Студопедия — Інфармацыйна-метадычная частка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Інфармацыйна-метадычная частка






 

1. У беларускай мове выдзяляецца група слоў, якія з'яўляюцца нязменнымі, але абазначаюць не прымету дзеяння ці якасці, а стан каго-небудзь ці чаго-небудзь. Такія словы выступаюць выказнікамі пераважна ў безасабовых сказах і атрымалі назву слоў катэгорыі стану або безасабова-прэдыкатыўных слоў. Напрыклад: Заўсёды ў лесе добра мне: у ім так ціха, урачыста, калі прытоіцца ўсё чыста і ветрык нават не дыхне (К-с). Слова добра ў гэтым сказе з'яўляецца выказнікам і абазначае стан задавальнення, прыемнага самаадчування (прыслоўе добра мае зусім іншае значэнне, яно выражае станоўчую ацэнку дзеяння: добра чытае, добра вучыцца). Падобная розніца выяўляецца паміж словамі катэгорыі стану ціха, урачыста і адпаведнымі прыслоўямі: гаварыў ціха, урачыста аб'явіў.

Многія словы катэгорыі стану не маюць амонімаў ся­род прыслоўяў. Да іх адносяцца такія, як зорна, месячна, сорамна, боязна, моташна, млосна, душна, можна, трэба, нельга, неабходна, шкада, пара і інш.

Словам катэгорыі стану ўласціва значэнне ладу і ча­су. Для выражэння прошлага і будучага часу, а таксама ўмоўнага ладу ўжываецца звязка: было весела, было б весялей, стане цёпла, зробіцца крыўдна.

Такім чынам, словы катэгорыі стану, нягледзячы на сваю блізкасць па форме да прыслоўяў, а часта і аманімічнасць з імі, адрозніваюцца ад прыслоўяў лексічным значэннем, сінтаксічнай функцыяй і граматычнымі значэннямі ладу і часу. Гэта і выдзяляе катэгорыю стану ў асобны разрад слоў (у асобную часціну мовы). Праўда, тэрмін «катэгорыя стану» не з'яўляецца агульнапрынятым у лінгвістычнай навуцы. Сваёй структурай ён адрозніваецца ад назваў іншых часцін мовы (назоўнік, прыметнік і г. д.). Некаторыя лінгвісты называюць гэтую гру­пу слоў безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, прэдыкатыўнымі прыслоўямі, прэдыкатывамі.

У разрад слоў, які называюць катэгорыяй стану, уваходзяць, як зазначалася раней, нязменным словы, што абазначаюць стан і з'яўляюцца выказнікамі, галоўным чынам у безасабовых сказах. Гэтыя словы могуць абазначаць:

псіхічны і фізічны стан чалавека ці ўвогуле живой істоты: сорамна, сумна, весела, смешна, крыўдна, страш­на, шкада, прыемна, трывожна, холадна, цёпла;

стан прыроды: ціха, холадна, ветрана, цёмна, светла, зорна, месячна;

стан асяроддзя: утульна, брудна, накурана, чыста, сы­ра, холадна, цесна, прасторна;

ацэнку стану ў адносінах часу чаго-небудзь, неабходнасці, магчымасці і г.д.: рана, позна, пара, трэба, можна, нельга.

Словы катэгорыі стану часта спалучаюцца з інфінітывам, могуць мець пры сабе дапаўненні і акалічнасці; ка­лі яны абазначаюць стан асобы, то назва асобы пры іх ужываецца ў форме давальнага склону: Смела наперад, не трэба баяцца цяжкасцей і перашкод (Гл.). І люба слухаць кожны раз гул Беларускага вакзала, дзе Горкі сустракае нас (Агн.). 3-за аднае такое раніцы варта не паспаць яшчэ адну ноч (К-с). Доўга затрымлівацца нам было нельга (У. К.).

Словы катэгорыі стану, як і якасныя прыслоўі, могуць мець формы ступеней параўнання і формы ацэнкі і меры. Утвараюцца гэтыя формы так, як і адпаведныя формы прыслоўяў: весялей, халадней, найлепш, страшнавата.

2. Як ужо адзначалася, многія словы катэгорыі стану і многія якссныя прыслоўі з’яўляюцца амонімамі. Аднак на гэтай падставе нельга лічыць, што словы катэгорыі стану ўтварыліся з прыслоўяў, што прыслоўі пераходзяць у катэгорыю стану. Словы катэгорыі стану ўтварыліся і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і, магчыма, былі пераходнай ступенню ад прыметнікаў да прыслоўяў. І ў сучаснай мове катэгорыя стану бліжэй да прыметнікаў, чым прыслоўі. Нярэдка на аснове прамых значэнняў прыметнікаў развіліся значэнні катэгорыі стану, а на аснове пераносных – значэнні прыслоўяў: у пакоі цёпла — цёпла віншавалі, стала холадна — холадна сустрэлі.

Некаторыя словы катэгорыі стану маглі ўтварыцца толькі ад прыметнікаў, бо падобных прыслоўяў няма: зорна, месячна, зелена, хлебна, рыбна, душна і інш. Калі рыбна, то і юшна (Прык.). Калі камарна, то і хлебна (Прык.). Куды ні глянеш, усюды зелена.

Пераважная большасць слоў катэгорыі стану ўтворана ад асноў прыметнікаў пры дапамозе суфікса -а(-о). Некаторыя з гэтых слоў маюць адпаведныя амонімы сярод кароткіх прыметнікаў: патрэбна, неабходна, варта; параўн. Гэтая кніга мне патрэбна і Патрэбна сёе-тое абмеркаваць. Яна не варта вас і Не варта турбавацца.

Некалькі слоў катэгорыі стану паходзіць ад назоўнікаў: пара, час, сорам, дзіва, шкада, страх і некаторыя іншыя.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1181. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия