Студопедия — Новыя органы i рэжым улады
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Новыя органы i рэжым улады






Адміністрацыйна-тэрытарыялыіы падзел.Яшчэ да канчатковага падпісання дакументаў аб падзелах Рэчы Паспалітай Кацярына II ажыццяўляла меры, скіраваныя на папярэднюю падрыхтоуку новых зямель да адмiнiстрацыйных перамен па ўзору Расійскай імперыі. Аб гэтым сведчыць шэраг дакументаў 1772,1792,1794 гг.1 Для правядзення такіх перамен на пасады генерал-губернатараў і губернатараў прызначаліся ваенныя. Яны маглі разлічваць на падтрымку расійскіх войскаў, якія ўжо знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі i Літвы. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. да Расійскай імперыі былі далучаны паўночна-ўсходнія землі Беларусі, што раней уваходзілі ў склад Полацкага, Віцебскага i Мсціслаўскага ваяводстваў. Новая тэрыторыя ўвайшла ў склад Пскоўскай (Пскоўская, Велікалуцкая, Дзвінская, Полацкая правінцыі) i Магілёўскай (Магілёўская, Аршанская, Рагачоўская, Віцебская правінцыі) губерняў, якія былі аб'яднаны ў генерал-губернатарства. Губернскімі гарадамі сталі Магілёў i Апочка2. Але Апочка быў невялiкім горадам, таму губернскае праўленне неўзабаве перанеслі ў Полацк. У 1775 г. было прынята "Устанаўленне кіравання губерняў Усерасійскай імперыі". Згодна з ім Расійская імперыя падзялялася на губерні, якія iнакш называліся намесніцтвамі, з колькасцю насельніцтва ад 300 тыс. да 400 тыс. чалавек мужчынскага полу. Губерні, у сваю чаргу, дзяліліся на паветы з насельніцтвам ад 20 тыс. да 30 тыс. чалавек мужчынскага полу3. У жніўні 1776 г. замест Пскоўскай была заснавана Полацкая губерня (з аддзяленнем яе ад велікарускіх правінцый). Магілёўская ж губерня пакідалася без змен. Вясной 1777 г. гэтыя губерні былі падзелены на паветы. У склад Магілёўскай губерні ўвайшлі Магілёўскі, Чавускі, Старабыхаўскі, Аршанскі, Бабінавіцкі, Сенненскі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Копыскі, Клімавіцкі, Рагачоўскі i Беліцкі паветы, у склад Полацкай - Полацкі, Дрысенскі, Себежскі, Невельскі, Дынабургскі, Рэжыцкі, Люцынскі, Веліжскі, Гарадоцкі i Суражскі паветы. У сувязі з гэтым мястэчкі Дрыса, Люцын, Сураж, Чавусы, Копысь, Бабінавічы, Клімавічы i Беліца атрымалі статус гарадоў і сталі павятовымі цэнтрамі. 3 1778 г. Магілёўская i Полацкая губерні называліся намесніцтвамі1.

Для ўладкавання межаў губерняў, a таксама ў ваенных i гаспадарчых мэтах узнікла неабходнасць правядзення ix апісання, вымярэння i картаграфавання. На працягу 1772-1774 гг. былі складзены два камеральныя апісанні: агульнае - на далучаную ўсходнебеларускую тэрыторыю i спецыяльнае - на казённыя вёскі. Агульнае апісанне дало адміністрацыі губерняў статыстычную характарыстыку тэрыторыі, а спецыяльнае - вызначыла зямельны фонд, які з'яўляўся крыніцай даходаў для казны, а таксама мог быць выка-рыстаны для падараванняў2. У 1783-1785 гг. у Магілёўскай i Полацкай губернях было праведзена генеральнае межаванне, якое скасавала папярэднія правы на валоданне зямлёй i дакументальна афармляла правы новай улады на далучаныя землі3.

У 1793 г., пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, да Расіі, акрамя ўкраінскіх, адышлі наступныя беларускія землі: рэшткі Полацкага ваявод­ства (на левым беразе Заходняй Дзвіны), Віцебскага і Аршанскага паветаў Віцебскага ваяводства; Мінскі, Мазырскі - Мінскага ваяводства; частка Рэчыцкага павета (па правым беразе Дняпра); усходнія часткі Навагрудскага i Слонімскага ваяводстваў; Сініцкі павет Слуцкага княства; усходнія часткі Браслаўскага i Ашмянскага паветаў - Віленскага i Пінскі павет Брэсцкага ваяводстваў. Указам ад 13 красавіка 1793 г. рэшткі Полацкага ваяводства былі далучаны да Полацкага намесніцтва, a ўсе землі ад яго мяжы да р. Бярэзіны - да Магілёўскага; Мазырскі павет быў далучаны да Чарнігаўскай гу-берні, а на астатняй тэрыторыі ўтворана Мінская губерня4.

Указам Сената ад 3 мая 1793 г. генерал-губернатару Ц.Туталміну было загадана заснаваць Мінскае намесніцтва ў складзе акруг: Мінскай, Віцебскай, Пастаўскай, Докшыцкай, Дзісенскай, Барысаўскай, Ігуменскай, Бабруйскай, Мазырскай, Давыд-Гарадоцкай, Пінскай, Нясвіжскай i Слуцкай5.

У сувязі з падаўленнем паўстання 1794 г. i канчатковым, трэцім падзелам Рэчы Паспалітай Кацярына II загадала ліфляндскаму, эстляндскаму i літоўскаму генерал-губернатару князю М.Рэпніну падзяліць рэшткі Вялікага княства Літоўскага на тры часткі з цэнтрамі ў Вільні, Гродне i Коўне (або ў Кейданах). Кожная з гэтых частак была даверана камандзірам карпусоў, якія, у сваю чаргу, даручылі кіраванне паветамі камандзірам сваіх палкоў. Апошнія павінны былі наладзіць сувязі з мясцовым насельніцтвам праз спецыяльных камісараў6.

У чэрвені 1795 г. у Гродне быў створаны часовы орган кіравання тэрыто-рыяй Літвы i Заходняй Беларусі - Вярхоўнае праўленне Літвы. Яго струк­туру складалі чатыры аддзяленні: казённае (кіраўнік - палкоўнік I. Фры-зель), крымінальнае (брыгадзір I. Русакоў), грамадзянскае (надворны саветнік Н.Волкаў) i эканамічнае (прэм'ер-маёр Літке)1. Гэты папярэдні этап у кіраванні новымі землямі быў неабходны для ix уніфікацыі з расійскімі, што складала цалкам акрэсленую праграму ўнутранай палітыкі Кацярыны II.

14 снежня 1794 г. было загадана падзяліць новадалучаныя землі на Віленскую i Слонімскую губерні i скласці штаты прысутніцкіх месцаў паводле "Устанаўлення для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі" 1775 г. У жніўні 1796 г. губерні перайменаваны ў намесніцтвы: Віленскае ў складзе 11 паветаў (Віленскага, Завілейскага, Трокскага, Браслаўскага, Ашмянскага, Ковенскага, Упіцкага, Вілкамірскага, Цельшаўскага, Расіенскага i Шавельскага) i Слонімскае - васьмі паветаў (Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Лідскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага)2.

Такі падзел праіснаваў толькі да канца 1796 г., калі Павел I правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. Указам ад 12 снежня 1796 г. на тэрыторыі Беларусі і Літвы былі створаны наступныя губерні: Беларуская (яна аояднала Магілёўскае i Полацкае намесніцтвы), Мінская (з далучаным да яе Рэчыцкім паветам) i Літоўская (у яе склад увайшлі Слонімскае i Віленскае намесніцтвы)3.

3-за таго, што кіраваць вялікімі па памерах губернямі было нязручна, Аляксандр I у 1801 г. увёў новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Згодна з ім Беларуская губерня была падзелена на Магілёўскую i Віцебскую (абедзве губерні ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства); Л ітоўская - на Віленскую i Гродзенскую губерні (увайшлі ў склад Л ітоўскага ваеннага губернатарства)4.

Органы кіравання ў губернях i паветах.Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай i ўключэння беларуска-літоўскіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад пачаў распаўсюджваць на ix сваю сістэму мясцовага дзяржаўнага кіравання. Яна стваралася па аналогіі з расійскімі губернямі. Галоўнай асобай у губернях быў генерал-губернатар, які лічыўся на-меснікам цара i ўзначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму тэрыторый. У час знаходжання ў Пецярбургу ён засядаў у Сенаце, у тым дэпартаменце, да якога адносіліся справы яго губерні. Фактычна ге­нерал-губернатар быў надзелены неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Яму падпарадкоўваліся вайсковыя i грамадзянскія губернатары (або правіцелі).

У абавязак грамадзянскага губернатара, які камандаваў мясцовым гарнізонам, уваходзіў нагляд за зборамі падаткаў, рэкрутаў, ходам следства, заключэннем казённых падрадаў i паставак, падтрыманнем грамадскага па­радку i інш.5 Персанальны склад вышэйшай адміністрацыі набіраўся з рускіх саноўнікаў i чыноўнікаў. Аднак канчатковае рашэнне прымаў гене­рал-губернатар, таму ўлада грамадзянскіх губернатараў ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. была даволі абмежаванай. Да таго ж адбываліся ix частыя персанальныя змены.

У кожнай губерні, як, дарэчы, i выканаўчы орган, дзейнічала губернскае праўленне ў складзе "общего присутствия" i канцылярыі. Гаспадарчай i рінансавай справай кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губернатар. Яна займалася раскладам i зборам падаткаў, кіраваннем і наглядам за казеннай маёмасцю. У губернях дзейнічалі і такія органы кіравання, як рэкруцкія ўправы, прыказ грамадскай апекі, межавая кантора i інш1.

Галоўным органам павятовай улады лічыўся ніжні земскі суд, які адначасова выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія і судовыя функцыі. Узначальваў яго земскі спраўнік. У адрозненне ад расійскіх губерняў, ён не выбіраўся, a прызначаўся Сенатам. У склад суда ўваходзілі два-тры засядапелі. прызначаныя ад дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем паў павеце, забяспечваў своечасовую выплату жыхарамі падаткаў і выканання імі розных павіннасцей2.

Паміж указам аб стварэнні губерняў i прызначэннем генерал-губерната-раў і губернатараў праходзіў час (ад года да двух), за які адміністрацыі па-трэбна было падабраць чыноўнікаў, правесці сходы па выбару кандыдатаў на саслоўныя пасады. Не давяраючы мясцовым жыхарам, улады нярэдказа-прашалі чыноўнікаў з расійскіх і маларасійскіх губерняў. Так, у 1795 г. у мінскіх губернскіх установах працавала па восем чалавек з Архангельскага i Аланецкага намесніцтваў, адзін - з Цвярскога i два - з Магілёўскага3. У1796 г. віленскі і слонімскі генерал-губернатар князь М.Рэпнін прызначыў на кан-цылярскія пасады чыноўнікаў і студэнтаў з Маларосіі. Але прыезжыя службоўцы нядоўга заставаліся ў краі, дзе для ix усё было чужое - мова, звычаі, вера i дзе да ix дрэнна ставілася мясцовае насельніцтва.

У сувязі з недахопам рускіх чыноўнікаў Кацярына II дазваляла прызна-чаць на адміністрацыйныя пасады ў новаўтвораных губернях мясцовых жыхароў. Чыноўнікаў неабходна было "выбіраць з тых, хто непахіснай вер-насці, пры валоданні ўласнасцю i пры іншых якасцях мелі чыны польскія".

Мясцовая шляхта атрымала правы выбіраць сваіх прадстаўнікоў у opra­ны мясцовага кіравання i суда, аналагічныя з правамі расійскага дваранства. На беларуска-літоўскія губерні таксама была распаўсюджана расійская (уведзеная яшчэ Пятром I) 14-класная сістэма чыноў i рангаў.

У канцы XVІІІ ст. у беларускіх гарадах налічвалася больш за 1,9 тыс. служачыхграмадзянскіх устаноў (каля 1,5 % адагульнай колькасці гараджан)5. У адрозненне ад праваслаўных рускіх чыноўнікаў - выхадцаў з розных саслоўяў (дваран, мяшчан, духавенства) мясцовыя ўраджэнцы былі толькі дваранамі i ў асноўным католікамі. Пры гэтым памеснае дваранства імкнулася пазбягаць канцылярскай службы, якую лічыла справай неганаровай, а чын атрымлівала за ваенную службу ці выбраныя дваранскія пасады6.

Змены ў судовай сістэме.На далучанай тэрыторыі ў якасці судовага заканадаўства працягваў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 г., які быў перакладзена па загаду генерал-пракурора Сената А.Вяземскага ў 1780 г. на рускую мову7. Для найвышэйшай апеляцыі ў 1774 г. пры юстыц-калегіі ліфляндскіх, эстляндскіх i фінлядскіх спраў Сената быў створаны Беларускі дэпартамент, які праіснаваў да 1780 г. Да гэтага часу вышэйшай апеляцыйнай установай у ВКЛ быў Галоўны Літоўскі трыбунал, які знаходзіўся ў Вільні. З далучэннем да Pacii Вільні трыбунал быў скасаваны. Аднак ад часоў ВКЛ заставалася яшчэ шмат незакончаных спраў. Таму ў канцы 1796 г. для таго, каб ix завяршыць, быў створаны Грамадзянскі дэпартамент старых літоўскіх спраў1. У лютым 1797 г. быў заснаваны Галоўны літоўскі суд, які распаўсюджваў сваю дзейнасць на Літоўскую губерню. Ён ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю грамадзянскага i крымінальнага судаводства ніжэйшых судоў і таксама з'яўляўся апеляцыйнай інстанцыяй для магістратаў i ратуш. Пасля губернскай рэформы 1801 г. галоуныя суды былі адкрыты ў кожнай губерні ў складзе крымінальнага i грамадзянскага дэпартаментаў.

Паводле "Устанаўлення..." 1775 г. на новадалучаных землях уводзіліся павятовыя суды ca шляхецкай апекай, у губернях - верхнія земскія суды для шляхты; ніжэйшыя i верхнія расправы для вольных сялян; гарадавыя i губернскія магістраты. Акрамя таго, у губернскіх гарадах былі крымінальная і грамадзянская палата i губернскі пракурор, які кантраляваў ix дзейнасць2. Расійскі ўрад адмяніў на тэрыторыі смяротнае пакаранне i не дазваляў су­дам разглядаць справы тых асоб, якія не мелі ў паветах нерухомай маёмасці.

Замест земскіх судоў спачатку ва Усходняй Беларусі, а потым у іншых губернях былі створаны губернскія i правінцыяльныя земскія суды, якія з 1773 г. пачалі называць павятовымі. У далейшым ім былі перададзены i функцыі гродскіх судоў (пасля ix скасавання). Падкаморскія суды, скасаваныя ў 1772 г. ва Усходняй Беларусі, а на астатніх тэрыторыях у 1795 г., былі адноўлены Паўлам 1 у 1797 г. i праіснавалі да 1832 г.

Даўжэй за ўсё ў беларуска-літоўскіх губернях ca старой судовай сістэмы пратрымаліся гродскія (у Віцебскай, Магілёўскай i Мінскай губернях да 1795 г., у Віленскай і Гродзенскай да 1831 г.), кампрамісныя і эксдывізор-ска-таксатарскія суды (да 1840 г.).

Спалучэнне бюракратычнага i саслоўнага элементаў у мясцовым кіраванні найбольш яскрава выявілася ў судовай сістэме. У рад прызначаў на па-сады ў губернскіх i павятовых судовых установах толькі саветнікаў і канцылярскіх чыноўнікаў. Усе астатнія пасады замяшчаліся па выбару дваранства. Аднак пры гэтым урад пільна сачыў, каб на пасады суддзяў, спраўнікаў, засядацеляў выбіраліся асобы, верныя расійскай уладзе.

У канцы XVIII - першай трэці XIX ст. у беларуска-літоўскіх губернях сістэма судаводства захавала пэўныя адрозненні ад расійскай. У грамадзянскім судаводстве дзейнічалі нормы Статута ВКЛ, сеймавых канстытуцый, а справаводства вялося на польскай мове. Крымінальнае ж судаводства ажыццяўлялася згодна з агульнаімперскімі законамі i на рускай мове. І гэта нягледзячы на заяўленне расійскіх улад, што "суд i расправа ўнутраных тых правінцый, у асабістых справах, могуць правадзіцца па іх законах і звычках, і ix мовай, ва ўсіх тых выиадках, якія не датычацца ўлады нашай ".

Адносіны да шляхты.У Рэчы Паспалітай шляхта была самым прывілеяваным саслоўем. Яна перыядычна збіралася на сеймікі, на якіх выпрацоўвала і адстойвала свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі ўладамі, выбірала і зацвярджала кандыдатаў на адміністрацыйныя пасады, вызначала памеры добраахвотнага абкладання. Праз сваіх прадстаўнікоў удзельнічала ў выбранні караля на вальным сейме i магла яму не падпарадкоўвацца, нават да ўзброеных выступленняў (канфедэрацый).

3 пераходам да Расійскай імперыі шляхта страціла свае палітычныя пра­вы, але ўсё ж заставалася прывілеяваным саслоўем. Перш за ўсё яна, пад пагрозай пазбаўлення нерухомай маёмасці, як i іншыя станы насельніцтва, павінна была прынесці прысягу на вернасць расійскай імператрыцы. Прысяга прыносілася калектыўна ў публічных месцах. У 1778-1785 гг. пры паступленні на расійскую службу шляхціц павінен быў даваць пісьмовае абавязацельства аб няўхільным паслушэнстве расійскім уладам1.

Звычайнай практыкай у імперыі з'яўлялася i тое, што вышэйшае саслоўе новых зямель павінна было пацвярджаць свае правы на прывілеі i таму пачынаючы з 1772 г. шляхце належала прадставіць у губернскія гарады дакументы аб сваім паходжанні. Даволі проста гэта было зрабіць для магнатаў i буйной шляхты, бо яны мелі свае прыватныя архівы, і вельмі цяжка для прадстаўнікоў дробнай шляхты, якая ў канцы XVIII ст. складала каля 95 % ад агульнай колькасці саслоўя2. Значная яе частка не мела не толькі неабходных дакументаў, але i грошай для ix пошукаў у дзяржаўных архівах. Тым больш што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай частка дакументаў засталася на тэрыторыях, якія адышлі да Прусіі або Аўстрыйскай імперыі.

3 1772 г. шляхта, якая мела дакументы, пацвярджала свае паходжанне ў земскіх судах, а з 1785 г. - у губернскіх вывадовых камісіях. Асобы, якія пацвердзілі свае паходжанне, уносіліся ў дваранскія радавыя кнігі. Напрыклад, у 1775 г. 463 чалавекі з Полаччыны пацвердзілі свае шляхецтва i па ра-шэнню беларускага генерал-губернатара З.Чарнышова былі выключаны са спісу асоб, якія плацілі падаткі. Больш цяжкай гэта справа аказалася для дубровенскай шляхты, хоць яна i мела неабходныя дакументы, датаваныя 1508 i 1650 гг., аднак з прычыны змен уладальнікаў Дубровенскага графства справа зацягнулася амаль на 20 гадоў. Паводле ўрадавых звестак 1795 г., 1096 асоб мужчынскага полу з беларускіх губерняў чакалі пацвярджэння Герольдыі i выключэння ix з падатковай рэвізіі3.

Царскі ўрад, абвясціўшы дваранства "першынствуючым" расійскім саслоўем, юрыдычна замацаваў яго пануючыя пазіцыі ў сістэме абсалютысцкай дзяржавы. Сацыяльны, юрыдычны i палітычкы статус дваранскага саслоўя Расійскай імперыі ўпершыню ў найбольш поўным выглядзе быў зафіксаваны Кацярынай II у "Даравальнай грамаце дваранству" (1785). Усе пазнейшыя заканадаўчыя акты па гэтым пытанні ўносілі толькі некаторыя папраўкі i дапаўненні, у залежнасці ад патрабаванняў часу. Асновай палітычнай i эканамічнай магутнасці дваранства з'яўлялася валоданне не толькі зямлёй, але i прыгоннымі, на што не мелі правоў іншыя саслоўі. Дваранства было вызвалена ад усялякіх падаткаў, цялесных пакаранняў, магло быць асуджана толькі роўнымі сабе. Пры Кацярыне II амаль усе саслоўі атрымалі свае ўстановы. Аднак кал i дзейнасць гарадскіх устаноў абмяжоўвалася горадам, a сельскіх - воласцю, то дваранскіх - паветамі i губернямі.

Ba ўсіх новаўтвораных губернях i паветах дваранству было дазволена кожныя тры-чатыры гады збіраць сходы (сеймікі)1. У ix функцыі ўваходзіла выбранне губернскіх i павятовых прадвадзіцеляў дваранства (маршалкаў), а таксама прадстаўнікоў у саслоўныя суды i ўстановы, раскладка земскіх павіннасцей, вырашэнне гаспадарчых i грамадскіх спраў мясцовага жыцця.

Па прадстаўленню генерал-губернатара З.Чарнышова Сенат дапусціў у 1773 г. да выбараў у дваранскія сходы асоб, якія валодалі не менш чым 10 рэвізскімі душамі. Права голасу i выбрання на пасаду атрымалі ўладальнікі 20 i больш сялян. 3 цягам часу парадак выбараў мяняўся. У 1805 г. права голасу атрымалі дваране, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, валодалі ў губернях нерухомымі маёнткамі не менш за восем дамоў i атрымлівалі 150 руб. даходу ў год. 3 1817 г. у Гродзенскай губерні тэрмінам на тры гады дазволілі ўдзельнічаць у выбарах дваранам, якія страцілі свае дакументы ў час вайны 1812 г. i не былі да гэтага часу запісаны ў дваранскія кнігі2.

Галоўную ролю сярод абраных асоб адыгрывалі дваранскія маршалкі. На пасадах ix зацвярджаў імператар з ліку двух выбраных кандыдатаў. Асноўным ix абавязкам было загадванне справамі дваранскай карпарацыі. Пасады маршалкаў не аплачваліся, таму на ix звычайна выбіралі заможных памешчыкаў. У Гродзенскай губерні i паветах, напрыклад, маршалкамі ў розны час былі князь К.Друцкі-Любецкі, граф К.Грабоўскі, князь К.Свята-полк-Чацвярцінскі, граф В.Пуслоўскі i інш3.

Для прадстаўнікоў жа дробнай шляхты выбранне ў нізавыя выканаўчыя органы, суды i паліцыю з'яўлялася магчымасцю паправіць сваё матэрыяльнае становішча, таму яны імкнуліся заняць там адпаведныя пасады. Так, па выбарах 1785 г. у Полацкім, Віцебскім, Дрысенскім, Суражскім i Гарадоцкім паветах з 20 засядацеляў павятовых i ніжніх земскіх судоў 11 чалавек мелі ў сярэднім да 30 душ прыгонных4.

Асобна паўстала пытанне аб правах татарскай шляхты. 3 прычыны не зусім акрэсленага становішча татараў у Рэчы Паспалітай мясцовае дваран­ства не жадала дапускаць ix да выбараў. Але ўсё ж літоўскі ваенны губернатар Л.Бенігсен палічыў, што татары, "если они суть дворяне и владеют соб­ственными имениями", павінны прыняць удзел у выбарах5.

У выніку рэвізіі 1811 г. выявілася, што да шляхецкага саслоўя прыпісалася каля 200 тыс. чалавек, сярод якіх былі мяшчане, дваравыя, невядомых саслоўяў людзі з беларуска-літоўскіх губерняў. Ім удалося прыпісацца да дваранства толькі таму, што яны былі католікамі і уніятамі і размаўлялі па-польску. 3 іншага боку, у гэтых жа губернях заставаліся людзі, якія пацвердзілі дваранскае паходжанне, але працягвалі плаціць падаткі ў казну.Таму пры правядзенні новай рэвізіі, згодна з указам Сената ад 20 студзе-ня 1816 г., павінны былі пакідаць у дваранстве толькі тых, хто быў запісаны да саслоўя ў 1795 г., a астатнім неабходна было пацвярджаць сваё паходжан­не дакументамі.

Новы указ ад 23 жніўня 1817г. зноў нагадаў губернскім уладам пра неабходнасць хутчэйшага разбору чыншавай шляхты. Дробная шляхта, асабліва чыншавая, якая магла мець зямлю, але без прыгонных, або знаходзіцца на службовых i чыншавых землях, трапляла ў спісы падатковага насельніцтва і павінна была плаціць падаткі. Губернскае кіраўніцтва імкнулася паскорыць выкананне гэтага ўказа. Аднак у 1823 г. віцебскі, магілёўскі i смаленскі генерал-губернатар князь М.Хаванскі вымушаны быў адзначыць, што гу-бернскія i павятовыя маршалкі дакладна не ведаюць колькасці шляхты. На яго думку, на працягу 1816-1819 гг. у некаторых паветах праверку пра-ходзіла толькі чыншавая шляхта, частка астатніх спрабавала зрабіць гэта, але не закончыла, a іншыя наогул не прадстаўлялі дакументаў1.

Такім чынам, у канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. царскі ўрад імкнуўся уніфікаваць беларускія землі на ўзор расійскіх - як па адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, так i ў губернска-павятовым кіраванні, i ў адносінах да вышэйшага саслоўя - шляхты. Гэта ўдалося зрабіць часткова i толькі ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, які стаў такім жа, як i ва ўсёй імперыі. Недахоп расійскіх чыноўнікаў, якіх улады вымушаны былі замяняць мясцовымі, прыводзіў датаго, што гэтыя чыноўнікі, як i іншыя прадстаўнікі шляхецкага саслоўя беларуска-літоўскіх губерняў, не імкнуліся выконваць загады расійскіх улад, удзельнічалі ў тэты час у розных тайных таварыствах, былі на баку Напа-леона ў час вайны 1812 г.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 708. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия