Студопедия — Тэорыі і канцэпцыі рахунказнаўства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэорыі і канцэпцыі рахунказнаўства






 

Навука ўяўляе сабой від пазнавальнай дзейнасці, накіраваны на выпрацоўку аб'ектыўных, сістэмна арганізаваных і абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці. Па меры таго, як у працэсе накаплення практычнага вопыту апісання фактаў гаспадарчага жыцця фарміраваліся ўліковыя катэгорыі, гаспадарчы ўлік пачаў раздзяляцца на два віды дзейнасці — практычную і навуковую. Рахунказнаўства як навука сфарміравалася ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, аднак упершыню сістэму ведаў аб вядзенні рахункаў навукай назваў галандскі матэматык Сімон ван Стэвін (1548-1620).

Мэтай навукі з'яўляецца выяўленне законаў, у адпаведнасці з якімі аб'екты могуць пераўтварацца ў працэсе чалавечай дзейнасці. Аб'ект у перакладзе з лацінскай мовы абазначае прадмет, на які накіравана пэўная дзейнасць. Аднак у рахунказнаўстве тэрміны “аб'ект” і “прадмет” не сінонімы. Аб'ектамі рахунказнаўства і рахункаводства з'яўляюцца элементы гаспадарчых сродкаў і крыніц іх утварэння, якія маюць грашовую ацэнку і адлюстроўваюцца на рахунках. Склад аб'ектаў залежыць ад сферы дзейнасці суб'екта гаспадарання. Гэта тычыцца перш-наперш актываў, паколькі ў прамысловасці такімі аб’ектамі будуць незавершаная вытворчасць і гатовая прадукцыя, а ў гандлі — тавары. Структура актываў таксама вызначаецца галіновымі асаблівасцямі арганізацыі.

Да асноватворных складовых рахунказнаўства адносяцца катэгорыі яго пазнання, пастулаты і канцэпцыі. У большасці выпадкаў вынікамі навуковага пазнання ў рахунказнаўстве з'яўляюцца не законы, а правілы і прынцыпы, якія аформлены ў асноватворныя тэарэтычныя веды. Правілы і прынцыпы рахунказнаўства не маюць патрэбы ў строгіх доказах, аднак зроблены абгрунтавана, зыходзячы з сістэматызацыі фактаў і практычных тлумачэнняў. Такія тэарэтычныя веды называюцца не законамі, а пастулатамі.

Пастулаты рахунказнаўства сфармуляваны ў выглядзе ўраўненняў, якія адлюстроўваюць узаемасувязь паміж абаротамі і сальда сінтэтычных і аналітычных рахункаў, абумоўленую двайным запісам. Гэта навуковыя вынікі абагульнення фактаў, атрыманыя з дапамогай метадалогіі рахунказнаўства. Вобласць выкарыстання атрыманых вынікаў залежыць ад акрэслення прадмета і аб'ектаў дадзенай навукі.

Фарміраванне рахунказнаўства адбылася пад уплывам развіцця двух тэарэтычных напрамкаў. Прадстаўнікі першага напрамку трактавалі рахунказнаўства як універсальную метадалагічную навуку, прадметам якой з'яўляецца інфармацыя аб патоках фактаў гаспадарчага жыцця на ўсіх узроўнях кіравання эканомікай дзяржавы. Згодна другому напрамку прадметам рахунказнаўства з'яўляецца інфарма-цыйная сістэма кіравання адзінкавай гаспадаркай. На аснове гэтых двух меркаванняў адносна прадмета рахунказнаўства сфарміраваліся макраэканамічная і мікраэканамічная яго канцэпцыі, якія з'яўляюцца асновай для распрацоўкі метадалагічных падыходаў да распрацоўкі выходнай уліковай інфармацыі.

Патэнцыяльна рахункаводства ахапляе як мікраэканоміку, так і макраэканоміку. У пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя склаліся перадумовы выдзялення з сукупнасці ўліковых дысцыплін макраўліку як асобнай прыкладной навукі. Такой прыкладной навукай у цяперашні час з'яўляецца нацыянальнае рахункаводства. Аднак у былым Савецкім Саюзе у другой палове ХХ стагоддзя дамінуючае становішча заняла мікраэканамічная канцэпцыя развіцця рахунказнаўства па гарызанталі. У выніку рахунказнаўства ператварылася ў складаную і разгалінаваную сістэму ўліковых дысцыплін, якія не маюць уласных тэорый і знакавых сістэм у форме спецыяльнай мовы. Да такіх дысцыплін можна аднесці рахункаводства ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі, банках, а таксама іншыя галіновыя ўліковыя дысцыпліны, выдзяленне якіх абумоўлена ўнутрыдысцып-лінарнай спецыялізацыяй уліку.

Як ужо было адзначана раней, рахунказнаўства ў якасці навукі існуе прыкладна 150 гадоў. За ўказаны час узніклі тры падыходы да распрацоўкі тэорыі рахунказнаўства: прагматычны, семантычны і сінтаксічны. Сутнасць прагматычнага падыходу заключаецца ў вывучэнні адносін паміж гаспадарчымі суб'ектамі і фізічнымі асобамі, якія атрымліваюць і выкарыстоўваюць уліковую інфармацыю для прыняцця рашэнняў. Іх інтарэсы часта не толькі істотна разыходзяцца, але могуць быць і супрацьлеглымі. Гэта абумоўлівае барацьбу за выгадныя для той або іншай групы карыстальнікаў семантычныя трактоўкі ўліковай інфармацыі, патрэбныя ёй стандарты рахункаводства і нарматыўныя дакументы.

Семантычны падыход асноўваецца на раскрыцці значэнняў тых моўных адзінак (словаў або словазлучэнняў), якія выкарыстоўваюцца для абазначэння катэгорый рахунказнаўства. Ён накіраваны на выясненне таго, наколькі тая ці іншая ўліковая інфармацыя, пададзеная ў першасным дакуменце, дазваляе адміністрацыі арганізацыі ацаніць верагоднасць дасягнення пастаўленай мэты. Сэнс і значэнне ўліковай інфармацыі знаходзяцца ў залежнасці ад таго, як яна інтэрпрэтуецца яе карыстальнікамі. Прызначэнне семантычнага падыходу да тэорыі рахунказнаўства вызначаецца ў тым, каб адшукаць спосабы паляпшэння тлумачэння ўліковай інфармацыі, таму з яго дапамогай выбіраецца патрэбная канкрэтнай групе карыстальнікаў метадалогія рахунказнаўства.

Сінтаксічны падыход асноўную ўвагу ўдзяляе вывучэнню структуры ўліковых катэгорый і ўзаемаадносін паміж імі. Ён ляжыць у аснове двайнога запісу на рахунках і ў значнай меры прадвызначаны семантычным падыходам. Асноўнай задачай сінтаксічнага падыходу да распрацоўкі рахунказнаўства з'яўляецца вызначэнне карэспандэнцыі рахункаў, якая залежыць ад распрацаванай метадалогіі і пастаўленых карыстальнікамі мэт. Менавіта гэта акалічнасць і абумоўлівае другаснасць сінтаксічнага падыходу ў параўнанні з прагматычным і семантычным.

На аснове ўказаных падыходаў створаныя персаналістычная, структурная (нейтральная) і эканамічная (матэрыялістычная) тэорыі рахунказнаўства, кожная з якіх у сваю чаргу падраздзяляецца на некалькі канцэпцый. Тэорыя ўяўляе сабой комплекс поглядаў, уяўленняў і ідэй, сістэматызаваных у выглядзе палажэнняў і накіраваных на растлумачэнне якой-небудзь з'явы.

Унутры любой тэорыі заўсёды існуе некалькі плыняў. Яны ўяўля-юць сабой пэўныя канцэптуальныя схемы пастаноўкі праблем і іх рашэнняў у выглядзе парадыгмаў, што існавалі або існуюць у навуковай супольнасці на працягу пэўнага гістарычнага перыяду развіцця навукі. Гэта канцэпцыі навуковых тэорый, якія вызначаюць метадалагічныя падыходы той або іншай тэорыі да прадмета даследавання. На аснове ўказаных тэорый былі сфармуляваны асноватворныя дапушчэнні і прынцыпы рахунказнаўства, а таксама патрабаванні да рахункаводства.

Склад тэорый і канцэпцый рахунказнаўства прыведзены на малюнку 1.1.

Персаналістычная тэорыя рахунказнаўства. Гэта тэорыя зыходзіць з таго, што прадметам рахунказнаўства з'яўляюцца правы, адказнасць і інтарэсы юрыдычных і фізічных асоб, якія ўдзельнічаюць у гаспадарчых працэсах. Развіццё гэтай тэорыі прывяло да ўзнікнення падатковай, юрыдычнай (прававой), этычнай і псіхалагічнай (біхевіарыстычнай) канцэпцый рахунказнаўства. Пералічаныя канцэпцыі персаналістычнай тэорыі рахунказнаўства ў большасці выпадкаў абмяжоўваюць яго прадмет аб'ектамі адзінкавага суб'екта гаспадарання, што вядзе да ігнаравання верхняга слоя эканамічных адносін.

Падатковая канцэпцыя заснавана на трактоўцы рахунказнаўства як прыватнага выпадку падатковага права. У цяперашні час гэта канцэпцыя атрымлівае практычную рэалізацыю праз адасабленне падатковага ўліку ў адносна самастойную сістэму рахункаводства. Юрыдычная (прававая) канцэпцыя звязвае рахунказнаўства не з падатковым, а з грамадзянскім правам. У сувязі з гэтым прадметам рахункаводства з'яўляецца кантроль правоў і абавязацельстваў асоб, якія ўдзельні-чаюць у гаспадарчых працэсах.

Этычная канцэпцыя заснавана на меркаванні, што ў аснове ўліку ляжаць не толькі прававыя нормы, але і справядлівасць у адносінах паміж удзельнікамі

 
 

 

 








Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 364. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия