Студопедия — Складаныя назоўнікі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Складаныя назоўнікі






1. Пішуцца разам:

складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я): конезавод, льнозавод, далягляд, землетрасенне, птушкагадоўля, чалавекалюбства, бульбакапалка, хлебапякарня, свінагадоўля, свінапас, белакроўе, старадрук, чарназём, гарналыжнік, самалёт, патолагаанатам, медыкапсіхолаг і інш.;

складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з'яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на (): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але: перакаці-поле;

складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з'яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногія, бруханогія;

складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-)і інш.: Наваполацк, Новалукомль, Навасады, Навагрудак, Старабарысаў, Старакожаўка, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск, Краснаполле, Крутагор'е, Светлагорск, Новабарысаў.

2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:

у якіх скланяюцца ўсе словы: жук-дрывасек-карняед, грыб-паразіт, заяц-бяляк, лён-даўгунец, мастак-пейзажыст, нявеста-красуня, член-карэспандэнт. Пры адваротным становішчы назоўніка і аднаслоўнага прыдатка злучок не пішацца: красуня дзяўчына;

у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава, стоп-сігнал, блок-пост, вакуум-насос, дызель-матор, генерал-маёр, прэм'ер-міністр, норд-ост і інш.;

са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр-гадзіна, самалёта-вылет, чалавека-дзень (але: працадзень)і інш.;

якія называюць прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх рухаў і плыняў, адпаведных грамадскіх суполак, палітычных партый: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат;

з пачатковымі часткамі віцэ-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-: віцэ-прэм'ер, лейб-гвардыя, максі-прэс, міні-матч, обер-майстар, унтэр-афіцэр, штаб-ротмістр, штабс-капітан, экс-чэмпіён, экс-прэм’ер.

3. Пішуцца праз злучок:

субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра;

састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя, Камянец-Падольскі, Буда-Кашалёва, Пераяслаў-Хмяльніцкі, Давыд-Гарадок, Мінск-Мазавецкі, Камень-Кашырскі;

уласныя геаграфічныя назвы, якія з'яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: Растоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанейра, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр;

іншамоўныя ўласныя імёны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, -бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах, Асман-паша, Ізмаіл-бей, Курман-бай, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Зейнал-кызы, Асман-бек;

іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб'ектаў з пачатковымі часткамі Ван -, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, Сан-Паўлу, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы;

уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк.

4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з'яўляецца ўласным іменем, яны пішуцца асобна: рака Днепр, горад Мінск, вулкан Везувій, маёр Кравец, дзед Янка.

5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, Шарль дэ Кастэр, Анарэ дэ Бальзак, ла Валета, ла Мот, ле Шапелье, ля Крэзо, Ван дэр Мейлен, фон дэр Гольц, дон Хуан, Людвіг ван Бетховен, дэ Кастры.

6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з'яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка з назоўнікам ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань, Белы Мох, Карнаты Дуб, Вялікія Радванічы, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Восьмая лінія (вуліца), Першая пасялковая (вуліца), Першы чыгуначны (завулак).

 







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 875. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия