Студопедия — Слоўнік
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Слоўнік






Довольство – дастатак
Совпадающий со временем окончательной уборки хлеба – які супадае з часам канчатковай уборкі ўраджаю
Изобилие – багацце
Заставляющие думать – якія прымушаюць думаць
Восковая – васковая
Зерновой хлеб – зерневы хлеб
Благосостояние – дабрабыт
Покровитель – апякун

Практыкаванне 4.

· Размяркуйце словы, якія называюць жанры, у адпаведнасці з функцыянальнымі стылямі, да якіх яны адносяцца.

· Стварыце тэкст у любым з прапанаваных жанраў на тэму «Багач».

· Жанры якога стылю нельга выкарыстаць пры выкананні гэтага задання?

Рэклама, лекцыя, верш, рэпартаж, дысертацыя, справаздача, на­рыс, заява, дыпламатычная нота, манаграфія, фельетон, раман, статут, камедыя.

Практыкаванне 5.

· Прачытайце тэкст.

· Вызначце стыль, абгрунтуйце свой выбар.

· Знайдзіце словы гутарковай лексікі. Адкажыце, якія прадметы і паняцці яны абазначаюць.

Каб маладых не зачаравалі ў дарозе, як яны едуць да вянца, та яшчэ як толькі яны выязджаюць з двара, та ў вароцях кладуць салому й запальваюць яе да й пераязджаюць цераз той агонь. Тым яны ўжэ гартуюцца й не баяцца ніякіх чараў. А заўжды знайдуцца такія ліхія людзі, што наробляць усялякіх псотаў. Больш усяго яны там, дзе вельмі глыбокія каляіны, кладуць у іх дзяркач. От, калі маладыя не пера­язджаючы цераз агонь да ўзьедуць на дзяркач, та ўсе, што ўдзеяно, пеўне збудзецца.

Часамі, калі маладыя едуць да вянца, дак ім сустрэнецца знаёмы вядзь­мак. Тут круці не круці, а трэба супыніцца, пачаставаць яго гарэл­каю, да папрасіць, каб ён ужэ быў ласкаў да прыходзіў на вяселле.

Як маладыя после вянца варочаюцца з цэркві, та іх на двары каля дзвярэй сустракае матка маладое, надзеўшы на сябе вывернуты шэрсцю наверх кажух, і корміць маладых мёдам кожнага па калейцы па тры разы, потым абсыпае іх збожжэм і вядзе ў хату. Робіць гэтае матка дзеля таго, каб яны былі багаты да заўжды мелі вялікі прыплод і ураджай збожжа й каб іх жытка была салодкая. (А. Сержпутоўскі.)

Практыкаванне 6.

· Прачытайце тэкст.

· Растлумачце, чаму гэты тэкст можна аднесці да публіцыстычнага стылю.

· Выпішыце словы і выразы, найбольш характэрныя для публі­цыстыкі.

· Карыстаючыся слоўнікам, растлумачце значэнне выпісаных слоў.

У наша жыццё спакваля вяртаецца адзін з ключавых рытуалаў бела­рускага вяселля – вянчанне ў храме. Няхай пакуль што гэты цудоўны абрад (глыбінны па сваёй лёсавызначальнай ідэі і шыкоўна-вытанчаны па сваім знешнім аздабленні) успрымаецца моладдзю як чарговая даніна модзе, нейкі своеасаблівы, непаўторны момант у складанай святочнай дзеі, які пажадана запісаць на відэастужку, каб пасля з гонарам паказаць сваякам і гасцям. На жаль, часцей гэта так. І ўсё ж хочацца спадзявацца, асабліва ўлічваючы вельмі трывожныя статыстычныя даныя аб колькасці скасаваных шлюбаў, што храмавае вянчанне станоўча паўплывае на маральную годнасць хлоп­цаў і дзяўчат і паспрыяе шлюбнаму даўгавеччу. Перакананы, што на ўзроў­ні глыбокай падсвядомасці сучасная моладзь разумее рэгістрацыю ў ЗАГСе як звычайны юрыдычны акт, за якім мала што стаіць прынцыпова для іх важнага. Пасля рэгістрацыі новастворанай сям’і дзяржаўны орган абса­лют­на не цікавіць яе далейшы лёс.

Зусім іншае стаўленне да вянчання ў храме. Яно ўспрымаецца не толькі як узнёслая рытуальная працэдура, а як найвялікшы маральна-этычны абавя­зак перад будучымі дзецьмі, перад сваімі бацькамі, сваім Родам і, нарэшце, перад Творцам Сусвету. Абавязак, які да скону веку патрабаваў адпаведных паводзінаў, адпаведнага стаўлення жонкі да мужа, мужа да жонкі і дзяцей. (Я. Крук.)

Практыкаванне 7.

· Прачытайце вясельную песню.

· Якія словы і словазлучэнні вы аднесяце да паэтычнай лексікі? Растлумачце іх ролю ў тэксце.

· Выпішыце словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, суфіксы адзначце. Якую ролю такія словы адыгрываюць у тэксце?

Кукавала зязюля ў садочку, Прылажыўшы галоўку к лісточку. А да яе пташачкі прыляталі, А ў яе, зязюлі, пыталі: – Чаго ты, зязюля, кукавала? – А як мне, пташачкі, да не кука­ваці? Я ж была сабрала пташачак, Я ж была звіла гняздзечка, Я ж была знесла яечка. Адкуль узяўся сіз арол, Кіпцямі гняздзечка разарваў, Дзюбкаю яечка раскляваў, А мяне, зязюлю, к сабе ўзяў.

Практыкаванне 8.

· Прачытайце тэкст.

· Знайдзіце ў тэксце стылістычна афарбаваныя словы. На прыналеж­насць да якога стылю яны паказваюць?

· Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў першым абзацы.

Універсальнасць узораў шлюбаў сярод чалавецтва – гэта вынік адапта­цый­най рэакцыі на шэраг агульных для людзей праблем. Адной з такіх праб­лем з’яўляецца перыяд працяглай залежнасці дзіцяці ад баць­коў. У прыват­насці, у качавых і сялянскіх супольнасцях з мінімаль­ным раздзяленнем цяжкай фізічнай працы такая залежнасць кладзецца вялікім цяжарам на асобу (звы­чайна жанчыну), якая адказвае за выхаванне дзіцяці, і ўскладняе магчымасць здабычы сродкаў існа­ван­ня. У гэты перыяд асоба, якая займаецца выха­ван­нем дзіцяці, у сваю чаргу, становіцца залежнай ад іншых людзей. І шлюб – гэта самы рас­паўсюджаны спосаб забяспечыць падтрымку дзіцяці і яго выхавацеля.

Другая праблема, якую намагаюцца вырашыць праз шлюб,– гэта пола­вая канкурэнцыя. Некаторыя навукоўцы (пераважна мужчыны) прытрым­ліва­юц­ца таго пункту гледжання, што полавая канкурэнцыя з’яўляецца пагрозай для пра­цэсу размнажэння і для эканомікі гра­мадства і што тая адносная ста­біль­насць, якую забяспечвае шлюб,– най­лепшы шлях пазбегнуць такой пагрозы.

Трэці адаптацыйны фактар, які спрыяе шлюбу,– гэта раздзяленне працы на аснове полу. Сярод качэўнікаў – прадстаўнікоў першаснага спосабу гаспадарчай адаптацыі чалавека на працягу тысячагоддзяў – мужчыны звычайна спецыялізаваліся ў паляванні на буйную жывёлу, а жан­чыны збіралі прыдатныя для ежы расліны і забівалі дробных жы­вёл. Шлюб гарантуе, што і мужчыны, і жанчыны будуць мець магчы­масць сумесна карыстацца пладамі працы. Партнёры па шлюбу дзеляць здабытую ежу паміж сабою. (М. Говард.)

Практыкаванне 9.

· Прачытайце тэкст, зрабіце яго лексіка-стылістычны аналіз паводле прапанаванага плана:

1) стыль тэксту, тып маўлення;

2) мэта, задача зносінаў;

3) сфера прымянення, моўная сітуацыя;

4) якія з пералічаных асаблівасцей характэрныя для гэтага ўрыўка: ня­змушанасць, афіцыйнасць, дакладнасць, яснасць, невыраз­насць, нявызначанасць, вобраз­насць, адсутнасць вобразнасці, эма­цыянальнасць, бясстраснасць, аб’ектыў­насць, суб’ектыў­насць;

5) стылістычная афарбоўка моўных адзінак (нейтральная лексіка, кніжная, спе­цыяльная, тэрміны, мнагазначныя словы, фразеа­лагізмы, неалагізмы, словы экспрэсіўна-эмацыянальныя);

6) вобразныя сродкі (метафары, параўнанні, эпітэты);

7) асаблівасці сінтаксічных канструкцый.

· Спішыце першыя два абзацы тэксту, раскрываючы дужкі.

(У)вечар у су(б,бб)оту прыйшлі дру(ж,ш)кі – Волька і Верка Чорныя, ін­шыя дз(е,я)ўчаты. (С)пачатку памаглі прыбраць у хаце – выдраць рыд­лёўкамі гліняны ток, пашкрэбці нажамі і вымыць сталы, лавы, пада­ко(н,нн)ікі, а пасля пачалі плесці з травы і л(е,я)сных кветак для Зосі в(я,е)нок, часаць ёй валасы, прыбіралі яе ў вясельную сукенку і ў вэ­люм, словам, прыйші на «вянок», ці на «дзявочнік», як казалі ў Ян­ка­вінах.

Апошнія два гады Зосю запрашалі ўжо ў дру(ш,ж)кі, дык яна хадзіла на такія «вянкі», і тыя часіны для яе былі (у,ў)рачыстыя, вясёлыя. Яна з ней­каю таямнічай радас(ц,цц)ю пляла вянкі, памагала ўбіраць мала­дую, спявала песні. Але сёння і яна, і адна з дружак, Міхайлава Верка, былі (не)вясёлыя, дык вечар быў сумны. Гэта а(т,д)чувалі яны і самі, дзяўчаты, а(т,д)чувала і маці – (паходзіць)паходзіць, паглядзіць на іх ды паслухае, а потым (з,с)кладзе на грудзях рукі і замаркоціцца. Маўклівы быў і бацька. Сядзеў моўчкі каля стала і курыў піпку за піпкаю, па­зіраючы долу.

– Паспявалі б вы, дзяўчаткі,– папрасіла маці…

Заспявала Волька Сцяпанава, першая Зосіна сяброўка, а цяпер дружка…

– А мне ж, Зосечка, Уладак так свет завязаў! – прытулілася да яе і ўсхліпнула Верка.

– А мне, думаеш, свет не завязаны? – прашаптала Зося ёй у адказ.– Сама ж ведаеш…

І яны, абняўшыся, пачалі плакаць.

Слухаючы песню ды назіраючы за дачкою і Веркаю, пачала хліпаць і маці.

– О то бабы! – злаваў бацька.– Рвяце сэрца…

Узяўшы вянок, Волька заспявала ўжо новую песню – «Ой, звілі дый вяночак…». Калі праспявала, аддала вянок гаспадыні. Яна падзякавала і запрасіла дружак садзіцца за стол…

У нядзелю ўсе ўсхапіліся раненька. Трэба было ўхадзіцца, прыбраць сталы. (Паводле Г. Далідовіча.)

Практыкаванне 10.

· Напішыце сцэнарый вясельнага абраду для школьнага гуртка.

Практыкаванне 11.

· Прачытайце тэкст.

· Вызначце, да якога стылю ён адносіцца.

· Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.

· Знайдзіце адназначныя і мнагазначныя словы. Праверце сябе па слоўніку.

· Назавіце словы, якія маюць амонімы. Свае меркаванні пацвердзіце прыкладамі-словазлучэннямі.

Яшчэ далятае невыразна-музычным водгуллем лілова-смутны напеў купальскае песні. Ён неяк дзіўна блытаецца сярод апавітых змрокам і ціхім шолахам дрэў і пачынае здавацца, што гэта не з вёскі лятуць ліловыя гукі, а недзе тут у лёгкім вецці сасонак грае нявідная арфа, пацяшае чароўных насельнікаў цёмнага лесу. Мо таму і гэты мяккі павеўны шолах наўкола, што пад музыку ціхае арфы скачуць па ветках карагоды лёгкіх русалак? Мо яны выйшлі ўжо з глыбокіх вод Дняпра, каб па-свойму, па-русалаччу, адзначыць вялікае купальскае свята?

Адтуль, дзе гуляла моладзь, па Дняпры плыла цэлая плойма ма­ленькіх дрыжачых аганькоў, якія то збліжаліся, то разыходзіліся, адзін ад­наго даганялі, пераганялі. У іх асцярожнай гульні была нейкая напру­жаная ўрачыстая важнасць, быццам яны адчувалі, што за імі сочаць з затоенай трывогай і страхам, што нехта чакае ад іх вырашэння свае долі.

А з берага плыла на ваду стройная песня, працятая трывожным смуткам, настойнай мальбой. Здавалася, што гэта песня даганяе чароўныя аганькі, лунае над імі і просіць-моліць іх аб долі тых, хто пусціў гэтыя вяночкі. У гэтай песні-маленні, у гэтых аганьках, у чорным маўчанні прытоенай ночы сапраўды адчуваўся павеў чагосьці старадаўнага, паганскага. (М. Зарэцкі.)

Практыкаванне 12.

· Прачытайце верш Анатоля Грачанікава «Папараць-кветка».

· Знайдзіце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Вызначце тып пераносу.

· З якім святам звязаны вобраз папараць-кветкі?







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 1197. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия