Студопедия — Рэарганізацыя праваахоўных органаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэарганізацыя праваахоўных органаў






Прадпрынятыя вышэйшым кіраўніцтвам СССР на працягу сакавіка – чэрвеня 1953 г. акцыі па пераходу да калектыўнага кіраўніцтва, ліквідацыі некаторых злоўжыванняў уладай, у тым ліку па перагляду некалькіх сфальсіфікаваных спраў, выявілі новыя рэаліі ў палітычным жыцці краіны. Гэтаму адпавядала і ўвага новага кіраўніцтва да інструментаў ажыццяўлення карнай палітыкі: органаў аховы ўнутранага парадку, дзяржаўнай бяспекі, суда, пракуратуры, юстыцыі і інш. Ужо 17 красавіка 1953 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у адпаведнасці з агульнасаюзным законам ад 15 сакавіка таго ж году “Аб пераўтварэнні Міністэрстваў СССР” Міністэрства дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі аб'ядноўваюцца ў адзінае Міністэрства ўнутраных спраў БССР (Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938–1955 гг. Мн., 1956. С. 59).

З улікам рашэнняў ліпеньскага (1953) пленума ЦК КПСС сталі праводзіцца меры па ўмацаванню правапарадку і законнасці: аздараўляўся кадравы склад, змяняліся структура і кампетэнцыя МУС – МДБ, змест дзейнасці органаў расследавання, пракуратуры і суда. Пачаўся дэмантаж ГУЛАГа (Галоўнага ўпраўлення прапаноўча-працоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месцаў зняволенняў). Яго структуры з падпарадкавання МУС былі перададзены Міністэрству юстыцыі і іншым міністэрствам. Новае кіраўніцтва імкнулася адмежавацца ад негатыўнага вопыту папярэднікаў, змякчыць правілы распарадку ў лагерах і калоніях.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 верасня быў адменены выключны (несудовы) парадак разгляду спраў, скасавана Асобая нарада пры міністры унутраных спраў СССР і іншыя неканстытуцыйныя органы МУС, якія акрамя суда разглядалі крымінальныя справы аб дзяржаўных злачынствах “без фармальнасцей”,гэта значыць – пры спрошчаным працэсе следства (насуперак арт. 102 Канстытуцыі СССР і арт. 80 Канстытуцыі БССР). У выніку разгорнутая сетка ваенных трыбуналаў і ваенных пракуратур была скарочана, а кампетэнцыя іх – звужана. Устанаўлівалася, што справы аб контррэвалюцыйных і іншых злачынствах разглядаюцца ў звычайным працэсуальным парадку звычайнай юрыдычнай сістэмы (адпаведна з кампетэнцыяй яе састаўляючых). Вярхоўны суд атрымаў права пераглядаць рашэнні па справах спецпадсуднасці (былых “троек” НКУС, Асобай нарады НКУС – МДБ – МУС і калегій АДПУ), дзе адпаведна прынцыпу – “признание вины – царица доказательств” галоўным доказам было “выбітае” прызнанне “віны” падсудным. Тым самым у савецкім працэсуальна-крымінальным праве вызначылася тэндэнцыя ажыццяўлення прынцыпу правасуддзя толькі на падставе прыгавораў судоў, быў прадвызначаны пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэння правоў пракурорскага нагляду. Пры гэтым справы аб найбольш цяжкіх дзяржаўных злачынствах (здрада Радзіме, тэрарыстычныя акты, дыверсіі), здзейсненыя неваеннаслужачымі, якія раней былі падсудны ваенным трыбуналам, перададзены ў сферу кампетэнцыі Вярхоўных судоў саюзных рэспублік (Органы государственного управления Белорусской ССР (1919–1967). Мн., 1968. С. 304; Очерки истории государства и права БССР. Вып. 2. С. 251; История государства и права Белорусской ССР. Т. 2. С. 366). Абмежаванне падсуднасці ваенных трыбуналаў пашырала паўнамоцтвы абласных і Вярхоўных судоў у разглядзе спраў аб дзяржаўных злачынствах.

На пазбаўленне якой-небудзь аўтаноміі механізма “дзяржаўнай бяспекі” было накіравана выдзяленне яго ў сакавіку 1954 г. з сістэмы МУС СССР і ўтварэнне КДБ пры Савеце міністраў СССР (у рэспубліцы – на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 мая) (История Советской Конституции (в документах). 1917–1956. С. 888; Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938–1955 гг. С. 66). На службу дзяржбяспекі ўскладалася забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі, выяўленне і прыцягненне да крымінальнай адказнасці шпіёнаў, дыверсантаў, тэрарыстаў, здраднікаў Радзімы і іншых агентаў замежных разведак, засылаемых у СССР. Праўда, пры звужэнні сферы дзеянняў, яна працягвала палітычны вышук у інтарэсах выяўлення ступені спеласці будаўнікоў новага грамадства. Пры гэтым было праведзена значнае абнаўленне кадраў, уведзены пракурорскі нагляд за ўсёй службай дзяржбяспекі. У цэнтры, у рэспубліках і абласцях яна была пастаўлена пад пільны кантроль адпаведных партыйных камітэтаў (ЦК – яго Прэзідыума або бюро ЦК кампартый саюзных рэспублік, абкомаў, крайкомаў, гэта значыць, пад кантроль партакратыі). Тым самым без санкцыі статутных партыйных органаў член партыі не мог быць кінуты ў турму.

З улікам новых задач адбывалася перабудова ўсёй сістэмы судовых органаў. З мэтай узмацнення ролі мясцовых судоў у ажыццяўленні судовага нагляду Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 жніўня 1954 г. у складзе вярхоўных судоў саюзных рэспублік, краявых і абласных судоў былі ўтвораны прэзідыумы. Яны маглі пераглядаць у парадку нагляду крымінальныя і грамадзянскія справы па пратэстах пракурораў (або іх намеснікаў) і старшыняў судоў (намеснікаў) на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні судовых калегій Вярхоўнага суда рэспублікі, абласнога ці народнага судоў. Парадак дзейнасці прэзідыумаў абласных судоў і Вярхоўнага суда БССР, як і іншых савецкіх рэспублік, вызначаўся Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1955 г. Пастановы прэзідыума абласнога суда маглі быць апратэставаны пракурорам саюзнай рэспублікі, старшынёй Вярхоўнага суда рэспублікі і іх намеснікамі у адпаведную судовую калегію Вярхоўнага суда саюзнай рэспублікі. Пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда рэспублікі маглі быць апратэставаны Генеральным Пракурорам СССР, Старшынёй Вярхоўнага суда СССР (іх намеснікамі) у адпаведную калегію Вярхоўнага суда СССР (арт. 11) (Ведомости Верховного Совета СССР. 1954. № 17. Ст. 360; Тамжа. 1955. № 7. Ст. 166; Мартинович И. И. История суда в Белорусской ССР (1917–1960.). Мн., 1961. С. 145; История государства и права Белорусской ССР. Т. 2. С. 366, 376).

Чарговыя крокі ў звужэнні функцыі судовага нагляду Вярхоўнага суда СССР і пашырэнні наглядных паўнамоцтваў Вярхоўных судоў саюзных рэспублік былі замацаваны ў прынятым 12 лютага 1957 г. Вярхоўным Саветам СССР Палажэнні аб Вярхоўным судзе СССР (Ведомости Верховного Совета СССР. 1957. № 4. Ст. 85). У адрозненне ад ранейшай практыкі Вярхоўны суд СССР стаў разглядаць у парадку нагляду справы, падсудныя судам саюзнай рэспублікі, толькі па разглядзе іх вышэйшай нагляднай інстанцыяй рэспублікі (пленумам Вярхоўнага суда), а вынесеныя ёй прыгаворы, рашэнні і пастановы супярэчылі агульнасаюзнаму заканадаўству або парушалі інтарэсы іншых саюзных рэспублік. Пастановы Вярхоўных судоў саюзных рэспублік маглі быць перагледжаны ў парадку нагляду па пратэсту Старшыні Вярхоўнага суда СССР або Генеральнага Пракурора СССР толькі пленумам Вярхоўнага суда Саюза ССР. У выніку далейшага пашырэння правоў органаў правасуддзя саюзных рэспублік Вярхоўнаму суду БССР, як і іншых нацыянальных рэспублік, стала належаць, як правіла, апошняе і канчатковае слова па справах, падсудных судовым органам рэспублікі. Паказальна і тое, што Старшыня Вярхоўнага суда саюзнай рэспублікі стаў уваходзіць у склад Вярхоўнага суда СССР па пасадзе (арт. 3). Тым самым, як сведчаць даследчыкі, дасягалася не толькі забеспячэнне правядзення адзінай судовай палітыкі, але і ўмацаванне штодзённай сувязі Вярхоўнага суда СССР з судовымі органамі саюзных рэспублік (Мартинович И. И. История суда в Белорусской ССР (1917–1960). С. 148; История государства и права Белорусской ССР. Т. 2. С. 367).

Праведзеная дэцэнтралізацыя жорсткага судовага нагляду, набліжэнне апошняга да народнага суда (ў адмену норм закона СССР “Аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік” ад 16 жніўня 1938 г.) у спалучэнні з пашырэннем кола асоб, якія мелі права прыносіць пратэсты ў парадку нагляду, спрыяла аператыўнай праверцы законнасці і абгрунтаванасці дзеючых судовых рашэнняў. Створаныя прэзідыумы судоў правялі значную работу па перагляду прыгавораў на асоб, асуджаных за дзяржаўныя злачынствы ў 1937 – 1938 гг. (Очерки истории государства и права БССР. Вып. 2. С. 214).

У сувязі з абмежаваннем падсуднасці ваенных трыбуналаў да кампетэнцыі абласных і Вярхоўных судоў саюзных рэспублік былі аднесены справы аб дзяржаўных злачынствах, акрамя спраў аб шпіянажы. Па прычыне скасавання (люты 1957) транспартных судоў на народныя, абласныя і Вярхоўныя суды нацыянальных рэспублік адпаведна іх кампетэнцыі быў ускладзены разгляд спраў аб злачынствах, здзейсненых на транспарце (Ведомости Верховного Совета СССР. 1957. № 4. Ст. 86).

Абмяжоўвалася і падсуднасць народнага суда ў вырашэнні некаторых катэгорый крымінальных і грамадзянскіх спраў. Так, па прычыне замены крымінальнай адказнасці за самавольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў, неаднаразовы або працяглы прагул без уважлівай прычыны мерамі дысцыплінарнага або грамадскага ўздзеяння (красавік 1956) народныя суды былі вызвалены ад разгляду гэтых спраў (Ведомости Верховного Совета СССР. 1956. № 10. Ст. 203). Трэба адзначыць, што гэта мера не толькі звузіла кампетэнцыю народных судоў на карысць грамадскай самадзейнасці, але і сведчыла аб развіцці тэндэнцыі паслаблення рэпрэсіўнай палітыкі.

Праведзенае звужэнне залішне шырокай кампетэнцыі вышэйшага судовага органа краіны, зразумела, спрыяла ўзмацненню ролі мясцовых судовых органаў у ажыццяўленні судовага нагляду, пашырэнню іх паўнамоцтваў і ўмацаванню ўсёй сістэмы органаў правасуддзя рэспублікі.

Дададзім сюды той факт, што далейшаму вырашэнню задачы паляпшэння арганізацыі судовай сістэмы рэспублікі з улікам яе нацыянальных, адміністрацыйна-тэрытарыяльных і іншых асаблівасцей адпавядаў закон СССР ад 11 лютага 1957 г. “Аб аднясенні да кампетэнцыі саюзных рэспублік заканадаўства аб судовым ладзе, прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў” (абмежаванні былі замацаваны арт. 14 Канстытуцыі СССР 1936 г.) (Ведомости Верховного Совета СССР. 1957. № 4. Ст. 63). У сакавіку гэтага года Вярхоўны Савет рэспублікі з мэтай замацавання гэтага права змяніў арт. 19 Канстытуцыі БССР 1937 г. (Четвертая сессия Верховного Совета Белорусской ССР. 2–15 марта 1957. Стенограф. отчет. Мн., 1957. С. 305–306). Да кампетэнцыі вышэйшых органаў улады і дзяржаўнага ўпраўлення рэспублікі стала адносіцца практычна ўсё, што тычылася адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, вырашэння пытанняў кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.

У выніку ствараліся нармальныя ўмовы функцыянавання народна-гаспадарчага комплексу, для ўстаранення крайніх праяў тых негатыўных з'яў, якія мелі месца ў папярэднія гады. Да таго ж стымулявалася не толькі заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, яго Прэзідыума, але і наладжванне актыўнай кадыфікацыйнай работы па галінах права, падрыхтоўкі закона аб судовым ладзе рэспублікі. Апошняя стала асабліва інтэнсіўнай па зацвярджэнні Вярхоўным Саветам СССР 25 снежня 1958 г. “Асноў заканадаўства аб судовым ладзе Саюза ССР, саюзных і аўтаномных рэспублік”. Асновы замацавалі адзіную трохзвёнавую судовую сістэму ў краіне, у тым ліку і рэспубліцы: народны, абласны і Вярхоўны суды. Пры гэтым быў уведзены адзіны раённы (гарадскі) народны суд (замест незалежных адзін ад другога ўчасткаў у адным адміністрацыйным раёне) як асноўнае звяно судовай сістэмы. Па-ранейшаму прадугледжвалася справаздачнасць народных суддзяў перад выбаршчыкамі, а судоў – перад адпаведнымі Саветамі. Быў замацаваны прынцып незалежнасці судовага корпусу і падпарадкаванне яго толькі закону (арт. 9). Асновы канчаткова заканадаўча замацавалі прынцыпы ажыцяўлення правасуддзя ў дакладнай адпаведнасці з законам (арт. 6), удзел у судзе грамадскасці (арт. 15, 19, і інш.)

Прынцыповыя палажэнні агульнасаюзных Асноў былі закладзены ў рэспубліканскія законы аб судовым ладзе (у БССР такі закон быў прыняты Вярхоўным Саветам у лістападзе 1959 г.) (Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 – 1967: В. 2 т. Мн., 1969. Т. П. С. 115 – 129). Яны не толькі замацавалі змены ў судовай сістэме пасля 1953 г., але і вызначылі перспектывы развіцця судовых органаў саюзных рэспублік на аснове агульнасаюзных прынцыпаў. Імі кіраваліся з невялікімі зменамі да прыняцця новага Закона “Аб судовым ладзе і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь” (студзень 1995)

Законам СССР ад 25 снежня 1958г. было зацверджана Палажэнне аб ваенных трыбуналах (Ведомости Верховного Совета СССР. 1959. № 1. Ст. 14). Уваходзячы ў адзіную сістэму судовых органаў краіны, кіруючыся адзінымі для ўсіх судоў прынцыпамі правасуддзя, трыбуналы будаваліся ў адпаведнасці з арганізацыйнай структурай арміі.

Устараненню адмоўных з'яў у працэсуальным парадку вытворчасці спраў у судах адпавядала рэарганізацыя сістэмы пракурорскіх органаў, прыняцце захадаў па ўзмацненні пракурорскага нагляду ў забеспячэнні законнасці і правапарадку. Згодна з Палажэннем аб пракурорскім наглядзе ў СССР, зацверджаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 мая 1955г., і загадам Генеральнага Пракурора СССР у рэспубліцы на працягу кастрычніка – лістапада 1955 г. былі ўтвораны міжраённыя пракуратуры на тэрыторыі двух – трох адміністрацыйных раёнаў. Сярод найбольш важных задач пракуратуры Палажэнне вызначала (арт. 3) нагляд за захаваннем усімі органамі дазнання і папярэдняга следства ўстаноўленага законам парадку расследавання злачынстваў, а таксама абгрунтаваных прыгавораў, рашэнняў, вызначэнняў і пастаноў, законнасцю іх выканання і ўтрымання вязняў у месцах пазбаўлення волі. Палажэнне абавязвала пракурораў асабліва ўважліва адносіцца да санкцыяніравання арышту. Вышэйшы нагляд за дакладным выкананнем законаў усімі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, асобнымі службовымі асобамі, а таксама грамадзянамі ўскладваўся на Генеральнага Пракурора СССР (Ведомости Верховного Совета СССР. 1955. № 9. Ст. 222; История Советской Конституции (в документах). 1917–1956. С. 897–908). Тым самым цалкам аднаўляўся нагляд пракуратуры за дзейнасцю органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, а паўнамоцтвы яе ў ажыццяўленні правасуддзя і ўмацаванні правапарадку пашыраны. Адначасова было пакончана з практыкай выключнага, спрошчанага парадку расследавання і судовага разгляду спраў аб некаторых дзяржаўных злачынствах, якая ўжывалася ў савецкім крымінальным працэсе да 1956 г. (Очерки истории государства и права БССР. Вып. 2. С. 255). Пракуратуру СССР узначальваў Генеральны Пракурор, які прызначаўся Вярхоўным Саветам ССР тэрмінам на 7 гадоў. Генеральны Пракурор по-ранейшаму прызначаў пракурораў саюзных рэспублік і абласцей на 5 гадоў. Падначаленыя ім міжраённыя і раённыя (гарадскія) пракуроры зацвярджаліся на 5 гадоў. Пракуратура была падкантрольнай адпаведным партыйным камітэтам КПСС. Ні адзін пракурор не мог быць прызначаны на пасаду або зволены з яе без рашэння адпаведных партыйных органаў (Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік. У 2 ч. Мн., 2003. Ч. 2. С. 202)

Пасля прыняцця Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР 24 мая 1955 г. Палажэння аб пракурорскім наглядзе ў СССР і Вярхоўным Саветам СССР 25 снежня 1958 г. Палажэння аб ваенных трыбуналах (Ведомости Верховного Совета СССР. 1955. № 9. Ст. 222; Там жа. 1959. № 1. Ст. 14) гаварыць аб канструяванні трыбуналаў як самастойнай і адасобленай карнай сістэмы мог толькі той, хто нічога не зразумеў у поступе новых рэалій ці адносіўся да катэгорыі яўных і тайных агентаў НКУС.

На дэмакратызацыю карнай сістэмы, было накіравана праведзенае ў снежні 1956 г. Прэзідыумам Вярхоўнага савета БССР аб'яднанне абласных упраўленняў Міністэрства ўнутранных спраў і ўпраўленняў міліцыі ў адзіным ўпраўленні ўнутранных спраў выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў дэпутатаў працоўных. Да таго ж было ўведзена двайное падпарадкаванне органоў МУС абласцях, гарадах і раёнах.

Такім чынам, праведзеныя меры па ўмацаванні правапарадку і законнасці, гуманізацыі судовай сістэмы значна абмежавалі магчымасці для незаконных дзеянняў з боку органаў аховы грамадскага парадку, дзяржаўнай бяспекі і суддзяў, узмацнілі гарантыі асобы пры ажыццяўленні правасуддзя. На фоне агульнай дэмакратызацыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця папярэднія прынцыпы (шмат у чым спрошчаныя) функцыянавання прававой сістэмы былі надламаны. Далейшае сваё развіццё і канкрэтызацыю яны знайшлі ў кадыфікацыі заканадаўства рэспублікі 60 – першай паловы 80-ых гадоў.







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 636. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия