Студопедия — Айконімы антрапанімічнага паходжання, утвораныя ад уласных асабовых кананічных імён
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Айконімы антрапанімічнага паходжання, утвораныя ад уласных асабовых кананічных імён






Як адзначае В.П. Лемцюгова, з прыняццем хрысціянства на змену старажытным славянскім імёнам пад уздзеяннем царквы прыйшлі імёны кананізаваных святых, ці кананічныя імёны. У працэсе асваення традыцыйна-царкоўныя формы гэтых імён перажылі рад фанетыка-марфалагічных змен, у выніку чаго ў беларускай мове на аснове іх узнікла шмат новых форм і варыянтаў[7, c. 49].

Цікава ведаць, чаму нашы продкі шмат паселішчаў называлі менавіта імёнамі. Мабыць, таму, што першы, хто тут пасяліўся быў нехта Серафім, Хведар або Вольга. Мабыць, у вёсцы было шмат людзей з гэтым імем або прозвішчам. А, можа, так звалі чалавека, які заснаваў гэта паселішча. Меркаванняў, безумоўна, тут можа быць шмат.

Калі ўважліва паглядзець на карту Магілёўскай вобласці, то можна заўважыць, што існуюць айконімы, суадносныя з назвамі як жаночых, так і мужчынскіх імёнаў. Але, калі подлічыць іх па колькасці, то адразу можна заўважыць, што айконімаў, суадносных з назвамі мужчынскіх імёнаў значна больш, чым з жаночымі. Мабыць, гэта тлумачыцца тым, што мужчына заўжды быў галоўным у сям’і. Ён вырашаў усе пытанні па гаспадарцы, займаў кіруючыя пасады, ваяваў за незалежнасць сваёй краіны і г.д. Таму мы сёння маем не так шмат айконімаў, суадносных з назвамі жаночых імёнаў. Напрыклад, Дашкаўка, Сафіеўка, Людкава, Машкоўка, Уллянава, Янава. І значна больш айконімаў, суадносных з назвамі мужчынскіх імёнаў. Напрыклад, Аляксандраўск, Анатолеўка, Антонаўка, Ануфрыйка, Аўрамаўка, Васільеў, Гаўрылаўка, Данілаўка, Дзмітрыеўск, Казіміраўка, Лявонаўка, Максімаўка, Паўлаўка, Раманава, Сцяпанаў, Сямёнаўка, Тараськаўка, Уладзіміраўка, Цімошкава, Яшкін і іншыя.

 

Айконімы антрапанімічнага паходжання, суадносныя з імёнамі знакамітых людзей

Наша зямля славіцца рознымі дзеячамі культуры, палітыкі, навукі. У розныя часы былі свае выдатныя людзі, якія стваралі гісторыю, пісалі пра яе, развівалі розныя галіны навукі, мастацтва і праслаўлялі нашу Радзіму. Мабыць, таму нашы продкі, каб выразіць пашану такім людзям, называлі свае паселішчы ў іх гонар. Зразумала, заўжды хочацца, каб пра вялікія подзвігі вялікіх людзей ведалі і памяталі іх нашчадкі. Таму на карце Магілёўская вобласці сёння мы шмат сустракаем менавіта такіх назваў.

Сярод іх вельмі шмат можна сустрэць айконімаў, суадносных з імёнамі знакамітых дзяржаўных дзеячаў, напрыклад, Грозны, Радзівілаў, Сталыпінка, Сталін, Леніна, Калінін, Касцюшкі, Сувораўка, Чапаеўка і іншыя.

Сустракаюцца айконімы, суадносныя з назвамі пісьменнікаў і паэтаў, напрыклад, Пушкіна, Гогаль, Някрасаў, Куляшоўка, Янкі Купалы, Лынькоў і іншыя.

 

Айконімы гідранімічнага паходжання

Багаты наш край яшчэ на азёры і рэкі. Паколькі жыццё чалавека ў мінулым і цяпер так цесна звязана з вадой, людзі імкнуліся будаваць свае паселішчы каля азёр. Калі апошнія былі вялікімі па памерах, мелі ўласнае імя, яно магло перадавацца і назве паселішча. У многіх жа выпадках найменне проста ўключалa ў сябе само слова возера ў яго самых разнастайных варыяцыях, дзякуючы чаму на нашай геаграфічнай карце мы бачым такія айконімы: Азерышча, Азёрная, Азярына, Азярэц, Святое Возера і іншыя.

Падобнае назіраецца і ў назвах населеных пунктаў, у аснове якіх слова рака. На Беларусі, бадай, няма ніводнай рэчкі, назва якой не ўвайшла бу імятой ці шай вёскі альбо горада. Звычайна найбольш «шчаслівыя » ў гэтых адносінах вялікія паводле сваёй даўжыні рэкі. Напрыклад, сёння мы маем такія назвы, як Дняпро, Пціч, Засожжа, Пярэспа.

Сярод айконімаў, утвораных ад асновы рака, на Магілёўскай вобласці можна таксама сустрэць такія назвы, як Рэчкі, Ракоўшчына, Рэчыцы, Зарэцкі, Зарэчча і іншыя.

Акрамя гэтага ў групу айконімаў гідранімічнага паходжання можна ўключыць айконімы, якія з’яўляюцца носьбітамі гідранімічных прыкмет. Напрыклад, Мокрае, Крыніца, Студзёнка, Глыбокавічы, Сіняе Балота, Прыбярэжжа і іншыя.

 

Вывады

Айканімія, з'яўляючыся натуральным прадуктам моўнай дзейнасці чалавечага грамадства, параджэннем канкрэтных гістарычных умоў, аб'ектыўна адлюстроўвае працэс і ўмовы свайго ўзнікнення, знаходзіцца ў непарыўнай сувязі з фактамі геаграфіі і гісторыі.

Айконімы ўтвараюцца на кожным этапе жыцця мовы. Таму сучасная айканімія ўзыходзіць да розных перыядаў гісторыі народа-стваральніка. У ёй адлюстроўваюцца моўныя асаблівасці не адной якой-небудзь эпохі, а многіх, гэта значыць айканімія непасрэдна звязана з фактамі гісторыі мовы.

У залежнасці ад лексіка-семантычнага складу ўтвараючых асноў выразна вылучаюцца тры групы айконімаў: 1) апелятыўнага паходжання, 2) антрапанімічнага і 3) гідранімічнага.

Айконімы апелятыўнага паходжання ва ўтвараючай аснове нясуць інфармацыю аб прыродна-геаграфічных умовах жыцця чалавека, аб непасрэднай ці апасродкаванай сувязі прыродна-геаграфічных аб'ектаў з пракгычнай дзейнасцю чалавека, аб сістэме і характары земляробства, аб лясных, рачных і іншых промыслах старажытных насельнікаў, аб розных відах прамысловасці, аб тыпах пасялення, пабудовах і збудаваннях гаспадарчага і грамадскага прызначэння і г. д.

Ва ўтвараючай аснове айконімаў антрагіанімічнага паходжання адбілася складаная імёнаслоўная сістэма розных эпох. Тут знайшлі адлюстраванне як старажытныя імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, так і пазнейшыя хрысціянскія ўласныя асабовыя імёны.

Да айконімаў гідранімічнага паходжання аднесены толькі тыя, для якіх выяўлены рэальна існуючыя гідранімічныя адпаведнікі. Несумненна, што гэта група айконімаў можа быць значна папоўнена за кошт яшчэ невыяўленых гідронімаў.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1167. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия