Студопедия — Ужыванне дзеепрыслоўяў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ужыванне дзеепрыслоўяў






Існуюць пэўныя заканамернасці, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што і дзеяслоў-выказнік, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца: Угары над галавою паявіліся высокія чорныя хмары, рас­цягнуліся і радзелі, расплываючыся па небе і ружавеючы ад зары, як ад агню (Пташн.). Заплюшчыўшы вочы, засынаючы ўжо, Апейка думаў, што трэба ўсе гэтыя дні, пакуль лета, аддаць калгасам — памагчы ўмацавацца ім (І.М.).

Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; гэта парушэнне літаратурнай нормы. Няправільная, напрыклад, будова такога сказа: Сям-там, праязджаючы вёрсты, нам трапляюцца клёны і дубы, бо дзеяслоў-выказнік трапляюцца адносіцца тут да дзейніка дубы, а дзеепрыслоўе праязджаючы да гэтага дзейніка не адносіцца. Патрабуе перабудовы і такі сказ: Гледзячы на гэтыя здымкі, успамінаюцца радкі з песні; тут асноўнае і дадатковае дзеянні (успамінаюцца і гледзячы) адносяцца да розных дзейнікаў. Сказ можна перабудаваць так: Гледзячы на гэтыя здымкі, успамінаеш радкі з песні; Калі глядзіш на гэтыя здымкі, успамінаеш радкі з песні.

Гэта правіла пашыраецца і на безасабовыя сказы — дзеепрыслоўі ў іх павінны паказваць на дзеянне той асо­бы, што і дзеяслоў-выказнік, хоць гэтая асоба можа быць і не названа ў сказе: Калісьці, памагаючы старэйшым, малому, так хацелася пачуць ад бацькі ці ад маці, што, як і ўсе, я зарабіў на хлеб (М. Т.). Пільна пазіраючы, лёгка ўбачыць, як зачыняюць мурашкі свае дзверы (К-с).

У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатко­вае дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена, як любы, кожны (у такіх выпад­ках можна ўставіць займеннікі ты, яны): Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. Гуляючы, розуму не прыдбаеш (Прык.).

У сказе можа ўжывацца не адно, а некалькі дзеепры­слоўяў (з паясняльнымі словамі і без іх), якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказніка: Стараючыся не рабіць многа шуму ў гэты ранні час, імшыстай сцежкай паміж балотам і лесам ішло многа людзей, расцягнуўшыся доўгім ланцугом (К. Ч.). Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс (К-с).

Месца дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў у сказе абумоўлена паслядоўнасцю асноўнага і дадатковых дзеянняў: Прыехаўшы з кірмашу дамоў, ён прывязаў каня да плота і, не заходзячы ў хату, пайшоў склікаць людзей (Б.). Згледзеўшы нас двух на ўзбочыне, возчык насцярожыўся, углядаючыся і чакаючы якога пы­тання (В. Б.). Не азірнуўшыся болей, праз грымотныя ўдары выбухаў, падаючы і ўскокваючы, Іваноўскі памчаўся на мост (В. Б.).

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2132. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Реостаты и резисторы силовой цепи. Реостаты и резисторы силовой цепи. Резисторы и реостаты предназначены для ограничения тока в электрических цепях. В зависимости от назначения различают пусковые...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия