Студопедия — Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна Ш.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна Ш.






Як толькі з’явіліся першыя апавяданні Ядвігіна Ш., аб ім загаварылі як аб арыгінальным празаіку, таленавітым сатырыку і гумарысце. Ен хутка становіцца вядомым за межамі Бел. Ен пачаў пісаць задоўга да таго, як з’явілася магчымасць друкаваць напісанае на бел.м. Творы на рус мове-самая рання старонка прозы. Па-беларуску напісаў больш 30 апавяданняў.

Зборнікі:

-Бярозка(1912)

-Васількі(1914)

Сувязь апавяданняў з фальклорам:

- па сваіх стылевых якасцях проза мела шмат агульнага з народнай казкай

-першыя творы-літаратурная апрацоўка народных паданняў, казак, анекдотаў: “Важная фігура”, “Хлеб”, “Суд”, “Чортава ласка”. Проза Ш. паказальна ў тым сэнсе, што ўплыў фальклорнай традыцыыі акрамя літ задач меў і практычнае значэнне: як сродак асветы. Апавяданні Ш. ― апрацоўка казак, легенд, жартаў з мэтай фарміравання маральных пастулатаў. Ен адчуваў пульс жыцця. Матывы розныя, але сутнасць адна ― трэба павышаць самасвядомасць народа. У Ядвігіна Ш. героямі апавяданняў выступаюць жывелы, што таксама сведчыць аб сувязі з фальклорам. Жывелы выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых якасцей.

Вопыт Якуба Коласа і Ядвігіна Ш:

Дабратворны ўплыў на творчасць Ядвігіна Ш. аказала з’яўленне “НН” і “Ндолі”, вакол якіх згуртавалася бел.інтэлігенцыя. Пашыраліся літ.сувязі пісьменніка, устанавіліся яго асабістыя кантакты з Купалам і Коласам. У свае сюжэтна-сялянскай прозе Ядвігін Ш. ішоў побач з Коласам, даўшы асобныя творы,жанрава амаль ідэнтычныя з яго казкамі жыцця: “Гадунец”. Сваей імпрэсійна-паэтычнай (“Васількі”, “Раны”, “Чаму?”),прытчава-дыдактычнай(“Баба”, “Награда”, “Чалавек”)лірычна-сюжэтнай прозай (“Бярозка”)ен папярэднічаў прозе Багдановіча, а таксама імпрэсіям-абразкам маладога Бядулі.

Гумарыстычныя апавяданні (серыя навэл пра сялян і іх прыгоды ў горадзе. Мужык выступае наіўным і прастадушным. Смех бічуе як сялян, так і паноў. У сялян-герояў гэтых гумарэсак-шмат літ.папярэднікаў:селянін герой інтэрмедый 17-18ст. Гэтыя творы-пераапрацоўка нар.анекдотаў.):

-“Вучоны бык”,

- “З маленькім білецікам”

-“Пазыка”

-“Заморскі звер”

-“Цырк”

Пераважная большасць алегарычных апавяданняў Ядвігіна Ш. па форме, стылі, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байкі ў прозе. Для іх характэрны то легкі гумар, то з’едлівая сатыра, то пранікнены лірызм. За празрыстымі алегарычнымі вобразамі і сітуацыямі стаяць рэальныя чалавечыя характары.

Алегарычныя апавяданні:

-“ Падласенькі ”- сатырычная камедыя. Алегоря складаецца з чатырох сцэн і ў кожнай з іх раскрываецца ў розных варыянтах адна і тая ж думка: сцярпець любыя пакуты, абы вучыўся сынок. Падласы=бедны бел.селянін, цягавіты, самаахвярны, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку супраць цемры і галечы. На суд выносяцца і паводзіны інтэлігенцыі, якая, атрымаўшы адукацыю на бацькоўскія грошы, пачынае цурацца і бацькоў і мовы. Прыемы: апрадмечванне ўстойлівых фразеалагічных спалучэнняў: здзіраць скуру, тры скуры спусціць, стаць чалавекам, бычыны розум.

-“ Рабы ”- пародыя на тупое, блізарукае жыцце

- “ Дачэсныя” - выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства.

-“Павук” -Накіравана супраць прыгнятальнікаў, якія жывуць за кошт працоўных. Павук-паны, капіталісты; мухі-працоўныя людзі, бязвінныя ахвяры несправядлівага ладу. Задача: даць мастацкае асэнсаванне становішча ў краіне пасля паражэння рэвалюцыі 1905. Павук раставіў сеткі, так як рабілі яго дзяды і прадзеды. Муха трапіла ў палон, так як яе бабкі і прабабкі. Аднак цяпер, у новы час, нешта змянілася. Калі раней кожная муха, трапіўшы ў сетку, толькі галасіла, то гэтая ўжо асмелілася і пагражаць павуку. Новыя сеткі сімвалізуюць рэакцыю, што панавала ў краіне, узмацненне паліцэйскіх рэпрэсій. Такім чынам, Ядвігін Ш. супраць рэвалюцыі. Ен шукае іншыя сродкі і метады, змянення існуючага парадку.

-“ Гадунец

- “Дуб-дзядуля”- У цэнтры апавядання вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс бел селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым.

-“Бярозка” -распавядаецца пра горкую жаночую долю, пра людскую жорсткасць. Расказваецца, як у народнай сумнай песні-лірычна-ўзнесла,жаласліва,з мноствам паэтычных параўнанняў,паўтораў,з інверсіямі. Сентыментальны тон апавядання.

Уяўляюць сабой нешта пераходнае паміж алегорыяй і рэалістычным, псіхалагічным апавяданнем. Гэта сінтэз традыцыйных фальклорных і ўласна індывідуальных аўтарскіх мастацкіх прыемаў. Фальклорныя элементы:вобраз бярозкі, казачны вобраз дуба-волата, фантастычныя элементы.

Баечныя сродкі мастацкай тыпізацыі, што выкарыстоўвае Ядвігін Ш.:

-характары тыповыя

-яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах

-характары не маюць індывідуальных рыс

-яны пазбаўлены рэалістычнай канкрэтыкі

-псіхалагізм іх абагульнены

Менавіта ў алегарычных творах пісьменнік найбольш поўна праявіў свой сатырычны талент.

Пісьменнік свабодна і ўпэўнена адчуваў сябе ў жанры празаічнай байкі. Аднак рэалістычнае апавяданне ўвесь час прыцягвала яго ўвагу магчымасцю больш глыбока адлюстраваць рэчаіснасць. Пісьменнік-гуманіст шчыра спачувае бедам народа. У яго творах яскрава гучыць пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці.

Рэалістычныя(псіхалагічна-бытавыя) апавяданні:

-“З бальнічнага жыцця” -паказаў майстэрства псіхалагічнага аналізу. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый. Жорсткае жыцце заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэтая ж жыццевая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі да чужой трагедыі. Вось у чым пісьменнік бачыць драматызм жыцця.

-“Зарабляюць”

-“Гаротная”- вобраз гераіні раскрываецца і праз апавяданне аўтара, і праз яе ўласныя меркаванні аб сваіх учынках, аб розных праявах вясковага жыцця і т.п. жыццевая гісторыя сваім аб’ектыўным зместам выклікае пратэст супраць той сацыяльнай рэчаіснасці, у якой столькі жорсткасці, бесчалавечнасці, слез і гора. адно з самых моцных апавяданнеў. Суровае,рэалістычнае,сацыяльна-вострае адлюстраванне праўды народных пакут у дарэвалюцыйнай весцы.

- “Пры выкананні службовых абавязкаў ”- палітычна востры. Быў апублікованы толькі пасля рэвалюцыі ў 1920.

Адметная рыса яго рэалістычных апавяданняў гэта выключнасць герояў і абставін, у якія яны жывуць і дзейнічаюць. Імкненне да псіхалагічнага аналізу ў мастацкай прозе, майстэрствам будаваць востры драматычны сюжэт Ядвігін Ш. унес прыкметны ўклад ў развіцце беларускай прозы наогул і жанру апавядання ў прыватнасці.

Вяршыняй рэалістына-канкрэтнага выкрыцця паліцэйшчыны-навела “Зарабіў”.

вершы ў прозе “Васількі” - прывіваў нац.прозе жанр верша ў прозе,заснаваны на новым для бел.літ.кампазіцыйным прынцыпе. Арганічнае яднанне нац.сімволікі з пластычна-эмацыянальным стылем пісьма. Верш паказвае паглыбленую ўвагу да ўнутранага свету чалавека, да праблем духоўнасці (месца мастацтва ў жыцці, адносіны яго да рэчаіснасці, васількі як сімвал красы, жыта як рэчаіснасці), выяўленне ў слове “чыстага” руху душы, думкі, - усё гэта было НОВЫМ і для Я., і для маладой бел. прозы.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2662. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия