Студопедия — Характэрныя тэрміны, паняцці. Асадніцтва– істытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Асадніцтва– істытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь






Асадніцтва – істытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь. Асадніцтва пачалося на аснове спецыяльнага закону (снежань 1920 г.) аб надзяленні зямлёй салдатаў, якія “асабліва вызначыліся” у вайне супраць Расіі.

Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 20-я гады ХХ ст. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў пад выглядам барацьбы з “нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі”.

Індустрыялізацыя – пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляе ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці.

Калектывізацыя – аб’яднанне аднаасобных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 1929 г. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным прымусовымі метадамі.

“Нацыянал-дэмакратызм” – “варожая ідэалогія і практыка, контррэвалюцыйная плынь” у многіх установах, якая мела сваёй мэтай “рэстаўрацыю капіталізму” у рэспубліцы. “Нацыянал-дэмакратаў” (нацдэмаў) параўноўвалі з “нацыянал-фашыстамі”. Вяршыня кампаніі супраць “нацдэмаў” – сфабрыкаваная справа “Саюза вызвалення Беларусі” (СВБ) (1930 г.).

НЭП (новая эканамічная палітыка) – эканамічная палітыка савецкай дзяржавы, разлічаная на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Сутнасць – выкарыстанне таварна-грашовых адносін. На вёсцы выяўлялася ў замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, свабодзе выбару форм землекарыстання, замене натуральнага падатка грашовым, дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы. У горадзе – у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды, дэцэнт-ралізацыi кіравання вытворчасці, матэрыяльнай зацікаўленасцi у выніках працы.

Паланізацыя – агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў буржуазнага польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі. Знайшла яскравае адлюстраванне ў паступовым абмежаванні дзейнасці і закрыцці беларускіх школ, бібліятэк, хат-чытальняў, клубаў, газет. У той жа час паўсюдна насаджалася польская мова, у органы ўлады выбі- раліся пераважна палякі, праваслаўныя цэрквы ператвараліся ў касцёлы.

Прышчэпаўшчына” – умоўная назва палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі Беларусі ў 20-я гады. Паходзіць ад імя наркама земляробства БССР Д.Прышчэпава, якога ў 1930 г. абвінавацілі ў насаджэнні хутароў, кулацкіх гаспадарак, супраціўленні калек-тывізацыі.

Раскулачванне” – адзін са спосабаў ліквідацыі групы буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі – кулацтва; састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым лику і ў БССР, у канцы 20-х – пачатку 50-х гадоў ХХ века. Тэрмін “раскулачванне” азначаў экспрапрыацыю сродкаў вытвор-часці ў заможных сялянскіх гаспадарках. У БССР масавае “раскулачванне” праводзілася ў 1929 – 1931 гг., 1939 – 1941 гг., 1949 – 1952 гг.

Санацыя ”, “ санацыйны рэжым” (лац. sanatio – аздараўленне) – назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926 – 1939 гг., які абараняў інтарэсы польскага магнацтва, варожа ставіўся да СССР, імкнуўся супрацоўнічаць з Германіяй, актыўна праводзіў палітыку прымусовай “паланізацыі” і “асіміляцыі” ў Заходняй Беларусі.

Таталітарызм – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў – канцэнтрацыя ўсей улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі).

Узбуйненне БССР – вяртанне да БССР тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва ў 1924 і 1926 гг. Першае “ўзбуйненне” БССР адбылося ў сакавіку 1924 г. за кошт далучэння да Беларусі паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважнай большасцю ў іх беларускага насельніцтва. Другое “узбуйненне” БССР адбылося ў снежні 1926 г., калі да Беларусі быў далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы былой Гомельскай губерні.

 

Літаратура: [12 – 24,27,28,36,37,44,53,67,77].

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 595. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия