Студопедия — Сацыялагічны метад
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыялагічны метад






 

Сацыялагічны метад у літаратуразнаўстве — гэта канцэпцыя, згод­­на з якой развіццё літаратуры надзвычай моцна абумоўлена са­цыя­­ла­гіч­ны­мі (грамадскімі) фактарамі. Найбольш значнае па­шы­рэн­не да­дзе­ная кан­цэп­цыя атрымала ў сусветнай літаратурнай на­ву­цы на рубяжы ХІХ—ХХ стст. Яна стала таксама (у сувязі з вя­до­мы­мі прычынамі) ме­та­да­ла­гіч­най асновай савецкага літаратура­знаў­ства.

Нягледзячы на тое, што праблема ўзаемадзеяння літаратуры і мас­­тац­­тва з грамадствам была пастаўлена яшчэ ў антычныя часы (пра­цы Пла­­тона і Арыстоцеля, у якіх ужо ёсць спробы вызна­чыць не­калькі ты­паў публікі, паразважаць аб асаблівасцях уздзе­яння мас­тац­тва на асоб­на­га чалавека і грамадства ў цэлым), пы­танне аб са­цы­яльнай прыродзе лі­та­ратуры, а таксама аб адпавед­ных метадах яе вы­вучэння ак­рэслілася толь­­кі к сярэдзіне ХІХ ст. Най­больш у гэтым накірунку зрабіў І. Тэн — па­чынальнік культурна-гіс­тарычнай метадалогіі, у якой сацыялагічны мо­мант займаў даволі знач­нае месца.

У Расіі адным з першых папулярызатараў сацыялагічнага па­ды­­хо­ду да літаратуры на аснове культурна-гістарычнай мета­далогіі стаў А. Пыпін.

У другой палове ХІХ ст. аформілася і атрымала значны рэ­за­нанс марк­­сісцкая сацыялогія. К. Маркс і Ф. Энгельс закранулі нас­туп­ныя пы­тан­­ні сацыялогіі літаратуры і мастацтва: агульныя асаб­лі­ва­сці ўза­е­ма­дзе­­ян­ня літаратуры і грамадства; літаратура як спе­цыфічная галіна кла­са­вай ідэа­логіі; месца і пала­жэнне мастака ў гра­мад­стве, падзеленым на пэў­ныя грамадскія групы (класы); рэалізм як мас­тацкі метад, яго спецыфіка; сут­­насць г. зв. сацы­ялістычнай лі­та­ра­туры; агульначалавечы змест тво­раў мас­тацтва.

Паслядоўнікамі і далейшымі распрацоўшчыкамі марксісцкай ме­­та­да­логіі ў дачыненні да літаратуры і мастацтва выступілі такія за­­ход­не­еў­ра­­пейскія крытыкі, грамадскія і палітычныя дзеячы, як Ф. Мерынг, П. Лафарг, Р. Люксембург, К. Лібкнехт, К. Цэткін і не­кат. інш.

У Расіі на рубяжы ХІХ–ХХ стст. вельмі многа зрабіў для са­цы­я­­ло­гіі лі­таратуры і мастацтва, адштурхоўваючыся ў цэлым ад марк­сісцкай ме­та­далогіі, Г. Пляханаў. Адна з лепшых яго прац у гэ­тым накірунку — «Фран­­цузская драматычная літаратура і фран­цуз­скі жывапіс ХVІІІ ст. з пун­к­ту гледжання сацыялогіі» (1905).

Наступны этап у распрацоўцы пытанняў сацыялогіі лі­та­ра­ту­ры і мас­­тацтва з марксісцкіх пазіцый звязаны з дзей­насцю У. Ле­ні­на. Кла­січ­ны­­мі ўзорамі прымянення Леніным са­цыя­лагічнага ме­та­ду ў дадзеным рэ­­чышчы сталі ар­тыкулы аб А. Герцэне і Л. Талстым.

Услед за Леніным (і паралельна з ім) сацыялагічны падыход да лі­та­ра­туры і мастацтва на марксісцкай глебе культывавалі ў РасііВ. Ва­­роў­скі, М. Альмінскі, А. Луначарскі і інш.

Савецкае літаратуразнаўства, як ужо адзначалася вышэй, ад­во­­дзі­ла са­цыялагічнаму метаду вельмі важную ролю. Наогул яно, ска­жам так, му­сіла спавядаць яго. Таму, ві­даць, не­вы­падкова ў савецкай літаратурнай на­вуцы на перша­па­чат­ковым этапе яе развіцця (1920–1930-я гг.) асабліва шы­рокае рас­паў­сюджанне атры­маў г. зв. вульгарны сацыялагізм. Най­больш моц­на ён выявіўся ў працах В. Фры­чэ, В. Келтуялы, В. Пе­ра­вер­зе­ва, у многіх тэарэтыкаў Пралет­куль­та і ЛЕФ, у выступленнях крыты­каў ча­сопісаў «На посту» і «На ли­те­ратурном посту». Вульгар­ныя са­цыёлагі лі­чылі, што літаратурная твор­часць ва ўсіх яе праявах, аж да ін­ды­ві­ду­аль­нага стылю пісьменніка, самым непасрэдным чынам за­лежыць ад эка­намічных адносін у гра­мад­стве, а таксама ад кла­са­вай прыналежнасці пісь­менніка. Яны атая­сам­лі­ва­лі змест і мэты мас­тацкай літаратуры са змес­там і мэтамі грамадскіх на­вук, пе­ра­тва­раючы тым самым прыгожае пісь­менства ў «вобразную ілюст­ра­цыю» да сацыялогіі.

Барацьба з вульгарным сацыялагізмам была распачата ў са­вец­кім лі­та­ратуразнаўстве адразу ж пасля яго ўзнікнення. Але яна з’яўлялася ма­ла­эфектыўнай у сувязі з уста­ля­ван­нем культу асо­бы Сталіна. Поўнасцю вуль­гарны сацыя­лагізм быў пераадолены са­вец­кай літаратурнай навукай толь­кі дзесьці к ся­­­рэдзіне 1960-х гг.

У замежнай літаратурнай навуцы ХХ ст. сацыялагічная ме­та­да­логія так­­­са­ма атрымала сваё пэўнае развіццё.

Так, у Германіі ў 1920-я гг. даследчыкам Л. Шукінгам рас­пра­цоў­­ва­ла­ся г. зв. сацыялогія літаратурнага густу. Яшчэ адзін ня­мец­кі ву­чо­ны В. Гаў­зенштэйн паспрабаваў стварыць сацыялогію мас­тацтва, вельмі бліз­­кую да метадалогіі савецкага вульгарнага са­цыя­лагізму.

У сярэдзіне — другой палове ХХ ст. найбольш шырокае рас­паў­­сю­джан­не на Захадзе атрымалі такія сацыялагічныя накірункі, як ву­чэн­не франк­­фуртскай школы (Т. Адарно, Г. Маркузе і Э. Фром), кан­­цэпцыя «замк­нёных» цывілізацый (А. Тойнбі, Э. Кур­цыус), анг­лій­ская са­цы­яль­на-філасофская школа крытыкі і літаратуразнаўства (Р. Хо­гарт, Р. Уіль­ямс, Ф. Лівіс).

Сацыялагічная метад (у разумных межах) даволі плён­на вы­ка­рыс­тоў­ваўся на Беларусі ў 1920-я гг. І. Замоціным, М. Га­рэц­кім, Я. Ба­ры­чэў­скім і некат. інш. вучонымі і крытыкамі. Даў на Бе­ларусі аб са­­бе знаць і вуль­гарны сацыялагізм. Яго элементы (пры­чым, у немалой коль­касці) пры­сутнічаюць у шэрагу выступленняў кры­тыкаў БелАПП, а так­сама ў не­каторых працах Ц. Гартнага і М. Пія­туховіча. Тое-сёе ад вуль­гарнага са­цыялагізму ёсць і ў праг­рам­ных устаноўках «Малад­няка». Цал­кам не ўда­лося пазбегчы абод­вух крайнасцей — фармалізму і вуль­гар­­нага са­цыя­лагізму — ад­наму з самых арыгінальных крытыкаў 1920-х гг. А. Ба­ба­рэку. Вуль­­гарны сацыялагізм у сваім класічным варыянце атры­маў вы­­ра­жэн­не на Беларусі ў дзейнасці прадстаўнікоў г. зв. «аг­ла­бе­льнай» кры­­­­тыкі (Л. Бэндэ, А. Кучар, Я. Бранштэйн і інш.).

Сёння, згодна з меркаваннямі пераважнай большасці айчынных і за­меж­­ных ву­чоных, «сацыялагічны метад не з’яўляецца самастойным лі­та­ра­­­ту­ра­знаў­чым метадам, а толькі адным з аспектаў разгляду літа­ра­туры. Нель­­га, напрыклад, яго паставіць побач з гісторыка-ты­па­ла­гіч­ным, гісто­ры­ка-функцыянальным, сістэмным і іншымі метадамі, бо ён пры­сут­ні­чае ў кож­ным з іх» [4]. Разам з тым нельга не па­га­дзіц­ца з думкай А. Казлова на­конт таго, што «са­­цыя­лагічнае лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства ў яго разнастайных ва­рыяцыях з’яў­ля­ец­ца не толькі адным з са­мых традыцыйных, але і ад­ным з са­мых ста­біль­ных. Якія б мод­ныя і вытанчаныя метады да­сле­да­ван­ня не ўзнікалі, яны не ў стане вы­цясніць сацыялагічную метадалогію, якая зыходзіць з прос­тай і дак­ладнай пасылкі, што літаратура — ад­люст­ра­ванне жыцця гра­мад­ства» [5].

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 999. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия