Студопедия — Побыт. Ахова здароўя
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Побыт. Ахова здароўя






Санітарнае становнпча. Здароўе народа, узровень яго захворванняў і смяротнасці ў значнай ступені залежаць ад многіх сацыяльных фактараў, у тым ліку санітарна-гігіенічных умоу працы і жылля, структуры харчавання, якасці вопраткі і г.д. У другой палове XIX ст., нягледзячы на пэуныя станоучыя зрухі, сацыяльныя фактары жыцця для большасці насельніцтва заставаліся нездавальняючымі.

У цяжкіх, неспрыяльных для здароўя ўмовах жыло беларускае сялянства. Аб гэтым сведчаць справаздачы павятовых і сельскіх дактароў, шматлікі этнаграфічны матэрыял, перыядычны друк. Так, Аршанскі павятовы урач у 1881 г. адзначаў: "Адносна ладу жыцця сялянскага насельніцтва, то ён ва ўсіх адносінах не адпавядае патрабаванням гігіены, жыве яно ў цесных, дрэнна асветленых, сырых хатах, у якіх заўсёды поуна дыму, рэдка ў якой хаце маецца драуляная падлога; у зімні час у цесную хату, дзе месціцца шматлікае сямейства, уносяцца цяляты, ягняты, корыяцца свінні, ад чаго гліняная падлога, асабліва каля дзвярэй, ператвараецца ў бруд..., такое не сустракаецца толькі ў вельмі заможных сялян, але такіх мала"1. Такое непажаданае суседства чалавека, хатніх птушак і жывёл у халодную пару года,

_______________________

1 РДГА, ф.1297, воп.279, спр.73, арк.124.

 

наяўнасць у вёсцы невялікіх з маленькімі акенцамі, курных без падлогі хат адзначаліся гомельскім, ігуменскім, магілёўскім, клімавіцкім, П1НСК1М і іншымі павятовымі ўрачамі1.

Характарызуючы побыт сялян Гродзенскай губерні, газета "Минский ли­сток" у 1892 г. пісала: "Сялянскія хаты ў большасці курныя, г. зн. без комінаў, маюць вельмі ўбогі выгляд як звонку, так іў сярэдзіне; сырая земляная падло­га, закураныя сцены, бруд, сціплая маёмасць робяць цяжкае ўражанне на но­вага чалавека"2. Паводле меркаванняў М.Нікіфароўскага, у 80-я гг. XIX ст. на Віцебшчыне толькі трэць сялянскіх хат мела драўляную падлогу, у астатніх падлогай служыў дол, які ўзімку звычайна уцяпляўся саломай3.

Большасць хат не мела падмурку, а ніжняй больш тоўстай падрубай ставіўся прама на зямлю. Не было і ложкаў, іх замянялі драўляныя нары, вышэй якіх знаходзіліся палаці. У такіх умовах жылі не толькі бяднейшыя, але і сем’і сярэдняга дастатку. Вось як апісваецца жыллё сярэдняга белару­скага селяніна: "Пабудова ўся драўляная, без падмурку, прама на зямлі. Дах саламяны або з дранак. Падлогі ў сярэдзіне няма: яе заМяняе зямля..., лож­каў зусім няма: іх замяняюць або земляная падлога, або спецыяльны памост паміж печчу і сцяной аршыны на два ад зямлі, а над імпалаці. Асвятляецца хата вельмі слаба: больш двух вакон з шасці малюсенькіх акенцаў у хаце бывае рэдка..."4.

Санітарныя ўмовы у гарадах у многім былі яшчэ горшымі. Толькі цэнтры губернскіх гарадоў былі забрукаваныя, мелі асвятленне. Рэзкі кантраст назіраўся на гарадскіх ускраінах, дзе жыу рабочы люд - мяшчане, рамеснікі, фабрычныя рабочыя, гандляры. Як сведчыць І.Галынец, большасць вуліц Магілёва былі вузкімі, без тратуараў, заусёды мелі брудны выгляд, а вясной івосенню па іх цяжка было прабірацца. Бруднымі, без уселякай зеляніны убачыу ў канцы XIX ст. вуліцы рабочых кварталаў Пінска журналіст І.Хораш. У непагадзь яны станавіліся непраходнымі. Паабапал вуліц стаялі трухлявыя, ледзь прыкметныя, напалову гнілыя хаціны6.

Пастаяннай крыніцай інфекцыі былі гарадскія двары. іх нездавальняючы санітарны стан неаднаразова падкрэсліваўся чыноўнікамі розных рангаў. Прычыны таму - адсутнасць каналізацыі, ад чаго вельмі пакутавалі гараджане. Смецце, памыі і іншыя адходы чалавечай дзейнасці зносіліся ў дваравыя ямы або выліваліся прама на вуліцу. Цэнтралізаванага і своечасовага вывазу нечыстот не існавала. У гарадскіх дварах у цёплую пару года заўсёды віўся рой мух і стану непрыемны пах. У Мінску пытанне аб каналізацыі ставілі перад гарадскімі ўладамі члены таварыства мінскіх урачоў, але бюджэт горада не дазваляў здзейсніць праект.

Не адпавядала санітарным нормам вада, якой карысталіся гараджане. " 1899 г. толькі ў чатырох гарадах Беларусі (Гродна, Віцебск, Мінск,

________________________

1 РДГА, ф.1297, воп.277, спр.105, арк.176; воп.278, спр.71, арк.184, 223; воп.279, спр.73,
арк.157; воп.280, спр.122, арк.182; НГАБ, ф.502, воп.1, спр.1, арк.17,32.

2 Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. документов. Мн., 1987. Т. I. С. 188.

Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской губернии. Витебск, 1895. С.230.

т -г 1 Руднев Я.И. Русская земля (природа, страны, население и его промыслы). СПб., 1899.
-г 7. С.160-161. ^ г ^, *>
,

Голынец Л.И. К изучению в медико-топографическом и статистическом отношении губернского города Могилева. СПб., 1887. С.15.

107 <6 Иванов В.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. Мн., 1У/1. С.68.

293

 

 

Магілёў) меліся вадаправоды1. Першы вадаправод з'явіўся ў Мінску. Ён быу запушчаны у 1873 г., а праз тры гады - у Гродне2. Аднак яны былі мала-магутныя і маглі забяспечваць вадой толкі невялкую частку жыхароў, якія пражывалі ў цэнтры. Так, міншскі вадаправод меў працягласць 16 км, астатнія -і таго менш. У 1904 г. вадаправоды ужо дзейшчалі ў 9 гарадах3. Большасць з іх падавалі ваду з бліжэйшых вадаёмаў без папярэдняга фільтравання і ачысткі. Асноўная маса гараджан карысталася вадой з калодзежаў і рэк, якія ўвесь час забруджваліся. Мнскі санітарны урач П. Грацыянаў адзначаў, што "па тых вуліцах, дамы якіх забяспечаны вадой... шырокім патокам цякуць брудныя воды з кухонных ракавін і ваннаў, накіраваныя прама ў раку"4. Сюды ж часта сцякалі нечыстоты, жыхары мьць бялізну, скуру жывёл. Про­бы вады з ракі Свіслач, хаця былі ўзяты у 1893 г. у пяці месцах горада Мінска, паказалі наяўнасць аміяку, кіслот, арганічных рэчываў жывёльнага паходжання5. Такую ваду нельга было ужываць, але недахоп калодзежаў вымушаў гэта рабіць, што часта прыводзіла да захворвання на брушны тыф, дызентэрыю, халеру.

Рост гарадскога насельніцтва, як у выніку міграцыі, так і натуральнага прыросту, прыводзіў да абвастрэння жыллёвага пытання. Расшырыць сваю жылплошчу маглі толькі заможныя мяшчане, купцы, чынўнікі. Звычайна шматлікія сем'і большасці гараджан вымушаны былі месціцца ў маленкіх кватэрах, якія далека не адпавядалі санітарным нормам плошчы і паветра.

Жыллёвы крызіс найбольш цяжка адбіўся на жыллёва-бытавых умовах рабочых. Толькі патомныя, больш кваліфікаваныя рабочыя мелі прыватнае жыллё. Індывідуальныя дамы рабочых нічым не адрозніваліся ад сялянскіх хат і звычайна мелі два невялікія пакоі. На ўскраінах гарадоў узнікалі цэлыя рабочыя пасёлкі, забудова якіх была хаатычнай і скучанай. Іх знешні выгляд, як і унутраны стан памяшканняў, былі непрывабнымь Так, пасёлак чыгуначнай станцыі Лунінец стаяў у балоцістай мясцовасці, вуліцы не асвятляліся, дамы былі збудаваны з дрэннага лесу. Індывідуальныя дамы чыгуначнікаў Маладзечна не мелі цёплых падлог, памяшканні былі цеснымі6.

Па стану на 1897 г. з 49 тыс. рабочых Беларусі якія былі ўлічаны афіцыйнай статыстыкай, 26 % пражывалі на кватэрах прадпрымальнікаў Най­больш тыповым відам казённага жылля былі казармы і баракі, у якіх колькасць жыльцоў заўсёды удва-тры разы перавышала санітарную норму. Ка­зармы для сямейных рабочых падзяляліся на маленькія пакоі ў 4 кв. сажш. Часам у такі пакой засялялася дзве сям'і. Радзей сям'я займала два пакоі - 41 3 кв. сажн!"8.

Большасць рабочых здымала жыллё ў розных прыватных асоб. Улічваючы, што плата за жыллё была высокай і ўвесь час павышалася, здымаць прыходзілася больш танныя памяшканні - падвалы, паўпадвалы, проста

_________________________

1 НГАБ,ф.502, воп.1, спр.ЗО, арк.2,4, 26,38.

2 Лігнатович Ф.И. Санитарно-эпидемиологическое состояние Гродненской губернии
второй половины XIX- начала XX века // Здравоохранение Белоруссии. 1971. №9. С.78
.

3ИвановВ.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. С.61.

4 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.ЗО, арк.38.

5 НГАБ, ф.502, воп.1,спр.23, арк.49.

6 БараноўскіЛ.С. Жыллёвыя умовы чыгуначных рабочых Беларусі канца XIX - пачатку
XX ст. // Весш АН БССР. Сер. грамад. навук. 1976. №4. С.114
.

7 История рабочего класса Белоруссии. Мн., 1984. Т.1. С.81.

8 Бараноўскі Л.С. Жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца XIX - пачатку
ХХст.С.112.

294

 

 

вуглы ці нават ложкі. Частка рабочых з невялікімі даходамі ўвогуле не мела магчымасці зняць хоць нейкае жыллё. Многія з іх начавалі на гарышчах, у хлявах гаспадароў ці проста пад адкрытым небам. Гэта сумная рэчаіснасць вымусіла ўлады буйных гарадоў адкрываць начлежныя дамы. Аднак з-за сваей антысанітарыі і цеснаты папулярнасці сярод рабочых яны не атрымалі1.

Ліберальны друк таго часу назваў гарадскія рабочыя ўскраіны лачугамі і трушчооам!. Апісваючы жыллё такіх кварталаў, газета "Минский листок" адзначала: 'Сцены і столь ушіляны узорамі цвш11сырасці.І ў гэтых пакоях у кожным з іх жывымі пахавана душ пяць-шэсць; днём брудная вуліца, ноччу сыры падвал - вось так праходзіць жыццё"2. У другім месцы тая ж газета пісала: "У выключна цесных, брудных, душных ісмярдзючых пакойчыках месціцца па 2-3 сямействы, кожнае з якіх складаецца звычайна з 5-6, а ча­сам і болей дамачадцаў". Рабочыя кварталы Мінска з жахам былі названы светам "адрынутых, прыніжаных і зняважаных"3.

Тыя ж жудасныя жыллёвыя ўмовы былі і ў батракоў, падзённых ісельскагаспадарчых рабочых. Халастыя жылі ў перапоўненых казармах, сямейныя - "у цёмных і сырых прыбудовах да гаспадарскага дома"4.

Пакінуўшы свае жыллё, рабочы накіроўваўся на працу, дзе яго чакалі звычайна жудасныя, нечалавечыя ўмовы. Многія прадпрыемствы займалі сырыя, цесныя, непрыстасаваныя для вытворчасці памяшканні. Сярод іх Брэсцкая пльзаваяфабрыка, Гродзенская тытунёвая фабрыка "Прагрэс"і інш. З-за дрэннай вентыляцыі на запалкавых вытворчасцях рабочым увесь час прыходзілася дыхаць парамі фосфару. Паветра друкарняў і ганчарных заводаў было прапітана свінцом, тэкстыльных фабрык - парамі розных раствораў і фарбаў. Атруты свінцом былі нярэдкай з'явай сярод ганчароў5. У надзвычай шкодных умовах вымушаны былі працаваць гарбары, асабліва тыя, хто займаўся першаснай апрацоўкай скур. Частай з'явай тут было заражэнне сібірскай язвай. Вось як апісваў перыядычны друк таго часу ўмовы працы і стан здароўя гарбароу Смаргоні: "Самыя умовы працы нязносныя... Паветра заўсёды атручаца, пастаянная сырасць - усё гэта ператварае рабо­чых у калек: чахотка і рэўматызм- пастаянныя хваробы гарбароў. Уплыу шкодных умоў працы настолькі моцны, што сярод гарбароў няма рабочых старэй за 40 гадоў"6.

У неверагодна цяжкіх ішкодных умовах працавалі рабочыя бровараў, раскіданых па усёй Беларусі. Рэзкія перапады тэмпературы, скразнякі, дрэннае абсталяванне прыводзілі да розных няшчасных выпадкаў, хранічных захворванняў органаў дыхання, радыкулітаў, рэўматызму. Не вытрымліваючы, многія рабочыя, не патрабуючы нават разліку, назаўсёды пакідалі свае рабочыя месцы7.

Не лепшымі былі ўмовы працы і рамеснікаў. Сярод іх было шмат дзяцей і падлеткаў. Цесната і антысанітарыя большасці майстэрняў, цяжкае, атру-

_________________

' Иванов В.М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. С. 65,

2 Минский листок, 1900. №39.

3 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.46.

4 История рабочего класса Белоруссии. Т1. С.90.

5 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.22, арк.З.

6 История рабочего класса Белоруссии. Т.1. С.76.

7 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.39,40.

 

чанае пылам і рознымі шкоднымі рэчывамі паветра заўчасна падрывала іх здароўе1.

Такім чынам, умовы жылля і працы абсалютнай большасці насельніцтва не адпавядалі элементарным нормам гігіены і санітарыі, таму былі спрыяльным асяроддзем для з'яўлення розных інфекцый і хранічных хвароб.

Эпідэміі. Як сведчыць медыцынская статыстыка, на працягу другой паловы XIX ст. эпідэмічныя хваробы былі распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі яны змянялі адна адну ў залежнасці ад пораў года і прыкладна ў аднолькавай ступені паражалі як гараджан, так і сельскіх жыхароў. Часцяком з-за большай шчыльнасці гарадскога насельніцтва ўдзельная вага ахопленых эпідэміяй ў гарадах была значна большай. Зніжэння колькасці захварэўшых на адзёр, воспу, дыфтэрыю, скарлатыну, тыф, каклюш, дызентэрыю, сібірскую язву і іншыя інфекцыйныя хваробы, а таксама смяротных выпадкаў ад іх у дадзены перыяд не назіралася. У 60 - 80-я гг. XIX ст. з-за недахопу медперсаналу, перш за ўсё ў вёсках, многія хворыя не маглі стаць пацыентамі ўрачоў і фельчараў, а значыць, і не былі ўлічанымі.3 расшырэннем сеткі медыцынскіх устаноў і павелічэннем медперсаналу дыягностыка і ўлік эпідэміі сталі больш поўнымі і дакладнымі

У 1861 г., паводле няпоўных даных мінскай урачэбнай ўправы, у Барысаўскім, Слуцкім, Ігуменскім і Пінскім паветах назіраліся круп, каклюш, адзёр, дызентэрыя. Хварэлі 1447 чалавек, з іх 225 (15,5 %) памерлі2. Для паўднёвых, больш нізгкіх і балоцістых паветаў Беларусі - Пінскага, Рэчыцкага і Мазырскага - акрамя вышэйназваных характернымі хваробамі былі каўтун, малярыя і ліхаманка.

Згодна даных медыцынскага дэпартамента за 1863 г., у пяці заходніх гу­бернях інфекцыйныя хваробы напаткалі 10 908 чалавек, з Iіх памерлі 1302 (11,9 %)3. Наібольшая смяротнасць, як і ў іншыя гады, назіралася ад скарлатыны, якая была характэрна пераважна для дзіцячых узростаў. У 1864 г. крывая эпідэмій пайшла на спад. У тых жа губернях было зафжіксавана 4572 інфіцыраваных 1 950 (20,8 %) памерлых4.

Кожны год паўтаралася эпідэміі воспы. Недахоп якаснай лімфы, дранная вакцынацыя, адсутнасць дастатковай колькасці медработнікаў не дазвалялі ахапіць воспапрышчэпліваннем усіх дзяцей. Так, у Гродзенскай губерні ў 1879 г. воспа была прышчэплена 37,2 % немаўлят, у 1887 г. - 64,9, у 1897 г. - 76,1 %5. Прыкладна такім быу і сярэдні паказчык па пяці заходніх губернях, дзе, напрыклад, у 1882 г. воспапрышчэшпваннем было ахоплена толью 65 % нованароджаных6, У гэтым жа годзе ў кожнай губерні былі створаны установы па выпрацоуцы воспеннай лімфы. Гэта дазволіла больш шырока ахапіць насельніцтва воспапрышчэпліваннем. У 1900 г. працэнт прышчэпленых у пяці заходніх гу­бернях павысіўся да 89,5. Тым не менш эпідэміі ўспыхвалі даволі часта. Так, моцная этдэмія ахапіла ў 1899 г. Мінск, што з'явілася штуршком да стварэння у горадзе медыка-статыстычнага бюро пад кірауніцтвам гарадскога санітарнага ўрача П. Грацыянава7.

Паводле даных Г. Архангельскага, на тэрыторыі пяці заходніх губерняў у 1863 - 1873 гг. на воспу хварэла 26 246 чалавек, з іх 5446 (20,7 %) па-

___________________________

1 История рабочего класса Белоруссии.Т.1. С.76.

2 НГАБ, ф.134, воп.2, спр.21, арк.58, 76,112, 198, 223.

3 РДГА, ф.1297, воп.239, спр.5, арк.65-67.

4 Там жа., спр.6, арк.158, 159.

5 Игнатович Ф.И. Санитарно-эпидемиологическое состояние Гродненской губернии
второй половины XIX - начала XX века. С.80
.

6 Сборник сведений по Европейской России за 1882 год СПб., 1884. С.52, 53;
Статистический временник Российской империи. Серия III. Вып. 8. СПб., 1886. С.74, 75
.

7Лрючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. Мн., 1976. С.119,120.

296

 

 

мерлі1. 3 1896 па 1901 г. воспа была выяўлена ў 31 999 чалавек, з якіх 4722 чалавега (14,7 %) памерлі

За гэты ж перыяд 1 618 163 чалавега захварэлі на іншыя інфекцыйныя хваробы, у тым ліку малярыю - 810 630, дызентэрыю - 120 977, сыпны тыф - 22 203, брушны тыф - 135 492, тыф не вызначаны - 48 574, скарлаты­ну - 83 098, дыфтэрыт - 50 247, круп - 23 577, адзёр - 111 273, каклюш -83 439, тыф зваротны - 2347, туберкулёз - 126 306 чалавек. Найбольшая смяротнасць назіралася ад крупу - 26,0 %, дыфтэрыі - 16,0, туберкулёзу -15,5, скарлатыны - 14,9 %2.

Цяжкі і масавы характар насілі захворванні органаў стрававання. Бруш­ны тыф і асабліва дызентэрыя адзначаліся кожны год, але ў асобныя гады адбываўся іх эпідэмічны усплеск. Так, мацнейшая эпідэмія дызентэрыі шэсць гадоў стойка трымалася ў Мінскай губерні - з 1889 па 1895 г. За гэты час толькі ўрачамі і фельчарамі былі зарэгістраваны 30 824 выпадкі хваробы і 3738 смяротных яе зыходаў. Пры сярэдняй смяротнасці 12,1 % у асобных мясцовасцях яна даходзіла да 30 %. Найбольш пацярпелі Слуцкі і асабліва П1НСК1 і Мазырскі паветы. У 1897 г. эпідэмія з новай сілай пракацілася па губерні - зафіксавана 23 765 хворых і 1809 памерлых. Фактычныя ж паказчыкі, як сцвярджаў член таварыства Мінскіх урачоу доктар В.Унщт, павінны быць у разы чатыры большымі, таму што на кожнага са 138 штатных урачоу і фельчарау губерні прыходзілася ў сярэднім каля 80 тыс. кв. вёрст тэрыто­рыі, якую ён не мог ахапіць, каб наведаць кожнага пацыента3.

Сапраўдным народным бедствам быу туберкулёз, або, як ён тады назы­вайся, сухоты, бугарчатка, чахотка. Антысанітарныя жыллёвыя ўмовы, цяжкая непасільная праца, дрэннае аднастайнае харчаванне - тыя сацыяльныя фактары, якія аказваліся спрыяльнымі для шырокага і сталага існавання гэтай хваробы, што час ад часу давала эпідэмічныя ўсплескі, перарастаючы у хранічныя формы ізаучасна забіраючы сотні маладых жыццяў. Дакладнай рэгістрацыі туберкулёзу не было, бо большасць хворых у медыцынскія уста­новы ніколі не звярталася. Ды і пры тых адмоуных сацыяльных фактарах медыкаментозныя сродкі былі малаэфектыунымі, але іх фактычна іне існавала. Адзінае, што было вядома ў той час, - гэта лячэнне кумысам. Арганізаваць кумысалячэнне для народа спрабавалі прыватныя асобы. Ёсць звесткі пра адкрыццё у 1869 г. такой установы у мястэчку Дуброўна Горацкага павета правізарам Ф.Рэйгольцам, але з-за "нерэнтабельнасці" ужо праз год яе прыйшлося закрыць. Такое лячэнне не кожнаму было па кішэні, бо бутэлька кумысу каштавала 30 кап. Практычных жа мер з боку дзяржавы па барацьбе з туберкулёзам у другой палове XIX ст. не праводзілася. На першым з'ездзе ўрачоу Мінскай губерні ўрач Н.Чарноцга адзначаў: "Просты народ лічыць туберкулёз зусім невылечным, звяртаецца толькі за дыягназам... Сельскаму ўрачу прыходзіцца бездапаможна назіраць хуткае выміранне цэлых сялянскіх сем'яў, перапаўзанне з хаты у хату гэтай самай смяротнай з усіх хвароб свету, барацьба з якой у нас яшчэ не пачалася"4.

________________

< «„„' Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период. 1823-1872 гг. СПб., 1874. С.292; 295.

10^„2 Отчет о состоянии народного здравия и организации врачебной помощи в России за 1896-1901 гг. СПб., 1905. С.2,3,6,7,8,9,12,13.

3 НГАБ, ф.502, воп.1, спр.27, арк.13,15, 23, 24.

4 Труды первого съезда врачей Минской губернии. Мн., 1909. С. 120.

297

 

Асабліва небяспечнай інфекцыяй была халера. Яна давала самы высокі працэнт смяротнасці. Пасля некаторага зацішша пачатку 60-х гг. XIX ст. у 1866 г. халера зноу з'явілася на беларускіх землях, цалкам ахутаўшы пяць за-
ходніх губерняў. Колькасць інфіцыраваных дасягнула 21 тыс. чалавек, 5989
з іх, або 28,5 %, памерлі Самай цяжкай і масавай аказалася эпідэмія халеры у
1871 г., калі ў пяці заходніх губернях захварэлі 35 439, а памерлі 13 199 (37,2 %)
чалавек. Найбольш пацярпела Магілёўская губерня - 4918 смяротных зы-
ходау з 13 113 захварэушых. Усяго з 1866 па 1873 г. у адзначаных губернях,
паводле даных афіцыйнай статыстыкі, халера напаткала 93 189 чалавек, забраушы пры гэтым 33 405 жыццяў1. Смяротнасць у сярэдшм складала 35,8 %. Асабліва адчувальнай эпідэмія аказалася ў гарадах, дзе ў спалучэнні з іншымі інфекцыйнымі хваробамі яна адмоўна пауплывала на дэмаграфічную сітуацыю. У шэрагу з іх на працягу некалькіх гадоў з-за павышанай смяротнасці натуральны прырост фактычна прыпыніўся. Так, у Мінску такімі гадамі былі 1863, 1864, 1867 - 1870, 1872. Асабліва цяжкім выдаўся 1867 г., калі смяротнасць у горадзе амаль у два разы перавысіла нараджаль-
насць, у выніку чаго колькасць насельніцтва зменшылася на 1004 чала­
векі2.

Новая хваля эпідэміі халеры накацілася на Беларусь у 1891 г., але, дзякуючы своечасова прынятым прафілактычным мерам, яе вынікі аказаліся менш цяжкімі. У 1895 г. ачаг інфекцыі удалося ліквідаваць. У заражаных мясцовасцях будаваліся спецыяльныя бані для хворых, праводзілася дэзінфекцыя водных крыніц, двароў, фабрык, заводаў, месцаў найбольшага скопішча людзей. Усе бальніцы былі падрыхтаваны для прыёму халерных інфіцыраваных, бясплатна раздаваліся лякарствы і сродкі дэзінфекцыі.

На працягу стагоддзяў беларускі народ вынайшаў шмат розных сродкаў для барацьбы з захворваннямі, але супраць інфекцыйных хвароб яны звычайна аказвалюя бездапаможнымі Таму паступова народным даверам сталі карыстацца навукова абгрунтаваныя, медыкаментозныя сродкі і метады лячэння.

Медыцынскія установы ііхдзейнасць. У парэформенны час у гарадах працягвалі дзейнічаць бальніцы, якія былі адкрыты у канцы XVIII - першай палове XIX ст.

Губернскія і павятовыя бальніцы належалі прыказу грамадскай апекі, які з-за абмежаванасці фінансавых сродкау не ў стане быу трымаць іх на на­дежным узроуні. Толькі бальніцы губернскіх гарадоу размяшчаліся у спецыяльна пабудаваных каменных будынках. У павятовых гарадах пад іх прыстасоўваліся наёмныя, часам зусім не прыдатныя для гэтага драуляныя дамы. Як адзначаў у сваей справаздачы за 1881 г. магілёўскі губернатар, большасць з такіх бальніц не адпавядала самым непатрабавальным умовам жылля, бо у іх заусёды было холадна, сыра, дауно не праводзіўся рамонт, не хапала мэблі, адзення, абутку, а хворыя атрымлівалі дрэннае харчаванне3. Такое становішча было характэрна і для іншых губерняў.

У сувязі з тым, што гарадское палажэнне 1870 г. канкрэтна не вызначала абавязкі гарадскіх улад па ахове здароўя, гарадскія бюджэты у фінансаванні медыцынскіх патрэб не удзельнічалі. Недахоп дзяржауных сродкау быу

__________________________

1 Архангельский Г.И. Холерные эпидемии в Европейской России в 50-летний период.
С.208, 211, 213, 215, 221; РДГА,ф.1263, воп.1,спр.3713,арк.397,398; спр.3722, арк.450
.

2 РДГА, ф.1263, воп.1, спр.3351, арк.237.

3 РДГА, ф.1297, воп.279, спр.81, арк.З.

 

 

прычынай таго, што сетка цывільных лячэбных устаноу у гарадах фактычна не развівалася. У беларускіх гарадах у 1877 г. налічвалася 39 бальніц на 1347 г. ложкаў, што падпарадкоуваліся Прыказу грамадскай апекі, адно радзільнае аддзяленне на 20 ложкаў пры магілёўскай 1 4 дамы для псіхічна хворых на 4О ложкаў пры віцебскай, гродзенскай, мінскай і магілёўскай бальніцах1. Да канца XIX ст. у выніку рэарганізацыі колькасць бальніц паменшылася да 33, а ложкау ў іх - да 11692.

Плата за лячэнне ў бальніцах прыказа была адносна высокай. Так, у Мінскай і Гродзенскай губернях на аднаго дарослага чалавека ў месяц яна складала 7 руб. 20 кап., у Магілёўскай - 6 руб. 45 кап.3 За дзяржауны кошт лячыліся толькі вайскоўцы, выключна бедныя асобы, арыштанты і венерычныя хворыя. Простаму люду цяжка было знайсці сродкі на бальнічнае ля­чэнне, таму прыходзілася карыстацца менш кваліфікаванай фельчарскай дапамогай.

У 15 гарадах Беларусі меліся яўрэйскія бальніцы на 380 ложкаў, якія ўтрымліваліся за кошт каробачнага збору, даходаў гандлёвых радоў, ахвяраванняў прыватных асоб і арганізацый, іншых дробных прыбыткау*. Пры некаторых з іх былі уладкаваныя багадзельні, дзе знаходзілі прытулак знямоглыя, калекі і адзінокія. Яурэйскае насельніцтва гарадоў, дзе не было бальніц, карысталіся лякарствамі з вольных аптэк.

Як відаць, лячэбных устаноў у гарадах не хапала. Асабліва недаступнай медыцынская дапамога была для бедных слаёў насельніцтва. Менавіта для іх шэраг арганізацый спрабавалі адкрыць лякарні. У 1867 г. на сродкі праваслаунага брацтва адкрылася лякарня ў Магілёве, у 1868 г. бясплатную лякарню адкрыла у Віцебску таварыства Віцебскіх урачоу. Дзякуючы намаганням таварыства М1НСК1Х урачоу у 1879 г. у горадзе адкрылася лякарня для бедных хворых. Але праз два гады з-за адмовы гарадской думы ад фінансавання яе прыйшлося закрыць5.

Свае лякарні адкрывалі некаторыя ведамствы і уўтановы. У кожным павятовым горадзе дзейшчалі невялікія, на 3-5 ложкаў, турэмныя бальніцы. У Магілёве і Мінску працавалі бальніцы духоунай семінарыі, у Бабруйску, Магілёве, Пінску, Слуцку, Гомелі, Мсціслаўлі - духоуных ву-чылішч, у Свіслачы іМаладзечне - настаунікіх семінарыях6.

Нездавальняюча была пастаулена ахова здароуя на фабрыках і заводах. Нягледзячы на тое што законы 1866 і 1886 гг. абавязвалі іх на свае сродкі будаваць бальніцы і прыёмныя пакоі для бясплатнага лячэння сваіх рабочых, на практыцы усё было інакш. У лепшым выпадку больш буйныя прадпрыемствы фармальна мелі пасаду фельчара, часам без спецыяльнай адукацыі, і фіктыуна абсталяваны прыёмны пакой. Як адзначаў у 1897 г. гродзенскі гу­бернатар, з усіх прадпрыемствау губерні толью чатыры мелі правільна арганізаваную медыцынскую дапамогу7. У Мінску першая рабочая амбулато­рыя была адкрыта толью у 1899 г. якою мелі права карыстацца рабочыя

_________________________

1 Отчет медицинского департамента за 1877 год. СПб., 1878. С.121, 122.

Больницы и приемные покои с постоянными кроватями гражданского ведомства в России по сведениям к началу 1899 г. С.2-10.

3 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.126.

4 НГАБ, ф.21, воп.1, спр.37, ч.2, арк.721.

5 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С. 140.

в Больницы и приемные покои с постоянными кроватями гражданского ведомства в России по сведениям к началу 1899 г. С.2-10.

7 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.42.

 

 

13 буйнейшых прадпрыемстваў горада. Плата за лячэнне бралася ў выглядзе асобнага бальнічнага падатку1.

Пасля рэформы 1861 г. пытанні медыцынскага абслугоўвання сельскага насельніцтва у Расійскай імперыі перайццну падчыненне новых органаў самакіравання - земстваў. У Беларусі, дзе земствау ў дадзены перыяд не было, у месцы з'яўлення павальных хвароб накіроўваўся павятовы урач. Сельская грамада часта за грашовую і натуральную плату запрашала да сябе на служ­бу фельчараў. Аднак масавыя эпідэміі 60-х гг. XIX ст. паскорылі прыняцце Дзяржаўным Саветам 24 снежня 1868 г. палажэння аб уладкаванні сельскай медыцынскай часткі ў губернях, дзе не уведзены земскія установы. Згодна палажэнню на кожны павет прадугледжвалася па аднаму сельскаму урачу, 7-9 фельчараў з разліку адзін фельчар на 7 тыс. насельніцтва і па 3 акушэркі2. Урач пражываў, як правіла, у павятовым горадзе і раз-пораз рабіў раз'езды па павеце, прымаючы хворых. Аднак такая дапамога была малаэфектыўнай. Лячэнне насельніцтва фактычна знаходзілася у руках фельча­рау, галоуным сродкам лячэння якіх был1 сабраныя імі травы. Казённых сродкау на іншыя лекі не хапала.

Дзякуючы мясцовай ініцыятыве ў многіх месцах, асабліва на Магілёўшчыне, сталі будавацца сельскія бальніцы. Сяляне ахвотна давалі сродкі на іх пабудову і абслугоуванне. Закон ад 24 красавіка 1887 г. зрабіў медыцынскую дапамогу для сельскага насельніцтва больш рэальнай. Згод­на яму кожны павет падзяляўся на два участкі з бальніцай і двума прыёмнымі пакоямі. Урач павінен быу жыць пры балніцы. Колькасць фельчарау вызначалася: для Віленскай губерні - 64, Віцебскай - 90, Гродзенскай - 102, Мінскай - 120, Магілёўскай - 146. Штат акушэрак заставаўся ранейшым - па тры на павет3. Так у Беларусі з'явілася участковая медыцына. Практычнае выкананне указа зацягнулася на гады. Праблемай для сельскіх бальніц быу недахоп урачоу, вакансіі якіх на многіх участках заставаліся па некалькі гадоу. У канцы XIX ст. пабудова сельскіх бальніц, прыёмных пакояў і фельчарскіх пунктаў завяршылася, штаты медперсаналу цалкам былі укамплектаваны. У 1900 г. на тэрыторыі Беларусі, акрамя ваенных шпіталяў, мелася 206 бальніц на 4100 ложкаў, у тым ліку 69 сельскіх бальніц, 146 сельскіх прыёмных пакояў, 241 фельчарсга пункт і 220 аптэк. Фонд сельскіх лячэбных устаноу складау ўсяго 1105 ложкаў.

Такім чынам, ахова здароўя у другой палове XIX ст. знаходзілася яшчэ на нізкім узроуні. Станаўленне лячэбных устаноў толькі пачыналася. Медыцына нярэдка была бездапаможнай у барацьбе з болышасцю хвароб. Смяротнасць насельніцтва насіла ярка выражаны экзагенны характар, што было звязана са знешнімі фактарамі.

 

 


РАЗДЗЕЛ 3
БЕЛАРУСЬ Ў ПАЧАТКУ XX ст.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 520. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия