Студопедия — Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).






1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.

3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР.

4. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР і Літоўскай ССР.

1. Эканамічны і палітычны крызісы, паражэнні на франтах Першай сусветнай вайны выклікалі ў расійскім грамацтве вялікую незадаволенасць. Пачаў набіраць размах і пашырэнне забастовачны рух. 23 лютага 1917 г. на вуліцы Пецярбурга выйшлі працаўніцы тэкстыльных прадпрыемстваў. А ўжо праз два дні стачка ў Петраградзе стала агульнагарадской, дэманстрацыі – масавымі. 27 лютага на бок народа перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона: звыш 66 тыс. чалавек. Імклівае нарастанне рэвалюцыйнай сітуацыі паралізавала дзеянні штаба ўрадавых войскаў, паўстанцкія дзеянні паспаўсюдзіліся на гарнізоны іншых гарадоў імперыі. 28 лютага апошнія вайсковыя часці, што яшчэ заставаліся вернымі цару, пакінулі памяшканне Адміралцейства і сталіца поўнасцю перайшла пад кантроль паўстаўшага народа. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола. На працягу сакавіка рэвалюцыйныя дзеянні атрымалі пашырэнне на ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі. Распаўсюджання звестак аб звяржэнні самаўладдзя мясцовыя органы ўлады імкнуліся не дапусціць. Такім чынам дзейнічала і Стаўка і штаб Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі. Але і тут па прыкладу Петраграда пачалося стварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ужо 4 сакавіка быў утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў, які потым папоўніўся дэпутатамі-салдатамі і стаў Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Расіі ўзнікла своеасаблівае становішча, якое атрымала назву двоеўладдзе: з аднаго боку – рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства ў выглядзе Саветаў, а з другога боку – улада буржуазіі ў выглядзе “грамадскіх камітэтаў парадку”. Падобнае становішча ўзнікла ў арміях Заходнягя фронту, што размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі. Часовы ўрад і вайсковае камандаванне імкнуліся захаваць баяздольнасць войска. Яны тлумачылі салдатам, што характар вайны пасля звяржэння самадзяржаўя змяніўся і яна стала вайной за абарону “рэвалюцыйнай Айчыны”. Прадстаўнікі эсэраў, меньшавікоў, бундаўцаў, што складалі большасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымлівалі гэтыя погляды. Псля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў ліку іншых дэмакратычных партый аднавіла сваю палітычную дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Яна прыкладала намаганні да вырашэння нацыянальнага пытання і кансалідацыі шматлікіх нацыянальных арганізацый. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Па нацыянальным пытанні з’езд выказваўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Беларускімі прызнаваліся Мінская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краёвая рада. Да выбараў Рады з’езд абвясціў сябе вышэйшай краёвай уладай, а сваім выканаўчым органам – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). БНК правёў перамовы з Часовым урадам аб прызнанні яго ўрадавай структурай на тэрыторыі аўтаномнай Беларусі. Але Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, лічыў, што гэта пытанне можа вырашыць толькі Устаноўчы сход – найвышэйшы орган ўлады ў Расіі (парламент). Выбары ў яго арганізоўваліся па ўсёй Расіі, акрамя тэрыторый, у тым ліку і беларускіх, акупіраваных германскімі войскамі ў час Першай сусветнай вайны. Такім чынам нацыянальнае пытанне для Беларусі засталося нявырашаным. Яно ўскладнялася баявымі, якія яшчэ не скончыліся, і нямецкай акупацыяй часткі беларускіх зямель. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адкладвалася да склікання Устаноўчага сходу. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. так і не вырашала ўсіх наспелых пытанняў. Яна прывяла да звяржэння самадзяржаўя. Курс буржуазнага Часовага ўрада адкрываў перспектыву далейшага развіцця Расіі ў кірунку парламенцкай дэмакратыі. Праграма эсэраў па аграрным пытанні, якая прадугледжвала сацыялізацыю зямлі – перадачу яе ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльны падзел сярод тых, хто яе апрацоўвае, г.зн. сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю пачала карыстацца папулярнасцю сярод беларускага сялянства. Сялянскія дэпутаты ад заходніх губерняў у Думе не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі – перадачы яе не непасрэдна сялянам, а выбарным імі зямельным камітэтам пры захаванні дзяржаўнай уласнасці на зямлю. Няздольнасць Часовага ўрада ў сціслыя тэрміны вырашыць аграрнае і нацыянальнае пытанні, спыніць ваенныя дзеянні і заключыць мір, перанос канчатковага вырашэння гэтых пытанняў да склікання Устаноўчага сходу азначалі незавершанасць працэсу мадэрнізацыі.

2. У красавіку 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У.І.Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій і кантрыбуцый. Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Часовы ўрад паступова страчваў кантроль над развіццём падзей. У жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы войскамі Часовага ўрада генерал Л. Карнілаў падняў мяцеж з мэтай вывядзення краіны з крызісу шляхам устанаўлення ваеннай дыктатуры. Менавіта на тэрыторыі Беларусі дзякуючы кіруючай ролі бальшавіцкіх арганізацый мяцеж быў разгромлены. У час барацьбы з карнілаўскім мяцяжом адбылася бальшавізацыя Саветаў, г.зн. большасць месцаў у іх перайшло ад меншавікоў і эсэраў да бальшавікоў. Імі быў распрацаваны курс на захоп улады праз узброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Заходняга фронту. 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбыўся захоп улады бальшавікамі. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Мінскі гарадскі савет спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады і абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які апіраўся на салдат. Супраць новай улады выступілі меншавікі, эсэры і бундаўцы. У Мінску яны стварылі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарыстоўваючы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў i ўсталявалі кантроль над той часткай тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі. Пасля Петраграда i Масквы трэцім цэнтрам, дзе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з ге­нералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Стаўка была ліквідавана вайсковымі часткамі, настроенымі па-бальшавіцку. Хутка i бяскроўна адбыўся пераход улады у арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) i забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Ус-таноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці i фронту (Аблвыкамзах) як першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі (адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў), які дзейнічаў да 2 студзеня 1919г. Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны на чале з К. Ландарам Савет народных камісараў (СНК) як вы­канаўчы орган Аблвыкамзаха. У лютым 1918 г. завяршылася ўстанаўленне улады Саветаў у Беларусі. Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу краі, заставалася беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых i сялян Беларусі, i выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. У лютым 1918 г. Германія аднавіла баявыя дзеянні на Ўсходнім фронце, якія былі распачаты ў час Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гг. Савецкі ўрад быў вымушаны ва ўмовах адсутнасці рэгулярнай арміі пайсці на падпісанне 3 сакавіка 1918г. Брэсцкага мірнага дагавора з Германіяй. Згодна з умовамі дагавора, часова пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. На працягу ўсяго перыяду акупацыі войскамі Германіі, а потым i Польшчы у 1919— 1920 гг. захоўвалася савецкая ўлада ў Рудабельскай i суседніх воласцях Бабруйскага павета — так званая «Рудабельская рэспубліка» пад кіраўніцтвам бальшавікоў. Лістападаўская 1918 г. буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Германіі прывялада выхаду Германіі з Першай сусветнай вайны, у якой яна пацярпела паражэнне. Савецкі ўрад у лістападзе 1918 г. скасаваў Брэсцкі дагавор. Чырвоная Армія распачала наступленне i да лютага 1919 г. савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

3. У час лістападаўскіх выбараў ва Ўсерасійскі ўстаноўчы сход беларускія партыі i арганізацыі атрымалі мізэрны працэнт галасоў (0,3). Бальшавікі набралі больш за палову. Гэта прымусіла значную частку беларускіх нацыянальных сіл пайсці на прызнанне савецкай улады. Але прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, Вялікая Беларуская рада адмовілася прызнаваць легітымнасць Аблвыкамзаха на чале з А. Мясніковым. Бальшавіцкі орган абвінавачваўся мясцовымі патрыётамі ў тым, што прадстаўляў расійскае войска, а не беларускі народ. Каля сярэдзіны лістапада 1917г. Вялікая Беларуская рада i Цэнтральная Беларуская вайсковая рада выдалі адозву «Ко всему народу Белорусско­му», дзе заклікалі суайчыннікаў узяць у свае рукі кіраванне краем, а дзеля гэтага абвяшчалася скліканне ў снежні ў Мінску з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Амаль адначасова з такой жа ініцыятывай выступіў у Петраградзе i Беларускі абласны камітэт пры Ўсерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў на чале з Я. Канчарам. Але нечакана для ix Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей, які ўзначальваў I. Сталін, дазволіў Беларускаму абласному камітэту ў Петраградзе правядзенне Усе-беларускага з'езда у Мінску. Усебеларускі з'езд пачаўся 15 снежня. На ім сабраліся 1872 прадстаунікі беларускага народа. На з'езд прыехалі пасланнікі ад усёй этнаграфічнай Беларусі, ад ycix франтоў i тылу. Па сацыяльнаму скла­ду з'езд з'яўляўся пераважна сялянскім. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а дэлегаты ад БАК прапанавалі аўтаномію ў складзе РСФСР. У ноч з 17 на 18 снежня дэлегаты прыстушлі да разгляду пытання аб абвяшчэнні беларускай рэспублікі і вылучылі са свайго асяроддзя орган краёвай улады — Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх i рабочых дэпутатау (Раду). Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з’езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму бальшавіцкі Савет народных камісараў Заходняй вобласці на чале з К. Ландарам прыняў рашэнне разагнаць з’езд. Удзельнікі Усебеларускага з’езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт з’езда. Галоўным вынікам разагнанага з'езда было тое, што яго дэлегаты паспелі дэклараваць ідэю беларускай народнай рэспублікі. Выканком ва ўмовах нямецкага наступлення, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск і пераехалі ў Смаленск, у першай Устаўной грамаце ад 21 л ютага 1918 г. абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з’езд. 9 сакавіка Выканком у другой Устаўной грамаце абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Выканком быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР. Дзеячы БНР (І. і А. Луцкевічы, В.Ластоўскі, А.Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму частцы дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі. Непрызнаная Берлінам Рада БНР знайшла ўрэшце паразуменне з нямецкім генералам Эрыхам фон Фалькенгайнам. У кампетэнцыі БНР знаходзіліся гандаль, прамысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў i інш. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачатковых школ, адкрыўся Беларускі педагагічны інстытут. У Слуцку i Браславе адкрыліся гімназіі, а у Свіслачы — настауніцкая семінарыя. У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газет i тры часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. 19 мая на базе Таварыства драмы i камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Існаванне беларускай дзяржавы нават ва умовах акупацыі садзейнічала самасцвярджэнню нацыі. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла ў якасці дзяржаунай нацыянальную сімволіку. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаунай i абавязковай для грамадзян рэспублікі.

4. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці стала другім пасля абвяшчэння БНР этапам у працэсе самавызначэння беларускага народа. Прадстаўнікі сацыялістычнага напрамку нацынальнага руху, у прыватнасці, Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), выступілі за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была ўтворана на тэрыторыі Беларусі ў ходзе кастрычніцкіх падзей 1917 г., у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Умовы для гэтага ўзніклі, калі войскі Чырвонай Арміі ў лютым 1919 г. вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міру былі дэнансаваны у выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі. Аднак Аблвыкамзах адхіліў прапанову Белнацкома, даўшы вобласці назву “Заходняя камуна”. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VІ Паўночна – Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) – РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з’езда аб абвяшчэнні Заходняй камуны самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў З.Жылуновіч (Ц.Гартны) – аўтар Маніфеста, якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ. У склад рэспублікі ўвайшлі Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Аднак ужо праз два тыдні Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні былі далучаны да РСФСР. 2-3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. З'езд устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй i абраў таксама Центральны выканаўчы камітэт Беларусі ў складзе 50 чалавек i яго Прэзідыум, якому надавалася функцыя ўрада. Новым прэм’ерам Беларусі замест 3. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. Адной пастановай з'езд юрыдычна аформіў БССР, а дру­гой — фактычна ліквідаваў яе, бо згадзіўся на зліццё савец­кай Беларусі з савецкай Літвой. Рабілася гэта, быццам бы, дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней - Польшчы. Злучэнне адбылося 27 лютага 1919 г. Літоўска - Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) са сталіцай у Вільні ўключала Віленскую, Мінскую i Гродзенскую губерні. У складзе яе ўрада на чале з В. Міцкявічусам Капсукасам не было ніводнага беларуса. У літоўска-беларускай арміі пераважалі расійскія салдаты. Усе беларускае, нават мова, лічылася контррэвалюцыйным. У Мінску не з'явілася ніводнай бе­ларускай кнігі, брашуры, газеты. Літаратура выдавалася толькі на літоўскай, польскай i рускай мовах. На тэрыторыі ЛітБелССР амаль усе сялянства, за выключэннем беднаты, пазбаўлялася нават фіктыўнага права выбараў у саветы. У гарадах выбіраць у саветы маглі толькі рабочыя i рамеснікі. У сакавіку 1919 г. быу ліквідаваны i Белнацкам у Маскве. Бальшавіцкі наватвор (ЛітБел) стаў на шляху да дзяржаунай незалежнасці не толькі беларусаў, але i літоўцаў. ЛітБелССР праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. (інэрвенцыі Польшчы супраць савецкай Расіі з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай). Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыю аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, станаўленне беларускай дзяржаўнасці завяршылася спачатку абвяшчэннем на нацыянальна-дэмакратычнай аснове БНР, а затым утварэннем на савецкай аснове БССР.

Тэмы рэфэратаў.

1. Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго вынікі.

2. Брэсцкі мір і Беларусь.

3. Абвяшчэнне БНР. Праблема беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах акупацыі.

Літаратура.

Октябрь 1917 г. и судьбы политической оппозиции: В 3 т. / Под ред. Э. М. Энтина. Гомель, 1993.

Сташкевич Н.С. Приговор революции: крушение антисоветских движений в Белоруссии (1917-19250. Мн., 1985.

Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской народной республики. Мн.,1990.

Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права на Беларусі. Мн.,1992.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 694. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия