Студопедия — Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў






Спецыфіка ліра-эпасу ў тым, што ён спалучае і сінтэзуе ў тво­рах прык­­меты лірыкі і эпасу. Сюжэтнае апавяданне аб па­дзе­ях у такіх творах спа­лучаецца з эмацыянальна-медытатыўнымі вы­каз­ваннямі апавя­даль­ні­ка, якія ствараюць вобраз лірычнага «я» аль­бо лірычнага героя.

Самымі распаўсюджанымі і характэрнымі відамі і жанрамі ліра-эпа­су з’яўляюцца паэма і балада.

Паэма (гаворка ідзе менавіта аб класічнай паэме) уяўляе сабой да­во­лі вялікі (аб’ёмны) вершаваны твор, у якім закранаюцца і ад­люст­­роў­ва­юц­ца важныя праблемы рэчаіснасці, пададзеныя, як пра­ві­ла, на значным са­цыяльна-гістарычным фоне. У адрозненне ад вер­шаваных рамана і апо­­весці, у паэме адсутнічаюць падрабязныя апі­санні; яе аўтары ста­ра­юц­ца ўзняцца над паўсядзённасцю і ад­шу­каць у жыцці ўзвышана-ге­ра­іч­нае. Акрамя таго, паэма выяўляе імк­нен­не да філасофска-гістарычнага асэн­савання падзей. Адпаведна, што гэта накладвае адбітак на сюжэтна-кам­пазіцыйныя і стылёвыя ад­знакі твора. Самыя глыбокія вытокі паэмы ля­жаць у фальклоры, а так­сама ў не надта далёка адышоўшых ад яго тво­рах народна-ге­ра­іч­нага эпасу. Еўрапейская літаратурная паэма вядзе свой радавод з ан­тычнасці («Энеіда» Вергілія). Найвышэйшы ўздым паэ­ма як жанр пе­ражыла ў ХІХ ст., у эпоху рамантызму, калі тварылі Дж. Бай­ран, А. Пуш­кін, М. Лермантаў, А. Міцкевіч і цэлы шэраг інш. паэ­­таў. Пе­раважная большасць даследчыкаў правамоцна ўказвае на «Пес­­­ню пра зубра» М. Гусоўскага як на твор, які паклаў пачатак раз­віц­цю жанру паэмы на Беларусі. У новай беларускай літаратуры на па­чат­ко­вым этапе яе развіцця выдатныя ўзоры паэмы пакінулі пасля ся­бе аў­та­ры «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама Я. Ку­пала, Я. Колас. Іх традыцыі плённа працягнулі і ўзбагацілі кры­ху пазней П. Трус, М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Ку­ля­шоў, М. Танк, П. Пан­чан­ка, П. Броўка, Н. Гілевіч, Л. Геніюш і цэлы шэ­раг інш. паэ­­таў.

Балада характарызуецца распрацоўкай драматычна-напружа­на­га сю­­жэта фантастычна-казачнага, легендарна-гістарыч­нага ці ге­ра­іч­нага змес­­­ту. Вытокі еўрапейскай літаратурнай балады ляжаць у твор­часці Р. Бёр­­н­са, С. Кольрыджа, І.В. Гётэ, Ф. Шылера, Г. Гейнэ, В. Жу­коў­ска­га, А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Міцкевіча. Па­чы­наль­­нікамі бела­рус­кай балады лічацца В. Дунін-Марцінкевіч («Тра­ві­ца брат-сястрыца»), Ф. Ба­­­гу­шэвіч («Хцівец і скарб на святога Яна»), Я. Купала («Забытая карч­ма»), А. Гарун («Варажба»), З. Бя­ду­ля («У калядную ноч»). Іх тра­ды­цыі пра­­цягнулі і ўзбагацілі П. Трус, А. Дудар, А. Куляшоў, М. Танк, П. Броў­ка, П. Пан­чанка, А. Вя­люгін, Н. Гілевіч, Я. Сіпакоў, А. Лойка і інш.

Шэрагам даследчыкаў да ліра-эпічных відаў і жанраў ад­но­сяц­ца так­сама байка (невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор па­ву­чаль­на-гумарыстычнага ці сатырычнага характару, чалавечае жыц­цё ў якім адлюстроўваецца, як правіла, праз вобразы жывёл, рас­лін, рэчаў), вер­шаваная аповесць і вершаванае апавяданне (да­дзе­­ныя жанры, у ад­роз­ненне ад паэмы, маюць яскрава выражаную ўста­­ноўку на апа­вя­даль­насць, падзейнасць; пэўнымі ўзорамі іх мож­на лічыць «Гапон», «Ве­чар­ні­цы», «Купала» і інш. вершаваныя рэчы В. Ду­ніна-Марцінкевіча) і ра­ман у вершах (вялікі вершаваны твор, у якім шырока ахопліваюцца іс­тот­­ныя жыццёвыя падзеі пэўнага са­цы­яльнага асяроддзя, нацыі, эпохі, па­казваюцца характары ў іх раз­віц­ці, псіхалагічнай напоўненасці; раман у вер­шах даволі шырока ўзнаў­ляе бытавыя малюнкі; у дадзеным жанры шмат лірычных ад­ступ­ленняў, у якіх закранаюцца многія важныя пы­тан­ні чалавечага жыц­ця; змацоўвае раман у вершах, сплятае ў адзінае цэлае яго сю­жэт фігура галоўнага героя — Дон Жуана і Яўгена Анегіна ў ад­най­­­мен­ных творах Дж. Байрана і А. Пушкіна, Сцяпана Вячоркі ў «Род­ных дзе­цях» Н. Гілевіча).







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1195. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия