Студопедия — Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага






Жыў-быў паэт,

Толькі слову-малітве адданы,

Рупны настаўнік, манах,

Міласэрдзем гарэў.

Музу епіскап Каліст

Закаваў у кайданы.

Кінуў у замак.

Пасля перакінуў у хлеў.

Данута Бічэль-Загнетава

Хіба ва ўсёй Азіі не знайшлося больш годнага настаўніка для выхавання царскіх дзяцей, як толькі Сімяон Полацкі—вось што мяне больш за ўсё здзіўляе ў гэтай асобе. І сапраўды, ёсць чаму здзіўляцца: філосаф, паэт, астролаг, багаслоў, заснавальнік 1-га рускага тэатра, працаваў над праектам рускай вышэйшай школы, накшталт Кіева-Магілянскай акадэміі і г. д.

Самуіл Гаўрылавіч Сітніяновіч, у манастве Сімяон (1629-25. 08.1680)— беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч. Паходзіў, як мяркуюць даследчыкі, з купецкага саслоўя. У архівах палачан род Пятроўскіх пазначаны поруч са Скарынамі і Цяпінскімі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Першым яго настаўнікам мог быць вядомы беларускі педагог і пісьменнік Іяўлевіч. У пач. 1640 гг.—студэнт Кіева-Магілянскай школы (пазней акадэміі), дзе сярод яго настаўнікаў былі выдатныя ўкраінскія вучоныя і пісьменнікі Пётр Магіла, заснавальнік школы і яе першы рэктар), Л. Барановіч, І. Гізель. У Кіеве атрымаў званне настаўніка. Пазней вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Захаваліся яго канспекты курсаў лекцый віленскіх філосафаў і тэолагаў. У Вільні Сімяон Полацкі вывучаў рыторыку, тэарэтычную і практычную паэтыку, натурфіласофію і этыку. Акрамя роднай беларускай мовы, ён дасканала ведаў лацінскую, польскую, царкоўнаславянскую мовы, пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя трактаты. На думку некаторых даследчыкаў, у віленскі перыяд уступіў ва ўніяцкі ордэн Васіля Вялікага і стаў базыльянінам. Уніяцтва ў той час замацавалася на Беларусі, яго прыхільнікі па-свойму імкнуліся пераадолець рэлігійны раскол беларусаў на праваслаўных і католікаў, карысталіся беларускай моваю. Як высокаадукаваны настаўнік і пісьменнік, Сімяон Полацкі аднолькава добра ведаў славянскую і заходнееўрапейскую культуру і імкнуўся да іх сінтэзу.

У час вучобы Сімяона Полацкага ў Кіева-Магілянскай калегіі, у ёй выкладаліся славянская, грэчаская, лацінская і польская мовы, граматыка, геаметрыя астраномія, музыка, тэарэтычная і практычная рыторыка, паэтыка, у тым ліку, практыка вершаскладання, філасофія, арыфметыка, багаслоўе. У канцы навучальнага года наладжваліся публічныя дыспуты, на якіх студэнты выступалі з “казаннямі” на роднай мове і на латыні, чыталі напісаныя пад кіраўніцтвам настаўнікаў вершы, спрачаліся на багаслоўскія і філасофскія тэмы. У 1-ай палове 1650 гг. Сімяон Полацкі вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У гэты час закончыўся беларускі перыяд Полацкага. Калі вучыўся ў Кіеве і Вільні, пісаў на старабеларускай, старапольскай і лаціскай мовах. Большасць польскіх і лацінскіх вершаў належаць да школьнай паэзіі. Тады паэтычны талент паэта выявіўся пераважна ў свецкай тэматыцы, у кантраснай вобразнасці, спецыфічнай да паэтычнай культуры барока.

Каля 1656 С. Полацкі вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства і настаўнічаў пры брацкай школе ў Богаяўленскім манастыры. Чалавек па натуры дзейны, працавіты, ён выкарыстаў усе магчымасці для самаўдасканалення. Былі ў яго жыцці хвіліны адзіноты і тугі, і тады пісаліся вершы-маленні з элегічным настроем. Напрыклад, у малітве “У час смутку” паэт просіць Бога вызваліць яго ад цяжкіх клопатаў і напасцяў. Пісаў ён пераважна па-беларуску, кніжным урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы. Характэрная рыса яго паэтычных твораў—патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, да роднага горада і краю. Сярод твораў на гэту тэму элегічная малітва пра забранне цудатворнага абраза Багародзіцы з Полацка ў Маскву. У сваім вершы паэт просіць святую заступніцу Беларусі дапамагчы вярнуць народную святыню. Пазней пагроза захопу шведамі Беларусі і Літвы, сялянскія паўстанні пахіснулі веру С. Полацкагаў стабільнасць Рэчы Паспалітай, і ён пачаў ускладаць надзеі, што яго Радзіму выратуе саюз Польшчы з Расіяй. Таму калі ў 1656г. маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч прыбыў з войскам у Полацк, ён вітаў яго хвалебнымі, тэатралізаванымі вершамі, якія зачыталі вучні паэта, праслаўляючы “вызваліцеля” роднай зямлі, спадчынніка “польскай кароны”. Потым ён прысвяціў хвалебныя вершы цару, царыцы, царэвічу. Пра патрыятызм пісьменніка сведчаць яго польскамоўныя сатырычныя паэмы “Роспач караля шведскага”, “Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў”. У гэтых таленавітых памфлетах выкрывалася заваёўніцкая авантура Карла Густава Х, які ў сярэдзіне 17 ст. хацеў падзяліць Рэч Паспалітую. Адначасова С. Полацкі выявіў свой паэтычны талент у жанры каляднай вершаванай драмы па матывах Евангелля ад Лукі. Зімой 1664г. С. Полацкі прыняў запрашэнне прыехаць у Маскву. Пісьменніка пасялілі побач з царскімі палатамі і залічылі на дзяржаўнае забеспячэнне. Ён стаў дарадцам цара па царкоўных справах, перакладчыкам і рэдактарам. Яго запрашалі на прыдворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае віншаванні ў вершах. Калі ў 1665 г. у цара нарадзіўся сын Сімяон, паэт з гэтай нагоды напісаў верш “добрае прывітанне” у вытанчанай форме барочнай паэтыкі. Уплыў паэта на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667г., калі ён быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Галоўны клопат беларускага пісьменніка ў Маскве – педагагічныя, асветніцкія і выдавецкія справы. Яму ўдалося ажыццявіць сваю даўнюю маару – заснаваць пры царскім двары друкарню, незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Сярод першых надрукаваных у ёй кніг падручнік для дзяцей “Буквар мовы славенскай”. У той час грамаце вучыліся па біблейскім зборніку гімнаў і песняў, вядомым пад назвай “Псалтыр”С. Полацкі пераклаў яго сілабічнымі вершамі і выдаў у друкарні пад назвай “Псалтыр рыфматворны”. Твор стаў папулярным песеннікам у асяроддзі адукаваных тагачасных людзей.

За палітычнай і царкоўнай барацьбой паэт не забываў пра літаратурную творчасць. Амаль штодзённа ён пісаў палову сшытка вершаў, п’ес, твораў прамоўніцкай прозы. Яго царкоўныя “словы” і казанні служылі падручнікам для рускіх епіскапаў і святароў ніжэйшых званняў. Яны склалі рукапісныя зборнікі “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”. Мяне вельмі здзіўляе незвычайная працавітасць аўтара, бо кожны том быў больш як 1500 старонак. Гэта быў узор высокага прамоўніцкага мастацтва ва ўсходнеславянскім рэгіёне. Зборнік вершаў (у перакладзе на сучасную мову – “Сад шматколерны”) на той час служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, касмалогіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы. Пісаў ён і буйныя творы драматычнага жанру – п’есы ”Камедыя-прытча пра блуднага сына” і трагедыя “Пра Навухаданосара цара…” З яго драматургіі пачынаўся ў Расіі прафесійны тэатр. Цыкл вершаў пад назвай “Фрэны, або плачы” на смерць царыцы Марыі Ільінічны – адзін з лепшых твораў паэта.

Службу пры маскоўскім двары С. Полацкі пачаў перакладчыкам і не пакідаў занятак да канца жыцця. Перакладаў з латыні і польскай мовы, апрацоўваў папулярныя тады свецкія і царкоўныя тэксты, пазней перакладаў на рускую мову Біблію. Царкоўныя дзеячы не давяралі “лаціністу” і “заходніку” С. Полацкаму, хоць паважалі яго талент і энцыклапедычную адукаванасць. Ён напісаў падручнік для царскіх дзяцей, сваіх вучняў “Вянец веры кефаліцкае”. Гэтым творам зацікавілася царэўна Софія. Захаваўся верш, прысвечаны ўручэнню рукапіснай кнігі вялікай князёўне Софіі Аляксееўне. На дварцовых абедах яго нярэдка садзілі на ганаровым месцы недалёка ад цара Аляксея Міхайлавіча, бацькі 12 дзяцей, выхаваннем і навучаннем якіх кіраваў старац Сімяон. У Маскве ў адной сваёй асобе ён быў і “міністрам культуры”, і “міністрам адукацыі”. Патрыярх Іахім скардзіўся, што цар даручыў С. Полацкамуўсе царкоўныя паперы пісаць. Справа дайшла да канфліктаў з трагічным фіналам, пра што сведчыць лютае забойства стральцамі брата С. Полацкага, манаха Трубчэўскага манастыра Ісакія. За год да смерці С. Полацкі працаваў над праектам рускай вышэйшай школы на ўзор Кіева-Магілянскай акадэміі. Пісьменнік памёр на 51-ым годзе жыцця.

Літаратурная, багаслоўская і навукова-асветніцкая спадчына С. Полацкага шматгранная і не перастае здзіўляць даследчыкаў сваёй энцыклапедычнасцю. Сам пісьменнік паспеў надрукаваць толькі некаторыя свае творы.

Два вялікія зборнікі вершаў—“Рыфмалагіён”, або “Вершаслоў”, і “Вертаград мнагацветны” падрыхтаваны ім да друку. Літаратурная спадчына С. Полацкагастаяла ля вытокаў беларускага і рускага барока—асноўнай плыні ў эстэтыцы і мастацкай культуры 2-й паловы 17 – 1-й паловы 18 ст. ва ўсходнеславянскім рэгіёне.

С. Полацкі працягваў на Беларусі традыцыі незакончанай эпохі Адраджэння, а ў Расіі ён мог абаперціся толькі на традыцыі старажытнарускай сярэдневяковай культуры і на пэўныя мясцовыя традыцыі сілабічнай паэзіі. С. Полацкі быў адным з паслядоўнікаў філосафа і вучонага, заснавальніка еўрапейскай астралогіі Альберта Вялікага (1193-1280). Цікавіўся ён і астралогіяй. Віншавальныя вершы, паднесеныя царскай сям’і ў дзень хрышчэння царэвіча Пятра Аляксеевіча, сведчаць пра майстэрства ў жанры астралагічнай паэзіі: ён напісаў верш-гараскоп будучаму цару, прадказаўшы яго вялікую будучыню. Гэта дае падставу меркаваць, што С. Полацкі быў знаёмы з творамі французскага паэта-астролага М. Настрадамуса (1503-66).

Зоркам іграў сваю песню, пакуль не паблеклі.

Прадзедаў шлях услаўляў малады беларус.

Д. Бічэль-Загнетава

Пашыраючы прыродазнаўчыя веды, С. Полацкі часам выкрываў народныя прымхі і забабоны, напісаў супраць іх асобнае казанне пад назвай “Павучанне супраць забабонаў”. Не прызнаваў пісьменнік і лячэнне “шэптамі” і “загаворамі”. Выкрываючы чарадзеяў і знахараў, падтрымліваў лекарскае майстэрства, прафесію ўрача. Асуджаючы знахараў, паважаў традыцыйную народную медыцыну. У вершы “Паклёп” апавядаў пра мудрую жанчыну, якая лячыла травамі. Лічыў, што трэба любіць і тых, хто крыўдзіць нас. Тут, на яго думку, мы павінны павучыцца ў прыроды, бо яна за крыўды аддзячвае дабром. Людзі крыўдзяць зямлю – рэжуць яе плугамі, раздзіраюць бараною, высякаюць дрэвы, збіраюць ураджай, а ў адказ зямля прыносіць нам усё новы плён і прыгажосць.

Паэзію ён параўноўваў з прыгожым садам, філасофію – з пчалой, што збірае “мёд мудрасці”, не звяртаючы ўвагі на прыгажосць раслін і кветак. Прыгажосць царкоўнага мастацтва, на яго думку, неабходная для маральнага выхавання, бо праз яго ўздзеянне на душы людзей адбываецца выцясненне адмоўных афектаў станоўчымі пачуццямі: праз прыгажосць музыкі і слова незадаволеныя становяцца цярплівымі, гультаяватыя – працавітымі, гняўліўцы – лагоднымі, неразумныя – мудрымі, блудлівыя – чыстыя сэрцам.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 3157. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия