Студопедия — Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка






 

Склад мастацкага твора і асаблівасці яго арганізацыі ў адзінае цэлае вы­вучае спецыяльная літаратуразнаўчая дысцыпліна, якая імянуецца па­э­тыкай, а дакладней — тэарэтычнай паэтыкай.

Тэрмін «паэтыка» мае даволі працяглую гісторыю свайго змяс­тоў­на­га напаўнення. Па гэтай прычыне сённяшняе значэнне яго не зусім ад­па­вядае таму, што было закладзена ў дадзены тэрмін пер­ша­пачаткова.

Пачынаючы з часоў Арыстоцеля і аж да самага ХХ ст. тэр­мі­нам «па­э­тыка» абазначаліся вучэнні аб мастацтве слова ў цэлым. Та­кім чынам, да­дзенае слова ў такім яго змястоўным напаўненні мож­на лічыць сі­но­ні­мам сённяшняга словазлучэння-тэрміна «тэо­рыя літаратуры».

У ХХ ст. паэтыкай сталі імянаваць пераважна раздзел літара­ту­ра­знаў­ства, які вывучае склад, будову і функцыі мастацкіх твораў, а так­са­ма роды і жанры літаратуры. Разам з тым М. Гаспараў, адзін з аў­тараў ар­тыкула аб паэтыцы ў ЛЭС, улічваючы гісторыю станаў­лен­ня і змяс­тоў­нага напаўнення дадзенага тэрміна, дае яму наступ­ную трактоўку: «Паэ­тыка (ад ст.-грэч. poiē tikē technē — творчае мас­тацтва), навука аб сіс­тэме сродкаў выражэння ў мастацкіх тво­рах, адна са старэйшых дыс­цып­лін літаратуразнаўства. У па­шы­ра­ным сэнсе слова супадае з тэо­ры­яй літаратуры, у звужаным — з ад­ной з галін тэарэтычнай паэтыкі <...>. Як галіна тэо­рыі літаратуры паэ­тыка вывучае спецыфіку літаратурных ро­даў і жан­раў, плыней і на­прамкаў, стыляў і метадаў, даследуе законы ўнут­ранай сувязі і су­ад­носін роз­ных узроўняў мастацкага цэлага. У за­леж­насці ад таго, які аспект (і аб’ём паняцця) вылучаецца ў цэнтр дас­ле­да­вання, вя­дуць размову, на­прыклад, аб паэтыцы рамантызму, паэтыцы ра­­ма­на, паэтыцы твор­часці якога-небудзь пісьменніка ў цэлым ці аднаго тво­­ра. Паколькі ўсе сродкі выражэння ў літаратуры ў канчатковым вы­пад­ку зводзяцца да мовы, паэтыка можа быць вызначана і як на­ву­ка аб мас­­тацкім выка­рыстанні сродкаў мовы» [77].

М. Гаспараў разбівае ўсю паэтыку на наступныя галіны: агуль­ную (тэ­арэтычную ці сістэматычную, ці, урэшце, «макрапаэтыку»), пры­ват­ную (уласна апісальную ці «мікрапаэтыку») і гістарычную.

Тэарэтычная паэтыка ў сваю чаргу «дзеліцца на тры галіны, якія вы­ву­чаюць адпаведна гукавую, слоўную і вобразную будову тэк­с­ту; мэта агуль­най паэтыкі — скласці поўны сістэматызаваны рэ­пер­туар прыёмаў (эс­тэтычна дзейсных элементаў), якія ахопліваюць усе гэтыя тры галіны. У гу­кавым ладзе твора вывучаецца фоніка і рыт­міка, а ў дачыненні да вер­ша — таксама метрыка і строфіка. Так як пераважна матэрыял для вы­вучэння тут даюць вершаваныя тэк­сты, дык гэтая галіна часта на­зы­ва­ец­ца (надзвычай вузка) вер­ша­знаў­ствам. У слоўным ладзе вывучаюцца асаб­лівасці лексікі, мар­фа­ло­гіі і сінтаксісу твора; адпаведная галіна на­зы­ваецца стылістыкай (на­колькі супадаюць паміж сабой стылістыка як лі­таратуразнаўчая і як лінгвістычная дысцыпліна, адзінай думкі ня­ма). <...> У воб­раз­ным ладзе твора вывучаюцца вобразы (персанажы і прад­­ме­ты), ма­ты­вы (дзеянні і ўчынкі), сюжэты (звязаныя сукупнасці дзе­ян­­няў); да­дзеная галіна называецца «топікай» (традыцыйная назва), «тэ­ма­­ты­кай» (Б. Та­машэўскі) ці «паэтыкай» у вузкім сэнсе слова (Б. Ярхо)» [78].

Тэарэтычная паэтыка ў сусветнай літаратурнай навуцы пачала ін­тэн­сіў­на фарміравацца з канца ХІХ ст. Ва ўсходнеславянскім лі­та­ра­ту­ра­знаў­стве найбольш моцную цікавасць да яе праяўлялі прад­стаў­нікі рус­кай «фармальнай школы» ў асобах В. Жыр­мунскага, Б. Тамашэўскага, В. Шклоў­скага, Б. Эйхенбаума і інш. Даволі значны ўклад у станаўленне да­дзенай галіны літа­ра­ту­ра­­­знаўства ўнеслі таксама А. Скафтымаў, С. Ас­коль­даў, А. Смірноў і, вядома ж, М. Бахцін, навукова-творчыя набыткі яко­­га пачалі па-са­праўд­на­му асэнсоўвацца толькі параўнальна ня­даў­на. У 1960–1980-я гг. да­волі значныя дасягненні ў распрацоўцы шэ­рагу пы­тан­няў тэа­рэ­тыч­най паэтыкі звязаны з дзейнасцю тар­туска-маскоўскай лі­тара­ту­разнаўчай школы пад кіраўніцтвам Ю. Лотмана.

Пэўныя здабыткі ў галіне даследавання паэтыкі, у тым ліку і тэа­рэ­тыч­най, ёсць і ў беларускага літаратуразнаўства. Самыя пер­шыя спробы яе вывучэння ў нашай літаратурнай навуцы звязаны з дзей­насцю Л. Зі­за­нія, М. Сматрыцкага і М. Сарбеўскага. Новы, улас­на беларускі этап у раз­віцці гэтай галіны літаратуразнаўства на Бе­ларусі, заклаў М. Баг­да­но­віч, здабыткі якога ў 1920-я гг. развілі і па­множылі І. Замоцін, М. Га­рэц­кі, Я. Ба­рычэўскі, А. Вазнясенскі, У. Дубоўка і інш. Як зазначае В. Ра­гой­ша, пра­цы якога ў беларускай лі­таратурнай навуцы можна лічыць пэў­най вя­хой у даследаванні паэ­тыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, «у 30–50-я гг. са­вец­кае літара­ту­ра­знаўства да вывучэння паэтыкі амаль не звярталася. Увага да агуль­­най і аўтаразнаўчай па­этыкі прыкмячаецца толькі з пачатку 60-х гг. З гэ­­тага часу на Беларусі пачынаецца вывучэнне гісторыі і тэо­рыі бе­ла­рус­ка­­га верша (І. Ралько, М. Грынчык, А. Кабаковіч, В. Ярац), яго кам­па­зі­цый­­ных асаблівасцей, паэтычнай вобразнасці (І. Шпа­коўскі, А. Яскевіч), паэ­­ты­кі рамана (В. Жураўлёў), праблемы псі­хааналізу ў літаратуры (А. Мат­­ру­нёнак), стылю (М. Арочка, В. Бе­чык, Л. Гусева), рытмічнай ар­га­­ні­за­цыі мас­тацкага тэксту (А. Яс­кевіч), мастацкіх асаблівасцей асоб­ных фальк­­лорных жанраў (М. Ян­коўскі, Н. Гілевіч, А. Ліс, І. Цішчанка, Г. Бар­­ташэвіч, А. Фя­до­­сік, Л. Салавей) і інш. І ўсё ж да гэтага часу, — кан­­статуе ву­чо­ны, — даследаванне паэтыкі — найбольш вузкае месца ў бе­­ларускім лі­­тара­туразнаўстве» [79].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 802. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия