Студопедия — Міжканфесійныя адносіны
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Міжканфесійныя адносіны






Наступленне каталіцызму і намаганні праваслаўнай царквы па заха-ванню пазіцый. У сярэдзіне XVII ст. самай масавай канфесіяй у Беларусі за-ставалася праваслаўе. Забяспечанае канстытуцыйнай свабодай на дзяр-жаўным узроўні (грамата 1 лістапада 1632 г., дыплом 14 сакавіка 1633 г. ка-раля Уладзіслава IV, дыплом 12 студзеня 1650 г. Яна Казіміра), яно, аднак, панесла вялікія страты ў выніку наступлення каталіцкага касцёла, пашы-рэння уніяцтва, свавольства шляхты. Ад праваслаўя адвярнулася арыста-кратыя, што моцна аслабілаяго пазіцыі. Да другой паловы XVII ст. спынілі сваё існаванне праваслаўныя брацтвы, школы, друкарні. У сярэдзіне стагод-дзя на змену арыстакратыі, шляхецтву, аб'яднаным у брацкія арганізацыі га-раджанам у шэрагі абаронцаў праваслаўя ўліваецца новая сіла - казацтва, якое робіць яго сваім баявым сцягам. Такая рэакцыя казацтва яшчэ больш адштурхоўвае шляхту ад гэтай веры.

Буйнейшымі асяродкамі праваслаўнага царкоўнага жыцця ў другой па-лове XVII—першай палове XVIII ст. былі віленскі манастыр св.Духа, слуцкі Траецкі манастыр і горад Магілёў, які з'яўляўся на той час цэнтрам адзінай у Беларусі праваслаўнай епархіі, прызнанай уладамі Рэчы Паспалітай у 1633 г. Яна фігуруе ў крыніцах пад назвай "Магілёўская, Мсціслаўская, Ар-шанская" або проста "Магілёўская", пазней - "Беларуская". У пачатку XVIII ст. Магілёўская епархія ўвогуле засталася адзінай праваслаўнай епархіяй ва ўсёй дзяржаве, і сфера яе ўплыву на працягу стагоддзя няўхільна звужалася, нягледзячы на знешнюю падтрымку - з боку Расійскай дзяржавы.

Часта епархія кіравалася епіскапскімі намеснікамі, бо каралі не зацвяр-джалі абраных архірэяў. У 1644—1654 гг. на чале яе стаяў Іосіф Гарбацкі, прызнаны каралём толькі ў 1650 г. У 1662—1669 гг. кафедру фармальна ўзначальваў Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі, які быў адначасова абраны і кіеўскім мітрапалітам, але, абгавораны перад каралём, правёў больш двух гадоў у заключэнні ў Марыенбургскай крэпасці, а потым дажываў свой век на Украіне. Яго пераемнікам на гэтай пасадзе стаў Феадосій Васілевіч (1669— 1678), слуцкі архімандрыт. У 1680—1686 гг. епархіяй кіраваў так і не прызнаны каралём Янам Сабескім Клімент Трызна. Яго змяніў Серапіён Пальхоўскі (1688—1704), зацверджаны ў сане епіскапа Аўгустам II у 1697 г., пасля таго як намаганні Яна Сабескага знішчыць кафедру і епіскапскую па-саду ў Магілёве1 не далі вынікаў.

Магілёўская епархія з'явілася адной з царкоўна-адміністрацыйных адзінак Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі, якую ў 1647—1657 гг. узначаль-ваў беларус па паходжанню таленавіты педагог, пісьменнік і багаслоў, а да таго епіскап мсціслаўскі, магілёўскі і аршанскі Сільвестр Косаў. Ён уяўляў сабой тып царкоўнага дзеяча і мысліцеля "на мяжы культур" - усходне- і за-ходнееўрапейскай, грэка-візантыйскай і лацінскай, схільнага да інтэграцыі духоўна-культурных здабыткаў Усходу і Захаду.

У беларуска-ўкраінскім праваслаўі таго часу існавалі дзве плыні. Пер-шую ўтваралі айчынныя ізаляцыяністы-антызаходнікі, варожа настроеныя да заходнееўрапейскай навукі, рэлігійнай і свецкай культуры, ахрышчаных імі адным тэрмінам - «лацінства». Да другой адносіліся царкоўныя і гра-мадскія дзеячы «на мяжы культур», для якіх было ўласціва стварэнне на-

_____________

 

1 Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С.191—192; Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мн„ 1992. С.21—23.

 

 

цыянальна-рэгіянальнай культуры і адукацыі на аснове сінтэзу абедзвюх гатін хрысціянства, узгаднення праваслаўных і каталіцкіх догматаў, засва-ення многавяковага плёну заходняй свецкай і тэалагічнай культуры1.

Аднак гэта балансаванне «на мяжы культур» прыводзіла некаторых лідэраў і ідэолагаў беларуска-ўкраінскага праваслаўя ва уніяцкі лагер. Па шляху сваіх аўтарытэтных папярэднікаў (М.Сматрыцкі, К.Транкві-ліён-Стаўравецкі, К.Саковіч і інш.) спачатку пайшоў і Сімяон Полацкі, які ўбачыўва уніяцтве адзіна прымальнуюформу збліжэння заходне- і ўсход-нееўрапейскіх традыцый і культур. Ен прыняў гэту веру і стаў членам ба-зыльянскага ордэна. Аднак пад уплывам шэрагу фактараў (уражанне ад «пе-рамог расійскай зброі» падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Пас-палітай 1654—1667 гг., уяўленне аб моцы і магчымасцях рускага цара, пра-расійскія настроі часткі духавенства і насельніцтва Усходняй Беларусі на першым этапе вайны, далучэнне Левабярэжнай Украіны да Расіі, незада-вальненне сацыяльна-рэлігійнай палітыкай кіруючых колаў Рэчы Пас-палітай і інш.) ён ператварыўся з уніята ў адданага прыхільніка, а потым і ідэолага праваслаўя і расійскага самадзяржаўя.

Інтэлектуальная і культурная перабудова беларуска-ўкраінскага пра-васлаўя ў другой і апошняй трэці X VII ст., якая праявілася ў стварэнні новай сістэ.мы свецкай адукацыі, уласнай багаслоўска-філасофскай культуры, вы-сокаадукаваных кадраў святароў, педагогаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, ву-чоных, садзейнічала захаванню веры ва ўмовах моцнага контррэфармацый-нага руху і каталіцкай экспансіі2.

Дзяржаўная падтрымка Берасцейскай уніі і ігнараванне праваслаўя прывялі да таго, што значная частка яго прыхільнікаў перайшла ў апазіцыю да ўлад Рэчы Паспалітай. Іх апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах -ад пратэстаў, сеймавых дэбатаў і ультыматумаў, антыуніяцкай палемікі да выступленняў і нават паўстанняў. Рэлігійна-прававая дыскрымінацыя ва ўласнай краіне і няздольнасць сябе абараніць скіравалі позіркі права-слаўных на ўсход - надзею на аднаўленне сваіх правоў яны сталі звязваць з царскім урадам і маскоўскай царквой. Пазіцыя беларуска-ўкраінскай пра-васлаўнай інтэлігенцыі, духоўнай і свецкай, была неадназначнай. Адна яе частка прыняла уніяцтва. Другія бачылі выратаванне ў тым, каб аддацца пад «высокую царскую руку». Трэція балансавалі паміж Рэччу Паспалітай, ка-ралеўскай уладай, пераконваючы апошнюю адрадзіць усе рэлігійныя і маёмасныя правы праваслаўнага насельніцтва, і царскім самадзяржаўем, Маскоўскім патрыярхатам, з якімі падтрымлівалі добрыя адносіны і да якіх звярталіся за матэрыяльнай, маральнай і дыпламатычнай падтрымкай3.

На працягу другой паловы XVII—першай паловы XVIII ст. пры актыўнай падтрымцы дзяржаўных улад, свецкіх і духоўных феадалаў Рэчы Паспалітай свае пазіцыі ў Беларусі ўмацоўвала каталіцтва. Большая частка беларускіх зямель у гэты час уваходзіла ў склад Віленскага біскупства, за-снаванагаяшчэ ў 1387 г., а Берасцейскае ваяводства - у склад Луцкага. Гала-вон каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай быў прымас, які склікаў сіноды (з'езды) духавенства, узводзіў у сан біскупаў і здзяйсняў нагляд за іх дзей-насцю. Апошнія кіравалі сваімі дыяцэзамі з дапамогай капітулаў. Біскупст-вы (епархіі) падзяляліся на дэканаты на чале з ксяндзамі-дэканамі. У Бела-

_______________

 

1 Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). Мн., 1998. С. 12.89,90.

2 Там жа. С. 90.

3 Там жа. С. 92.

 

 

русі ў гэты час было 16 дэканатаў (Ашмянскі, Лідскі, Браслаўскі, Полацкі, Гародзенскі, Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Пінскі, Берасцейскі, Мсціслаўскі, Віцебскі, Аршанскі, Менскі, Рэчыцкі, Мазырскі), у якіх у 1653 г. было 153, аў 1744 г. - ужо 270 (121 наўсходзе Беларусі і 149 - наза-хадзе) прыходскіх касцёлаў1.

Колькасць храмаў і кляштараў (манастыроў) розных каталіцкіх ордэнаў за стагоддзе істотна павялічылася. Самую густую сетку сваіх устаноў ства-рылі езуіты. У другой палове XVII—пачатку XVIII ст. яны адкрылі Мен-скую (1657), Гародзенскую (1664), Слуцкую і Наваградскую (1714) калегіі. Толькі полацкія езуіты да 1726 г. заснавалі ў сваіх уладаннях 15 касцёлаў. На працягу XVII ст. на тэрыторыі Беларусі з'явілася 13 францысканскіх, 35 дамініканскіх (у тым ліку 25 у другой палове XVII ст.), 16 кармеліцкіх кляштараў, у XVIII ст. - адпаведна 9,6 і 7. Найболын каталіцкіх кляштараў было ў Менску, Гародні, Берасці, Слоніме, Наваградку, Оршы. У Гародні, дзе ў пачатку XVIII ст. налічвалася не больш 3 тыс. жыхароў, было 8 ка-таліцкіх і уніяцкі кляштар і 9 касцёлаў. У Оршы было 9 кляштараў. Кожны такі кляштар займаў вялікі квартал, як правіла, у цэнтры горада, быў агаро-джаны сцяной, меў касцёл і на працягу стагоддзяў вызначаў архітэктурнае аблічча горада. Манастыры, як каталіцкія, так уніяцкія і праваслаўныя, ва-лодалі зямельнай уласнасцю і прыгоннымі сялянамі. У сярэдзіне XVIII ст. Віленскаму біскупству належала 600 вёсак, раскіданых па ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

______________

 

1 Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). Мн., 1971. С. 102; Ён жа. Атеистическое воспитанне учащихся при изучении истории БССР. Мн., 1982. С.41.

 

 

ловіча (1609—1677), Яна Кулешу (1660—1706), Анастаза Керсніцкага (1678—1733) і іншых, якія працавалі на ніве культуры і асветы Беларусі.

У імкненні ўмацаваць сваё становішча касцёл выкарыстоўваў розныя формы і метады ўздзеяння на пануючы клас і народныя масы. Пры культа-вых установах ствараліся брацтвы - арганізацыі прыхаджан. Яны займаліся філантропіяй - аказвалі дапамогу хворым, збіралі ахвяраванні для жабра-коў, часам утрымлівалі шпіталі. Асабліва актыўную работу па стварэнні брацтваў разгарнулі езуіты, дамініканцы, кармеліты. На працягу XVII—XVIII стст. езуіты стварылі ў буйнейшых гарадах Беларусі брацтвы св. Алойза, св. Варвары, св. Лазара, св. Яна Непамуцэна, Маці Божай, Божа-га цела і інш.

Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі атрымаў культ дзевы Марыі. 3 16 плебаній (прыходаў) Ашмянскагадэканатаў 80-я гг. XVIII ст. у 14 оылі брацтвы, заснаваныя ў гэтым стагоддзі. Каталіцкія брацтвы мелі свае стату-ты, касцёльныя харугвы (сцягі), набажэнскія кнігі, скарбонкі, персанал. Кіраўнікоў брацтваў абіралі кожныя два-тры гады, пераважна са шляхты ці заможных мяшчан. Пры катал іцкіх культавых установах ствараліся таксама кангрэгацыі: па прафесійнаму прынцыпу, са студэнцкай моладзі і г.д. Акра-мя штодзённых пропаведзяў касцёлы праводзілі мноства агульных і мясцо-вых святаў - адпустаў і фэстаў, царкоўных гадавін з пышнымі цырымоніямі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі, рэлігійнымі шэсцямі і працэсіямі, раз-дачай індульгенцый. Масавыя мерапрыемствы спалучаліся з індывідуаль-най працай з хворымі, вязнямі і да т.п.1

Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. у рашаючы этап уваходзіць рэлігійная кансалідацыя шляхецкага саслоўя і ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. рэшткі праваслаўнай шляхты пераходзяць у каталіцтва.

Узмоцнены каталіцызм канчаткова заціскае рэфармацыйны рух, які пад яго ўдарамі ў другой палове XVII ст. зусім згасае. Пастановай сейма Рэчы Паспалітай 1658 г. арыяне пазбаўляюцца апекі сеймавых канстытуцый і падлягаюць выгнанню з радзімы. На ўпарадкаванне маёмасных спраў ім да-ецца тры гады, але ў наступным годзе гэты тэрмін скарачаецца. У эміграцыю падаліся нямногія - большасць засталася ў сваёй краіне, аднак яны вымуша-ны былі перайсці ў каталіцтва.

Атрымаўшы перамогу над пратэстантызмам, касцёл імкнецца пакон-чыць з праваслаўем, а разамі з уніяцкай царквой, якую ён разглядаў як сро-дак распаўсюджвання каталіцтва, на мяжы XVII—XVIII стст. дамагаецца ў гэтым значных поспехаў.

Распаўсюджванне уніяцтва. Уніяцкая царква ў межах тагачаснай Рэчы Паспалітай утварала Кіеўскую мітраполію (з цэнтрам у Вільні) і складалася з 9 епархій. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад пяці з іх. Мітрапаліцкая епархія размяшчалася на тэрыторыі Віленскага, Менскага, Наваградскага і часткова Троцкага і Кіеўскага ваяводстваў. У сярэдзіне XVIII ст. у ёй было больш за 1000 цэркваў, з якіх не менш 536 знаходзіліся непасрэдна на землях Беларусі. На тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў размяшчалася Полацкая епархія, якая займала асобнае месца ў структуры уніяцкай царк-вы - ёй кіраваў архіепіскап. У канцы XVIII ст. яна налічвала да 1000 цэрк-ваў. На ўсходзе Беларусі знаходзіліся прыходы Смаленскай епархіі. Павод-ле Андрусаўскага перамір'я амаль усе яе землі, акрамя 20 прыходаў Мсціслаўскага ваяводства, былі далучаны да Расіі. На тэрыторыі Пінскага

____________

 

1 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. Мн., 1974. С. 135-232.

 

 

павета знаходзілася самая малая Турава-Пінская епархія. У 1664 г. яна мела каля 10 уніяцкіх цэркваў, астатнія былі праваслаўнымі. Рэштка тэрыторыі Берасцейскага ваяводства ўваходзіла ў склад Берасцейска-Уладзімірскай епархіі1.

На чале уніяцкай царквы стаяў мітрапаліт. На гэту пасаду выбіраўся, як правіла, полацкі архіепіскап або ўладзімірска-берасцейскі епіскап. Мітра-паліт прызначаў і пасвячаў епіскапаў (у каталіцкай царкве гэта рабіў вы-ключна папа рымскі), а сам зацвярджаўся папам, якому і падпарадкоўваўся. Уніяцкую мітраполію ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. узна-чальвалі Антон Сялява (1642—1656), Гаўрыіл Календа (1656—1674), Кіпрыян Жахоўскі (1674-1693), Леў Шлюбіч-Заленскі (1693-1708), Георгій Вінніцкі (1708-1713), Леў Кішка (1713-1728), Афанасій Шап-тыцкі (1729-1746), Фларыян Грабніцкі (1746-1762).

Выключнае месца ў структуры уніяцкай царквы займаў манаскі ордэн базыльян (св. Васіля Вялікага), рэфармаваны ў 1617 г. мітрапалітам І.Руцкім. На чале ордэна стаяў архімандрыт, які спачатку падпарадкоўваўся мітрапаліту, а потым - непасрэдна папе рымскаму (у гэтым базыльяне былі падобныя на каталіцкія ордэны, бо праваслаўныя манастыры падпарад-коўваліся епіскапскай уладзе). Рэзідэнцыяй протаархімандрыта быў прыз-начаны кляштар у Тараканах (Кобрынскі павет). Ордэн меў у Рыме паста-яннага прадстаўніка - пракуратара. У 1743 г. базыльянскі ордэн быў падзе-лены на дзве правінцыі - Літоўскую (уваходзілі землі Беларусі) і Рускую (землі Польскай Кароны). Рэзідэнцыя літоўскага правінцыяла (кіраўніка правінцыі) размяшчалася ў Віленскім кляштары св. Тройцы. Моц і ўплыў ордэна хутка раслі. У 1655 г. ён меў на тэрыторыі Беларусі і Украіны 31 кляштар (180 манахаў), у 1726 г. - 73 кляштары (300 манахаў), у 1772 г. абедзве правінцыі мелі па 72 кляштары кожная, з 612 манахамі ў Л ітоўскай і 613 - у Рускай правінцыі. На тэрыторыі Беларусі існавалі 55 базыль-янскіх кляштараў. Буйнейшымі былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. Дазвол уступаць у ордэн католікам, якія, як правіла, былі шляхецкага паходжання, прыносіў яму багатыя фундушы (ахвяраванні). Базыльянскі ордэн стварыў сваю сет-ку навучальных устаноў, займаўся выдавецкай дзейнасцю, меў друкарні ў Вільні, Супраслі, Менску2. Базыльяне ўяўлялі сабой асобную "касту" ва уніяцкай царкве і былі яе інтэлектуальнай элітай.

Лацінізатарская і паланізатарская дзейнасць касцёла, даючы пэўныя вынікі (большыя на захадзе Беларусі, чым на ўсходзе, у горадзе, чым у вёсцы), садзейнічала абуджэнню сярод уніятаў этнічнай і рэлігійнай сама-свядомасці. Яго лінія на згладжванне спецыфічных рыс уніяцтва не да-сягнула канчатковай мэты ў сувязі з пазіцыяй беларускага духавенства і вернікаў, якія адстойвалі царкоўна-культурную індывідуальнасць свайго народа. Больш таго, у перыяд культурнага заняпаду, які пачаўся з канца Х\П ст., беларускасць трымалася пераважна пры уніяцкай царкве3. Апош-няя стварыла беларусізаваны варыянт царкоўна-славянскай мовы і на ім у канцы Х^П — першай палове XVIII ст. выдаваланабажэнскую літаратуру.

_______________

 

1 Пашкевіч У. Уніяцкая царква ў Беларусі ў пачатку ХУШ ст. // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мн., 1996. С. 77—78; Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жязнн. С. 216.

2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т.1. С. 280.

3 Belaruski chryscianski ruch (Histaryczny narys). Vilnia, 1939. S. 2 і інш.

 

 

Уніяцкае царкоўнае кіраўніцтва аберагала сваю паству і клір ад паглы-нання касцёлам. У 1721 г. па скарзе мітрапаліта Заленскага была заведзена судовая справа на ваўкавыскага лоўчага Калусоўскага, які перавёў ся-лян-уніятаў прыналежных яму вёсак на рымскі абрад1. У 1744 г. базыль-янскі архімандрыт Менскага кляштара судзіўся са сваімі намеснікамі, якія пачалі практыкаваць у царкоўным жыцці новаўвядзенні ў рымска-ка-таліцкім духу і ўводзіць польскамоўны спеў у час набажэнства2. У 1748 г. пракуратар базыльянскага ордэна абвінаваціў вікарыя Я. Асухоўскага з Ма-лой Бераставіцы ў сумесным служэнні з "рымскімі" ксяндзамі і адступленні ад "рускага" абраду^.

У выніку ні ў ХУП ст., ні нават у XVIII ст. уніяцкая царква не стала мес-цам масавай паланізацыі беларусаў, а наадварот, этнічна дыферэнцыравала іх ад палякаў. Пры пераходзе ва уніяцтва этнічная прыналежнасць і тоес-насць не мяняліся. Вера, абрад, храмы, духавенства, прыходы, паства ў крыніцах XVII—XVIII стст. называюцца "рускімі". "Рускімі" называлі уніятаў афіцыйныя колы Рэчы Паспалітай, папства. Са стабілізацыяй у гэты час на ўсходзе назвы "Белая Русь" у дачыненні да уніяцтва паступова ўваходзіць ва ўжытак тэрмін "беларуская вера"4.

Уніяцтва прыйшло на землі Беларусі, ужо падзеленыя на сферы ўплыву паміж праваслаўем і каталіцтвам, каб прымірыць гэтыя канфесіі, нейтралізаваць уплыў каталіцкага касцёла, асабліва моцны ў адукаваных колах грамадства, спыніць дэнацыяналізацыю арыстакратыі і інтэлектуальнай эліты. Але выканаць гэту гістарычную задачу уніяцтва не змагло, у чым за-ключаецца яго вялікая няўдача. Стварыўшы сваю сістэму адукацыі, сфарміраваўшы ўласную кніжную культуру, унёсшы асабліва пачынаючы з другой паловы ХУП ст. значны ўклад у развіццё беларускай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага і тэатральна-га мастацтваў, выхаваўшы шэраг выдатных царкоўных і грамадскіх дзеячаў, працаўнікоў на ніве культуры, вучоных (А.Сялява, Л.Кішка, І.Кульчынскі і інш.), яно тым не менш не змагло ўзняцца да таго культурна-інтэлектуаль-нага ўзроўню, якога дасягнуў касцёл. Гэта ў многім тлумачыць той факт, што беларуская шляхта ў болынасці сваёй пераходзіла не ва уніяцкую, а ў рым-ска-каталіцкую веру. Уніяцтва ж з канца ХVII ст. ператвараецца ў вызнанне ніжэйшых слаёў грамадства: сялян, рамеснікаў, дробных гандляроў.

Як і любая іншая канфесія, што пашырылася ў Беларусі (праваслаўе ў X ст., каталіцтва ў XIV ст., пратэстантызм у XVI ст.), уніяцтва распаўсюджвала свой уплыў культурна-стваральнымі метадамі. У апошняй трэці ХУП ст. уніяцкая царква распачынае ўласнае храмабудаўніцтва і стварэнне новых мастацкіх форм у архітэктуры. Паўстаюць храмы ў Ружанах (закладзены ў 1675 г.), Быцені (1708-1710), Віцебску (першая чвэрць XVIII ст.), адбу-доўваецца Успенскі сабор у Жыровічах (1667), Сафійскі сабор у Полацку (1738-1750), закладваюцца царква і базыльянскі кляштар у Барунах (1747-1757).

Інтэр'еры уніяцкіх храмаў былі багата ўпрыгожаны творамі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і скульптуры. З'яўляючыся веравыз-наннем сацыяльных нізоў, уніяцтва парадзіла надзвычай дэмакратычнае

______________

 

1 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы ў Вільнюсе, ф.634, воп.З, спр.390.

2 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны ў Львове, ф..408, воп.1, спр. 846.

3 Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. СПб., 1897. Т.1. С.122.

4 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. С.66.

 

 

мастацтва жывапісу. Гэтаму садзейнічала і тое, што царква не надта кла-пацілася аб захаванні іканаграфічных канонаў - узаконеных строгіх правіл, якіх павінны былі прытрымлівацца жывапісцы. Адсюль і вольная інтэрпрэ-тацыя мастакамі - выхадцамі пераважна з простага народа традыцыйных біблейскіх сюжэтаў. Зразумелая простаму гледачу мовауніяцкіх абразоў за-бяспечвала іх уплыў на вернікаў. Уніяцкія абразы першай паловы XVII ст. нельга адрозніць ад праваслаўных. Але праходзіць усяго некалькі гадоў і візантыйская традыцыя парушаецца, хаця зусім не вымірае. У далейшым уніяцкі іканапіс праявіў вялікую здольнасць да перапрацоўкі як вялізнай спадчыны Візантыі, так і магутных уплываў заходнееўрапейскага жы-вапісу1. На працягу ХУП—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі існавала 20—30 іканапісных майстэрань, у якіх працавала каля 500 мастакоў; было напісана каля 20 тыс. абразоў, 80 % з якіх былі уніяцкімі2.

У другой палове ХУП ст. ва уніяцкай царкве з'яўляюцца аб'ёмныя выя-вы Хрыста і святых, чаго не прызнае ўсходняя царква. Найбольш плённым для развіцця уніяцкай скульптуры было XVIII ст. Яна развівалася ў той час па двух напрамках. Першы арыентаваўся на заходнееўрапейскае барока; другі быў прадстаўлены драўлянай скульптурай так званага "нізавога баро-ка", выкананай народнымі разбярамі і прызначанай шырокім колам грамад-ства.

Важным элементам культавага абраду уніяцтва была музыка - моцны сродак эмацыянальнага ўздзеяння на вернікаў. Праваслаўная царква развівала галоўным чынам мастацтва спеваў, уніяцкая - захавала гэту тра-дыцыю, але ўзбагаціла яе, увёўшы ў свой рытуал інструментальную музыку. Уніяцкі храм быў своеасаблівай канцэртнай залай, дзе людзі далучаліся да прафесійнай музычнай культуры. У другой палове Х^П—XVIII ст. у шэрагу культавых устаноў з'явіліся арганы і іх разнавіднасці (пазітыў, рэгал), іншыя струнныя, духавыя, ударныя музычныя інструменты. Так, ужо ў кан-цы Х^П ст. вялікія якасныя арганы (на 80 рэгістраў) былі ў Жыровіцкім кляштары базыльянаў. Уніяцкая царква спрыяла развіццю арганнай куль-туры ў Беларусі3.

Такім чынам, уніяцтва здолела прадэманстраваць вялікую творчую сілу. Заснаванне манастыроў, школ, друкарняў, выкарыстанне мастацкіх срод-каў, ужыванне нацыянальнай мовы ў казаннях, рэформы мітрапалітаў І.Руцкага, А.Сялявы, Л.Кішкі - усё гэта спрыяла росту ўплыву уніяцкай царквы сярод насельніцтва. Сваю справу зрабілі аслабленне і закрыццё пра-васлаўных брацтваў, прыняцце запарожскім казацтвам расійскага пратэк-тарату, пераход значнай часткі беларускай шляхты ў каталіцкі лагер, пад-трымка уніі ўрадам Рэчы Паспалітай, дзяржаўным апаратам і пануючым класам і, урэшце, палітыка папства. У апошняй трэці Х^П - пачатку XVIII ст. унія значна ўзмацніла ў Беларусі свае пазіцыі.

Стаўленне ўрада Рэчы Паспалітай да уніі было неадназначным. Ужо сам факт прыналежнасці уніяцкай царквы да каталіцтва вымагаў яе падтрымкі. Але, з іншага боку, "руская" царква з асобнай іерархічнай структурай і ад-метным абрадам стала перашкодай на шляху асіміляцыі беларускага і

_____________

 

1 Пуцко В.Г. Іканапіс Беларусі ў кантэксце ўсходнееўрапейскага мастацтва візантыйскай традыцыі // Наш радавод. Кн.4(2). Гродна, 1992. С. 66, 68; Хадыка Ю.В. Традыцыйнае мастацтва і беларускае адраджэнне // Наш радавод. Кн. 3(2). Гродна, 1991. С. 364.

2 Chadyka I. Kulturotworcza rola Unii Brzeskiej na Bialorusi // Unia Brzeska z perspektywy czterech stuleci. Lublin, 1998. S. 168.

3 Назіна /.Д.Арганы на Беларусі // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1986. С. 155.

 

 

ўкраінскага насельніцтва. Непажаданай унію рабіла і тое, што яна стварала бар'еры для паразумення з казакамі, уцягвала Рэч Паспалітую ў марна-траўныя войны. У кіруючых колах дзяржавы панавала перакананне, што унія ў лепшым выпадку - гэта толькі кампраміс у ператварэнні "русінаў" у "лацінскіх" палякаў. Некаторыя дзяржаўныя дзеячы бачылі ў ёй зло, ад яко-га пакутуе каралеўства. Недапушчэнне уніяцкай іерархіі ў сенат Рэчы Пас-п&іітай шмат у чым сведчыла пра прыніжаны статус царквы, стаўленне дзяржавы да "рускай" веры як да другараднай. Эйфарыя канца XVI - пачат-ку XVII ст. ужо ў 1620-я гг. змяняецца расчараваннем - афіцыйным колам стала відавочнай нетрываласць уніяцкага саюза Беларусі з Польшчай.

Эвалюцыяніравалі і адносіны да уніі касцёла Рэчы Паспалітай - ад паб-лажлівасці, спалучанай з пагардай, да праследавання. Уніяцкі "гібрыд" сам па сабе яму быў не патрэбен, а цікавіў толькі як мост для "пераходу правас-лаўных у лацінскае" каталіцтва. Уніяцтва разглядалася ім як вера недаска-налая, нават зло, якое толькі можна цярпець, пазбягаючы большага зла -праваслаўнай "схізмы". Падтрымліваючы гэты царкоўны наватвор, ксяндзы імкнуліся не да роўнасці вызнанняў, а да прывілеяванага становішча касцёла. Яны даводзілі, што лацінская вера лепшая і больш прыстойная, чым унія, бо з'яўляецца панскім, высакародным, пануючым вучэннем, а уніяцтва - мужыцкім, невуцкім, уласцівым невысакароднай "рускай" па-родзе людзей; даказвалі другаснае, падпарадкаванае становішча уніяцкай царквы ў дачыненні касцёла. Яна стала аб'ектам кпінаў і пагарды з боку паноў, якія называлі уніяцтва "хлопскай" верай. Навязваючы беларускаму народу ідэю польскай нацыянальнай і рэлігійнай выключнасці, размываю-чы яго нацыянальны патэнцыял, касцёл і апалячанае панства імкнулася да разбурэння этнічнай і рэлігійнай свядомасці уніятаў, прывіваючы ім комп-лекс правінцыяльнасці, ніжэйшасці, непаўнавартасці.

3 каталіцкага асяроддзя ў 1717 г. выходзіць "Праект знішчэння Русі" (аднак існуе версія, што гэта фальсіфікат другой паловы XVIII ст., напісаны прыхільнікамі Расіі для абгрунтавання падзелаў Рэчы Паспалітай). Ён пра-дугледжваў сістэму заканадаўчых, сацыяльных, эканамічных, этнакультур-ных, ідэалагічных, маральных і іншых мер, якія б прывялі да знішчэння абедзвюх "рускіх" вер - праваслаўнай і уніяцкай і замены апошняй "чыс-тым" лацінствам. Рэалізацыя гэтага праекта мела на мэце ўсталяванне рэлігійнага адзінства і ўмацаванне Рэчы Паспалітай, а таксама ліквідацыю ідэалагічных падстаў для авалодання яе беларуска-ўкраінскімі землямі з боку Расійскай дзяржавы. "...Русь, пакінутая пры сваіх абрадах..., пагражала б падзеннем Польшчы, - гаворыццаў "Праекце", - і наадварот, калі перавер-немяеда Рымлян, то... пазбавіммасквіцяннадзеівярнуцьяе"1. Інтарэсыбе-ларуска-ўкраінскай царквы падпарадкоўваліся ў згаданым дакуменце геа-палітычным інтарэсам Польшчы. Але ціск папства і Польшчы на уніятаў прыносіў часам нечаканыя і нават супрацьлеглыя вынікі - ужо ў першай па-лове XVIII ст. вауніяцкім асяроддзі з'яўляюццалюдзі, якія бачылі вырата-ванне ад наступлення ваяўнічага каталіцызму ў дапамозе з боку Масквы.

Абвастрэнне рэлігійных супярэчнасцей у сярэдзіне-другой палове ХУП ст. Другая палова XVII ст. у Беларусі праходзіла пад знакам кан-фесійнай напружанасці, нестабільнасці ў грамадстве і звязаных з імі сацы-яльных катаклізмаў, зігзагаў у рэлігійнай палітыцы ўрада Рэчы Паспалітай,

______________

 

1 Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў, ф. 12, спр.55, арк.9 адз.-ІО; Правда про унію. Львів, 1969. С. 86.

 

 

змены суадносін розных хрысціянскіх плынен і выхаду дысідэнцкага п тання ў разрад міжнародных.

Небывалую вастрыню рэлігійнае пытанне набыло ў час падзе 1648—1667 гг. Падтрыманыя мясцовым насельніцтвам казацка-сялянск' загоны (атрады) Багдана Хмяльніцкага распраўляліся з каталіцкім уніяцкім духавенствам, спусташалі касцёлы і кляштары. Казацтва выкар стоўвала праваслаўе як баявы сцяг паўстання. Хмяльніцкі патрабаваў ад к раля Яна Казіміра і сената выкараніць унію ў Кароне Польскай і Вялік' княстве Літоўскім. Поспехі запарожскага войска, а потым і расійскай збр вымусілі польскі ўрад двойчы - паводле Збораўскага 1649 г. і Гадзяцка 1658 г. дагавароў - адмовіцца ад уніі. Дыплом караля ад 12 студзеня 1650 пазбаўляў яе дзяржаўнай падтрымкі, а праваслаўнай царкве вярталася ў адабраная маёмасць1. Гадзяцкае пагадненне замацавала такую рэлігійн палітычную сітуацыю. I хоць гэтыя дагаворы не сталі рэаліямі, яны выраз прадэманстравалі гатоўнасць урада ў інтарэсах дзяржавы ахвяраваць унія

У сярэдзіне ХУП ст., калі Рэч Паспалітая апынулася на мяжы гібе паміж дзвюма мацнейшымі дзяржавамі - Расіяй і Швецыяй, сярод афіцыйных колаў запанавала думка, што да такога гаротнага стану яе дав дзве новыя веры - пратэстантызм і уніяцтва. Выратаванне бачылася ў знішчэнні і вяртанні да старых вызнанняў - каталіцкага і праваслаўна Практычна здзейсніць гэта аказалася немагчымым - новыя веры паспелі н быць шмат паслядоўнікаў. Пры гэтым да канца 50-х гг. запанавала пера нанне, што не унія, а праваслаўе ў асобе казакаў і ўзбунтаванага народа прычына бед Рэчы Паспалітай. Менавіта праваслаўе развівала прарус: настроі і памкненні, ад якіх уніяцтва было лепшым проціяддзем2.

Тым не менш унія аказалася вельмі небяспечнай справай для Рэчы П палітай. Існуе трывалае меркаванне, што казацка-сялянская вайна, адлучэ ад Рэчы Паспалітай і ўключэнне ў склад Расіі часткі Украіны, а затым і пад лы дзяржавы з'явіліся вынікам настойлівага распаўсюджвання уніяцтва.

Маскоўская прысутнасць у Беларусі ў якасці абаронцы праваслаўя с ла трывалым фактарам яе рэлігійнага жыцця з другой паловы XVII Рэлігійную карту як казырную пускалі ў ход усё часцей расійскія манархі сваёй палітычнай гульні з Рэччу Паспалітай. Распаўсюджванне уніі за ко праваслаўных стала зручнай зачэпкай для ўмяшальніцтва ва ўнутран справы заходняй суседкі. Праваслаўнай апазіцыі ў Рэчы Паспалітай, я~ ўбачыла безвыніковасць сваіх уласных захадаў па знішчэнню уніяцтва, гэ было на руку. "Унутраныя" ворагі уніі знайшлі разуменне і падтрым знешніх ворагаў.

Аднак адносіны беларуска-ўкраінскага праваслаўя з Масквой б больш складанымі, чым гэта можа падацца на першы погляд, што асабл праявілася і з другой паловы XVII ст. 3 аднаго боку, Масква падтрымлів сваіх адзінаверцаў у барацьбе за выжыванне, давала ім грошы, прытул' г.д. Але праваслаўныя іерархі Рэчы Паспалітай былі амаль адзіныя ў данні заставацца пад вяршынствам Канстанцінопальскага патрыярхату, не абмяжоўваў іх царкоўнай аўтаноміі, і не спакушаліся юрысдыкць Масквы. Маскоўскі цэнтралізм і залежнасць расійскай праваслаўнай ца вы ад самадзяржаўнай улады былі ім не даспадобы. Пазбаўляцца ад пэўн канстытуцыйных і рэлігійна-багаслоўскіх свабод, адноснай інтэлекту

_____________

 

1 Уния в документах: Сб. / Сост. В.А.Теплова, З.Н.Зуева. Мн., 1997. С. 242-244.

2 Кояловт М.О. Литовская церковная уния. СПб., 1861. Т.2. С. 218-220.

 

 

на-культурнай талерантнасці, якія існавалі ў Рэчы Паспалітай, яны не жа-далі1.

Адмоўна ставіўся да прамаскоўскай арыентацыі Б.Хмяльніцкага, якая пагражала цэласнасці Рэчы Паспалітай і незалежнасці беларуска-украінскага праваслаўя, мітрапаліт Сільвестр Косаў. Толькі пад прымусам ён прызнаў Пераяслаўскі дагавор 1654 г., але і пасля працягваў адстойваць самастойнасць Кіеўскай мітраполіі, супрацьстаяць памкненням падпарад-каваць яе Маскоўскаму патрыярхату. Мітрапаліт баяўся, што гэта прывядзе да зніжэння высокага ўзроўню беларуска-ўкраінскага царкоўнага жыцця, багаслоўскай навукі. Апасенні Косава хутка спраўдзіліся. 3 боку цара Аляк-сея і патрыярха Нікана паследавала патрабаванне падначалення Мас-коўскаму патрыярхату, што мяняла становішча 600-гадовай даўнасці. Косаў накіраваў пасольства ў Маскву, каб адгаварыць расійскі бок ад гэтага кроку. Але епархіі на акупіраванай у 1654-1655 гг. расійскім войскам тэрыторыі былі падпарадкаваны ўладзе Нікана, які пачаў называць сябе патрыярхам "усяе Вялікія і Малыя і Белыя Русі". Тады ж, у 1655 г., уладзе Маскоўскага патрыярхату была падначалена і Магілёўская праваслаўная епархія. Праўда, ужо ў 1657 г. Нікан паслаў сваім новым падданым - жыхарам Магілёва - праклён за тое, што яны не падтрымалі расійскі гарнізон, а пе-райшлі на бок Рэчы Паспалітай.

У 1685 г. пад націскам расійскіх свецкіх і духоўных улад Кіеўская мітра-полія падпала пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату і стала адной з яго царкоўна-адміністрацыйных адзінак. У наступным годзе гэты парадак вымушаны быў санкцыяніраваць сам Канстанцінопаль. 3 таго часу падае значэнне Кіеўскай мітраполіі ў праваслаўным свеце, звужаецца сфера яе ўплыву, а Масква праводзіць нівеліроўку спецыфікі беларуска-ўкраінскага праваслаўя. Частка духавенства стала ў апазіцыю да кананічнага перападпа-радкавання Кіеўскай мітраполіі і ў ХУП—XX стст. вяла барацьбу за аўтаке-фалію (незалежнасць) праваслаўнай царквы Украіны ад Маскоўскага пат-рыярхату.

Вайна 1654—1667 гг. паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай істотна развеяла ілюзіі аб выратавальнай місіі расійскага самадзяржаўя, разбурыла імідж цара-вызваліцеля, хаця русафільскія настроі сярод правас-лаўнага насельніцтва былі даволі моцнымі аж да часу падзелаў Рэчы Пас-патітай. Нашчадкі Б.Хмяльніцкага імкнуліся вярнуць сваю радзіму пад ула-ду Рэчы Паспалітай. Факт падпарадкавання праваслаўнай царквы Маскве змяніў адносіны беларуска-ўкраінскага грамадства да уніі, у якой яно пача-ло бачыць аснову незалежнасці ад Расіі.

Над уніяцтвам у час вайны згусціліся хмары. На захопленай тэрыторыі акупацыйныя ўлады забаранілі унію. Яе прыхільнікаў выганялі з гарадоў або прымушалі прыняць грэка-расійскую веру, уніяцкае духавенства было загадана караць смерцю. Паводле указа Аляксея Міхайлавіча ўсе уніяты падлягалі гвалтоўнаму высяленню з Вільні і бліжэйшых гарадоў і мястэчак. На просьбу жыхароў Віцебскага ваяводства захаваць у краі уніяцтва з'явіўся катэгарычны адказ: "Уннятом не быть"2. Каталіцкі касцёл мог функцыяніраваць на захад ад р. Бярэзіны, уніяцтва ж было забаронена паўсюдна. На перагаворах у 50-60-я гг. XVII ст. расійская дыпламатыя вы-стаўляла Рэчы Паспалітай у якасці адной з умоў захавання добрых адносін паміж дзяржавамі знішчэнне уніі. Пазіцыя Масквы стымулявала распаль-

_______________

 

1 Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). С. 90.

2 Русско-белорусские связи (1570—1667 гг.): Сб. документов. Мн., 1963. С.314.

 

 

ванне антыуніяцкіх настрояў у Беларусі. Пры гэтым праследаванне уніяц-кай царквы выклікала незадаволенасць той часткі беларусаў, якія прымалі уніяцтва свядома і лічылі яго сваёй верай.

У такіх абставінах урад Рэчы Паспалітай вымушаны быў пайсці на знач-ныя ўступкі. Паводле Андрусаўскага перамір'я, замацаванага "вечным" мірам 1686 г. (артыкул 9), ён абавязваўся забяспечыць праваслаўнаму на-сельніцтву сваёй дзяржавы свабоду веравызнання. У чатырох епархіях (Луцкая, Перамышльская, Львоўская на Украіне і Магілёўская ў Беларусі) забаранялася пашыраць унію. Расія брала на сябе ролю гаранта ў выкананні гэтага артыкула пагаднення. Масква надавала яму вялікае значэнне і на яго аснове будавала свае далейшыя адносіны з Рэччу Паспалітай. Але гэта не была бескарыслівая дапамога сваім аднаверцам. Царызм, якога найменш турбавалі правы прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей - дысідэнтаў, ініцыіраваў беларуска-ўкраінскае праваслаўнае насельніцтва на пошукі пратэкцыі ў Расіі, выкарыстоўваючы гэта для аслаблення Рэчы Паспалітай, а пазней і ў падрыхтоўцы яе падзелаў.

У час вайны уніяты засведчылі сваю адданасць Рэчы Паспалітай, а пра-васлаўныя выступілі прыхільнікамі Масквы і неаднаразова ўздымалі пы-танне аб разрыве палітычнага саюза Беларусі і Украіны з Польшчай. Таму пасля Андрусаўскага перамір'я ўрад робіць больш рашучыя крокі ў бок спрыяння уніі, якая яшчэ зусім нядаўна, здавалася, была асуджана на поўнае вынішчэнне. Прамаскоўская арыентацыя праваслаўных ставіла іх у становішча здраднікаў Рэчы Паспалітай. Гэта вымагала ад ўрада падтрымкі уніятаў, якія праявілі сябе патрыётамі дзяржавы, і суровых мер пакарання для адступнікаў ад уніі.

Сеймавай пастановай 1667 г. уніяцкае духавенства вызвалялася ад усіх вайсковых павіннасцей, што ўраўноўвала яго з каталіцкім духавенствам. У тым жа годзе Ян Казімір выдаў полацкаму магістрату і мяшчанам грамату, каб ніводная асоба, акрамя тых, якія вызнавалі рымска-каталіцкую і злуча-ную з ёй грэчаскую (уніяцкую) веру, не дапускалася да заняцця месцаў бурмістра, радцы, лаўніка, а таксама ніжэйшых пасад. У супрацьлеглым вы-падку абранне павінна было лічыцца не маючым ніякай сілы1.

Калі каралі Уладзіслаў (1632—1648) і Ян Казімір (1648—1668) больш схіляліся да саступак праваслаўным за кошт уніятаў, то Міхал Вішнявецкі (1669—1673) і асабліва Ян Сабескі (1674-1696) адкрыта праяўлялі сваю прыхільнасць да уніі, хоць і не скасоўвалі непасрэдна прывілеі правас-лаўных. Законамі 1668,1674 і 1768 гг. адступніцтва ад каталіцтва і уніі было абвешчана крымінальным злачынствам і падлягала пакаранню выгнаннем з дзяржавы. Закон 1676 г. ускладняў сувязі праваслаўнай царквы Рэчы Пас-палітай з Канстанцінопалем. Гэта тлумачылася тым, што туркі маглі выка-рыстоўваць праваслаўных духоўных асоб з Асманскай імперыі як сваіх агентаў і шпіёнаў у Рэчы Паспалітай. Закон разрываў сувязі стаўрапігіяль-ных брацтваў* з патрыярхатам, падначальваючы іх мясцовым епіскапам. Праваслаўна







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 796. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия