Студопедия — Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада






Адносіны царскага ўрада да канфесій.У канцы XVIII ст. на землях Вялікага княства Літоўскага, якія адышлі да Расійскай імперыі, пражывала каля 39 % уніятаў, 38 - католікаў, 10 - іудзеяў, 6,5 - праваслаўных, 4 - старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся на пратэстантаў, мусульман i караімаў1. На далучаных землях царскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, але гэта верацярпімасць была адноснай. Замест існуючага тут каталіцтва ён імкнуўся зацвердзіць пануючае ў Расійскай імперыі праваслаўе, хаця на тэрыторыі Віленшчыны i Гродзеншчыны яно практычна адсутнічала, а на Віцебшчыне i Міншчыне было нешматлікім.

Пры гэтым трэба адзначыць, што Кацярына II, Павел I i Аляксандр I, дэкларуючы пануючую ролю праваслаўнай царквы ў імперыі, не звярталі асаблівай увагі на цяжкі матэрыяльны стан i недахопы адукацыі яе духавенства i ва ўнутраных губернях Расіі. Для распаўсюджвання праваслаўя на далу­чаных землях неабходны былі добра адукаваныя праваслаўныя свяшчэннікі і манахі для місіянерскай дзейнасці, якіх не хапала i ў самой імперыі. Праваслаўнымі вернікамі на гэтых землях былі бедная шляхта, мяшчане i прыгонныя сяляне. У 1781 г. беларускі генерал-губернатар 3. Чарнышоў звярнуў увагу Кацярыны II на тое, што ў Беларусі ёсць каля 2 тыс. чалавек правас-лаўнай шляхты, але настолькі бедных, што яны не маглі прымаць удзел у дваранскіх выбарах2. Прыхаджане не мелі дастатковых сродкаў на ўтрыманне праваслаўных цэркваў i духавенства, якое знаходзілася ў матэрыяльнай залежнасці ад памешчыкаў-католікаў.

Паколькі уніяцкая царква была падпарадкавана духоўнай уладзе Папы Рымскага, то ўрад спачатку не аддзяляў яе ад каталіцтва ("рымскія католікі абодвух абрадаў"). Вернікамі гэтай канфесіі таксама былі прыгонныя сяля­не, мяшчане i дробная шляхта. Таму, як i праваслаўе, уніяцтва не з'яўлялася, нягледзячы на колькасную перавагу у вершках, уплывовай канфесіяй у краі. Для праваслаўных іерархаў было відавочным, што павялічыць колькасць вернікаў нешматлікай праваслаўнай царквы можна за кошт уніяцкай. i На працягу 70-х гг. XVIII ст. беларускі (магілёўскі) праваслаўны епіскап Георгій Каніскі неаднаразова паведамляў Кацярыне II аб жаданні некаторых уніяцкіх святароў i прыходаў перайсці ў праваслаўе. У 80-я гг. улады дазволілі праваслаўным свяшчэннікам займаць месцы ва уніяцкіх прыходах. Выкарыстаўшы гэты дазвол, епіскап Георгій на працягу 1781 - 1783 гт. паведаміў у Свяцейшы Сінод аб далучэнні да праваслаўя 95 уніяцкіх цэркваў з амаль 413 тыс. прыхаджан i 130 свяшчэннікамі i царкоўнаслужыцелямі. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў асноўным далучаліся тыя прыходы, дзе ўладальнікамі сталі рускія (П.Завадоўскі, І.Міхельсон, І.Рымскі-Корсакаў, Р.Пацёмкін i інш.)1. Вядома, што праваслаўнаму архірэю прасцей было да-мовіцца з памешчыкам-праваслаўным, чым з католікам.

22 красавіка 1794 г. Кацярына II выдала указ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод да вяртання уніятаў у праваслаўную веру. Пры яго выкананні кіраўніцтва намесніцтваў яўна перастаралася. Так, полацкі намеснік М. Лапацін не толькі аддаваў распараджэнні аб наглядзе за выкананнем указа, але збіраў уніяцкіх свяшчэннікаў i імкнуўся ix пераканаць. Акрамя таго, ён прасіў полацкага уніяцкага архіепіскапа I. Лісоўскага, каб той благаславіў сваіх свяшчэннікаў на пераход да праваслаўя, што, вядома, выклікала скаргі з боку апошняга ў Пецярбург. Акрамя таго, пачаліся хваляванні уніяцкага духавенства i вернікаў. Усяго ў 1795 г. у Магілёўскай праваслаўнай епархіі было далучана да праваслаўя 105 уніяцкіх цэркваў з 34 святарамі i каля 120 тыс. прыхаджан. У 1795-1796 гг. у Мінскай епархіі праваслаўнымі сталі 124 уніяцкіх царквы, 39 капліц, 15 свяшчэннікаў i каля 85 тыс. прыхаджан.

Палітыка ўрада была непаслядоўнай. У верасні 1795 г. тым уніяцкім свяшчэннікам, якія засталіся без прыходаў i не пажадалі выехаць за мяжу, была прызначана пажыццёвая пенсія (ад 50 да 100 руб.), што ўспрымалася уніяцкім духавенствам i вернікамі як узнагарода за вернасць уніі2.

На некаторы час праваслаўнае духавенства пакінула уніяцкую царкву ў спакоі. Аднак у гэты перыяд урад не ставіў перад сабой мэту поўнага скасавання уніяцкай царквы. Хутчэй за ўсё гэта была рэакцыя з яго боку на палітычныя абставіны. Практычная перадача духоўнай улады над уніяцкай царквой у рукі каталіцкага мітрапаліта С.Богуша-Сестранцэвіча прывяла да таго, што уніяцкае духавенства разгарнула агітацыю за вяртанне сваіх бы­лых прыхаджан. Каталіцкі дэпартамент, старшынёй якога быў каталіцкі мітрапаліт, займаўся i духоўнымі справамі уніятаў, пры адсутнасці ў дэпартаменце членаў гэтай канфесіі. 15 сакавіка 1801 г. старшыня гэтага дэпартамента каталіцкі епіскап Беніслаўскі ўнёс прапанову аб дазволе уніятам пе-раходзіць у каталіцтва. Пачаліся масавыя пераходы з уніяцтва ў каталіцтва. Так, у 1803 г. у Полацкай уніяцкай епархіі перайшло ў каталіцтва каля 100 тыс. (паводле іншых звестак, каля 200 тыс.) уніятаў. У Дзісенскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні - каля 20 тыс. i т.д. Акрамя таго, у гэты перыяд (аб чым сведчаць i назвы спраў у архівах) царква называлася не грэка-каталіцкай, а рымска-уніяцкай3.

У рэскрыпце ад 4 ліпеня 1803 г., забараняючы пераходы ў каталіцтва, Аляксандр I указаў беларускаму ваеннаму губернатару І.Міхельсону, што "калі вера пануючая не дазваляе сабе ніякіх прымусовых сродкаў, то... вера цярпімая не павінна ix выкарыстоўваць". Нягледзячы на тое што i ў далейшым урад неаднаразова прымаў указы, якія забаранялі каталіцкаму духавенству далучаць уніятаў (5 мая, 4 i 6 ліпеня, 20 i 27 жніўня 1803 г., 26 ліпеня 1806 г., 25 кастрычніка 1807 г.)1, яны, відаць, не выконваліся.

26 ліпеня 1806 г. былі зацверджаны прапановы каталіцкага мітрапаліта С.Богуша-Сестранцэвіча і полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Лісоўскага. Згодна з імі было вырашана уніятаў, якія перайшлі ў каталіцтва, не лічыць у Магілёўскай каталіцкай епархіі, а вярнуць ix пад уніяцкае кіраўніцтва, i "уніятаў не прымаць у рымскі абрад ні пад якім выглядам". 25 кастрычніка 1807 г. зноў былі пацверджаны ўрадам усе указы, якія захавалі цэласнасць уніяцкай царквы. 8 жніўня 1810 г. быў выдадзены ўказ аб тэрміне даўнасці длятых, хто пакінуў уніяцтва. Сенат вызначаў яго з 1798 г.2

3 канца XVIII ст. i уніяцкая царква даволі актыўна ўмешвалася ў справы праваслаўя, што выклікала скаргі з боку апошняга. Указам ад 28 жніўня 1797 г. уніяцкім свяшчэннікам было забаронена праводзіць агітацыю сярод праваслаўных вернікаў аб пераходзе ix ва уніяцтва. Нягледзячы на гэта, на працягу з 1800 г. да 20-х гг. XIX ст., асабліваў Мінскай праваслаўнай епархіі, разглядаўся шэраг спраў аб спакушэнні праваслаўных да уніі3.

Насельніцтва, з'яўляючыся непісьменным i давяраючы свайму духавенству, наўрад ці магло разабрацца ў гэтых пераходах. Праваслаўная i уніяцкая паствы змешваліся, блыталіся інтарэсы духавенства гэтых канфесій i ўзмацнялася ўзаемная варожасць. Органы дзяржаўнай улады на розных узроўнях атрымлівалі скаргі, вялі следствы, якія расцягваліся на доўгія гады.

Змяненне царкоўнай структуры.У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у Расійскай імперыі працягвалася ўмяшанне свецкай улады ў справы царквы з мэтай пераўтварэпня ўсёй царкоўнай структуры ў разнавіднасць дзяржаўнага апарату. Таму i на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў царскі ўрад імкнуўся паставіць пад свой кантроль не толькі каталіцызм i уніяцтва, якія знаходзіліся пад духоўным кіраўніцтвам Папы Рымскага, але таксама пратэстанцкія i нехрысціянскія канфесіі, якія наогул у той час нікому не падпарадкоўваліся. Гэта адбывалася шляхам стварэння сеткі прыходаў, набліжэння межаў епархій да межаў губерняў, падпарадкавання духоўным праўленням i кансісторыям. I калі праваслаўныя i стараверы былі падпарадкаваны Свяцейшаму Сіноду, то ўсе астатнія (у канчатковым выніку) - Дэпартаменту духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. на далучанай да Расійскай імперыі тэрыторыі Усходняй Беларусі працягвалі сваю дзейнасць, з дазволу ўрада, Полацкае уніяцкае архіепіскапства i Магілёўская (Беларуская) праваслаўная епархія. Паколькі каталіцкія парафіі гэтай тэрыторыі ўваходзілі ў склад Віленскага каталіцкага епіскапства (цэнтр якога заставаўся за межамі імперыі), то для ix была створана ў 1773 г. Беларуская каталіцкая епархія (з цэнтрам у Магілёве), a ў 1782 г. – Магілеўскае архіепіскапства, у склад якого акрамя касцёлаў і кляштараў Беларускай і Кіеўскай губерняў увайшлі i тыя касцёлы, якія бьілі ў межах Расійскай імперыі.

3 далучэннем у 1793 г. новых тэрыторый была заснавана Мінская праваслаўная епархія, a пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. - Інфлянцкая i Пінская каталіцкія епархіі. У 1798 г. адбыліся новыя тэрытарыяльныя змены каталіцкіх епархій: Магілёўскае архіепіскапства працягвала існаванне, а на тэрыторыі Міншчыны, Віленшчыны i Гродзеншчыны былі створаны новыя Мінская i Віленская епархіі.

Для уніятаў Мінскай i Літоўскай губерняў у 1798 г. было створана Брэсцкае уніяцкае епіскапства. У 1810 г. тэрытарыяльная структура уніяц-кай царквы набыла наступны выгляд: мітрапаліцкая - з цэнтрам у Вільні, архіепіскапская - у Полацку i епіскапская - у Брэсце.

Стан духавенства.Спецыфіка духавенства ў беларуска-літоўскіх губер-нях, у адрозненне ад губерняў Цэнтральнай Расіі, заключалася ў тым, што ўсё каталіцкае, мусульманскае, кальвінісцкае, значная частка уніяцкага i праваслаўнага духавенства належала да дваранскага саслоўя i карысталася яго правамі. Сярод вышэйшага каталіцкага i уніяцкага духавенства былі прадстаўнікі магнатаў i буйной шляхты (І.Масальскі, Ю.Касакоўскі, I.Бул­гак), чые сем'і па традыцыі аддавалі малодшых сыноў царкве, каб не драбіць маёнткі. Іншая частка прыходскага уніяцкага, праваслаўнага i лютэранскага духавенства адносілася да духоўнага саслоўя, якое ў гэты перыяд канчаткова сфарміравалася як прывілеяванае i ў адрозненне ад іншых, дастаткова закрытае. Апошняе найперш тычылася праваслаўных i уніяцкіх святароў, бо свае прыходы яны атрымлівалі ў асноўным па спадчыне ад бацькі да сына або дзякуючы шлюбу з дачкой свяшчэнніка.

Як сам прыход, так i матэрыяльнае становішча духавенства залежала ад кцітараў (або патронаў), якімі былі памешчыкі. Даходы свяшчэннікаў i прычту залежалі ад платы з боку прыхаджан, грашыма або прадуктамі, за адпраўленне шлюбаў, хрышчэнні, пахаванні.

Міжканфесіянальныя адносіны.Адносіны паміж канфесіямі выяўляліся ў распаўсюджванні на тэрыторыі Беларусі змешаных шлюбаў i цесна звязаных з імі пераходаў з аднаго веравызнання ў іншае. Згодна з рашэннямі Вар-шаўскага сейма 1768 г. i трактатам 1775 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй хрысціянам розных канфесій было дазволена ўступаць у змешаныя шлюбы, дзеці ад якіх павінны былі выхоўвацца: хлопчыкі - у веры бацькі, дзяўчынкі - у веры маці.

Пасля далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі змешаныя шлюбы з каталічкамі або уніяткамі пачалі заключаць i рускія чыноўнікі, што прыязджалі на працу ў новыя губерні. Ix дзеці таксама выхоўваліся па вышэйназванаму прынцыпу. Іерархія праваслаўнай царквы палічыла такое становішча недапушчальным. У 1777 г. па ініцыятыве магілёўскага праваслаўнага епіскапа Георгія (Каніскага) рускім чыноўнікам было абвешчана, што яны могуць уступаць у змешаныя шлюбы толькі згодна з рашэннем Свяцейшага Сінода ад 18 жніўня 1721 г., паводле якога дзеці ад такіх шлюбаў павінны былі выхоўвацца выключна ў праваслаўнай веры. Згодна з но­вым сенацкім указам 1783 г. праваслаўным, якія збіраліся ўступаць у змешаны шлюб, належала абавязкова атрымаць дазвол ад праваслаўнай каясісторыі1. Гэтыя ўказы зноў былі пацверджаны ў 1805 г.2

На працягу першай паловы XIX ст. царскія ўлады неаднаразова на-гадвалі, што змешаныя шлюбы павінны заключацца ў праваслаўнай царкве, хаця не забаранялася паўтараць ix i ў іншым храме. Дзяцей ад ix нале­жала выхоўваць у праваслаўнай веры. Аднак на месцах гэта часта паруша-лася. Нават адстаўному расійскаму генерал-маёру, уладальніку шклоўскага маёнтка I. Енакіеву давялося ў 1847 г. апраўдвацца перад губернатарам у сувязі з тым, што (як данёс прыходскі праваслаўны свяшчэннік) жонка генерала - каталічка хрысціла дзяцей па рымскака-каліцкаму абраду3.

Самыя вялікія спрэчкі як паміж канфесіямі, так i паміж канфесіямі i царскім урадам адбываліся ў сувязі з пераходамі. За пераход у праваслаўе дзяржава абяцала плаціць грошы (ад 15 да 30 руб. срэбрам) або вызваляць ад крымінальнай адказнасці. Практычна ўсе канфесіі імкнуліся перацягнуць да сябе вернікаў з іншых веравызнанняў, таму мелі месца пераходы не толькі ў праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва або пратэстанцтва, але i ў стараверства, а таксама з хрысціянства ў іудаізм, што выклікала асабліва вострую рэакцыю з боку ўрада. Спакушэнне ў нехрысціянскае веравызнанне каралася пазбаўленнем усіх правоў, маёмасці i катаржнымі работамі ў цытадэлях тэрмінам ад 8 да 10 гадоў. Толькі пануючай канфесіі давалася права агітаваць да пераходу4.

Нягледзячы на гэта, выпадкі змены хрысціянскай веры на нехрысціянскую працягваліся. У 1818 г., напрыклад, улады выявілі ў мястэчку Лёзна некалькі былых хрысціянак, якія паддаліся спакушэнню з боку яўрэяў i перайшлі ў іудаізм5.

Змены веравызнання былі звязаны i з недахопам царкоўных будынкаў. Таму пры неабходнасці (хрышчэнне дзіцяці, пахаванне) вернікі вымушаны былі звяртацца ў суседнія храмы, якія неабавязкова адносіліся да ix канфесіі. Дзеці католікаў, ахрышчаныя ва уніяцкай царкве (што было дазволена Папам Рымскім), траплялі ў яе метрычныя кнігі ўжо як уніяты. Праваслаўныя ў некаторых мясцовасцях Віленскай губерні з-за недахопу праваслаўных храмаў пераходзілі ў стараверства.

Пераходы адбываліся не толькі па ініцыятыве царскага ўрада або вышэйшага духавенства, але i добраахвотна, калі па прыватных абставінах чалавеку неабходна было змяніць веру. Так, на працягу 1844-1852 гг. у дамініканскім кляштары г. Навагрудка, з дазволу міністра ўнутраных спраў, был i ахрышча-ны шэсць татарак-мусульманак, якія збіраліся выйсці замуж за хрысціян6.

Вядомы таксама факт, калі два яўрэі г. Беліцы, якія жадалі карыстацца пра­вамі мяшчан хрысціян, добраахвотна перайшлі ў стараверства1.

Змешаныя шлюбы, пераходы з аднаго веравызнання ў іншае выклікалі скаргі і ўзаемныя папрокі духавенства розных канфесій. Сярод насельніцтва гэта прыводзіла не толькі да скаргаў, але часам да боек. Напрык-лад, у 1833 г., як пісаў обер-пракурору Свяцейшага Сінода полацкі праваслаўны епіскап Смарагд, калі на кірмаш у мястэчку сабраліся мужыкі, якія перайшлі ў праваслаўе, так i уніяты:"... апошнія пачалі называць першых пярэваратнямі, а першыя называлі сябе рускімі, пачалі біць уніятаў, называючы ix палякамі бязглуздымі"2.

Лёгкасць пераходаў, калі жыхары адной вёскі (асабліва ў канцы XVIII -самым пачатку XIX ст.) добраахвотна маглі за кароткі час перайсці ў праваслаўе, вярнуцца зноў ва уніяцтва, а потым перайсці ў каталіцызм, i пры гэтым заставаліся той жа царкоўны будынак i святар, прыводзіла да сцірання адрозненняў паміж асноўнымі канфесіямі ў Беларусі. Гэта было праявай індыферэнтнасці вернікаў у рэлігійным жыцці, абумоўленай ix непісьменнасцю i слабай адукаванасцю святароў.

Нацыянальная палітыка.Імкнучыся ідэалагічна абгрунтаваць далучэнне Беларусі i Літвы, царскі ўрад трактаваў ix як "старажытныя рускія землі, насе­ления рускімі" праваслаўнымі жыхарамі. Кацярына II неаднаразова падкрэслівала, што, далучыўшы Беларусь да Расіі, яна не захапіла ніводнага кавалка польскай зямлі, што "не толькі ў Полацку, але i ва ўсёй Літве ўсе справы ва ўсіх судах у XVII ст. вяліся на рускай мове, што гады адзначаліся ад стварэння (свету. - А.Ф.) па грэцкаму вылічэнню, што цэрквы ix былі звычайна будаваны алтаром наўсход". У іншым месцыянасцвярджала, што "не атрымала ніводнага вяршка польскай зямлі, a ўзяла тое, што самі палякі называюць Чырвонай Русею. Што тычыцца Літвы, дык яна ніколі не была Польшчай"1. Падобным чынам выказваліся і вышэйшыя царскія чыноўнікі. Граф Безбародзька, напрыклад, даводзіў вярхоўнаму правіцелю Літвы князю М. Рэпніну, што "сяляне ў Літве i ў нас адну мову i звычаі ў суседстве маюць"2. Пачынаючы вывучаць тэрыторыю, расійскія даследчыкі ў канцы XVIII -пачатку XIX ст. адзначалі, што ў Беларусі i Літве жылі "палякі i літва, рымска-каталіцкага закона, з якіх малая колькасць грэчаскага веравызнання, іншыяуніяты", расіяне, латышы, татары i яўрэі3. Вызначэнне нацыянальнай прыналежнасці адукаванага чалавека было ў той час звязана з дзяржавай, канфесіяй i тэрыторыяй, дзе нарадзіўся. Рэч Паспалітая інакш называлася "Польшчай", таму жыхароў на ўсёй тэрыторыі гэтай былой дзяржавы нярэдка вызначалі як "палякаў". Насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага лічылася "літоўскім". 3 іншага боку, "літоўцамі" называлі жыхароў "Літвы", даякой адносілі тэрыторыю Міншчыны, Віленшчыны i Гродзеншчыны. Тэрмін "беларусы" ўжывалі да насельніцтва "Беларусі", пад якой разу­мелі толькі Віцебшчыну i Магілёўшчыну.

Шляхта Беларусі i Літвы вызначала сваю нацыянальную прыналежнасць як "польскую". Яна не вылучала сябе з польскай культуры i карысталася польскай мовай. Такая самаідэнтыфікацыя шляхты ўзмацнілася ў час падзелаў Рэчы Паспалітай i далучэння да Расійскай імперыі. Яна старалася адрозніваць сябе ад рускіх чыноўнікаў, вайскоўцаў, новых землеўладальнікаў. У меншай ступені гэта тычылася магнатаў, якія (як i руская арыстакратыя) былі даволі касмапалітычнымі, імкнуліся даеўрапейскай культуры і карысталіся французскай мовай.

3 канца XVI 11 ст. у фармул ярных спісах чыноўнікаў, духавенства была графа: "якой нацыі". Ураджэнцы Беларусі адказвалі - "беларускай", a Літвы - літоўскай". I калі этнічных літоўцаў на Ковеншчыне звалі "жмудзінамі", то на Віленшчыне i Гродзеншчыне - "літоўцамі". Так называлі на гэтай тэрыторыі i беларусаў. Напрыклад, у спісе чыноўнікаў-базыльян Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай епархіі за 1815 г. чатыры чалавекі назваліся "ўраджэнцамі літоўскімі", 14 - аднеслі сябе да "літоўскай нацыі", два - да "польскай", адзін – да "беларускай", адзін - "ураджэнец валынскі" i адзін - "ураджэнец самагіцкі"4.

Нацыянальнае самавызначэнне было абцяжарана канфесіянальным аспектам. Парэлігійнаму крытэрыю католікаў i уніятаў называлі "палякамі", а праваслаўных i старавераў - "рускімі". Пры змяненні веравызначэння мяняліся прозвішчаі нацыянальная прыналежнасць чалавека. Асабліва яскрава гэта назіралася пры пераходах з нехрысціянскіх канфесій у хрысціянскія і наадварот. У чэрвені 1820 г., напрыклад, у парафіяльным касцёле мястэчка Ула прыняў каталіцтва рабін Маісей Шнеерсон, які пры хрышчэнні атры-маў імя Ляон Юлевіч. У сувязі з пераходам у 1818 г. з каталіцтва ў іудаізм Людвіка Кестовіч стала Дворай Абрамавай1.

Пра нацыянальнае самавызначэнне ў першай палове XIX ст. непісьменнага сялянства гаварыць не даводзіцца. Сяляне часцей за ўсё называлі сябе "тутэйшымі", або "мужыкамі", і даволі скептычна ставіліся да спроб вызначаць ix як рускіх ці беларусаў2.

У акрэслены перыяд царскі ўрад яшчэ не праводзіў мэтанакіраванай палітыкі русіфікацыі ў беларуска-літоўскіх губернях. Для ажыццяўлення русіфікацыі патрабавалася значна большая колькасць рускіх чыноўнікаў, настаўнікаў з добрым валоданнем рускай мовай, праваслаўных святароў i манахаў для місіянерскай дзейнасці. Такіх людзей не хапала i ва ўнутраных губер­нях імперыі. Да таго ж у гэты час Расія вяла бясконцыя войны, таму вырашэнне нацыянальных праблем у вызначаны перыяд царскі ўрад пускаў у асноўным на самацёк.

Абмежаванні ўводзіліся толькі ў адносінах да аднаго народа - яўрэяў. У часы Рэчы Паспалітай яўрэі не былі запрыгонены i не атрымалі права сяліцца на зямлі. У выніку гэтага яны прывыклі пастаянна перамяшчацца i займацца часовай дзейнасцю. Гэта з'ява супярэчыла парадкам у Расійскай дзяржаве, дзе ўсе саслоўі рэгістраваліся i пражывалі ў адным канкрэтным месцы. Асноўная частка яўрэйскага насельніцтва жыла ў гарадах i таму запісвалася у лік мяшчан або купцоў. Каб забяспечыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання.

Царскія ўлады імкнуліся зберагчы інтарэсы свайго карэннага насельніцтва. Калі яўрэйскія купцы пачалі канкурыраваць з маскоўскімі, то Кацярына II указам ад 23 снежня 1791 г. забараніла яўрэям запісвацца ў купецтва ва ўнутраных расійскіх гарадах. Яўрэі атрымалі дазвол жыць толькі у i Беларусі i Наварасійскім краі. 3 гэтага указа пачалося фарміраванне "мяжь. аселасці" яўрэйскага насельніцтва3.

Новы закон - "Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў" ад 9 снежня 1804 г. - захоўваў мяжу аселасці, адмяняў падвоены падатак з фабрыкантаў, рамеснікаў i землеўладальнікаў. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні, было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову. Па гандлёвых справах яўрэі маглі прыяз-джаць ва ўнутраныя губерні, але толькі па асобных пашпартах. "Палажэн­не..." прадугледжвала новую дыскрымінацыйную меру - ссяленне да 1 студзеня 1808 г. яўрэйскага сельскага насельніцтва ў гарады i мястэчкі. Гэта акцыя мела цяжкія наступствы для яўрэяў, паколькі многія з ix гублялі сродкі для існавання (арэнду зямлі, корчмаў i т.д.). Пастаўленыя ў безвыходнае становішча, некаторыя яўрэйскія сем'і з Магілёўскай, Віцебскай губерня; прасілі перасяліць ix у Наварасійскі край для заняткаў земляробства, у многія распрадавалі маёмасць i выязджалі тайна4. Але i ў дадзеным выпадк; палітыка ўрада, як вынікае з вышэйсказанага, абмяжоўвала хутчэй саслоўныя, а не нацыянальныя правы.

На працягу 1772 - 1825 гг. канфесіянальная і нацыянальная палітыка царскага ўрада ў беларуска-літоўскіх губернях не была выразна акрэслена. Канкрэтныя праявы гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад патрабаванняў часу або суб'ектыўнага меркавання імператараў. Аднак нязменнай заставалася яе сутнасць: замацаванне Расіі на новадалучаных землях, усталяванне пануючай ролі праваслаўя на гэтай тэрыторыі, падпарадкаванне ўсіх катэгорый мясцовага насельніцтва ўладзе расійскіх імператараў.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 680. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия