Студопедия — Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку. 1.Дакажыце, штона тэрыторыі Беларусі ўжо ў IX ст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку. 1.Дакажыце, штона тэрыторыі Беларусі ўжо ў IX ст






1. Дакажыце, штона тэрыторыі Беларусі ўжо ў IX ст. існавала раннефеадальная дзяржава?

2. Канкрэтызуйце фактамі палажэнне: “ Кіеўская Русь была феадальнай федэратыўнай дзяржавай-манархіяй з моцнай ваеннай арганізацыяй”.

3. Растлумачце, чаму “далейшае ўзмацненне сістэмы феадальных адносін, узнікненне моцных мясцовых феадальных цэнтраў, сепаратызм мясцовых феадалаў прывялі да аслаблення Кіеўскай Русі”?

 

§ 3. БЕЛАРУСЬ У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ

(другая палова ХIIІ — першая палова ХVІ ст.)

Успомніце. 1. Якімі былі прычыны ўтварэння цэнтралізаваных дзяржаў у Заходняй Еўропе?

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Шматэтнічны склад насельніцтва княства. ІХ – ХІ стст. – час знаходжання беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. ХІІ – ХІІІ стст. – час феадальнай раздробленасці, калі на тэрыторыі Беларусі існавалі Полацкае, Турава-Пінскае, Новагародскае княствы, а частка беларускіх зямель уваходзіла ў склад Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

У ХІІІ ст. вызначыліся два цэнтры кансалідацыі ўсходніх славян. Адзін з іх звязаны са старажытнарускімі гарадамі Новагародкам і Вільняй, на чале з якімі аб’ядноўваліся заходнія землі русаў і літоўскія землі і фарміравалася магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае. Другі цэнтр – Масква, вакол якой аб’ядноўваліся ўсходнія землі русаў і стваралася таксама вялікая і магутная Маскоўская дзяржава.

Узнікае пытанне: чаму заходнерускія і літоўскія землі ў сярэдзіне ХІІІ ст. пачалі аб’ядноўвацца і ствараць адзіную дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае?

Існуюць тры групы прычын утварэння ВКЛ. Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны. Інтэнсіўнае развіццё феадальных адносін, запрыгоньванне новых катэгорый насельніцтва – вольных абшчыннікаў і несвабоднага насельніцтва – халопаў, рост баярства, яго сілы і моцы, узнікненне вечавога кіраўніцтва, развіццё земляробства, рост гарадоў, пашырэнне гандлю, рамёстваў, узнікненне тэрытарыяльнай спецыялізацыі працы – усё гэта адраджала аб’яднальную тэндэнцыю, тэндэнцыю да адзінай дзяржавы, у якой пасля працяглай феадальнай раздробленасці можна было больш паспяхова вырашаць сацыяльна-эканамічныя задачы.

Другая група – унутрыпалітычныя прычыны. Далейшае развіццё феадальных адносін непазбежна вяло да абвастрэння класавых супярэчнасцей і да класавай барацьбы, якая прымала розныя формы: ад крадзяжу феадальнай уласнасці, знішчэння знакаў, якімі феадалы адзначалі захоп і прысваенне абшчынных зямель, да падпалу маёнткаў феадалаў, забойстваў прадстаўнікоў феадальнай адміністрацыі. Класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з’яўлялася адным з фактараў аб’яднальных працэсаў. Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, каб спыніць перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацаваць іх да зямлі.

Трэцяя група – знешнепалітычныя прычыны. Пагроза ў ХІІІ ст. заходнерускім (сучасным беларускім) землям з захаду ад крыжакоў (ордэн мечаносцаў, Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), з поўдня і ўсходу – ад татара-манголаў (заваяванне Усходняй і Паўднёвай Русі) падштурхоўвала заходнерускія і літоўскія княствы да аб’яднання і ўтварэння адзінай дзяржавы.

Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага быў працяглым і меў складаны характар. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ ст. па трэцюю чвэрць XIV ст. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх – на аснове пагадненняў паміж рускімі і літоўскімі князямі, у трэціх – шляхам дынастычных шлюбаў. На працягу ХІІІ – XIV стст. у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ўтварылася феадальная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае, якое ахоплівала тэрыторыю цяперашніх Літвы і Беларусі, большую частку Украіны і частку Расіі (Смаленскую, Тульскую, Арлоўскую і частку Маскоўскай вобласці). У перыяд свайго росквіту ў XV ст. Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя, да Мажайска, што за 100 км ад Масквы.

Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з’яўлялася ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай дзяржавай, як аб гэтым сказана ў некаторых сучасных публікацыях. Вялікае княства Літоўскае – гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з’яўляліся этнічнай меншасцю. Таму Вялікае княства Літоўскае можна называць Літоўска-Рускай ці Руска-Літоўскай дзяржавай.

Развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага. Палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. З самага пачатку існавання ВКЛ былі закладзены асновы федэралісцкіх пачаткаў у дзяржаўным будаўніцтве феадальнай манархіі (адносная аўтаномнасць далучаных зямель, іх самабытнасць і першапачатковы ўклад жыцця, поўнае гаспадаранне князёў у сваіх вотчынах і г.д.). Вярхоўная ўлада імкнулася да цэнтралізацыі. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага землеўладання, інстытут княжання замяніў інстытутам намесніцтва. Пасля смерці ўладальніка землі не дзяліліся паміж нашчадкамі, як на Русі, часцей на прастоле заставаўся адзін з нашчадкаў у якасці велікакняжацкага намесніка, а апошнія сыходзілі “карміцца” ў іншыя месцы. Аднаўленне літоўскага прастола паводле Востраўскага пагаднення 1392 г., ліквідацыя Вітаўтам абласных княжанняў, выбарнасць вялікіх князёў літоўскіх на аснове Крэўскай уніі 1385 г., колькасны рост, палітычнае і маёмаснае ўзвышэнне ваенна-служылага саслоўя (баярства, шляхецтва), яго нежаданне мець у краіне неабмежаваную ўладу вялікага князя – гэта сведчыла не толькі аб поспехах у справе цэнтралізацыі, але і аб паступовым набыцці Вялікім княствам Літоўскім статусу абмежаванай канстытуцыйнай манархіі.

У канцы ХІV – ХVІ ст. Вялікае княства Літоўскае было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу. Крэўская унія 1385 г. была не чым іншым, як спробай уключыць ВКЛ у Польскую Карону “на ўсе часы”, пазбавіць княства самастойнага існавання і зліць яго з Польшчай. Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай дзякуючы намаганням рускіх і літоўскіх феадалаў.

Галоўны сродак вытворчасці і галоўнае багацце Вялікага княства Літоўскага – зямля – у залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка дзялілася на катэгорыі: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую (княжацкую і баярскую), царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнаўласніцкімі і царкоўнымі. Разам з тым сяляне дзяліліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. Гэта – чэлядзь нявольная, цяглыя сяляне, людзі служэбныя, ці служкі, з іх галоўнай павіннасцю – вайсковай службай, “пахожыя” і “непахожыя” сяляне.

За карыстанне зямлёй сяляне плацілі рэнту. Асноўнымі відамі рэнты былі адпрацовачная (паншчына), грашовая (чыншавая) і натуральная (прадуктовая). Сяляне выконвалі таксама дадатковыя павіннасці: талаку – агульныя сезонныя гаспадарчыя работы (пазней – агульныя бясплатныя работы па аказанні дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду); гвалты, ці згоны, – агульныя тэрміновыя работы па рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і г.д.

Уся зямля, як тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям’і, ці “дыму”, так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г.д.), належала спецыфічнаму сялянскаму згуртаванню, якое называлася абшчынай. Сялянская, ці сельская, абшчына з’яўлялася калектыўным землекарыстальнікам. Яна размяркоўвала паміж сялянамі зямлю і паншчыну, кантралявала выкананне імі законаў і павіннасцей, назірала за іх паводзінамі, становішчам сялянскіх гаспадарак, своечасовым выкананнем сельскагаспадарчых работ, рэгулявала карыстанне выганам і лесам, вырашала спрэчкі паміж абшчыннікамі, іншы раз дапамагала бедным, асабліва ў неўраджайныя (галодныя) гады. У сялянскай абшчыне, талацэ і іншых відах агульных работ трэба шукаць вытокі калектывісцкай традыцыі ва ўсходнеславянскай вёсцы, традыцыі, якая не згубіла сваёй вартасці да нашых дзён.

Аграрная рэформа 1557 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста, што ўвайшла ў гісторыю пад назвай “валочная памера”, павысіла прыбытковасць княжацкіх фальваркаў, забяспечыла масавае запрыгоньванне сялян, якія гублялі права пераходу ад аднаго гаспадара да другога і станавіліся цалкам прыгоннымі. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гг. вызначылі спачатку 10-гадовы, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае замацаванне прыгоннага права на беларускіх землях, якое праіснавала амаль 300 гадоў. Ажыццяўленне валочнай памеры ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным. Абшчыннае землекарыстанне засталося толькі ва Усходняй Беларусі.

Раслі гарады і паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. Яны ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Каля 40 % гарадоў належалі феадалам. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва дзяржаўных, ці велікакняжацкіх, гарадоў лічылася асабіста вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з’явіліся так званыя “юрыдыкі” – уладанні вяльможных і духоўных феадалаў, якія не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Гарады з’яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця, рамёстваў і гандлю. Большую частку іх насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі.

З канца XIV ст. літоўскія князі пад націскам гараджан сталі дараваць гарадам права на самакіраванне – магдэбургскае права. Паншчынная і іншыя павіннасці на карысць феадала замяняліся адзіным грашовым падаткам. Ствараўся орган адміністрацыйнага кіравання горадам – магістрат. Ён складаўся з рады і лавы (суда). Магістраты размяшчаліся ў спецыяльных будынках – ратушах.

У адпаведнасці з рашэннямі Люблінскага сейма 1569 г. Вялікае княства Літоўскае было аб’яднана з Польскай Каронай і на аснове гэтага ўтварылася новая дзяржава – Рэч Паспалітая.

Фарміраванне беларускай народнасці. Уключэнне заходнерускіх зямель у ВКЛ супадае з працягам працэсу ўтварэння новай этнічнай супольнасці – беларускай народнасці. Яна, як і руская і ўкраінская, фарміравалася на аснове старажытнарускай народнасці. Што ж такое народнасць? Народнасць – гэта гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей (этнічная супольнасць), для якой характэрна адзіная мова, тэрыторыя, пануючы эканамічны лад (натуральная гаспадарка), этнічная самасвядомасць, псіхічны склад і культура. Беларуская народнасць фарміравалася і існавала ў ХІІ – ХІХ ст. Народнасці як этнічнай супольнасці папярэднічалі такія супольнасці, як род і племя (першабытнаабшчынны лад і пачатак утварэння класавага грамадства).

Пачатак фарміравання беларусаў, рускіх і ўкраінцаў трэба шукаць у тых далёкіх часінах VI – IX стст., калі рассяляліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны ўсходнія славяне і ўзаемадзейнічалі з мясцовымі этнасамі, асіміліруючы іх. Славяне, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі, перамяшаліся з жыўшым тут балцкім насельніцтвам. Там, дзе потым сфарміруецца руская народнасць славяне змешваюцца з угра-фінскім насельніцтвам, а дзе ўтворыцца ўкраінская народнасць – з цюркскім насельніцтвам. Але гэта яшчэ не беларусы, рускія і ўкраінцы. Гэта славянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў, палян, драўлян і іншых. У перыяд Кіеўскай Русі існавала старажытнаруская народнасць.

Далейшы працэс фарміравання беларускай народнасці працягваўся ў перыяд феадальнай раздробленасці і ў часы ВКЛ. У ХІІІ – ХVІ стст. адзіная вярхоўная ўлада, адзінае дзяржаўнае кіраванне, адзінае заканадаўства садзейнічалі больш цесным палітычным, эканамічным і этнічным сувязям паміж княствамі, ваяводствамі, паветамі і валасцямі ВКЛ. Паступова ў працэсе ўзаемадзеяння фарміруецца этнічная тэрыторыя беларусаў, агульныя рысы гаспадарчай дзейнасці на гэтай тэрыторыі (натуральная гаспадарка), аднолькавая бытавая культура (зрубная хата, напрыклад), агульныя рысы ў абрадах, звычаях, народнай мастацкай творчасці.

Фарміруецца таксама адзіная старабеларуская, ці старажытнабеларуская, мова. Толькі для яе характэрна “дзеканне” і “цеканне” (“дзед” замест “дед”, “цень” замест “тень”), цвёрдае вымаўленне гука “р”, “аканне” і “яканне” (бяроза), карыстанне прыстаўнымі гукамі ў пачатку слова (возера, ільняны, імгла і г. д.). Старажытнабеларуская мова паступова становіцца афіцыйнай мовай дзяржаўных дакументаў і заканадаўства (Статуты ВКЛ). Яна ўзбагачаецца мовамі рускага, польскага, літоўскага і іншых народаў.

Пэўную этнакансалідучую ролю адыгрываў канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа. Паняцце праваслаўны ў той час атаясамлівалася з паняццем рускі.

Этнічная самасвядомасць – яшчэ адна прыкмета народнасці. Фарміруецца больш складана і доўга ў параўнанні з іншымі прыкметамі. Этнічная самасвядомасць з’яўляецца ў народа тады, калі ён пачынае аддзяляць сябе ад іншых народаў. У перыяд існавання ВКЛ беларусы адрознівалі сябе ад палякаў і літоўцаў, бо яны размаўлялі на чужой мове і насаджвалі чужую каталіцкую рэлігію. Значна пазней беларускі народ пачаў адрозніваць сябе ад рускага народа. Агульная старажытнаруская народнасць часоў Кіеўскай Русі, агульны палітычны і эканамічны склад заходнерускіх княстваў, што ўвайшлі ў ВКЛ, адзіная рэлігія і мова продкаў, агульная культура продкаў – усё гэта прыводзіла да таго, што насельніцтва беларускіх тэрыторый ВКЛ доўга называла сябе рускімі і мову сваю рускай. Так, рускім называў сябе ў сваіх кнігах вялікі беларускі асветнік XVI ст. Францішак Скарына, і мову сваіх кніг ён таксама называў рускай. Этнічная самасвядомасць беларусаў сфарміравалася пазней за апошнія этнічныя прыкметы.

Яшчэ адна прыкмета народнасці – культура. Яна фарміравалася пад уздзеяннем культур суседніх народаў – рускага, польскага і літоўскага. Рабілі ўплыў і заходнееўрапейскія культурныя традыцыі, традыцыі гуманізму.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 574. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия