамі: аддаленасць вёскі ад горада, нязручнае транспартнае забеспячэнне, немагчымасць вырашэння жыллёвага пытання – уласнага жыллёвага фонду ў школы няма, а мясцовая гаспадарка не заўсёды выдзяляе асобнае жыллё маладым педагогам.

Ці магчыма змяніць гэтую сітуацыю? Па меркаванні Наталлі Аляксееўны, - наўрад ці: “Маладыя людзі падчас навучання ў горадзе бачаць вельмі шмат магчымасцей, іх жыццё на гэтыя чатыры-пяць гадоў становіцца надзвычай насычаным і яркім, вярнуцца ў вёску ім ў выніку даволі складана”.


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Продуктивність тварин | Продуктивність тварин
<== 1 ==> | 2 |
Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.21 сек.) російська версія | українська версія

Генерация страницы за: 0.21 сек.
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7