Студопедия — Псіхааналітычная школа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Псіхааналітычная школа






 

Псіхааналіз у літаратуразнаўстве — гэта спосаб трактоўкі лі­та­­­ра­тур­ных тво­раў у адпаведнасці з вучэннем псіхалогіі аб пад­свя­до­мым. Псі­ха­ана­ліз раз­глядае літаратурную творчасць як суб­лі­ма­ва­нае сім­ва­ліч­нае вы­ражэнне пер­шапачатковых псіхала­гічных ім­пуль­саў і памкненняў асо­бы (ін­фан­тыль­на-сек­суальных у сваёй ас­но­ве), якія не прыняты рэ­аль­на­сцю, адверг­нуты ёю, але разам з тым зна­ходзяць сваю пэўную кам­пен­са­цыю ў галіне мастацкай фан­тазіі. Псі­хааналіз выяўляе ў гісторыі лі­та­ра­ту­ры шэраг устойлівых сю­жэт­ных схем, у якіх аўтар, на думку прад­стаў­ні­коў гэтай школы, ідэн­тыфікуе ся­бе з героем і малюе альбо здзяй­сненне сва­іх пад­свя­до­мых жаданняў, альбо, на­адварот, паказвае іх трагічнае су­тык­­нен­не з сіламі сацыяльнай і маральнай за­бароны.

Першыя ўзоры прымянення псіхааналізу да літаратуры і мас­тац­­­тва даў аўст­рыйскі ўрач і псіхолаг Зыгмунд Фрэйд (1856–1939) у пра­цах «Паэт і фан­та­зія», «Дастаеўскі і бацьказабойства» і некат. інш. Дарэчы, той жа Фрэйд па­пя­рэджваў супраць змешвання задач псі­хааналізу і лі­та­ра­­туразнаўства: псі­ха­а­наліз падыходзіць да лі­та­ра­туры толькі як да сю­жэт­­на-ілюстрацыйнага ма­тэ­рыялу і сам па са­бе не ў стане растлумачыць роз­­ніцу паміж шэдэўрам і яго пе­­ра­ка­зам альбо рэпрадукцыяй, паміж вя­лі­­кім пісьменнікам і радавым неў­ро­ты­кам ці снаведам. Найбольш адэк­ват­­на псіхааналіз да­па­су­ец­ца да прадуктаў мі­фалогіі і г. зв. «масавай» лі­та­­ратуры, дзе свядомае «я» яшчэ не выдзелена ці ўжо растворана ў бес­свя­­домым «яно» і дзе амаль што адсутнічаюць эс­тэ­тыч­ныя крытэрыі. Нао­­гул фрэйдысцкі псі­хааналіз накіраваны не столькі на сам твор, коль­кі на творчы пра­цэс, спрабуючы выявіць біяграфічную «пад­клад­ку» мас­тац­­­кай дзей­насці і яе выніковых прадуктаў.

Дзейнасць Фрэйда праходзіла ва ўмовах, калі псіхалагічны па­ды­­ход да вы­рашэння праблем грамадскага і асабістага жыцця меў вя­лікае рас­паў­­сю­д­жан­не. Папярэднікам Фрэйда быў нямецкі псі­хо­лаг Э. Гарт­ман, які аб­грун­та­ваў у сваёй даволі аб’ёмістай працы «Фі­ласофія пад­свя­до­ма­га» (1869) пала­жэн­не аб важнасці гэтага са­ма­га падсвядомага. Фрэйд жа раз­віў вучэнне Гар­т­мана і галоўны ўхіл у ім зрабіў на сек­су­аль­ныя памк­нен­ні і інстынкт са­­ма­за­ха­вання.

Мастацтва для Фрэйда — гэта свет ілюзій, галіна фан­та­с­тыч­на­га жыц­­ця, вель­мі блізкая да сноў. Акрамя таго, надзвычай вялікая ро­ля ў ім ад­­во­дзіцца сім­валам. У сувязі з гэтым Фрэйдам ствараецца і аб­грун­тоў­ва­­ецца тэорыя «сім­валізацыі», якая павінна, на думку ву­чо­на­га, складаць ас­но­ву мастацтва. У шмат­стайнасці сімвалічнага змес­ту, атрыманага ў вы­­ніку выяўлення праз фан­тазію адвергнутых рэаль­насцю жаданняў і пам­к­­ненняў, ды яшчэ з сек­су­аль­ным ад­цен­нем, Фрэйдам якраз і ба­чыц­ца сут­насць мастацтва.

Пры ўсіх недахопах і адмоўных момантах канцэпцыя З. Фрэй­да бы­ла пэў­ным крокам наперад у паступальным развіцці навукі. Ёсць у ву­чэн­ні Фрэй­да рысы, якія прымушаюць імпанаваць дадзе­най кан­цэп­цыі. Фрэйд быў пе­ракананы ў тым, што неабходнай якас­цю мастака па­він­на быць здольнасць лепш за іншых разумець свае ўлас­ныя су­пя­рэч­на­сці і не­дахопы і думаць аб твор­часці як аб сродку вы­лечвання не­да­хо­паў і хва­роб нашага недасканалага све­ту, сродку ба­рацьбы за са­праўд­ную ча­ла­вечнасць. Мастак харак­та­ры­зу­ец­ца ім як чалавек, здольны да за­ха­ван­ня свайго псіхічнага здароўя ў «хво­рым све­це» і, да ўсяго яшчэ, жа­да­ю­чы «лячыць» сродкамі мастацтва ін­шых. Пры­няц­це гэтага палажэння пры­вяло ў шэ­раг прыхільнікаў фрэй­дызму такіх вя­до­мых мастакоў сло­ва, як С. Цвейг, А. Цвейг, І. Берг­ман і інш.

Фрэйдысцкі псіхааналіз у дачыненні да літаратуры і мастацтва ў цэ­лым спа­радзіў даволі прадстаўнічую школу. Най­большае рас­паў­сю­джан­не ён атры­маў у Германіі, Аўстрыі, Швей­ца­рыі, ЗША. Не­­каторыя яго прыхільнікі ёсць у Англіі і Францыі. Асаб­лі­вая роля ў рас­працоўцы ву­чэння Фрэйда на­ле­жыць яго паслядоўнікам О. Ран­­­ку, Л. Вальдштэйну, І. Ней­фельду, К.Г. Юн­гу, Э. Фрому, Э. Джоў­нзу. Най­­больш вядомае ў гэ­тым радзе про­зві­шча Юнга, які, да­рэчы, не сле­па ішоў услед за З. Фрэй­дам, а істотна пе­ра­гле­дзеў яго вучэнне, асаб­ліва ў пла­­не ўздзеяння сек­су­аль­ных фактараў на твор­чы працэс. Ро­ля апошніх, на думку К.Г. Юнга, бы­ла істотна пе­ра­большана З. Фрэй­­дам. К.Г. Юнг — аўтар тэрміна-па­няц­ця «ар­хе­тып» і за­сна­ва­най на яго грунце адпаведнай тэорыі ў мас­тац­тве. Так як дадзены тэр­мін будзе і да­лей сустракацца на старонках да­па­мож­­ні­ка, дадзім яму азначэнне і пэў­ную ха­рактарыстыку.

Пад архетыпам (ад ст.-грэч. arhé typos — першавобраз, ма­дэль) пад­ра­­зу­мя­ваецца «універсальны сімвалічны матыў, які існуе ў ча­­ла­ве­чай пад­­свя­до­ма­сці і выяўляецца адначасова ў культуры мно­гіх на­ро­даў» [6]. Да­дзены тэрмін з’яўля­ецца ключавым для разумення ву­чэння К.Г. Юнга пра «калектыўнае пад­свядомае» (першабытную па­мяць ча­ла­вец­тва), што ўспры­маецца ў якасці свое­асаблівага вы­то­ку архаічных ры­туа­лаў, міфаў, сноў, вераванняў, а так­са­ма мас­тац­тва. Архетыпы ва­ло­даюць маг­чы­ма­сцю бессвядомага са­ма­ўзнаў­лен­­ня. «У літаратуры ар­хе­тып кан­крэ­ты­зу­ец­ца ў шэрагу арыгінальных воб­ра­заў, паўтараючыся ў роз­ных нацыя­наль­ных пісьменствах і ў роз­ныя пе­ры­я­ды. Так, архетып са­маахвярнасці ча­лавека дзеля ін­шых людзей увасобіўся і ў кла­січ­ным воб­разе Пра­ме­тэя, і ў вобразе Сот­нікава (з аднайменнай аповесці В. Бы­­ка­­ва). Архетып вяс­ны, ад­рад­жэння знайшоў увасабленне і ў славутых ка­­заннях Кі­рылы Ту­­раў­скага (ХII cт.), і ў паэзіі Я. Купалы (ХХ ст.). Ча­сам тэр­мін ар­хе­тып зву­жаюць да разумення найбольш распаўсю­джа­на­га ў пэў­най на­цыя­наль­най літаратуры вобраза-матыва (архетып лесу, ба­ло­та, кур­гана і г. д.)» [7].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 741. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия