Студопедия — Канфлікт
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Канфлікт






Яшчэ адзін з кампанентаў уласна змястоўнага пласту твора — гэ­та канфлікт.

Канфліктам (ад лац. conflictus — сутыкненне) называюцца су­пя­рэч­на­сці, што ўвасоблены ў творы ў вобразах персанажаў, якія ўсту­паюць па­між сабой у пэўныя ўзаемаадносіны, выражаныя ці ў пра­мым дзеянні, г. зн. у паводзінах і ўчынках, ці ў скрытых, пры­ха­ва­ных формах (устой­лі­выя канфліктныя станы, якія не выяўляюцца пра­ма, а праз пэўную па­зі­цыю герояў, іх перакананні і г. д.).

Звычайна канфлікт выступае ў выглядзе калізіі (часам да­дзе­ныя тэр­мі­ны трактуюцца як сінонімы; ёсць таксама і іншыя ра­зу­мен­ні калізіі, ад­роз­ныя ад таго, якое мы прыводзім у якасці най­больш пашыранага; упер­шыню дадзены тэрмін ужыў Г. Гегель, які пад калізіяй разумеў гла­баль­насць супярэчнасцей, што маюць месца ў тым альбо іншым творы мас­тацтва) — прамога сутыкнення і ба­раць­бы супрацьлеглых сіл: ха­рак­та­раў і абставін, некалькіх ха­рак­та­раў, розных бакоў аднаго і таго ж ха­рак­тару. Даволі часта ў мас­тац­кай літаратуры сустракаюцца творы, дзе пры­сутнічаюць усе ад­зна­ча­ныя разнавіднасці супярэчнасцей, г. зн. герой мо­жа змагацца і з неспрыяльнымі знешнімі абставінамі, і са сваімі пра­мы­мі пра­ціў­ні­ка­мі ці антыподамі, і, урэшце, з самім сабой.

Канфлікт з’яўляецца асновай і рухаючай сілай дзеяння і ў вы­ні­ку вы­значае асноўныя стадыі развіцця сюжэта: зараджэнне канф­лік­ту звы­чай­на адбываецца ў завязцы дзеяння; яго нарастанне, па­шы­рэнне і па­глыб­ленне — на этапе развіцця дзеяння; кульмінацыя ж знамянуе сабой най­вышэйшае абвастрэнне канфлікту. Такім чы­нам, вастрыня і глыбіня канф­лікту напрамую залежаць ад сюжэта, яго падзейна-якасных ха­рак­та­рыс­тык [93].

Канфлікт — важны атрыбут эпічных твораў. Яшчэ важнейшая яго ро­ля ў драме. Наогул, творы дадзенага роду немагчыма ўявіць без канф­лік­ту. Нездарма ў свой час К. Крапіва сцвярджаў за­га­лоў­кам аднаго з улас­ных артыкулаў, што «канфлікт — аснова п’есы».

Застаецца дыскусійным пытанне наконт канфлікту ў лірыцы, дзе ён «ін­шы раз наогул адсутнічае, часам праяўляецца ў спе­цыфіч­ным лірыч­ным сюжэце <...>, часта ж — пазасюжэтна, у прамым лі­рыч­ным сцвяр­джэн­ні, семантычнай антытэзе, сінтаксічным пара­ле­ліз­ме і г. д.» [94].

Канфлікт арганізоўвае і змацоўвае мастацкі твор на ўсіх яго ўзроў­нях. Сам жа ён можа трансфармавацца ў ходзе разгортвання: то згладж­вац­ца, то абвастрацца, паўстаючы «на выхадзе» іншым, чым «на ўва­хо­дзе». «Нязменнасць канфлікту, яго тоеснасць самому са­бе часта аба­зна­чае схематызм і малую мастацкасць твора, яго жорс­т­кую маралістычную ці па­літычную зададзенасць» [95].

Эстэтычная спецыфіка канфлікту, яго пафас залежаць ад ха­рак­тару сіл, што ўзаемадзейнічаюць. Канфлікт высокага і высокага (сіл, ха­рак­та­раў, перакананняў, ідэй) спараджае трагічны пафас; ніз­ка­га і нізкага — ка­мічны; высокага і нізкага — гераічны; нізкага і вы­сокага — саты­рыч­ны; эстэтычна значная адсутнасць канфлікту ня­се ў сабе ідылічны пафас.

На змест і мастацкую спецыфіку канфлікту накладвае пэўны ад­бітак час, эпоха. Таму невыпадкова даследчыкі літаратуры гаво­раць аб пэўнай агуль­насці канфліктаў у межах аднаго гістарычнага часу, адной эпо­хі. Так, для антычнага мастацтва цэнтральным з’яўляўся канф­лікт абме­жа­ва­нага ў сваіх прадбачаннях чалавека і ўсемагутнага ро­ку; у сярэднія вякі ў лі­таратуры і мастацтве адлюстроўваўся пе­ра­важ­на канфлікт боскага і д’ябаль­скага, духоўнага і пачуццёвага ў пры­родзе чалавека; у эпоху Ад­ра­джэння універсальная і гераічная асо­ба змага­ецца з антыгуманнай і бяз­душнай светабудовай; творы кла­сіцызму адлюстравалі барацьбу ў асо­бе чалавека прыватных і гра­мадскіх памкненняў, жарсці і доўгу; ра­ман­тычнае мастацтва ўва­саб­ляла барацьбу ідэалу з рэчаіснасцю, генія з на­тоўпам, духоўнай сва­боды з матэрыяльнай прыземленасцю; рэалізм ХІХ ст. звярнуў асаб­лівую ўвагу на барацьбу неардынарнай і духоўна ба­га­тай асобы з не надта спрыяльным для рэалізацыі яе ўнутраных па­тэн­цый гра­мад­скім укладам; у літаратуры мадэрнізму «канфлікт трак­ту­ец­ца, як пра­віла, глабальна — як вечная і неадольна-бязвыхадная раза­рва­насць чалавека, супрацьстаянне сацыяльнага і біялагічнага, свя­до­ма­га і пад­свядомага ў яго прыродзе, невырашальная супярэчнасць адзі­но­кага ін­дывіда з адчужанай ад яго рэальнасцю» [96].

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 767. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия