Студопедия — Літаратурны род
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратурны род






Здаўна (яшчэ з часоў еўрапейскай антычнасці) літаратурна-мас­тац­кія творы прынята аб’ядноўваць у тры вялікія групы, якія імя­нуюцца лі­та­ратурнымі родамі. Гэта эпас, драма і лірыка. «Хоць і не ўсё, — за­зна­чае В. Халізеў, — створанае пісьменнікамі (асабліва ў ХХ ст.), уклад­ва­ец­ца ў гэтую трыяду, яна і па сённяшні дзень за­хоў­вае сваю значнасць і аўта­рытэтнасць у складзе літара­тура­знаў­ства» [192].

Традыцыя родавага падзелу літаратуры была закладзена Арыс­­то­це­лем у трактаце «Аб мастацтве паэзіі», дзе вялася гаворка аб трох спо­са­бах пераймання ў паэзіі (слоўным мастацтве): «Перай­маць у адным і тым жа і адно і тое ж можна, расказваючы пра па­дзею як пра штосьці ад­лу­ча­нае ад сябе, як гэта робіць Гамер, ці так, што перай­мальнік застаецца сам са­бою, не мяняючы свайго твару, ці прадстаў­ляючы ўсіх паказаных асоб дзей­нымі і дзейснымі» [193]. За­тым гэтую традыцыю ўзнавілі і працягнулі кла­сіцысты. На рубяжы ХVІІІ–ХІХ стст. да пытання падзелу літаратуры на роды з яскрава вы­ражаным філасофскім падыходам неаднаразова звяр­таліся прад­стаў­нікі нямецкай класічнай эстэтыкі, і ў першую чаргу Г. Ге­гель [194]. Плён­на распрацоўваў тэорыю літаратурных родаў і жанраў В. Бя­­лін­скі («Падзел паэзіі на роды і віды») [195]. Вельмі вялікі ўклад у раз­гляд пытання паходжання літаратурных родаў унёс акадэмік А. Ве­ся­лоў­скі («Гістарычная паэтыка»). У ХХ ст. у замежнай эс­тэ­ты­цы і лі­та­ра­ту­разнаўстве побач з традыцыйным, а таксама эк­зіс­тэн­цы­яль­на-псі­ха­ла­гіч­­ным, фармальна-структурным і інш. тлумачэннямі ка­тэ­горыі лі­та­ра­тур­­нага роду (Р. Уэлек, О. Уорэн, В. Кайзер, Э. Штай­гер, К. Бёрк і інш.) мае месца і момант поўнага адмаўлення яе (Б. Кро­чэ) [196]. У савецкім лі­та­ра­туразнаўстве цікавыя і арыгінальныя мер­каванні аб літаратурных ро­дах, прынцыпах падзелу славеснага мас­тацтва на іх былі выказаны Г. Пас­пелавым, В. Кожы­навым, Г. Га­чавым, Ю. Боравым, Я. Эльсбергам і не­кат. інш. вучо­нымі. Да­рэ­чы, ёсць ва ўсходнеславянскай літаратурнай на­вуцы і праціўнікі ро­давага члянення літаратуры: у прыватнасці, такая па­зіцыя ха­рак­та­­рызавала вядомага вучонага А. Бялецкага.

Літаратурны род складае сукупнасць твораў, якія з’яўляюцца бліз­кі­мі па сваёй моўнай арганізацыі і пазнаваўчай накіраванасці на аб’ект ці суб’ект альбо на сам акт мастацкага выказвання: слова альбо паказвае, ма­люе прадметны свет, альбо выражае стан таго, хто гаворыць, альбо, урэш­це, узнаўляе працэс моўных зносін. Кож­ны з трох літаратурных ро­даў адпавядае пэўнай функцыі слова (рэ­прэ­зентатыўнай, эматыўнай, ка­му­нікатыўнай) і распрацоўвае яе эс­тэ­тычную афарбоўку. Эпічны род (эпас) ахоплівае быццё ў яго плас­тычнай аб’ёмнасці, прасторава-часавай пра­цягласці і падзейнай на­сычанасці. Сюжэтнасць — адна з яго га­лоў­ных прыкмет. Эпас па­ведамляе аб прадмеце маўлення, прадстаўляе яго. Лі­рыка ад­люст­­роўвае ўнутраны свет асобы ў яго імпульсіўнасці і спан­тан­­на­сці, у станаўленні і змене ўражанняў, мар, летуценняў, настрояў, аса­­цыяцый, медытацый, рэфлексій. Асноўная прыкмета лірыкі — экс­прэ­сіўнасць, выяўленне эмоцый таго, хто гаворыць. Драма фік­суе маў­лен­чыя акты ў іх эмацыянальна-валявой накіра­ванасці і са­цы­яльна-псі­ха­ла­гічнай характэрнасці, у іх унутранай свабодзе і знеш­няй абу­моў­ле­на­сці, г. зн. у дваістай экспрэсіўна-сюжэтнай су­ад­несенасці, што дазваляе не­каторым вучоным бачыць у гэтым ро­дзе зліццё рыс эпасу і лірыкі. Дра­ма акцэнтуе ўвагу на апе­ля­тыў­ным, дзейсным аспекце маўлення; сло­ва паўстае ў творах гэтага ро­ду ў якасці ўчынку, што здзяйсняецца ў пэў­ны момант разгортвання па­дзей.

З пералічанымі вышэй уласцівасцямі моўнай тканіны эпасу, лі­рыкі і дра­мы арганічна звязаны (і менавіта імі ў многім прадвы­зна­чаны) іншыя ўлас­цівасці літаратурных родаў. Гэта: па-першае, спо­сабы прасторава-ча­савай арганізацыі твораў; па-другое, свое­асаб­лівасць выяўлення ў іх ча­лавека; па-трэцяе, форма прысутнасці аў­тара; па-чацвёртае, характар звер­нутасці тэксту да чытача. Нао­гул, у кожнага з літаратурных родаў ма­ецца свой, толькі для яго ха­рак­тэрны, комплекс уласцівасцей.

Падзел літаратуры на роды не супадае з яе чляненнем на паэ­зію і про­зу. Нярэдка ў паўсядзённым ужытку лірычныя творы атая­сам­­лі­ва­юц­ца з паэзіяй, а эпічныя з прозай, што не зусім дакладна. Кож­ны з лі­та­ра­тур­ных родаў уключае ў сябе як творы паэтычныя (вер­шаваныя), так і пра­заічныя (невершаваныя). Так, эпас на ранніх эта­пах развіцця пры­го­жа­га пісьменства быў часцей за ўсё вер­ша­ва­ным (антычныя эпапеі, за­ход­нееўрапейскія песні аб рыцарах-ге­ро­ях, усходнеславянскія быліны, гіс­тарычныя песні і г. д.). У дра­ма­тыч­ным родзе літаратуры таксама пры­мяняюцца як вершы, так і про­за. Ды і лірыка, пераважна вершаваная, ча­сам бывае празаічнай («Вер­шы ў прозе» І. Тургенева, «Думкі ў дарозе» Я. Ко­ласа і інш.).

Як зазначае В. Халізеў, «у тэорыі літаратурных родаў узніка­юць і больш сур’ёзныя тэрміналагічныя праблемы» [197]. Так, словы «эпіч­нае» («эпіч­насць»), «драматычнае» («драматызм»), «лірычнае» («лі­рызм») аба­значаюць не толькі родавыя асаблівасці твораў, але і ін­шыя іх улас­ці­ва­сці. Эпічнасцю звычайна называюць велічна-спа­кой­нае, нетаропкае су­зі­ранне жыцця ў яго складанасці і шмат­пла­на­ва­сці, шырыню погляду на свет. У сувязі з гэтым нярэдка вядуць га­вор­ку аб г. зв. эпічным све­та­су­зі­ран­ні, што характарызуе, напрык­лад, гамераў­скія паэмы, а таксама шэ­раг твораў новай літаратуры («Ругон-Макары» Э. Заля, «Вайна і мір» Л. Тал­стога і некат. інш.). Эпіч­насць як ідэйна-эмацыянальная настраё­васць твора можа мець мес­ца не толькі ў эпасе, але і ў іншых літа­ра­тур­ных родах. Дра­ма­тыз­мам імянуюць унутраны стан персанажа, звязаны з на­пру­жа­ным перажы­ваннем, усхваляванасцю і трывогай. І, нарэшце, лі­­рызм — гэта ўзвышаная эмацыянальнасць, якая дае аб сабе знаць у мо­ве аўтара, апавядальніка, персанажаў. І драматызм, і лірызм, і эпіч­насць мо­гуць прысутнічаць ва ўсіх літаратурных родах. Такім чы­нам, эпас, лі­ры­ка і драма свабодныя ад адназначнай і жорсткай пры­вязанасці да эпіч­на­сці, лірызму і драматызму.

Літаратурныя роды не аддзелены адзін ад аднаго нейкай не­пе­ра­адоль­най сцяной. Побач з творамі, якія бясспрэчна і поўнасцю на­ле­жаць ад­наму з літаратурных родаў, існуюць і такія, што спа­лу­ча­юць у сабе ўлас­цівасці і прыкметы двух літаратурных родаў. Гэта двух­родавыя ці між­родавыя, ці інтэрродавыя, ці, нарэшце, змешаныя ўтварэнні, ку­ды ад­носяць ліра-эпас (прадстаўлены цэлым шэрагам відаў і жан­раў, над­звы­чай шырока распаўсюджаных у сусветнай літаратуры), ліра-дра­ма­тур­гію (большасць п’ес М. Метэрлінка, А. Блока), эпіч­ную драму (Б. Брэхт сам ахарактарызоўваў свае п’есы як эпічныя; «Ан­тон» М. Га­рэц­кага таксама можна лічыць эпічнай драмай). Ак­ра­мя таго, у пры­го­жым пісьменстве сустракаюцца творы, «якія не ў поў­най меры ва­ло­даюць уласцівасцямі эпасу, лірыкі і драмы, а то і па­збаўлены іх зусім. Іх пра­вамоцна назваць пазарода­вымі фор­ма­мі» [198]. Да пазародавых форм В. Ха­лізеў адносіць нарысы (як зазначае вучоны, у іх увага аў­тара скі­ра­ва­на на знешнюю рэ­аль­насць, што дае падставы лі­та­ра­туразнаўцам ад­но­сіць нарысы да эпа­су; разам з тым падзейнасць і ўлас­на апавядальнасць тут не адыг­ры­ваюць арганізоўваючай ролі, бо дамінуюць апісанні, пад­ма­цаваныя раз­ва­­гамі), літаратуру «плы­ні свядомасці» (у ёй пераважае не апавя­дальная па­дача падзей, а бяс­концыя ланцужкі ўражанняў, успамінаў, душэўных зру­хаў нось­бі­та мовы; прычым усё гэта паўстае ха­а­­тычным, неўпа­рад­ка­ва­ным, і ў вы­ніку свядомасць як бы прысвойвае і па­глынае рэальны свет) і, урэш­це, эсэістыку (яна ўяўляе сабой «ня­зму­ша­на-свабоднае спа­лу­­чэн­не суміруючых паведамленняў аб адзінкавых фак­тах, апісанняў рэ­аль­насці і (што асабліва важна) разважанняў аб ёй. Дум­кі, вы­ка­за­ныя ў эсэ­ісцкай форме, як правіла, не прэтэндуюць на вы­чар­­паль­ную трак­тоўку прадмета, яны дапускаюць магчымасць зусім ін­шых мер­каванняў. Эсэ­істыка мае прыцягненне да сінкрэтызму: уласна мас­­тацкія пачаткі тут лёгка спалучаюцца з публіцыстычнымі і фі­ла­соф­скі­мі» [199]).







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1030. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия