Студопедия — Сучасная беларуская драматургія. Агульная характарыстыка.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сучасная беларуская драматургія. Агульная характарыстыка.






З iмем Адрэя Макаенка (1920-1982) звязваюць пачатак новага этапу у развiццi беларускай сатырычнай камедыi. А.Макаенак выступiу i уц новым для беларускай драматургii жанры - жанры трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес - "Зацюканы апостал" - прысвечана замежнаму жыццю з яго надзеннымi праблемамi. Дзецi, не маючы агульных поглядау з бацькамi, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскiх iдзелау i звычак, бяздушнасцi i жорсткасцi. Аднак пратэст дзяцей сцiхiйны, i ен заканчваецца паражэннем: сын, якi хацеу перабудаваць грамадскiя парадкi наоснове справядлiвасцi, становiцца iдыетам,"зацюканым апосталам", бяздумным выканауцам загадау старэйшых, простым вiнцiкам у складанай машыне жыцця. Напiсаная на замежным матэрыяле, трагiкамедыя паказвае калiзii i заганы чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай. Значную вядомасць у рэспублiцы i за яе межамi адтрымалi п'есы М.Матукоускага "Амнiстыя", "Наследны прынц", "Апошняя iнстанцыя", "Мудрамер". У iх узнiмаюцца праблемы жыцця сучаснай вескi, адказнасцi бацькоу перад дзяцьмi за iх выхаванне, маральнага удасканалення чалавека. У адным з апошнiх творау - камедыi "Мудрамер" (1987)- расказваецца пра вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая Мурашку. Ен сканструявау прыбор, якi вымярае чалавечую дурноту. Калi у крэсла з рычагомпадгалоунiкам садзiцца таленавiты чалавек, то гучыць арыя князя Iгара, калi дурань-лбюцца турботныя гукi паланеза Агiнскага. П'еса выкрывае чыноунiкау i функцыянерау, якiя спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя ролi. Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца багаццем i разнастайнасцю тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургау адлюстравання суровай прауды жыцця, стварэння праудзiвых характарау нашых сучаснiкау. Таму лейтматывам многiх п'ес з'яуляецца думка аб складанасцi сучаснага жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I адна з iх - белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i час змрочных рэпрэсiй. На усю моц пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на Беларусi. Сучасная драматургiя, пераасэнсоуваючы факты i з'явы мiнулых часоу, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму яна выходзiць i да складаных.

Значнае месца ў драматургіі сённяшняга дня займаюць маладыя аўтары. Вялікую папулярнасць і сцэнічнае жыццё атрымалі п'есы Уладзіміра Бутрамеева («Страсці па Аўдзею»), Галіны Каржанеўскай («Зуб мудрасці», «Мора, аддай пярсцёнак»), Уладзіміра Сауліча («Сабака з залатым зубам...»), Ігара Сідарука («Галава»), Сяргея Кавалёва («Звар'яцелы Альберт»), Уладзіміра Клімовіча («Беркуты»), Алеся Асташонка («Камедыянт») і інш. У творах маладых драматургаў намячаецца спроба развіцця жанру п'есы, што абумоўлена сённяшнімі патрабаваннямі да сцэнічнага твора. Так, фарс-абсурд I. Сідарука «Галава» створаны па прынцыпах тэатра абсурду, п'еса У. Сауліча «Сабака з залатым зубам...» лічыцца трагіфарсам, п'есаУ. Клімовіча «Беркуты» — трагедыяй-«прыпавес цю».

Сучасная беларуская драматургія вызначаецца багаццем і разнастайнасцю тэматыкі, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзівых характараў нашых сучаснікаў. Таму лейтматывам многіх п'ес з'яўляецца думка аб складанасці сучаснага жыцця, месцы і ролі ў ім чалавека. Разам э традыцыйнымі тэмамі (подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне, мірная стваральная праца, жыццё калгаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургіі ўзнікаюць новыя. I адна з іх — белыя • плямы ў гісторыі беларускага народа і час змрочных рэпрэсій. У драме I. Чыгрынава «Чалавек з мядзведжым тварам» узнімаецца праблема асабістай адказнасці за лёс людзей і краіны ў змрочныя часы сталіншчыны. Былы член НКУС, член сталінскіх «троек» каецца ў злачынствах, не адмаўляючы сваёй асабістай віны.

Сучасным асэнсаваннем падзей далёкага мінулага характарызуюцца драматычныя творы У. Караткевіча («Званы Віцебска», «Маці ўрагану»), Э. Скобелева («Кастусь Каліноўскі»), А. Петрашкевіча («Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны»), I. Чыгрынава («Звон не малітва», «Следчая справа Вашчылы»), Р. Баравіковай («Барбара Радзівіл») і інш. У творах ажываюць у мастацкіх вобразах падзеі і героі беларускай гісторыі — Ізяслаў, Рагнеда, Васіль Вашчыла, Барбара Радзівіл, Кастусь Каліноўскі, старонкі Віцебскага паўстання 1623 г., Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. і інш.

Экалагічная тэма прадстаўлена сёння драматычнымі творамі А. Петрашкевіча («Соль»), М. Матукоўскага («Бездань»), А. Дударава («Адцуранне»). У іх гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб тым, што паветра, вада і зямля — аснова ўсяго жывога на зямлі — забруджваюцца, што неабходна з выключнай адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага і зрабіць кожны куточак зямлі лепшым, прыгажэйшым.

 

36. Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка. Перспектывы жыцця і крах надзей (Палеская хроніка” І. Мележ)

У «Палескай хроніцы» мы пазнаёміліся з цэлым шэрагам герояў. Адны з іх адмоўныя, другія — станоўчыя. Але ўсе яны аб'яднаныя адным часам, аднымі праблемамі, дый жывуць усе ў адной мясцовасці — на Палессі, там, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства і самога Iвана Мележа. Нягледзячы на тое многае, што яднае герояў рамаца, аўтар кожнага з іх праводзіць па яго асабістай, наканаванай ці то лесам, ці збегам абставін, дарозе, назва якой «жыццё». Напэўна таму, усё ў творы здаецца натуральным і жыццёвым: адны героі разыходзяцца, другія сустракаюцца, адны знайшлі свае шчасце, другія — так і дажываюць свой век у бясконцых пошуках, не спазнаўшы яго, трэція дакрануліся да яго, болын таго — пазналі асалоду яго і ўсё астатняе жыццё вымушаны жыць толькі гэтымі незабыўнымі імгненнямі.
Менавіта да ліку апошніх адносяцца і галоўныя героі твора — Васіль Дзятлік і Ганна Чарнушка. Чытаючы першыя старонкі, мы становімся сведкамі, як шчасліва і прыгожа складваюцца адносіны юнака і дзяўчыны. Каханне іх чыстае, светлае, трапяткое. Працуючы з раніцы да вечара, Васіль не ведае стомы. I не таму, што ён поўны моцы, яе ён толькі набіраецца: Васілю прыбаўляюць сілы думкі аб спатканні з каханаю дзяўчынаю, якая — ведае — плаціць яму тым жа.
У жыцці Васіля дзве мары — звязаць свае жыццё з Ганнай і набыць яшчэ зямлі. Ды не абыякой, а самай лепшай, што знаходзіцца ля цагельні і належыць куранёўскаму багацею Карчу. Набліжаецца перадзел, і чым ён бліжэй, тым болып хлопец хвалюецца. Ён ужо амаль упэўнены, што зямля гэта будзе належаць яму. «А інакш, дзе ж справядлівасць?»— думае Васіль. Ён і Ганне расказаў пра свае мары. Праўда, яна ўспрыняла гэта не так сур'езна, як бы хлопцу хацелася, але гэта не бяда: будзе зямля, тады і Ганна таксама парадуецца за яго.
Невядома, як склаліся б адносіны Васіля і Ганны, калі б не выпадак з бандытамі. Менавіта гэтае здарэнне намеціла мяжу ў іх чыстых адносінах, якая з кожным годам станавілася ўсё болын акрэсленай. Ганна абвінаваціла Васіля ў тым, што ён паказаў бандытам хату яе сваякоў. Праўда, яна хутка зразумела, што віны яе каханага ў тым няма, ды было позна: адыходзячы ў турму, Васіль не азваўся да яе, нават не паглядзеў у яе бок, хоць і вельмі хацелася. I віной гэтаму была не столькі крыўда, колькі яго прыродная панурасць і зацятасць.
Час ішоў, і вузел непаразуменняў зацягваўся яшчэ больш, хоць яны кахалі адно аднаго, як і раней. Васіль не захацеў паверыць Ганне, што паміж ей і Яўхімам Карчом там, у лесе, нічога не адбылося. А дзяўчына была над та горд аи, каб прасіць паверыць ей.
Аднак была і яшчэ адна прычына, што стрымлівала Васілёвы пачуцці, і мне здаецца, яна галоўная — усё тая ж неадольная мара аб зямлі. Не адзін ужо раз Васілю прыходзіла думка павялічыць свой надзел за кошт пасагу. Спачатку ён адганяў яе, як дакучлівую муху, а потым падумаў: а чаму б і не? Тым больш, што адносіны з Ганнай былі парушаны.
Што датычыцца Ганны, то яе каханне да Васіля не згасла, толькі побач з ім пасялілася крыўда. Як мог ён, адзіны, каго яна кахала, паверыць не ей, а злым плёткам? Да гэтай крыўды далучыліся і ўгаворы мачыхі, і перажыванні за старога бацьку. Усё гэта падштурхнула дзяўчыну даць згоду Яўхіму выйсці за яго замуж.
Ажаніўся і Васіль. I пасаг за жонкай узяў ладны: добры кавалак зямлі, і хату стаў будаваць новую. Аднак спакою не было: не выходзілі з галавы успаміны пра тыя шчаслівыя вечары, што правёў побач з Ганнай, пра шчырыя і нясмелыя пацалункі.
Не склалася шчасліва і Ганніна замужжа. Эгаістычны і самаўпэўнены Яўхім быў так непадобны да стрыманага, сціплага і пяшчотнага Васіля, думкі пра якога не выход зілі ў яе з галавы. Не адзін раз парывалася Ганна пайсці ад яго, але не адважвалася. I толькі смерць дачкі падштурхнула маладую жанчыну да гэтага ўчынку.
Не шчаслівы Васіль, не пічаслівая Ганна. I ён, і яна жывуць толькі ўспамінамі. Здавалася б, зрабі кожны з іх адзін крок — і пакутлівага жыцця не было б. Але не ўсё так проста: шляхі-дарогі іх разышліся, і ў кожнага за плячыма цяжкая торба, якая замінае зрабіць крок насустрач адзін аднаму. I калі больш рашучая Ганна яшчэ здольна на гэта, то Васіль — не. Таму, калі яны пазней сустрэліся, і Ганна прапанавала свайму каханаму кінуць усё, Васіль гэтага не зрабіў: шкада было пакінуць зямлю, да якой прывык, хату, дзіця, хоць і не любую, жонку.
З цягам часу ён зразумеў сваю памылку, але было позна: дарогі разышліся так далека, што і за ўсё астатняе жыццё ён не дайшоў бы да сваей Ганны.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 3373. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия