Студопедия — Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст.: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, сацыяльная і канфесійная палітыка






Па меры ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі, на гэтыя землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы кіравання і ўводзіўся адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел па расійскім узоры. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. далучаныя беларускія землі былі ўключаны ў склад Пскоўскай і Магілёўскай губерняў. У 1776 г. з Пскоўскай губерні былі вылучаны беларускія паветы, якія склалі Полацкую губерню. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. была ўтворана Мінская губерня, а пасля трэцяга падзелу – Віленская і Слонімская. У 1796 г. Полацкая губерня была аб’яднана з Магілёўскай і ўтворана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску. Віленская і Слонімская губерні ўтварылі адну Літоўскую губерню. Мінская губерня захавала сваё існаванне.

Указам Аляксандра І у 1802 г. Беларуская губерня была падзелена на дзве – Віцебскую і Магілёўскую. Гэтыя губерні ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства. Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і Гродзенскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, якая ўтварыла асобную Беластоцкую вобласць.

Сістэма кіравання на Беларусі стваралася па аналогіі з Расійскімі губернямі. Персанальны склад вышэйшай адміністрацыі набіраўся пераважна з рускіх чыноўнікаў. Генерал-губернатар з’яўляўся намеснікам цара і надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі ў падначаленых губернях. Пры ім мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся праз губернскія і павятовыя ўстановы. Губернатар прызначаўся з ліку давераных асоб цара і быў галоўнай службовай асобай у губерні. Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне, якое складалася з “общего пристутсвия” і канцылярыі. Гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю ў губерні кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губернатар. Яна займалася раскладам і зборам падаткаў, ажыццяўляла кіраванне і нагляд за казённай маёмасцю, кантралявала выдаткі казённых грошай. У сваёй дзейнасці губернскія ўстановы абапіраліся на саслоўныя установы – губернскія дваранскія сходы, а таксама губернскага прадвадзіцеля дваранства – маршалка.

Галоўным органам павятовай улады быў ніжні земскі суд, які выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія функцыі. На чале яго стаяў земскі спраўнік, які прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей.З 1837 г. паветы былі падзелены на станы. У кожны стан прызначаўся станавы прыстаў, які ажыццяўляў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 – 1838 гг. былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць адзін ці некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны старшыня. У воласці кожныя тры гады выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне.

У гарадах было скасавана магдэбургскае права, прыватныя гарады і мястэчкі выкупаліся ўрадам. На губернскія і павятовыя цэнтры распаўсюджвалася расійскае самакіраванне паводле “Даравальнай граматы гарадам” 1785 г. Прадстаўніком дзяржаўнай улады ў горадзе выступаў гараднічы, які прызначаўся Сенатам, а выбарныя органы прадстаўлялі гарадская дума і магістрат. Усе гараджане падзяляліся на шэсць разрадаў, у залежнасці ад таго, якой маёмасцю валодалі, і дапускаліся да выбараў дэпутатаў (“гласных”) у гарадскую думу. Яна з’яўлялася распарадчым органам, адказным за гаспадарку і добраўпарадкаванне горада, і выбірала па адным прадстаўніку ад кожнага разрада ў свой выканаўчы орган – шасцігласную думу. Апошняя займалася бягучымі гарадскімі справамі, ведала зборам падаткаў з насельніцтва, гарадскімі даходамі і расходамі. У кампетэнцыю магістратаўуваходзіў улік гарадскіх двароў і насельніцтва, збор падаткаў з нерухомай маёмасці, нагляд за цэхамі, мануфактурамі, школамі, багадзельнямі, гандлем, выкананнем рэкруцкай павіннасці, а таксама разбор шырокага кола грамадзянскіх і крымінальных справаў.

Адбыліся змены і ў судовай справе: крымінальныя справы вырашаліся на аснове расійскіх законаў, а грамадзянскія – у адпаведнасці з нормамі Статута ВКЛ 1588 г. Членаў судоў выбірала шляхта, якая мела не менш, чым 10 прыгонных мужчынскага полу.

Такім чынам, адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне і стварэнне сістэмы органаў улады і кіравання па расійскіх узорах было скіравана на ўключэнне беларускіх земляў у дзяржаўна-палітычную сістэму Расійскай імперыі.

У канцы XVIII ст. у Расійскай імперыі адбылося заканадаўчае афармленне саслоўнага падзелу грамадства. Саслоўі – гэта буйныя сацыяльныя слаі, становішча якіх у грамадстве (абавязкі, правы, прывілеі) замацаваны законам і маюць спадчынны характар. Асноўнымі групамі саслоўяў былі прывілеяваныя (дваранства, купецтва, духавенства) і падатковыя саслоі (сялянства і мяшчанства). Сацыяльная палітыка на далучаных землях Беларусі і Літвы насіла саслоўны характар.

Пануючым саслоўем у Расійскай імперыі было дваранства, асновай эканамічнай і палітычнай магутнасці якога было валоданне зямлёй і прыгоннымі. Таму ўрад у сваёй палітыцы на беларускіх землях імкнуўся задобрыць заможную шляхту, каб атрымаць яе падтрымку. Пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, за шляхтай захоўваліся маёнткі, ёй дараваліся правы расійскага дваранства паводле “ Даравальнай граматай дваранству ” (1785 г.). Па расійскіх законах дваране вызваляліся ад абавязку знаходзіцца на дзяржаўнай службе, ад падаткаў і цялесных пакаранняў.

Тыя, хто адмаўляўся прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін прадаць нерухомую маёмасць і выехаць за мяжу. Большасць прадстаўнікоў шляхты прысягнулі Кацярыне ІІ. Маёнткі землеўладальнікаў, якія не прысягнулі, падвяргаліся секвестраванню (секвестр гэта забарона ці абмежаванне, якое накладваецца дзяржавай на карыстанне маёмасцю) і перадаваліся ў казну (ажыццяўлялася канфіскацыя – прымусовая адчужэнне дзяржавай маёмасці без кампенсацыі страты ўладальніку).

Былі скасаваны “залатыя шляхецкія вольнасці”, магнаты згубілі права на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Беларуска-літоўская шляхта ўяўляла сабой вельмі значную па колькасці групу насельніцтва (да 10%), у адрозненне ад дваранства Расійскай імперыі (не больш за 2%). Да таго ж многія шляхціцы па сваім маёмасным становішчы і ладзе жыцця мала адрозніваліся ад сялян. Таму яшчэ Кацярына ІІ пачала так званы “ разбор шляхты ”, які расцягнуўся на многія гады і здзяйсняўся павольна да пачатку 1830-х гг., калі ў выніку паўстання быў актывізаваны (указ ад 19 кастрычніка 1831 г.). Шляхціцам належала прадставіць губернскім уладам дакументы аб сваім паходжанні. Дробная шляхта часта не мела дакументаў, у выніку чаго выключалася з дваранскага саслоўя і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў (у сельскай мясцовасці; былі асабіста свабоднымі, плацілі падатак, выконвалі рэкруцкую павіннасць тэрмінам 15 год) ці грамадзян заходніх губерняў (у гарадах).

Каб стварыць на Беларусі надзейную апору для расійскай улады Кацярына ІІ пачала раздаваць дзяржаўныя і канфіскаваныя маёнткі рускім памешчыкам. Так значныя зямельныя падараванні атрымалі С. Зорыч, Г. Пацёмкін, А. Сувораў. На вышэйшыя пасады ў краі, за адзінкавымі выключэннямі, прызначаліся расійскія чыноўнікі.

У становішчы сялян не адбылося значных змяненняў. Сяляне падзяляліся на прыватнаўласніцкіх (прыгонных), дзяржаўных (казённых) і вольных людзей. Колькасць прыватнаўласніцкіх сялян значна павялічылася ў канцы XVIII – першай чвэрці ХІХ стст., у першую чаргу, у выніку раздачы дзяржаўных сялян расійскім памешчыкам. У канцы 1840-х гг. памешчыкам належала каля 70%, а дзяржаве – 19% усіх сялян.

Сяляне ў Расійскай імперыі былі непрывілеяваным, падатковым саслоўем. Таму пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі становішча беларускіх сялян змянілася мала. Прыгоннае права было нават больш жорсткім, чым у Рэчы Паспалітай. Прыгонныя знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад памешчыкаў, якія па сваёй волі вызначалі віды і памеры феадальных павіннасцей, маглі адабраць у прыгонных іх маёмасць, а саміх – прадаць, закласці, завяшчаць (цэлымі вёскамі, сем’ямі, нават разбіваючы сем’і). Памешчык мог падвергнуць селяніна цялесным пакаранням, саслаць у Сібір, здаць па-за чаргой у рэкруты (на вайсковую службу). Без дазволу памешчыкаў сяляне не маглі ўступіць у шлюб, пайсці ў заробкі, звярнуцца ў дзяржаўную ўстанову, заключыць гандлёвую здзелку ад свайго імя. За групавое непадпарадкаванне сялян каралі вайсковыя падраздзяленні.

Акрамя нясення павіннасцей на карысць памешчыка, сяляне выплочвалі штогадовы падушны падатак (з кожнага дарослага мужчыны), замест падымнага (з адной хаты) ў Рэчы Паспалітай, земскія, “грамадскі” і “мірскі” зборы, натуральныя спагнанні (кватэрнае, фурманачнае, дарожнае і інш.). Да земскіх падаткаў належалі зборы на ўтрыманне пошты, на будаўніцтва шляхоў і мастоў. Мірскія зборы ішлі на ўтрыманне валаснога праўлення, запасных магазінаў і іншыя мясцовыя патрэбы. Найбольш цяжкімі для дзяржаўных сялян былі павіннасці на карысць арандатараў дзяржаўных маёнткаў. На Беларусі ўводзілася невядомая дагэтуль рэкруцкая павіннасць (ад пэўнай колькасці двароў вылучаліся асобы для службы ў войску на працягу 25, з 1834 г. – 20 гадоў).

Да падатковых саслоўяў адносіліся і мяшчане. З-за ліквідацыі магдэбургскага права становішча мяшчан пагоршылася. Яны былі абложаны агульным падушным падаткам, земскім зборам. На мяшчан распаўсюджвалася таксама рэкруцкая павіннасць. Вельмі цяжкай была пастойная павіннасць – прымаць на пастой салдат і афіцэраў гарнізонаў, што размяшчаліся ў гарадах. Мяшчане былі абмежаваны ў свабодзе перамяшчэння і падвяргаліся цялесным пакаранням. Жыхары шэрага мястэчак, што не атрымалі гарадскога статуса, прыраўніваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам.

У канцы XVIII ст. “Даравальнай граматай гарадам” быў аформлены саслоўны статус купецтва. Купцы атрымала права запісвацца ў адну з трох гільдый, у залежнасці ад заяўленага капіталу, былі вызвалены ад падушнага падатку (замест яго ўносілі гільдзейскую пошліну ў памеры 1% з капітала), ад цялесных пакаранняў. Купцы першай гільдыі вызваляліся і ад рэкруцкай павіннасці. Саслоўны статус купца вызначаўся выключна яго маёмасным становішчам. У выпадку разарэння купец выпадаў са свайго саслоўя.

Асобнае месца ў сацыяльнай структуры гарадскога насельніцтва з 1832 г. занялі ганаровыя грамадзяне. Да гэтай катэгорыі адносіліся: дзеці асабістых дваран, дзеці праваслаўных святароў, купцы, якія больш 20-ці год уваходзілі ў склад першай гільдыі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, вучоныя, урачы. Ганаровыя грамадзяне вызваляліся ад падушнай подаці, рэкруцкай павіннасці, цялесных пакаранняў. З’яўленне катэгорыі ганаровых грамадзян было спробай уключыць у саслоўную сістэму новыя сацыяльныя групы (буржуазію і інтэлігенцыю), не дапускаючы іх у дваранскае саслоўе.

Духавенства ў Расіі было прывілеяваным саслоўем. Яно падзялялася на чорнае (манаскае) і белае (прыходскае). Гэтае саслоўе было вызвалена ад падаткаў, рэкруцкай павіннасці і цялесных пакаранняў.

Канфесійная структура насельніцтва на беларуска-літоўскіх землях у канцы XVIII ст. выглядала наступным чынам: тут пражывала каля 39% уніятаў, 38% католікаў, 10% іудзеяў, 6,5% праваслаўных. Акрамя таго, на гэтых землях жылі стараверы, пратэстанты і мусульмане. На далучанай тэрыторыі царскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, але гэтая верацярпімасць была адноснай. Ставілася задача пашырыць як мага больш уплыў праваслаўнай царквы. Аднак, паколькі буйныя землеўласнікі належалі да каталіцкай канфесіі, касцёл захаваў сваю маёмасць і свабоду дзейнасці. Забаранялася толькі схіляць у каталіцтва праваслаўных. Была створана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве. Праўда, каб паказаць сваю ўладу, Кацярына ІІ падпарадкавала касцёл Сіноду, а таксама дазволіла на тэрыторыі імперыі дзейнасць ордэна езуітаў, забароненага папам рымскім (забарона дзейнічала да 1814 г.). Фактычным цэнтрам ордэна да 1820 г., калі ён быў выгнаны за межы Расіі, стаў Полацк.

Пачынаючы з 1794 г. пачаўся ціск на ўніятаў з мэтай пераводу іх у праваслаўе. Аднак пасля смерці Кацярыны ІІ ціск быў спынены, а многія перайшоўшыя ў праваслаўе вярнуліся да ранейшага веравызнання. Уніяцкая царква спыніла сваё існаванне ў 1839 г., кал, скліканы па ініцыятыве апошняга ўніяцкага мітрапаліта Сямашкі Полацкі царкоўны сабор абвясціў яе поўнае ўз’яднанне з Рускай праваслаўнай царквой.

Для яўрэйскага (іўдзейскага) насельніцтва указам 1794 г. уводзілася мяжа аселасці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў. Іудзеям забаранялася пражываць за межамі гарадоў і мястэчак, трымаць корчмы, арандаваць памешчыцкія маёнткі і прамысловыя прадпрыемствы на вёсцы. Яўрэйскія купцы і рамеснікі, якія спавядалі іудаізм, плацілі ўдвая большыя падаткі, чым хрысціяне (за сплочванне падаткаў адказнасць нёс кагал). Для яўрэяў была павялічаная і норма рэкруцкай павіннасці. Калі яўрэй прымаў праваслаўе, усе абмежаванні для яго скасоўваліся.

Такім чынам саслоўная палітыка расійскага урада была скіравана на тое, каб задобрыць заможнае дваранства. Становішча сялян і мяшчан да лепшага не змянілася. Саслоўная структура грамадства паступова ўскладнялася. Пры захаванні свабоды дзейнасці каталіцкага касцёла на далучаных землях ўзмацнілася падтрымка праваслаўя.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 694. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия