Студопедия — Старабеларуская літаратурная мова і яе роля ў ХІV–ХVІ стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Старабеларуская літаратурная мова і яе роля ў ХІV–ХVІ стст.






У гісторыі беларускай літаратурнай мовы перыяд XIV–XVI стст. быў перыядам фарміравання моўнай сістэмы. Станаўленню і развіццю бела­­рускай літаратурнай мовы ў XIV–XVI стст. садзейнічала тое, што бела­руская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Гэта была мова дыпламатыі, на ёй выдаваліся законы, ажыццяўлялася справаводства, перапіска, ствараліся летапісы, помнікі дзелавога пісьменства, арыгінальная і перакладная мастацкая літаратура і г. д.

Найбольш распаўсюджаным было дзелавое (актавае, канцылярска-юрыдычнае) пісьменства. Да яго адносяцца шматлікія акты, граматы, дагаворы, статуты. Першапачаткова, безумоўна, на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага існавала некалькі мясцовых варыянтаў актавай мовы, якія адрозніваліся некаторымі асаблівасцямі. Але з цягам часу рэгіянальныя тыпы актавай мовы зніклі. Узорам беларускай актавай мовы сталі моўныя нор­мы дакументаў, якія грунтаваліся на паўночных беларускіх гаворках, што бытавалі каля Вільні. Разнастайныя па змесце і форме дакументы, выда­дзеныя сеймамі і ўрадавымі асобамі, або тыя, што паступалі ад іншаземных урадаў, службовых і прыватных асоб, найважнейшыя заканадаўчыя акты і кодэксы сістэматызаваліся і афарм­ляліся ў выглядзе статутаў і так званых метрык. Сярод іх най­больш буйнымі значацца Літоўская метрыка (Метрыка Вя­лікага княства Літоўскага) і Літоўскі статут (Статут Вялікага княства Літоў­скага) у трох рэдакцыях (1529, 1566, 1588 гг.). У гэтых ды іншых творах канцылярска-юрыдычнага пісьменства найбольш паслядоўна адлюст­роўваліся рысы жывой беларускай мовы.

Даволі часта спецыфічныя асаблівасці народнай гаворкі выяўля­юц­ца і ў творах свецка-мастацкай літаратуры. Самым старажытным і па­шыраным жан­рам указанага віду пісьменства з’яўляюцца летапісы. Крыху пазней афіцыйнае дзяржаўнае летапісанне папаўняецца гіста­рыч­­нымі запіскамі мяс­цо­вага характару, мемуарнымі творамі, пера­клад­­нымі воінскімі і рыцарскімі раманамі і аповесцямі, хронікамі ды храно­графамі. Тыповымі ўзорамі такіх помнікаў можна лічыць летапіс Аўра­амкі, Баркалабаўскі летапіс, «Дзённік» Ф. Еўлашоўскага, «Дыя­ры­уш» А. Філіповіча; перакладныя творы: «Александ­рыя», «Аповесць пра Трою», «Аповесць пра Трышчана», «Апо­весць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу» ды інш. Жанравае багацце бела­рускіх гіста­рычных помнікаў сведчыць пра высокую ступень развіцця стара­беларускай літара­тур­най мовы,багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. Такія творы аказвалі ўздзеянне на іншыя жанры тагачаснага беларускага пісь­менства, у тым ліку і на пераклады рэлігійнай літаратуры, напры­к­лад: «Пакуты Хрыста», «Аповесць пра трох каралёў-вешчуноў», «Жы­ціе Аляксея, чалавека Божага» ды інш.

Надзвычай вялікую ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы ады­­грала дзейнасць усходнеславянскага першадрукара, асветніка, гу­ма­­ніста, вучонага, перакладчыка Францыска Скарыны (прыкладна 1490–1551 гг.). Ён займаўся перакладам і друкаваннем біблейскіх кніг. Сваю першую кнігу «Псалтыр» Ф. Скарына надрукаваў у 1517 годзе ў Празе, а пасля таго выдаў больш за 20 кніг свяшчэннага пісання (1517–1525 гг.). Гэтыя выданні ён супра­ваджаў даволі вялікімі прадмовамі, пасляслоўямі і «глосамі» (тлума­чэннямі некаторых слоў), а часта ады­хо­дзіў ад царкоўных традыцый і па магчымасці набліжаў мову пера­кладаў да жывой тагачаснай гаворкі. У цэлым жа аснова скарынінскіх выданняў была царкоўна­славянскай.

Паслядоўнікамі славутага палачаніна на Беларусі былі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, браты Мамонічы, Пётр Мсці­славец ды інш., дзейнасць якіх прыпадае на перыяд інтэнсіўнага па­шырэння ў краіне рэфармацыйнага руху. Яны фактычна давялі спра­ву Ф. Скарыны да завяршэння і далі свайму народу рэлігійныя кнігі, у тым ліку і перакладныя, на тагачаснай беларускай літаратурнай мове. Буйны асветнік і ідэолаг гуманізму і рэфармацыі С. Будны надрукаваў у 1562 г. у Нясвіжы «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Бо­гам». Гэтыя тэксты, па сутнасці, свабодныя ад слоў і зваротаў цар­коўна­славянскага, кніжнага паходжання, успрымаюцца як звычайныя бытавыя апавяданні на беларускай літаратур­най мове. Тое ж можна сказаць і пра «Евангелле», якое выдаў каля 1580 г. В. Цяпінскі. Безу­моўна, і ў далейшым працягваецца збліжэнне мовы рэлігійнай літара­туры з народнай гаворкай.

Такім чынам, з рэлігійна-асветніцкім рухам, з дзяржаўнасцю бела­ру­скай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, са з’яўленнем кнігадрукавання звя­заны перыяд фарміравання і росквіту беларускай мовы. К канцу XVI ст. старабеларуская літаратурная мова дасягнула вышэйшага ўзроўню свайго развіцця. Так, у гэты час складваецца старабеларуская літа­ра­тур­ная мова як з’ява непаўторная, своеасаблівая, са спецыфічнымі ры­самі, якія чэрпаліся з жывой народнай гаворкі і фіксаваліся ў пісьмовых помніках. Нават у першых слоўніках, граматыках, букварах царкоўна­сла­вянскай мовы сустракаем эле­мен­ты беларускай мовы. Вы­кары­стоў­ва­ецца яна для тлумачэння незразу­ме­лых шырокаму колу насель­ніцт­ва кніжных слоў. Такія тлумачэнні знаходзім на палях (боцhхъ) скары­нінскіх выданняў, у першым славяна-беларускім слоўніку Лаўрэнція Зіза­нія (1596 г.), слоўніку Памвы Бярынды (1627 г.). Беларускамоўны матэрыял змяшчаецца, напрыклад, у першай граматыцы, якая выйшла ў 1586 г. у друкарні братоў Мамонічаў, граматыцы Л. Зізанія (1596 г.), грунтоўнай граматыцы М. Сматрыцкага (1619 г.) і іншых выданнях.

Пачынаючы з XIV ст., у помніках пісьменства сустракаем амаль усе адметныя моўныя асаблівасці, характэрныя для сучаснай беларускай мовы. Гэта прыстаўныя галосныя і зычныя (і ржавы, а ржаны, в осень ды інш.), зацвярдзелыя шыпячыя, ц, р, ч (ч ый, ін ш ы, к р ык ды інш.), у нескладовае на месцы былых в, л (во ў к, уздума ў дыінш.), змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып ды іншыя спецыфічныя беларускія рысы.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2674. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия