Студопедия — Пад кантролем выкладчыка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пад кантролем выкладчыка






 

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Яўхім Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства».

2. З пункту гледжання семантыкі знайдзіце «чацвёртае лішняе».

1. Паходня, свяцільнік, каганец, свечка.

2. Аранжавы, чырвоны, фіялетавы, рубінавы.

3. Абгарак, абломак, абрэзак, акравак.

4. Малачай, перац, сілас, солад.

5. Назло, напаказ, назнарок, наспех.

6. Бестселер, буклет, брашура, кніга.

7. Ленаваты, вінаваты, звераваты, зухаваты.

8. Крумкаць, чырыкаць, каркаць, буркаваць.

3. Растлумачце значэнні слоў, якія характарызуюць побыт беларускага народа.

Абшыванка, андарак, бравэрка, весніцы, вілачнік, выцінанка, вышыванка, вячоркі, гляк, грачанік, драбіны, жалейка, жур, зэдлік, карэц, кляновік, конаўка, кросны, кубел, медавуха, набіванка, нагавіцы, ночвы, палаці, сажалка, світка, скрыня, студня, сурвэтка, сядзіба, талака, трысцен, фіранка, цэбар, човен, шугалея.

4. Знайдзіце ў кожнай лексічнай групе словы-гістрызмы.

1. Нарог, крышталь, баярын, вястун.

2. Стэльмах, павятком, цаля, запавет.

3. Рызыкант, даўніна, бурштын, саўнаргас.

4. Пастка, аканом, ліхаманка, патрава.

5. Мемуары, тэрарыст, пісьмоўнік, літасць.

6. Чынш, уласнік, фурманка, набытак.

7. Заступнік, футарал, нэпман, пляцоўка.

5. Выпішыце асобна гістарызмы і архаізмы, вызначце тып арха- ізмаў і назавіце іх сучасныя адпаведнікі.

Аснач, ваконніцы, спадар, аказія, салаш, жомчуг, маёнтак, дукат, байда, рагавень, атрамант, кардон, жандар, жырандоль, аргумент, рада, грыўня, калітка, процант, лгар, мушкет, філозаф, здогадка, блюзка, пілігрым, воласць, баярын, валока, магнэс, булат, вятрыла, асэсар, мытня, квецень, серпень, арала.

6. Выпішыце архаізмы, растлумачце іх значэнне. Назавіце адпа- ведныя сучасныя назвы.

1. У снежных далінах, далёкіх, бяскрайніх, гарыць і палае пад ветрам паходня (У.Д.). 2. Як пілігрым, іду я па раллі, і вецер рве лісты з бярозкі босай (Я.П.). 3. Прайшло яшчэ некалькі летаў і зім. Быў травень (Бр.). 4. Па дарогах зямнога шара крылатая скача раць (У. Кар.). 5. Усе яны гібелі марна, жылі пакорныя ярму, амаль без протасту, ахвярна ўсё жыццё няслі яму (М.). 6. Агні, агні ў вялікіх вокнах і крык газэтчыкаў, рэклямы ды на бруку вясеннім мокнуць ад ліхтароў жывыя плямы (М.Т.). 7. Цішу парвалі сыгналы – свісткі, крокі (М.Т.). 8. Аляксей адчыніў дзверы адной з сваіх аўдыторый. Там сядзелі два студэнты і выкладчык, ішоў прыём іспытаў (Л-н). 9. Як загрыміць салют над стольным Мінскам, здаецца мне, што не закончан бой (Аўр.).

7. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх.

1. Васіль марыў: «Кеб з таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. То б надзел буў!..» 2. Жытка то жытка, ды і самі вінаватыя! 3. «Мне страшно…» – «Чаго ето?» 4. Ето ты будзеш бегці, што б не апазніцца. 5. Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, маці прысела на лаўку. 6. Толькі, можна сказаць, улезлі ў балота, памачылі пасталы. 7. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Волькай і Насцяй, а потым і бацькам узяліся клапаціцца каля стала. 8. Усё ные і ные, бы выстарцаваць скарынку хлеба хоча. 9. Корч ездзіў у мясцечко па дохтара (З твораў Івана Мележа).

8. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Выдзеліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.

Уведаць, пачым фунт ліха. Цэлы сажань у плячах. Пуд солі з’есці. Грош цана яму. Ні гроша не варты. Ні за грош прапасці. Уваткнуць свае тры грошы. Ні ў грош не ставіць. Аршын з шапкаю. Мераць на свой аршын. Нібы аршын праглынуў. Бачыць тры аршыны пад зямлёю. Не фунт ізюму.

9. Выпішыце спачатку гістарызмы, а пасля – архаізмы. З сямю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Ратай, фурманка, пенаты, даніна, аброк, лёкай, лік, манафактура, гарбата, валока, гарнец, капа, локаць, тузін, шурка, аканом, асаднік, асміна, войт, калаўрот, каліта, кальчуга, каморнік, правіянт, прасніца, рэкрут, самапрадка, фальварак, харунжы, цівун, цімакі, чынш, штандар.

10. Выпішыце са сказаў індывідуальна-аўтарскія неалагізмы і растлумачце іх значэнне.

1. Дык хто мы? Песняры ці хлусняры? (Панч.). 2. І нясеш, і весела ад такога несіва (Р.Б.). 3. І вось – выходзім. З цэлымі калчанамі рознакалі- берных складаных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вель- мі сур’ёзныя, нават важныя (Б.). 4. Самае страшнае – заўчаснае пенсіянер- ства (Шам.). 5. Пісаць жа такія бездапаможныя п’есы, як некаторыя з на- шых драмаклёпаў, не варта (М.Т.). 6. Вячэрні горад трамваіцца (Р.Б.). 7. Для пчол тут калодна і вульна, прыплодна гудзе дупло (Бар.). 8. Хто аглядаўся на свой кут здалёк, запамінаў яго, нібы ўрок айчыназнаўства (Лось). 9. Лісце падае. Ліставей у палон узяў наваколле (Сал.). 10. Грома- адводаў болей не трэба! Людзі, прыдумайце болеадвод (Р.Т.).

4. Матэрыялы для лексічнага практыкума

«Прафесійная лексіка»

 

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

2. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

3. Што разумееце пад паняццямі «тэрмін», «тэрміналогія»?

4. Якія выдзяляюцца асаблівасці тэрміна?

5. Якія асаблівасці тэрмінаў выяўляюць іх адметнасць?

6. Якія прычыны ўзнікнення варыянтных і сінанімічных тэрмінаў?

7. Якімі часцінамі мовы прадстаўлены словы-тэрміны ў вашай галіне навукі?

8. Тэрмінаў якой часціны мовы найбольш і чаму?

9. Якая колькасць слоў і які кампанентны склад тэрмінаў-словазлу- чэнняў.

10. Якія дзве групы тэрмінаў паводле паходжання выдзяляюцца?

11. Якія змены адбываюцца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі.

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 1443. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия