Студопедия — Літаратурны від і жанр
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратурны від і жанр






 

Адразу ж зазначым, што ва ўжыванні тэрмінаў «від» і «жанр», які­мі аба­значаецца ўнутранае структурна-падпарадкавальнае і функ­­цыя­­наль­нае чляненне твораў мастацкай літаратуры, няма пэў­на­га адзінства. Так, у боль­шасці даведачных выданняў па літара­ту­ра­знаўству свярджаецца, што від з’яўляецца катэгорыяй больш агуль­най у адносінах да жанру (для прыкладу прывядзём цытату з падручніка А. Фядотава: «Вытвор­ны­мі ад катэгорыі роду ці, правільней, удакладняючымі, канкрэтызуючымі яго паняццямі з’яўляюцца паняцці «від» і «жанр». Відам мы па традыцыі на­зываем устойлівыя структурныя ўтварэнні ўнутры літаратурнага роду, якія групуюць яшчэ больш дробныя жанравыя мадыфікацыі» [200]). На прак­тыцы ж гэтыя паняцці вель­мі часта змешваюцца, атаясамліваюцца, а то і зусім палярна ўза­е­мазамяняюцца (той жа А. Фядотаў у сувязі з да­дзе­най з’явай, на якой ён таксама акцэнтуе ўвагу ў сваім падручніку, вя­дзе гаворку аб г. зв. «тэрміналагічнай нестабільнасці» [201]). Калі ж браць пад увагу частату ўжывання да­дзе­ных тэрмінаў, то намнога, нават не­па­раў­нальна часцей, су­стра­ка­ец­ца тэрмін «жанр», які ў сваю чаргу можа пад­раздзяляцца на формы, раз­навіднасці і нават віды (напрыклад, жан­ра­вая форма апавядання, раз­навіднасць аповесці, від рамана) [202]. Такім чы­нам, жанр як бы пад­мі­нае пад сябе від і ў прынцыпе замяняе яго.

Жанрам называецца «гістарычна акрэслены, адносна ўстой­лі­вы тып мас­­тацкай формы, дзе структура пэўных фармальных прык­мет (архі­тэк­та­ніч­ных, вобразных, моўных) выяўляе больш-менш кан­к­рэтны мастацкі сэнс» [203].

Жанры літаратурных твораў вылучаюцца па трох асноўных прык­ме­тах: 1) па прыналежнасці да таго ці іншага літаратурнага ро­ду; 2) па пе­раважаючай эстэтычнай якасці, якую вызначаюць вер­ша­ваная альбо пра­заічная форма твора, а таксама яго вядучы пафас (ка­мічны, са­ты­рыч­ны, трагедыйны, элегічны ці які-небудзь інш.); 3) па аб’ёму і адпаведнай агуль­най структуры твора.

Наогул, любы жанр — гэта канкрэтнае адзінства пэўных асаб­лі­вас­цей і ўласцівасцей формы ў яе асноўных момантах — свое­асаб­лівай кам­па­зіцыі, вобразнасці, мове, рытме.

Усё часцей і часцей айчынныя (у тым ліку і беларускія) літара­ту­ра­знаў­цы вядуць гаворку аб жанравай форме і жанравым змесце. Так, В. Рагойша піша: «Генетычна кожная жанравая форма звязана з пэў­ным змес­там, аднак у выніку сваёй адноснай самастойнасці яна ў пра­цэсе лі­та­ратурнага развіцця можа «адчужацца» ад яго і вы­ра­жаць новы жан­ра­вы змест» [204]. Разам з тым даследчык звяртае ўвагу на немагчымасць поў­най страты сувязей паміж формай і зместам у жан­ры. Менавіта гэты мо­мант указвае на адрозненне жанру «ад віду лі­таратурнага, заснаванага толь­кі на фармальных прыкметах (ар­хі­тэк­­танічных, моўных, рытмічных і інш.)» [205].

Жанр з’яўляецца, як правіла, утварэннем гістарычна ўстой­лі­вым, «цвёр­дым», замацаваным у шматвяковай практыцы. «Кожны з іх — гэта не вы­падковая сукупнасць рыс, а прасякнутая дастаткова пэў­ным і ба­га­тым мастацкім сэнсам сістэма кампанентаў формы. Гэ­та форма, якая ўжо «апрадмеціла» ў сваёй архітэктоніцы, фак­ту­ры, кала­рыце больш ці менш канкрэтны мастацкі сэнс» [206].

Даволі складанай з’яўляецца праблема гістарычнага развіцця жан­ру. З аднаго боку, жанр увесь час змяняецца, абнаўляецца, на­бы­­ваючы ў твор­часці кожнага таленавітага пісьменніка нейкія но­выя якасці і рысы. З дру­гога боку, жанр бывае часам надзвычай ус­той­лі­вым і жывучым, бо лі­таратура, як правіла, рэдка грэбуе ўжо вы­праца­ванымі і апрабаванымі фор­мамі. Многа выпадкаў ад­ра­джэн­ня жанру ў абноўленым выглядзе, як то, напрыклад, трагедыі ў ча­сы класіцызму і рамантызму, навелы ў пер­шай трэці ХІХ і ў ся­рэ­дзі­не ХХ стст.

У сувязі з развіццём жанравых форм, магчымасцю іх відазмя­нен­ня і транс­фармацыі В. Халізеў вылучае жанры кананічныя, «га­то­­выя, за­вер­ша­ныя, цвёрдыя формы <...>, нязменна роўныя самім са­бе (яркі прыклад та­кога жанравага ўтварэння — санет, жывы і сён­ня)» [207], і жанры не­ка­на­на­нічныя, «гнуткія, адкрытыя ўсялякім транс­фар­мацыям, перабудовам, аб­­наўленням, якія, да прыкладу, эле­гіі ці навелы ў літаратуры Новага ча­су» [208].

Разглядаючы жанры як усеагульныя формы літаратурных тво­раў, што надзвычай моцна вызначаюць творчасць любога пісь­мен­ні­ка, не трэ­ба таксама забываць і аб індывідуальнай жанравай свое­асаб­лівасці кож­нага канкрэтнага твора. Пры аналізе творчасці лю­бо­га буйнога мас­та­ка абавязкова будзе паўставаць пытанне аб спе­цы­фіцы яго жанравых форм. Менавіта ў творчасці такіх пісь­мен­ні­каў ажыццяўляецца развіццё, якое змяняе пэўныя тыповыя рысы ўсіх жанравых форм, не даючы ім за­стыць, акасцянець. Адбываецца не­абходны і заканамерны працэс унут­ра­нага жанравага абнаўлення.

Для кожнай літаратурнай эпохі, напрамку, нават плыні з’яў­ля­юц­ца ха­рактэрнымі свае пэўныя жанры. Так, напрыклад, для кла­сі­цыз­му ў яка­с­ці тыповых паўстаюць трагедыя, камедыя, ода, эпічная паэ­ма; для Ас­вет­ніцтва — мяшчанская драма, сатыра, філасофская апо­весць; для ра­ман­тызму — лірычная паэма, драма, элегія, балада, псі­халагічны і гіс­та­рыч­ны раманы. Прычым з кожнай новай эпохай у лі­таратуру ўклю­ча­ец­ца ўсё больш і больш жанраў, самых розных па­водле зместу, агульнай та­нальнасці, структурна-кампазіцыйных, моў­на-выяўленчых і інш. асаб­лі­васцей.

Вывучэннем эвалюцыі відаў, жанраў і іх сістэм на працягу знач­ных гіс­тарычных адрэзкаў часу альбо за ўвесь перыяд іс­на­ван­ня і функ­цы­я­на­вання ў пэўнай нацыянальнай літаратуры ці наогул у су­светным пры­го­жым пісьменстве займаецца гістарычная паэты­ка. Яны, г. зн. віды і жан­ры ў эвалюцыйным развіцці і зменах — «га­лоўная праблема гіста­рыч­най паэтыкі» [209].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1129. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия