Студопедия — ВКЛ у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763)
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ВКЛ у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763)






Перыяд 1697 – 1763 гг. адзначаны ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай праўленнем каралёў з дынастыі саксонскіх курфюрстаў Аўгуста ІІ (1697 – 1733) і яго сына Аўгуста ІІІ (1733 – 1763).

Аўгуст ІІ ва ўнутранай палітыцы імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады шляхам лавіравання паміж рознымі магнацкімі групоўкамі і прызначэння на пасады саксонскіх чыноўнікаў. Падобная палітыка Аўгуста ІІ выклікала незадаволенасць значнай часткі шляхты. Абранне на трон Аўгуста ІІ абвастрыла барацьбу ў ВКЛ паміж магнацкімі групоўкамі Сапегаў (“ сапежынцаў ”) і кааліцыі іх праціўнікаў (“ рэспубліканцаў ”), на чале якіх знаходзіліся Агінскія (іх пераважна падтрымліваў кароль), што прывяло да грамадзянскай вайны 1697-1704 гг.

Палітычнай праграмай “рэспубліканцаў” стала патрабаванне ўраўнаваць правы шляхты ВКЛ з правамі шляхты Польшчы, што прадугледжвала абмежаванне паўнамоцтваў гетмана і іншых чыноўнікаў цэнтральнага дзяржаўнага апарату ВКЛ (гэтыя пасады ў асноўным займалі Сапегі). Адпаведная пастанова была прынята элекцыйным соймам ў чэрвені 1697 г. Цэнтрамі ўзброенай барацьбы сталі ўладанні Сапегаў. Акрамя шляхецкіх войскаў у вайне выкарыстоўваліся ўзброеныя сялянска-казацкія атрады, якія стваралі ў сваіх уладаннях Сапегі. Кульмінацыйнай падзеяй вайны стала бітва каля Алькенікаў у лістападзе 1700 г., якая завяршылася паражэннем Сапегаў, пасля чаго яны былі пазбаўлены дзяржаўных пасад і часткі зямельных уладанняў. Узброеная барацьба, аднак, працягвалася. Асяродкамі супраціўлення з боку Сапегаў заставаліся іх буйнейшыя ўладанні, асабліва Стары Быхаў. З 1704 г. грамадзянская вайна стала часткай Паўночнай вайны, у якой бакі падтрымлівалі адпаведна Швецыю і Расію.

У пачатку 18 ст. тэрыторыя ВКЛ стала арэнай Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. Яе прычынай сталі супярэчнасці паміж шэрагам дзяржаў за геапалітычнае панаванне ў рэгіёне Балтыйскага мора. Да пачатку 18 ст. эканамічнае і палітычнае панаванне ў рэгіёне належала Швецыі. У 1700 г. кааліцыя дзяржаў (Паўночная ліга), у склад якой увайшлі Масковія (Расія), Данія і Саксонія пачалі вайну супраць Швецыі за геапалітычны кантроль над Балтыкай. Аўгуст ІІ у якасці саксонскага князя імкнуўся заняць Інфлянты і пераўтварыць іх у спадчыннае княства сваёй дынастыі. Праз тэрыторыю Рэчы Паспалітай саксонскае войска выступіла ў паход на Рыгу.

Аднак пачатак вайны быў няўдалым для дзяржаў Паўночнай лігі. У 1700 – 1701 гг. шведскае войска ў некалькіх баях разбіла войскі Даніі і Расіі, а таксама перамагло саксонскае войска каля Рыгі і зняла з горада аблогу. У 1702 г. шведскія войскі ўступілі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, паколькі яна была месцам дыслакацыі саксонскіх войскаў, занялі Вільню і Гародню, а потым Варшаву і Кракаў. Саксонскія войскі ў 1702 – 1703 гг. пацярпелі паражэнні на тэрыторыі Польшчы.

Вайна выклікала абвастрэнне барацьбы магнацкіх груповак у ВКЛ і Польскім каралеўстве. Частка шляхты ВКЛ (на чале з Сапегамі) і Польшчы падтрымала Швецыю і ў ліпені 1704 г. выбрала ў Варшаве каралём пазнанскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага, які абвясціў саюз са Швецыяй. Верная Аўгусту ІІ шляхта восенню 1704 г. заключыла дагавор з Расіяй і абвясціла вайну Швецыі. На дапамогу ім на тэрыторыю ВКЛ увайшло расійскае войска. На тэрыторыі ВКЛ у 1705 – 1708 гг. адбывалася вайна паміж шведскімі і расійскімі войскамі, якіх падтрымлівалі адпаведна розныя мясцовыя магнацкія групоўкі.

Да канца лета 1705 г. большая частка тэрыторыі ВКЛ кантралявалася расійскімі войскамі (асноўныя сілы былі сканцэнтраваны ў Гародні, дзе да іх далучылася група саксонскага войска на чале з Аўгустам ІІ). Але з пачатку 1706 г. войска шведскага караля Карла XII перайшло з Польшчы ў ВКЛ, заняло Гародню і выцясніла расійскія войскі ў Падняпроўе. Летам 1706 г. пасля бітвы пад Фраўштатам Аўгуст ІІ вымушаны быў падпісаць Альтранштацкі мір, паводле якога ён адмаўляўся ад кароны Рэчы Паспалітай, разрываў саюз з Расіяй, выплочваў значную кантрыбуцыю Швецыі. Заключыўшы саюз з гетманам украінскага казацтва І. Мазепам, які хацеў выйсці з-пад улады маскоўскага цара, у 1708 г. войска Карла ХІІ распачала баявыя дзеянні на ўсходзе ВКЛ. У ліпені 1708 г. шведскія войскі атрымалі перамогу ў бітве пад Галоўчынам; аднак, калі асноўныя шведскія сілы ўжо былі ва Ўкраіне, 28 верасня 1708 г. расійскія войскі ў бітве каля в. Лясной разграмілі корпус пад камандаваннем А.Л. Левенгаўпта, які рухаўся з вялікім абозам ва Ўкраіну (да войскаў Карла ХІІ дабраліся толькі 7 тыс. чал. без абозу).

У выніку паражэння шведскага войска ад расійскай арміі на чале з царом Пятром І пад Палтавай ва Украіне ў чэрвені 1709 г. шведскія войскі былі выведзены з тэрыторыі Рэчы Паспалітай; цалкам адноўлена ўлада Аўгуста ІІ і саюз з Расіяй, Саксоніяй і Даніяй супраць Швецыі. Расійскія войскі занялі шведскія Інфлянты, якія былі далучаны да Расіі. Па прычыне рознагалоссяў наконт валодання Інфлянтамі РП выйшла ў 1710 г. з вайны.

Вынікам вайны сталі вялікія людскія страты (колькасць насельніцтва зменшылася з 2, 2 млн. да 1, 5 млн.), разбурэнне гаспадаркі (многія гарады былі спалены ваюючымі бакамі) і ўзмацненне залежнасці Рэчы Паспалітай ад замежных дзяржаў, найперш Расіі.

На тэрыторыі Рэчы Паспалітай захоўваліся расійскія ваенныя гарнізоны. Нягледзячы на падтрымку Аўгуста ІІ, улады Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапускалі магчымасці ўзмацнення цэнтральнай дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай, заахвочалі барацьбу паміж магнацкімі групоўкамі. Паводле рашэння т.зв. “нямога” сойму 1717 г., прынятага пад націскам Расіі, значна абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, асабліва гетмана, пацверджана права лібэрум вета; значна скарачалася войска ВКЛ (да 6 тыс. чал.) і Польшчы (да 18 тыс. чал.). У той жа час працягвалася абмежаванне палітычных правоў “ дысідэнцкай ” (некаталіцкай) шляхты. У 1732 г. на Варшаўскім сойме было забаронена выбіраць “дысідэнтаў” на соймы і ў склад трыбуналаў, прымаць на працу ў ваяводствах, гарадах і замках.

Пасля смерці Аўгуста ІІ шляхта ў 1733 г. на сойме выбрала каралём Станіслава Ляшчынскага, стаўленіка Францыі. Але гэта не адпавядала інтарэсам Расіі. На тэрыторыю Рэчы Паспалітай былі ўведзены расійскія войскі, арганізаваны новыя выбары, дзе каралём быў абраны сын Аўгуст ІІІ. У выніку вайны паміж прыхільнікамі кандыдатаў 1733 – 1735 гг. перамог Аўгуст ІІІ пры дапамозе расійскіх і саксонскіх войскаў.

У сярэдзіне 18 ст. (час каралявання Аўгуста ІІІ) Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу:

1) У адрозненне ад сваіх суседзяў (Прусіі, Расіі, Аўстрыі) Рэч Паспалітая не была цэнтралізаванай абсалютнай манархіяй. Улада выбарнага караля была абмежаваная заканадаўча і практычна магнацкімі групоўкамі. Так, прыбытак С. Радзівіла быў большы за каралеўскі ў 1, 5 разы, яго прыватнае войска складала 8 тыс. чалавек, у той час, як дазволенае міжнароднымі дамовамі дзяржаўнае войска ВКЛ налічвала 6 тыс. Мясцовыя ўлады ў паветах і ўплывовыя магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку і змагаліся адзін з адным, абапіраючыся на палітычную і фінансавую падтрымку замежных дзяржаў. Барацьба магнацкіх груповак (Чартарыйскіх, Вішнявецкіх, Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Агінскіх) за ўладу і карупцыя прывялі да дэзарганізацыі ўсёй дзяржаўнай сістэмы.

2) Дзеянне разгалінаванай юрыдычнай сістэмы супрацьвагаў і права лібэрум вета паралізавала дзейнасць соймаў. На працягу 18 ст. больш 80% соймаў было сарвана.

3) Адбываецца ўзрастанне залежнасці дзяржаўнай улады і асобных магнацкіх груповак ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі, Прусіі і Аўстрыі. У міжнароднай палітыцы Рэч Паспалітая перастала адыгрываць самастойную ролю; праз яе тэрыторыю праходзілі замежныя войскі. З 1720 г. Прусія і Расія становяцца гарантамі “залатых шляхецкіх вольнасцяў” (па сутнасці магнацкай алігархіі). Больш таго, яны пастаянна ўздымалі пытанне аб “дысідэнтах” у Рэчы Паспалітай у якасці сродку націску на ўлады краіны. Расія абвясціла аб сваей абароне правоў праваслаўных, а Прусія – пратэстантаў.

Такім чынам, перыяд праўлення Саксонскай дынастыі ў Рэчы Паспалітай (1697 – 1763) стаў часам уваходжання Рэчы Паспалітай у паласу глыбокага сацыяльна-палітычнага крызісу, устанаўленнем яе палітычнай залежнасці ад замежных дзяржаў. Прычынамі гэтага сталі слабасць інстытутаў дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай, магнацкая алігархія, актыўнае ўмяшанне замежных дзяржаў ва ўнутыпалітычныя справы краіны.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 976. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия