Студопедія
рос | укр

Головна сторінка Випадкова сторінка


КАТЕГОРІЇ:

АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія






Traditional British Meal


Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 571



“Нашаніўскі” ― класічны перыяд развіцця бел літ.

Важная роля для развіцця бел.літ адводзіцца рускамоўнаму друку, калі беларускамоўнага яшчэ не было: г“Северо-Западный край” (1902-1905, Мысоўскага). Большая частка рэдакцыі-перадавыя людзі. Тут дэбютаваў Купала ў 1905 годзе. Тут друкаваліся вершы Цеткі. Газета закрыта за свае рэвалюцыйныя погляды.

Справу нац.вызвалення падтрымлівалі:“Голас правінцыі”, “Голас Беларусі”, “Мінскій курьер”, “Мінскій лісток”, “Мінское слова”. Ядвігін Ш. патрабаваў, каб у рускамоўных газетах была хаця б адна беларускамоўная старонка.

17.10.1905-царскі маніфест “Аб свабодзе слова, друку, сходаў, партый”. З’явілася магчымасць адкрыцця газет.

1.09.1906-1.12.1906- “Наша доля”. 6 нумароў, 4 канфіскаваны. У першым нумары былі змешчаны творы Алаізы Пашкевіч пад псеўданімам “Мацей Крапіўка”. Падбухторванне народу да знішчэння парадку – абвінвачванне. Рэдактар Тухкернс прыгавораны на год зняволення.

10.11.1906-1915-штотыдневая, грамадска-палітычная і літаратурная газета “Наша ніва”. Ініцыятары – кіраўнікі БСГ браты Іван і Антон Луцэвічы. Накірункі дзейнасці: ЛІТАРАТУРН-АСВЕТНІЦКІ і ўласна літаратурны. Рэдактары: Аляксандр Уласаў 1906-1914; Купала 1914-1915. Сакратар-Вацлаў Ластоўскі. “НН” згрупала перадавыя грамадскія сілы, свядомую частку Бел. Там былі не толькі літаратары. У 1909 годзе Багдановіч дасылаў з-за мяжы свае творы і веў перапіску. Менавіта нашаніўцы запрасілі яго прыехаць. У лістах ен прасіў,каб правілі яго мову. У 1912 годзе быў змешчаны яго віншвальны верш “НН”. Дзякуючы “НН” у іншых цэнтрах Беларусі пачалі развівацца выдавецтвы. Выпускаліся серыі бел паштовак з краявідамі, партрэтамі пісьменнікаў, календары з вялікай колькасцю звестак.

У рэдакцыі існавала 2 палаты:

1) верхняя – Луцэвічы, Уласаў, Ядвігін Ш. (нейкі час быў загадчыкам літ. аддзела);

2) ніжняя – Купала, Колас, Бядуля

1913г. на старонках “НН” адбылася дыскусія паміж Юрыем Верашчакай( “Сплачвайце доўг” (Вацлаў Ластоўскі) і Янкам Купалам(“Чаму плача песня наша”). Дыскусія мела станоўчы сэнс, бо мэтай было капанне новага рэчышча для бел літаратуры, выпрацоўка новых крытэрыяў, падыходаў да развіцця бел.літ.. Сутнасць дыскусіі была ў тым, што Верашчака гаварыў, што бел.літ зацыклілася на сацыяльных бядотах, прыводзячы вершы Купалы, Коласа. Па словах Верашчакі, чытач павінен звяртацца да твораў і чытаць не толькі сумнае, аднак і красу. Аданк, і Купалы і ў Коласа гэтага перыяду была адлюстравана прыгажосць. У Купалы гэтая прыгажосць больш рамантычная, а ў Коласа-рэалістычная. Аднак галоўнай іх тэмай была тэма сацыяльных нягод. Хаця і Ластоўскі быў праваў, аднак і Купала праў у тым, што пакуль не абудзецца свядомасць беларусаў іх цяжка будзе прыцягнуць да красоўтаў. Бо іх жыцце звязана з набыццем правоў. Ластоўскі праў у тым, што трэба ўзбагачаць літаратуру новымі формамі. Ен хацеў засяродзіць увагу на ўнутраным свеце селяніна, абысці агульнае адлюстраванне. Палеміка прыцягнула ўвагу пісьменнікаў і сведчыла пра высокую рамку, што ставілі перад сабой бел.пісьменнікі.

Выснова: Бел.літ у нашаніўскі перыяд развівалася ў агульнаеўрапейскім, агульнасусветным кантэксце.. Пісьменнікі стваралі літ.мову.


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Letter 2 | Traditional British Meal
<== 1 ==> |
Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.181 сек.) російська версія | українська версія

Генерация страницы за: 0.181 сек.
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7