Студопедия — Беларускі нацыянальны рух у час трэцячэрвеньскага рэжыму.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларускі нацыянальны рух у час трэцячэрвеньскага рэжыму.






Газета "Наша ніва";

Умовы развіцця. Вызначальнай рысай ўнутранай палітыкі урада П. Сталыпіна пасля падаўлення рэвалюцыі стаў вялікадзяржаўны імперскі шавінізм, сутнасць якога выяўляў лозунг "Расія для рускіх і рускія павінны Кіраваць ёю". Рэалізацыя яго забяспечвалася новым выбарчым законам, які рэзка абмяжоўваў прадстаўніцтва нацыянальных ускраін у Дзяржаунай думе. У заходніх губернях, як ужо адзначалася, для забеспячэння перамогі на выбарах правых сіл былі уведзены так званыя нацыянальныя курыі - "руская", "польская" і яурэйская. Паводле гэтага закона, праваслаўных беларусаў запісвалі ў "рускую", а католікау - у "польскую" курыі. Такім чынам, беларускі народ афіцыйна падзяляўся па канфесіянальнай прыкмеце на "рускіх" і "палякаў".

Асноуны закон імперыі (1906) у прынцыпе дазваляў навучанне ва ўсіх народных школах на роднай мове вучняў. Аднак III Дзяржауная дума зрабіла выключэнне з яго ў адносінах да беларусаў і ўкраінцаў, якіх прызнавала "рускімі" і абавязвала на гэтай падставе нават у пачатковай школе вучьцца па-руску. Яна ж прыняла рашэнне аб пераводзе выкладання Закона Божага для католікаў-беларусаў ва усіх школах Беларусі з польскай мовы на рускую, не зважаючы на тое, што тым самым вымушала іх запісвацца ў палякі. Беларуская мова паранейшаму не дапускалася ні ў царкве, ні ў касцёле нават у дадатковае набажэнства, казаннях святароў. I праваслаўныя, і каталщкія святары пераконвалі беларусаў, што яны па сваей канфесіянальнай прыналежнасці з'яўляюцца "рускімі" ці адпаведна "палякам. Адзіную (да 1913 г.) легальную беларускамоўную газету "Наша ніва", якая з'яўлялася галоўнай трыбунай нацыянальнага руху, улады забаранлі выпісваць усім настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, святарам, паштовым, ваенным і паліцэйскім чынам, валасным праўленням і сельскім староствам, вучням сельскагаспадарчых школ1.

Дзесяткі расійскіх - сталічных і мясцовых, афіцыйных і чарнасоценна-акцябрысцкіх - перыядычных выданняў начале з урадавай газетай "Рос­сия" усяляк ганьбілі і цкавалі "Нашу ніву" як "інтрыгу" польскіх паноў і касцёла, накіраваную супраць "адзінай і непадзельнай імперіі Расійскай", абвінавачвалі яе ў рэвалюцыйнай агітацыі, сепаратызме, "мазепінстве". У сваю чаргу, шматлікія польскія панска-клерыкальныя выданні лжыва сцвярджалі, што "Наша ніва" выдавалася за казённыя грошы з мэтай русіфікацыі беларусаў, якія быццам бы з'яўляюцца палякамі і цягнуліся да польскай культуры. Як і расійскі урадавы і чарнасоценна-акцябрысцкі друк, яны адмаўлялі кіраванне асобнага беларускага этнасу.

У такіх умовах беларускі адраджэнскі рух вымушаны быу ў асноўным абараняцца ад націску. Пра вастрыню і напружанасць барацьбы сведчыць зварот рэдакцыі "Нашай нівы" да ўсіх тайна свядомых беларусаў з просьбай аб дапамозе, які ў лютым 1913 г. публікаваўся на першай паласе ў1 некалькіх нумарах газеты. "3 усіх бакоу, - гаварыласяўу ім, - раздаюцца нападкі, ачэрніванне і апаганьванне нашай святой справы; гэткай "работай" нашы супраціўнікі спадзяюцца задушыць беларускае адраджэнне, адвярнуць ад яго маласвядомыя цёмныя беларускія масы, мы не можам спакойна глядзець на гэта, а павінны усе сілы напружыць, каб беларуская справа і беларуская свя-домасць шырылася. Не вымагаем ад нікога вялікіх ахвяр, адно просім, каб ідэйна свядомыя беларусы шырылі паміж людзей "Нашу ніву", шырылі гэтым жывыя, дэмакратычныя беларускія думкі, яднаючы нам падпісчыкаў"2.

Жорсткія нормы цэнзурнага статута прадугледжвалі закрыццё перыядычнага выдання і турэмнае зняволенне рэдактараў за публікацыю матэрыялаў, прызнаных судом небяспечнымі для асноў тагачаснага грамадскага і дзяржаунага ладу.

Пасля трэцячэрвеньскага перавароту межы дазволенага ў легальным друку яшчэ больш звузіліся. Гэта не магло не ўплываць на агульнапалітычную і сацыяльна-эканамічную праграму друкаваных органаў. Для "Нашай нівы" як ідэйнага і арганізацыйнага цэнтра беларускага руху небяспека павялічылася і ў сувязі з патокам розных палітычных абвінавачванняў з боку расійскай і польскай рэакцыйнай прэсы. Чарнасоценныя выданні адкрыта патрабавалі закрыцця беларускай газеты3.

Да першай расійскай рэвалюцыі ў беларускім нацыянальным руху ўдзельнічалі пераважна нешматлікія прадстаўнікі студэнцкай і вучнёўскай моладзі. У ходзе рэвалюцыі і пазней гэты рух знайшоў пэуную падтрымку сярод сялян, сельскагаспадачых і гарадскіх рабочых, рамеснікаў-сама-тужнікаў. Аднак сацыяльныя вярхі насельніцтва Беларусі - дваране-землеуласнікі і гандлёва-прамысловая 6ужуазія - не прызнавалі інснавання самастойнага беларускага этнасу і адносіліся да беларускага нацыянальнага руху ці варожа (расійскія і польскія памешчыкі, праваслаўнае і каталіцкае духавенства) ці індыферэнтна (яурэйская буржуазія). Адсутнасць этнічнай эліты прычынілася, з аднаго боку, да таго, што беларускі нацыянальны рух заставаўся па сваім характары цалкам дэмакратычным, з другога - гэта абярнулася для яго незвычайна цяжк1М1 фінансавымі праблемамі.

Уздым нацыянальнай адраджэнскай хвалі ў перыяд рэвалюцыі закрануу толькі асобных прадстаунікоў мясцовай эліты. Некаторыя з іх засноўвалі ў сваіх маёнтках прыватныя беларускія школы, давалі грошы на выданне беларускіх кніг. Даволі актыуна супрацоўнічала з "Нашай нівай" X. Гардзялкоўская (літаратурны псеўданім Зязюля), уласніца маёнтка ў Сенненскім павеце. Тут дзейнічала беларуская школа, у якой у 1908 г. працаваў" Я. Колас. Яна ж фінансавала выданне зборніка твораў Я. Коласа, Ядвігіна Ш. Княгіня М. Радзівіл ахвяравала грошы на выданне зборніка М.Багдановіча "Вянок" ішэрагу іншых беларускіх кніжак1. Але такіх мецэнатаў былі адзінкі.

Барацьба "Нашай нівы" за нацыянальна-культурнае адраджэнне. Першачарговую і галоўную сваю задачу ва ўмовах трэцячэрвеньскага рэжыму кіраунікі беларускага руху бачылі ў барацьбе за ўсебаковае нацыяналь­на-культурнае адраджэнне беларускага народа, за афіцыйнае прызнанне самога факта яго існавання, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Зыходзячы з таго, што асновай ўсёй нацыянальнай культуры з'яўляецца мова народа, таленавіты наша ніўскі публіцыст С. Палўян у верасні 1909 г. пісаў: "Нам у першую чаргу трэба адрадзіць сваю мову... Толькі адрадзіўшы мову, мы зможам паставіць на цвёрды грунт наш рух. Бо нацыянальны рух як вялікая жыццёвая гістарычная сіла можа жыць толькі тады, калі пад яго будзе падведзены такі фундамент, як гібка абробленая мова, ды і літаратура і навука ў гэтай мове... А кожны зразумее, што пры цяперашніх варунках не можа развівацца наша мова, калі ёй няма месца ў жыцці. Заваяваць ёй месца ў грамадзянстве - вось наша першая неадкладная задача"2.

Беларускія дзеячы усведамлялі цяжкасць іскладанасць вырашэння гэ­тай задачы. Больш за 200 гадоў сфера ўжывання беларускай мовы фактычна абмяжоўвалася вёскай, сялянствам, сялянскім фальклорам. Нацыянальная (літаратурная) мова можа сфарміравацца толькі тады, калі будзе заваявана для яе месца ў школах усіх тыпау іузроуняў, навуцы, грамадскіх і дзяржаўных установах, царкве і касцёле Беларусі. Аднак ва ўсіх гэтых сферах яна не прызнавалася і не дапускалася. Мясцовая інтэлігенцыя, што праходзіла праз рускую ці польскую школу, у пачатку XX ст., як і раней, у пераважнай большасці выступала як антыбеларуская сіла - у ролі адпаведна Русіфікатараў Ц1 паланмзатараў. Свядомая, адданая свайму народу інтэлігенцыя абуджалася, фарміравалася і згуртоўвалася вакол газеты "Наша ніва".

У "Нашай ніве" шмат увагі надавалася тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развццё сваей мовы і нацыяналь­най культуры. У газеце паказвалася, што гістарычнае прызнанне кожнага народа заключаецца ў развіцці сваей нацыянальнай культуры, якая тым больш каштоўная для усяго чалавецтва, чым глыбей яна выяўляе нацыянальныя асаблівасці, тое, што вызначае спецыфічнае бачанне, успрыманне, эсэнсаванне і мастацкае адлюстраванне народам навакольнага свету.Асіміляцыя знішчэчэнне нацыянальных асаблівасцей беларусаў, як даказвала Наша ніва", наносіць велізарную, непапраўную шкоду не толькі беларускай, славянскай, але і сусветнай культуры.

У адказ на заявы польскіх шавіністычных газет, якія называлі спробы абуджэння беларускай і літоўскай нацыянальнай самасвядомасці сярод апалячанага насельніцтва Беларусі і Літвы працай, варожай дэмакратызму і прагрэсу культуры, і ўхвалялі "цывилізатарскую місію" польскай мовы і культуры у Беларуска-Літоўскіх губернях, "Наша ніва" тлумачыла, што дэмакратызм - гэта жаданне абудзіць народ да жыцця, дабіцца, каб ён падаў свой голас, выказаў свае думкі і душу. "Найлягчэйшая дарога для гэтага, -пісала яна, - развіць народную культуру, карыстаючыся прыроднай мовай народу, каторай ён змалку гаворыць дома, у хаце, каторая вытварылася ра­зам з усёй яго асобеннай псіхікай, неразрыўна з той пхсікай звязана. Вось чаму адраджэнне народаў заўсягды шло і ідзе побач з дэмакратызмам... Ра­бота дзеля пашырэння нацыянальнай свядомасці ў нашым народзе на ўсёй старане не толькі не задзержвае поступу культуры, а, наадварот, адна толькі і развівае яе"1. 3 такіх пазіцый зыходзіла "Наша ніва" і ў палеміцы з расійскім шавіністычным друкам.

У напружанай і цяжкай барацьбе з рускімі і польскімі нацыяналістамі "Наша ніва" ніколі не атаясамлівала іх з рускім і польскім народамі калі "Кур'ер Літоўскі" абвінаваціў яе ў тым, што яна "распальвае нянавісць да па­лякаў між беларусамі, "Наша ніва" адказала: "Не да палякаў, паны нацыяналісты. Пара вам уцяміць, што ваша хаўрузія і польскі народ - гэта дзве зусім розныя рэчы. з нацыяналізмам, з чарнасоценствам мы ваявалі і будзем ваяваць, нягледзячы на тое, ці гэтае чарнасоценства будзе расійскае, ці польскае"2.

Афіцыйнай палітыцы расколу беларускага народа па веравызнанні на "рускіх" і "палякаў", асімілятарскай дзейнасці расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак "Наша ніва" супрацьпастаўляла прапаганду нацыя­нальнай свядомасці і дэі еднасці усіх беларусаў - і праваслаўных, і католікаў. Гэта была галоўная мэта газеты. Яна настойліва патрабавала увядзення у школу, царкву і касцёл Беларусі беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. Зыходныя прынцыпы "Нашай нівы" па нацыянальна-рэлігйных пытаннях сфармуляваў А. Луцкевіч (Навіна). "Каталіцкую веру, - пісаў ён, - народ наш называе польскай, праваслауную - расійскай. I пакуль касцёл і царква не зробяцца ў Беларусі беларускімі, на­род наш заўсёды будзе дзяліцца на дзве часткі... Гэты раздзел паводле рэлігіі робіць у нас тое, што пры найвялікшым развіцці нашай мовы суцэльнага, адзінага нацыянальнага жыцця ў нашага народу быць не можа, пакуль наша мова не здабудзе сабе надежных правоў у царкве і касцёле"3.

"Наша ніва" і развіццё нацыянальнай культуры. Насуперак адміністрацыйным абмежаванням падпіска на "Нашу ніву", яе папулярнасць паступова раслі, мацнелі сувязі з народам. Настойлівая і паслядоўная прапаганда нацыянальнай 1ДЭ1 знаходзіла водгук і ў вёсцы, і ў горадзе. У выніку гэтай дзейнасці абуджаліся народныя таленты, паскорыўся рост нацыянальна свядомай інтэлігенцыі. Паводле падлікаў супрацоуніка рэдакцыі пісьменіка Ядвігіна Ш., за першыя тры гады "Наша ніва" надрукавала 906 уласных карэспандэнцый з 499 вёсак, мястэчак і гарадоў, 246 вершаў 61 паэта і 91 апавяданне 36 празаікаў. Толькі за 1910 г. у газеце з'явілася 666 карэспандэнцый з 122 населеных пунктау Віленскай, з 81 - Мінскай, з 49 - Гродзенскай, з 27 - Магілёўскай, з 9 - Віцебскай, з 9 - Ковенскай, 2 - са Смаленскай губерняў і з 141 іншых месцаў ("чужых старой"), а ўсяго разам -з 313 пунктаў. Сярод паветаў найбольшая колькасць карэспандэнцкіх пунк­таў была ў Віленскім (48), Слуцкім (39), Вілейскім (30), Гродзенскім (27), Ашмянскім (20), Мінскім (18), Дзвінскім і Барысаўскім (да 9), Лідскім, Сакольскім (па 8), Свянцянскім (7), Аршанскім, Горацкім і Клімавіцкім (па 6) паветах. За той жа год газета надрукавала 115 вершаў 160 апавяданняў, 73 навуковых, 35 рэдакцыйных артыкулаў, 20 парад для гаспадароў, 21 артыкул на палітычныя тэмы, 27 думскіх справаздач, 20 матэрыялаў пад назвай "3 газет". Усяго ў 1910 г. у "Нашай ніве" супрацоўнічала 427 чалавек1.

Пачынаючы з 1910 г. "Наша ніва" выдавала вельмі папулярны "Бела­рускі каляндар". Тыраж яго ў лепшыя гады дасягау 20 000 экземпляраў (найвышэйшы з усіх беларускіх выданняў). Паводле аднадушных водгукаў расійскага, польскага і украінскага друку, "Беларускі каляндар" быу лепшым сярод календароў, прызначаных для вёскі2.

Вясною 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел "Нашай нівы" быу пераутвораны у самастойны часопіс "Саха" (выдаваўся ў Вільні пад рэдакцыяй А. Уласава). "Саха" хутка заваявала прызнанне. На сельскагаспадарчых выстаўках у Вільні (1913) і Мінску (1914) часопіс быу узнагароджаны сярэбранымі медалямі. У “Саху” пісалі вучоныя-спецыялісты і гаспадары-практыкі (як і ў "Нашу ніву" - бясплатна). У сваіх 12 кніжках яна асвятляла поўны гадавы цыкл работ па ўсіх галінах сельскай гаспадаркі.

У снежні 1913 г. выданне "Сахі" было перанесена у Мінск. Адначасова там з'явіўся парастак "Нашай Нівы" - літаратурны штомесячнік для моладзі "Лучынка". Яго рэдактарам была Цётка (А.Пашкевіч). Так быў пакладзены пачатак беларускаму перыядычнаму друку ў Мінску.

Першым, не звязаным з "Нашай нівай" перыядычным беларускамоўным выданнем стала штотыднёвая каталіцкая газета "Вielarus", якая пачала выходзіць у Вільні ў студзені 1913 г. (рэдактары-выдауцы - А. Бычкоускі 1 Б.Пачобка). У першым нумары газеты заяўлялася, што яна будзе заусёды стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справы каталіцкія і беларускія. Адну з галоўных сваіх задач газета бачыла ў пераадоленні рэлігійнага расколу беларускага народа і імкнулася усімі сродкамі паказаць беларусам, праваслаўным і католікам, што "усе яны - адно племя, адзін на­род". Напрамак новага выдання ўстрывожыу наша ніўцаў."Цяпер, - пісала "Наша ніва", - адкрылася газета толькі для адных католікаў. Ці захоча, ці здолее яна пайсці па дарозе еднасці ўсіх беларусаў? Мы дужа баімся, каб но­вая газета не зышла з агульнабеларускага грунту"3. Гэта перасцярога была ўлічана рэдакцыяй "Беларуса": у другім нумары яна на першае месца паставіла не каталіцкія, а нацыянальныя інтарэсы.

Не менш прыкметныя зрухі адбыліся і ў развіцці беларускага кнігадруку. У 1908-1914 гг. выйшлі у свет 77 беларускіх кніжак агульным тыражом 226 660 экземпляраў4. Асноўную частку кніжнай прадукцыі забяспечылі выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша аконца" і "Наша ніва". Выдавецкія рахуню сведчаць, што беларуская кніжка ў пачатку XX ст. знаходзіла пакупніка і чытача1. У 1912-1913 гг. пецярбургская суполка выдала тры кнігі і "тоўстага" альманаха "Маладая Беларусь", прызначанага для інтэлігенцыі, і |найлепшы для таго часу зборнік Я.Купалы "Шляхам жыцця". У выданні "Нашай нівы" у 1907-1912 гг. выйшла 31 кніжка, у тым ліку 12 дубліраваных кірыліцай і лацінкай2. Аднак пераважна гэта былі згрупіараваныя адбіткі невялікіх твораў, якія папярэдне друкавалліся у газеце. Па ініцыятыве рэдакцыі "Нашай нівы" у 1909 г. было створана асобнае выдавецтва "Наша хата", але ў 1911 г., пасля выдання шасці кніжак тыражом 15 тыс. эк­земпляраў, яно спыніла сваю дзейнасць. У Пецярбургу 10 кніг выдала прыватнае выдавецтва Антона Грыневіча. іх агульны тыраж склаў 28 200 экзем­пляраў. Дзве кніжкі выйпусцілі ў выдавецтве "Палачанкі".

Летам 1913 г. ВЛваноўскі, нязменны кіраўнік суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца", перанёс цэнтр беларускай кнігавыдавецкай дзейнасці з Пецярбурга ў Вільню, дзе ім было закладзена "Беларускае выдавецкае таварыства". Толькі за 1914 г. БВТ выдала 13 кніг тыражом 42 тыс. экземпляраў3. Для беларускіх выдавецтваў гэта быу рэкордны паказчык. БВТ меркавала разгарнуць выданне літаратурнага часопіса, шэрагу падручнікаў для пачатковай беларускай школы, папулярных кніжак па аграноміі. Аднак гэтыя планы не былі здзейснены у сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны і набліжэннем у 1915 г. ваенных дзеянняў да Вільні.

Паводле падлікаў С Александровіча, у 1901-1917 гг. было выдадзена 245 кніг на беларускай мове(158 кірыліцай 187 лацінкай), 131 выданне вый­шла тыражом 327 270 экземпляраў. Зыходзячы з сярэдняга тыражу аднаго выдання (2,5 тыс.) С.Александровіч вызначыу, што сумарны тыраж 114 кніжак, па якіх адсутнічаюць неабходныя звесткі, складаў 285 тыс. Такім чынам, агульны тыраж беларускіх кніжак, што пабачылі свет у 1901-1917 гг., дасягала прыблізна 600 тыс. Больш за палову выданняў (132) адносіліся да арыгінальнай і перакладной мастацкай літаратуры і фальклорных публікацый, 43 - да навукова-папулярнай, 16 - да агітацыйнай, 13 - да вучэбнай, 11 - да рэлігійнай, 6 - да музычнай літаратуры4.

Нацыянальны друк выканаў адну з найважнейшых сваіх задач - забяспечыу публікіацыю твораў В Дуніна-Марцынкевіча, Ф.Багушэвіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Каганца, Ц.Гартнага, А.Гаруна, З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Буйло і многіх іншых паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў, літаратурных крытыкаў, навукоуцаў. Дзейнасць "Нашай нівы", абуджаных і згуртаваных ёю таленавітых пісьменнікаў, найперш Я.Купалы і Я.Коласа, адыграла выключную ролю на завяршальным этапе станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. Маладая беларуская літаратура, у якой найбольш поўна і яскрава адлюстравалася нацыянальнае адраджэнне, у наша ніўскі перыяд узнялася на якасна новы узровень у моуна-мастацкіх, ідэйных і жанрава-стылявых адносіах. Яна выказала "цэламу свету" душу і пачуцці забытага і прыніжанага, вякамі прыгнечанага "мужыцкага" народа, яго імкненне да волі і шчасця, роунасці братэрства з іншымі народамі Да пачатку Першай сусветнай вайны беларуская літарату­ра у некаторых адносінах наблізілася да узроўню больш сталых і развітых літаратур славянскага свету, значна узмацніла свае кантакты з імі, уключылася ў еурапейскі літаратурны працэс.

Прыкметныя крокі наперад зрабіла і нацыянальнае мастацтва, якое менавіта ў гэты час перарастала з аматарскага ў прафесійнае, - драматычнага тэатра, музыкі, хору, танца. Як прафесійны калектыу з 1910 г. дзейнічала Першая беларуская трупа пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага. Яна складалася з хору, танцавальнага калектыву і драматычнай групы. Сталага месца тэатр не мееў і дзейнічаў як гастрольны калектыу. У 1910-1913 гг. ён пабывау амаль ва ўсіх гарадах і многіх мястэчках Беларусі неаднаразова выступаў у Вільні, Варшаве, Пецярбургу іўсюды карыстаўся нязменна вялікім поспехам. Адначасова ў Вільні пад кіраўніцтвам А. Бурбіса дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток. У студзені 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку "Паўлінкі' Я.Купалы, пазней паставіў аперэту М.Клімант на тэкст "Залётаў" В.Дуніна-Марцынкевіча. На Купалле гурток наладжваў масавыя нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні, якія рабілі вялікае ўражанне на народ.

Для тэатраў былі патрэбны нацыянальная драматургія і музычныя творы. Адгукаючыся на гэту патрэбу, К. Каганец у 1910 г. напісаў камедыю "Модны шляхцюк", якая стала вельмі папулярнай, а Я. Купала крыху пазней - камедыю "Паўлінка" і драму "Раскіданае гняздо". Недахоп арыгінальных п'ес папаўняўся перакладамі з украінскай і польскай класікі ("Пашыліся ў дурні" і "Па рэвізіі" М.Крапіўніцкага, "Сватанне" А.Чэхава, "У зімовы вечар" Э. Ажэшкі і інш.). Былі выдадзены "Беларускія песні з нотамі" А. Грыневіча і "Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў" Л. Рагачоўскага. У многіх гарадах, мястэчках і вёсках узніклі бібліятэкі з беларускімі выданнямі, самадзейныя хары і танцавальныя калектывы. Так, па меры пашырэння беларускага нацыянальнага руху па ўсіх напрамках адраджалася і мацнела нацыя­нальная культура беларусаў, якую "Наша ніва" справядліва ацэньвала як "аграмадны дар і скарб для ўсеславянскай і ўсясветнай людской культуры"1.

Намаганнямі наша ніўцаў адраджалася гістарычная памяць беларускага народа. У гэтых адносінах шмат зрабіла публікацыя "Кароткай гісторыі Беларусі" В. Ластоўскага (Вільня, 1910 г.), якая стала значнай вяхой ў распрацоўцы нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Самаахвярнымі намаганнямі I. Луцкевіча пры рэдакцыі "Нашай нівы" паступова ствараўся Бела-рускі нацыянальны музей, многія экспанаты якога мелі ўнікальнае значэнне У раскрыцці шматвяковай гісторыі матэрыяльнай ідухоунай культуры Беларусі

Пачатак міжнароднага прызнання.Беларускае адраджэнне ў пачатку XX ст. зауважылі не толькі яго праціўнікі з ліку рускіх і польскіх дзеячаў. У процівагу ім станоўчыя матэрыялы аб дзейнасці "Нашай нівы", яе барацьба за развіццё беларускай нацыянальнай культуры, творчасці пісьменнікаў-наша ніўцаў у 1908 г. Сістэматычна публікаваліся ў шэрагу украінскіх (кіеўскіх і львоўскіх), літоускіх, чэшскіх, прагрэсіўных расійскіх выданнях. Да мая 1909 г. такія публікацыі з'явіліся, у прыватнасці, ва украінскіх газетах "Дело" і “Рус­лан”, што выдаваліся ў Галіцкай, у чэшскіх перыядычных выданнях "slovaski przelot" і "Саs", польскай газеце "wiek XX", літоўскіх газетах "litva", "viltis", расійскім ліберальным часопісе "Московский еженедельник"2.

Асабліва плённа разгортвалася супрацоўніцтва беларускіх і ўкраінскіх адраджэнцаў. У 1908 г. былі выдадзены даследаванні Д.Дарашэнкі "Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне" у Кіеве і Г Свяціцкага "Адраджэнне беларускага пісьменства" у Львове. Першае з іх у перакладзе Я. Журбы было надрукавана ў спецыяльным нумары "Нашай нівы" (1909. №4). І. Свяціцкі раскрыу гісторыю беларускага пісьменства ад часоу Ф.Скарыны да часоў Я.Купалы. Раней, ў 1906 г. і. Свяцікі дапамог Цётцы выдаць у Львове першыя яе зборнікі вершаў. Львоускі гісторык Г Крыпякевіч у 1909 г. выдаў брашуру "Білоруси", у якой акрэсліў гістарычны шлях беларускага народа ад часоу Ф.Скарыны, С.Буднага,В.Цяпінскага,адзначыу велізарнае значэнне старабеларускай пісьмовай мовы для украінскага і літоўскага народаў, калі яна была дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, і горача вітаў сучаснае яму адраджэнне, абвешчанае Я.Купалам іЯ.Коласам і іншымі песнярамі У брашуры бьлі змешчаны некалькі перакладных твораў Я.Купалы. У сваю чаргу "Наша ніва" даволі шырока асвятляла грамадска-культурнае жыццё украінскага народа. У 1909-1910 гг. у газеце была спецыяльная рубрыка "Люты з Украіны", у якой друкаваліся карэспандэнцыі беларускіх літаратарау С.Палуяна і Я. Журбы. У адным са сваіх лістоў С. Палуян пісаў: "Пры цяперашнім нашым палажэнні нам трудна трываць без шчырых прьхільнікаў між другіх народаў. А для гэтага патрэбна кожнаму народу знаёміцца з жыццём іпалажэннем сацыяльнай справы у другіх"1. У тым жа ліце аўтар паведамляў пра публікацыі ў часопісах "Літаратурна-науковы вестнік" і "Украінска хата" чарговых перакладаў з беларускай на украінскую мову. Штомесячнік" Украінска хата" у 1909 г. завёў асобны "беларускі аддзел" для беларускіх публіцыстаў.

Таксама супрацоўнічалі беларускія і літоўскія дзеячы культуры. "Наша ніва" у 1908-1909 гг. апублікавала першыя пераклады з літоўскай на беларускую мову, знаёміла сваіх чытачоў, хоць і нерегулярна, з біяграфіямі і творчасцю літоўскіх пісьменнікаў2. У сваю чаргу ковенскім штомесячнік "draugij" у 1909 г. надрукаваў артыкул К. Шашкавіціса "Беларускае ад­раджэнне". У газеце "vilnias zinios" у тым жа годзе быу змешчаны пераклад на літоўскую мову працы Д. Дарашэнкі "Беларусы і іх нацыянальнае ад­раджэнне". Выдатны літоўскі пісьменік Л. Прас у 1910 г. надрукаваў у газеце "viltis" вялікі артыкул "3 беларускай літаратуры", які амаль цалкам прысвячаўся аналізу творчасці Я.Купалы3.

Беларускі нацыянальна-культурны рух атрымаў падтрымку з боку расійскай дэмакратычнай інтэлігенцыі. "Нашай нівай" і літаратурай пра бе­ларусаў у 1910 г. зацікавіўся М. Торга, які жыу у той час у Італіі. Па яго просьбе рэдакцыя начала высылаць яму газету, паслала "Слоўнік белару­скай мовы" І.Насовіча і іншыя выданні, у тым ліку песню Я.Купалы "А хто там ідзе" з нотамі. У пісьме да украінскага пісьменніка М.Кацюбінскага М.Горкі адзначыу: "Мяне гэтая рэч усхвалявала. панура"4. Тады ж ён пераклаў песню Купалы на рускую мову і апублікаваў яе у часопісе "Совре­менный мир" (1911). Пераклад суправаджаўся наступнымі словами "Каб зразумець глыбога сэнс гэтай песні, - якая, магчыма, на нейкі час стане на­родным гімнам беларусаў, - чытачу трэба было б паглядзець "Нашу ніву" - яна шмат цікавага скажа яму"1. Горкі адчуў непарыуную сувязь зместу і духу геніяльнага твора Я.Купалы з характарам газеты "Наша ніва" як цэнтра ігалоўнай трыбуны беларускага нацыянальнага руху, вызваленчага па сваей сутнасці.

У жорсткай, бескампраміснай барацьбе з уціскам расійскага царызму "Наша ніва" абапіралася на падтрымку сусветна вядомага рускага пісьменніка. "Дарма, - пісала яна, - "Виленский вестник" баламуціць людзей, даводзячы, быццам бы уся Расія глядзць на беларусаў яго вачыма. Дарма ўсе гэтыя кансультанты2 і Саланевічы стараюцца зменшыць вагу слоў аб беларускім руху Максима Горкага, катораму бот на назе завязаць яны недастойны.

Станоўча ацэньвалася беларускае адраджэнне ў артыкулах прафесара А.Пагодзіна, змешчаных у ліберальных часопісах "Московский еженедель­ник" (1909) 1 "Вестник Европы" (1911). Першы з іх апублікаваў артыкул Д.Навіны (Луцкевіча) па пытаннях гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Такую ж пазіцыю занялі выдаўцы вядомага зборніка "Формы национального движения в современных государствах" (1910), у якіх былі надрукаваны нарысы аб нацыянальных рухах чэхаў, харватаў, славакаў, украінцаў; беларусаў, палякаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў і іншых народаў Аўстра- Венгрыі, Расіі і Германіі. Да мэт беларускага адраджэння прыхільна паставілася група прафесараў Пецярбургскага ўніверсітэта (у тым ліку акадэмік А. Шахматаў), якія забяспечвалі навуковае кіраўніцтва дзейнасці студэнцкага гуртка (Я. Хлябцэвіч, Б. Тарашкевіч іінш.) па даследаванні пытанняў беларусазнаўства, у прыватнасці граматыкі беларускай мовы4.

Такім чынам, прагрэсіўная грамадскасць шэрагу народаў заўважыла нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа і шчыра Вітала яго як прыкметную станоўчую з'яву ў культурным жыцці чалавецтва. Гэта быу пачатак міжнароднага прызнання факта кнавання беларусаў як самабытнага этнасу, арыгінальнасці і каштоўнасці яго культуры, якая сваім бачаннем і адлюстраваннем народнага жыцця і навакольнага свету ўзбагачала суквецце славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры.

 








Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 744. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия