Студопедия — Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова і яе лёс у канцы ХVІІІ – пачатку ХХІ ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова і яе лёс у канцы ХVІІІ – пачатку ХХІ ст.






3 канца XVIII ст. пачынае паступова адраджацца новае беларускае пісь­менства і складвацца новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова. Па словах Л. М. Шакуна, гэта «пярэдадзень» новага перыяду ў гісторыі бела­рускай літаратурнай мовы.[5] Працэс станаўлення ішоў марудна, паколькі дру­ка­ваць па-беларуску было забаронена. Аднак на старонках рускага і польскага друку час ад часу з’яўляюцца творы беларускай літаратуры і вуснай народнай творчасці. Так больш чым праз стагоддзе ўзнаўляецца ў пісьменстве бела­руская мова. Узнаўляецца яна не на традыцыйнай кніжнай аснове, бо ў знач­най ступені традыцыі стара­беларускага пісьменства аказаліся перарванымі, а на базе жывых бела­рускіх народных гаворак. Асновай для выпрацоўкі літаратурных норм сталі сярэднебеларускія гаворкі. Гэта невыпадкова, паколькі найбольшы ўплыў на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы аказвалі пісь­меннікі, якія былі выхадцамі пераважна з цэнтральнай Беларусі.

Ля вытокаў новай беларускай літаратуры стаялі шматлікія ананімныя аўта­ры. Мова іх твораў вызначалася шырокім адлюстраваннем асаблі­ва­сцей мясцовых гаворак. Ужыванне народных моўна-выяўленчых сродкаў насіла яшчэ ў пэўнай ступені стыхійны характар. Элемент стыхійнасці прысутнічаў таксама і ў творах вядомых паэтаў і пісьменнікаў першай па­ловы XIX ст.: Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага, В. Равінскага, В. Каратынскага, У. Сыракомлі, А. Плуга і інш. Па-сапраўднаму свядома стаў апрацоўваць жывую мову беларускага народа, шукаць у ёй адпаведныя сродкі і прыёмы літаратурнага выказ­вання В. I. Дунін-Марцінкевіч. Ён даволі паслядоўна абапіраўся на асаблівасці роднай гаворкі і звяртаўся да найбольш тыповых рыс іншых беларускіх гаворак. Дзякуючы В. Дуніну-Марцінкевічу ў беларускай мове пачалі выпрацоўвацца лексічныя, фанетычныя і граматыч­ныя нормы, якія ўлічваліся яго паслядоўнікамі.

У сувязі з народнымі хваляваннямі на Беларусі і паражэннем паў­стан­ня 1863 г. рэзка ўзмацняецца русіфікацыя «западнорусского края», цар­­­скім урадам забараняецца кнігадрукаванне. Творы на беларускай мо­ве пісьменнікі вымушаны друкаваць за межамі Расійскай імперыі, а на ра­дзіме – часцей за ўсё нелегальна. Беларускі народ не меў у гэты час сваіх нацыянальных культурных устаноў, школ з выкладаннем на роднай мове.

Нягледзячы на шматлікія цяжкасці на шляху фарміравання бела­рускай літаратурнай мовы, у другой палове XIX ст. яе развіццё фактычна не спыня­лася. У прыватнасці, гарачы прыхільнік беларускага слова Ф. Ба­гушэвіч адным з першых на Беларусі загаварыў аб беларускай мове як найважнейшым элеменце нацыянальнай культуры беларускага на­рода і ўзняў пытанне пра яе лёс. Ён узбагаціў нашу літаратуру новымі моўна-выяўленчымі сродкамі і прыёмамі, надаў беларускай літаратурнай мове яшчэ большую гнуткасць і дасканаласць, карпатліва працаваў над скла­даннем слоўніка беларускай мовы, марыў пра выданне граматыкі. Станаўленню роднай мовы спрыяў і выхад у свет слоўнікаў I. Насовіча, М. Гар­бачэўскага, а таксама творы публі­цыс­тычнага характару, найперш беларуская нелегальная газета «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага. Патрэбна, аднак, заўважыць, што на мове кожнага дзеяча нашага адра­джэння таго часу адбіўся ўплыў польскай і рускай моў. Не далі жаданых вынікаў і спробы П. Шпілеўскага і К. Нядзвецкага стварыць граматыку і правапіс беларускай мовы (іх распрацоўкі не былі апублікаваны). У сувязі з гэтым, нягледзечы на плённую дзейнасць пісьменнікаў ХІХ ст., нека­то­рыя даследчыкі адзначаюць, што літаратурная мова ў ХІХ ст. яшчэ не склалася, паколькі не былі дадзены ўзоры пісьмовай мовы[6]. Тым не менш, Л. М. Шакун лічыць, што «літаратурная мова пачынаецца тады, ка­лі пачынаецца асэнсаваны адбор з дыялектаў менавіта тых сродкаў, якія павінны служыць агульналітаратурным задачам»[7].

У пачатку XX ст. нацыянальна-вызваленчы рух на ўскраінах імперыі прымусіў царскі ўрад пайсці на некаторыя ўступкі ў нацыянальным пы­тан­ні. У 1905 годзе ўступае ў дзеянне закон аб свабодзе друку, пасля яко­га ажыўляецца літаратурнае жыццё, шырока разгортваецца кніга­выдавец­кая справа. Заснаванае ў 1906 годзе ў Пецярбургу беларускае вы­да­вецтва «Загля­не сонца і ў наша аконца» друкуе творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і іншых аўтараў, пачынае выпускаць першыя падручнікі па роднай мове. Сярод апошніх «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К. Каганца (1906 г.), «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі (1906 г.), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа (1910 г.). Пазней з’яўляюцца выдавецкія таварыствы ў Вільні, Мінску ды іншых гарадах. 3 1906 года ў Вільні пачынае выходзіць першая беларуская легальная газета «Наша доля», а пасля яе забароны – «Наша ніва». Акрамя таго, выдаюцца іншыя газеты, часопісы, літаратурна-навуковыя штомесячнікі. Гэтыя выданні адыгралі вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літарату­рнай мовы, паколькі ва­кол іх групуюцца асноўныя сілы беларускай нацыя­нальнай інтэліген­цыі. Для станаўлення пэўных моўных нормаў шмат зрабілі вядомыя бела­рускія пісьменнікі Янка Журба, Уладзіслаў Галубок, Карусь Каганец, Галь­яш Леўчык, Цётка, Цішка Гартны, Ядвігін Ш., Максім Гарэцкі, Алесь Га­рун, Канстанцыя Буйло, Сяргей Палуян і інш. Значны крок у развіцці не толькі беларускай літаратуры, але і беларускай літаратурнай мовы быў зроб­лены волатамі, класікамі беларускай літаратуры Я. Купалам, Я. Кола­сам, М. Багдановічам і некаторымі іншымі. Яны надалі народнаму слову выключ­ную выразнасць і самабытнасць, хоць беларуская літара­турная мова па-ранейшаму заставалася неўнармаванай, развівалася галоўным чынам у жанрах мастацкай літаратуры.

Новы этап у развіцці і станаўленні беларускай літаратурнай мовы пачынаецца, па сутнасці, з абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 31 ліпеня 1920 года была прынята адпаведная «Дэкларацыя», якая забяспечыла беларускай мове статус дзяржаўнай. 3 гэтага часу значна пашыраецца сфера ўжывання роднай мовы. Тым больш што 15 ліпеня 1924 года прымаецца пастанова «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі». У адпаведнасці з названай пастановай на бела­рускую мову пераводзіцца дзяржаўнае і судовае справаводства, наву­чан­не ў школах, тэхнікумах, вучылішчах і ВНУ. На беларускай мове дру­куецца шмат газет і часопісаў, вы­даюцца творы мастацкай літаратуры, ствараецца навуковая літаратура і г. д. Гэта патрабавала неадкладнай ліквідацыі разнабою ў вымаўленні і напісанні пэўных формаў, выкары­стан­ні лексічных сродкаў. Таму пачынаецца работа па выпрацоўцы і за­мацаванні стабільных правілаў арфаграфіі і граматыкі. Першыя спробы такога характару былі зроблены ў 1918 годзе, калі адразу выходзяць пяць граматык беларускай мовы. Сярод іх найбольш дасканалай і аўта­рытэтнай была «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тараш­кевіча. На яе аснове ствараліся і іншыя падручнікі, але канчаткова вы­ра­шыць праблему нармалізацыі беларускай мовы не ўдалося. У 20-я гады разгорт­ваецца шырокая дыскусія па гэтых пытаннях. У лістападзе 1926 го­да прахо­дзіць Акадэмічная канферэнцыя па рэформе бела­ру­скага правапісу і азбукі. Матэрыялы канферэнцыі апрацоўваюцца спе­цы­яль­най камісіяй, і ў 1933 годзе выдаецца «Праект спрашчэння бела­рускага правапісу». На яго аснове Саўнаркамам прымаецца пастанова «Аб зменах і спрашчэнні бела­рускага права­пісу». Так упершыню ў гісто­рыі беларускай мовы юрыдычна замацоў­ваюцца абавязковыя для ўсіх нормы беларускага правапісу і граматыкі.

У 20-я гады вядзецца вельмі актыўная работа па выпрацоўцы бела­рускай тэрміналогіі. Навукова-тэрміналагічная камісія, якая была ство­рана ў 1921 годзе, да 1930 года падрыхтавала і апублікавала 24 слоўнікі тэрмінаў па граматыцы, логіцы, арыфметыцы, алгебры, геаметрыі, ба­та­ніцы, геаграфіі, псіхалогіі ды іншых навуковых дысцыплінах. Выхад такіх слоўнікаў, нягледзячы на некаторыя недахопы, узбагаціў родную мову.

Такім чынам, намаганнямі лепшых прадстаўнікоў літаратуры, навукі і культуры беларуская літаратурная мова к 30-м гадам XX ст. дасягнула вы­со­кага ўзроўню развіцця. Але ўжо з канца 30-х гадоў па розных суб’ек­тыў­ных і аб’ек­тыўных прычынах сфера выкарыстання беларускай мовы пасту­пова пачы­нае звужацца. Па сутнасці, складваецца становішча вымуша­на­га двух­моўя, прычым у афіцыйным ужытку фактычна замацоўваецца толькі руская мова, рэзка скарачаецца колькасць беларускамоўных школ. У пры­ватнасці, у 1929/30 навучальным годзе прыкладна 90 % школ былі бела­рускімі, а праз 10 гадоў амаль усе гарадскія школы сталі змешанымі бела­руска-рускімі. Узмац­ненню русіфікацыі навучальных устаноў садзейні­чала пастанова СНК і ЦК УКП(б) ад 13 сакавіка 1938 г. «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў шко­лах нацыя­нальных рэспублік і абласцей». Тым не менш, беларуская мова, як правіла, ужываецца ў сферы адукацыі, мастацкай культуры, у галіне гума­нітарнай навукі. У такіх абставінах пра­цяг­ваецца праца па ўпарадкаванні права­пісу бела­рус­кай мовы. У 1957 го­дзе Савет Міністраў БССР прыняў па­ста­нову «Аб удаклад­ненні і частко­вых зменах існуючага беларускага права­пісу». Паводле гэтай пастановы ў звод правілаў беларускай арфаграфіі і пунк­туа­цыі, арфа­графічныя слоў­нікі, граматыкі, розныя даведнікі і лексіка­графіч­ныя дапаможнікі былі ўне­се­ны адпаведныя змены. Нягледзячы на вялікія цяжкасці, у пасляваенныя гады актывізуецца навуковае дасле­да­ванне бела­рус­кай літара­тур­най і дыя­лектнай мовы. 3 друку выходзяць шмат­лікія вучэб­ныя дапаможнікі, розныя слоўнікі, манаграфіі, публікуюцца арты­кулы па разна­стайных праб­лемах нацыянальнага мовазнаўства. Акрамя філала­гічнай наву­кі, заха­валь­­нікамі нацыянальнай культуры, роднай мовы заставаліся мастац­кая літаратура, у пэўнай ступені публіцыстыка, радыё, тэлебачанне, тэатр, кіно. Так, на ста­ронках некаторых перыядычных выдан­няў, у творах шы­ро­ка вя­до­мых майстроў слова Я. Коласа, У. Дубоўкі, М. Лужа­ніна, П. Глебкі, К. Кра­півы, М. Танка, I. Мележа, У. Караткевіча, П. Панчанкі, Я. Брыля, В. Бы­кава, Н. Гіле­віча ды іншых прадстаўлена самабытная, непаўторная, мілагучная беларуская мова.

Значная цікавасць да гісторыі, культуры і мовы абуджаецца з канца 80‑х – пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суве­рэн­най дзяржавай. 26 студзеня 1990 года Вярхоўным Саветам пры­маецца закон «Аб мовах у Беларускай ССР», паводле якога беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. Была распрацавана дзяржаўная праграма рэалізацыі гэтага закона. Першыя мерапрыемствы, якія ажыццяў­ля­ліся ў межах выканання закона, сведчылі пра тое, што, па сутнасці, пачы­наец­ца новы этап адраджэння беларускага слова, новы этап у развіцці і ўзба­га­чэнні беларускай мовы і беларускай культуры ў цэлым. Такі ўздым нацыя­наль­нага адраджэння запаволіўся пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1995 года. Руская мова побач з беларускай набыла статус дзяржаўнай і стала дамі­наваць у афіцыйным ужытку. Сфера прымянення беларускай літаратурнай мовы па-ранейшаму застаецца не вельмі шырокай.

Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990 г.)

Прыняцце закона «Аб мовах...» (26 студзеня 1990 г.) і ўнясенне адпа­ведных дапаўненняў у Канстытуцыю рэспублікі чарговы раз падкрэслілі дзяржаўны статус беларускай мовы.

Ідэя стварэння закона нарадзілася невыпадкова. Яна абумоўлена тым, што звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў апошнія дзе­сяці­годдзі ХХ ст. паставіла пад пагрозу само яе існаванне. Такая сітуа­цыя, безумоўна, выклікала занепакоенасць грамадскасці, натураль­нае імкненне да сама­сцвярджэння. Гэта своеасаблівая праява духоўнага жыц­ця народа, рух грамадства да нацыянальнага адраджэння. У прэ­ам­буле закона так і сказана: «Мова – не толькі сродак зносін, а і душа на­ро­да, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ».

Для распрацоўкі закона была створана камісія, у склад якой увахо­дзіла 49 дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў краіны, пісьменнікі, вучоныя, работнікі іншых сфер грамадскага жыцця. Створаны праект шырока абмяркоўваўся на старон­ках газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні, у розных працоўных калектывах.

Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» пачынаецца з прэамбулы і ўклю­чае шэсць раздзелаў, у якіх змешчана трыццаць шэсць арты­кулаў.

У трыццаці шасці артыкулах закона прадугледжваецца максімальнае па­шырэнне беларускай мовы на ўсе сферы жыццядзейнасці краіны. Артыкулы рэ­гулююць моўныя працэсы ў грамадска-дзяржаўным жыцці рэс­публікі, вызна­ча­юць правы грамадзян і акрэсліваюць абавязкі служ­бовых асоб у выка­рыстанні мовы.

Тэрміны рэалізацыі закона «Аб мовах...» вызначаны пастановай Вяр­хоў­­нага Савета ад 26 студзеня 1990 года. У адпаведнасці з гэтай паста­новай за­кон уводзіцца ў дзеянне з 1 верасня 1990 года, рэалізуецца на пра­цягу 3-х – 10-ці гадоў. Згодна з пастановай урадам распрацавана «Дзяр­жаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР». Зацверджана праграма 20 верасня 1990 года. Яна прадугледжвае правя­дзенне цэлага комплексу мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць выканан­ню закона. Аднак пасля 1995 года выкананне закона спыняецца.

Пытанні і заданні:

1. Патлумачце, чаму мова з’яўляецца формай нацыянальнай культуры. Назавіце асноўныя моўныя сродкі, у якіх найчасцей адлюстроў­ва­ецца адметнасць этнасу.

2. Паразважайце, як звязана мова і культура (пры неабходнасці звяр­ніцеся да энцыклапедыі «Беларуская мова». Мн., 1994. С. 356–358).

3. Як вы разумееце выказванне «Мова – душа народа»?

4. Як вы разумееце тэрміны індаеўрапейская мова-аснова, праславян­ская (агульна­славянская) мова, стараславянская мова, царкоўна­славянская мова, агульна­ўсходнеславянская мова?

5. Якія этапы перадгісторыі беларускай мовы звязаны з датамі ка­нец ІІІ – пачатак ІІ тысячагоддзя да н. э., VІ–VІІ стст. н. э., ІХ–ХІІІ стст.?

6. Назавіце асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.

7. З якімі славутымі імёнамі нашых суайчыннікаў звязана станаўленне культуры, літаратуры і старабеларускай мовы? Падрыхтуйце кароткія паведамленні пра іх дзейнасць.

8. Назавіце асноўныя помнікі старабеларускага пісьменства.

9. Укажыце прычыны заняпаду старабеларускай мовы.

10. На якой аснове аднавілася беларуская нацыянальная пісьмовая мо­ва?

11. З імёнамі якіх пісьменнікаў і паэтаў, грамадскіх дзеячаў і навукоўцаў звязана адраджэнне і станаўленне беларускай нацыянальнай мовы?

12. Выкажыце свае адносіны да закона «Аб мовах...»







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2420. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия