Студопедия — Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).






1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.

2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.

 

1. Па умовах Рыжскага міру, які адбыўся 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская i Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад РСФСР. Становішча беларускіх зямель пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Каб забяспечыць умовы для ўзнаўлення прамысловасці, стварыць эканамічную базу саюза рабочага класа і сялянства, неабходна было змяніць гаспадарчую палітыку, наладзіць сувязь паміж горадам і вёскай. Новая эканамічная палітыка (НЭП) была прынята на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай з боку бальшавікоў сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіраўніцтва адзяржаўленай эканомікай з тавара-грашовымі адносінамі, выкарыстоўваючы прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У галіне сельскай гаспадаркі было прынята рашэнне аб замене харч­развёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадук­таў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаушы за гэта грошы ва «уласную кішэню», бо ў краіне уводзілася свабода гандлю. У адрозненне ад іншых рэспублік СССР у Беларусі прыватны капітал займаў у гандлі вядучае месца. Галоўным рэгулятарам эканамічнай дзейнасці станавіўся рынак, які ўсё ж знаходзіўся пад кантролем бальшавікоў. Праз рынак, біржы, кірмашы, розныя гандлёвыя прадпрыемствы ўмацоўвалі сувязь горада і вёскі. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю ў яе развцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспа-дарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю i арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утваралюя таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Развццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацьі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, i увядзенне у СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Pacii (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся. Распачалася дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне шырокай аўтаноміі прадпрыемствам, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх ствараліся трэсты і групавыя кіраўніцтвы, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны i машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя i гарбарныя заводы. Да 1926 г. прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула даваеннага ўзроўню. З лета 1922 г. пачаліся пошук i выпрацоўка канкрэтных формау аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР i увайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў iншую форму адзінства — федэрацыю, у якую на раўнапраунай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР. Такім чынам БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі. СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх Kpaiн, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, і войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. 3 улікам нацыянальнага i эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ей шэрагу раёнау Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы i дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністацыйна-тэратарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.

2. Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першаю чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Х з’ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. азначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. У 1928—1929 гг. быу распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых i пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Haмaгaннямi беларускага народа i ўciх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны i ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» i панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. Са студзеня 1930 г. І.Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі – “вялікага скачка”, якая атрымала назву «звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Таксама ў Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці. На працягу другой i трэцяй пяцігодак (1933— 1937, 1938— 1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным i Крычаускім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейнымі i аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» у Мінску i «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай i Мінскай каўбаснай фабрыкамі i інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяр­жаунай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правя­дзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў нор­му здабычы вугалю за змену ў 14 разоў), а у канцы 30-х гг. шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесiй і iнш. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым i хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася у розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая i збытавая. Узнікалі i больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усе гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноунымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў i паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Началі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана i прымусова стварацца кал­гасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка i аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў i праводзілі раскулачванне, што вык-лікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета­даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці i насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці i паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх - палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (сучасны Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаунай уласнасці. Пaлiтычны рэжым, усталяваны у БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (таталъны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаунай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. (увайшла ў гісторыю як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”). У новай Канстытуцыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпpэcii спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышіндустрыялізацыі» i суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы у прамысловасці i сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.

У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., заходнія вобласці Беларусі (разам з заходняй часткай Украіны) былі далучаны да Польшчы. На гэтых землях быў уведзены прыняты ў краіне адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны. Уласна беларускія тэрыторыі складалі Віленскае, навагрудскае, Палескае і ўсходняя частка Беластоцкага ваяводстваў, якія атрымалі назву “Заходняя Беларусь”, ці “ўсходнія крэсы” (ускраіны). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы. Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў сярод дэмакратычных колаў назву “санацыя” (“аздараўленне”). Беларускае насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная Першай імпералістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амальне адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. На заходнебеларускіх землях адсутнічала цяжкая прамысловасць. Пераважалі дрэваапрцоўчая, харчовая і легкая галіны. Большасць прадпрыемстваў былі дробныя (да 20 рабочых) і займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек і толькі 19 з іх мелі звыш 100 рабочых. Гэта шклозавод “Неман” у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка “Прагрэс-Вулкан” у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў “Ардаль” у Лідзе, тытуневая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы і інш. Акрамя таго, на заходнебеларускіх абшарах знахадзіліся сотні дробных цагельных, шкляных, скураных, лесапільных, вінакурных прадпрыемстваў і майстэрань. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, ана саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. За ўсе гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Польшчы тут была пабудавана толькі адна чыгуначная ветка – Варапаева – Друя даўжыней 89 км, што складала 6,2 ад агульнай колькасці зноў пабудаваных чыгунак у дзяржаве. Лясныя багацці заходнебеларускіх зямель былі добрай сыравіннай базай для развіцця дрэваапрацоўчай, папяровай і лесахімічнай прамысловасці, але яны ў той час падрапежніцку знішчаліся і ператвараліся ў важную крыніцу польскага экспарту. Вельмі цяжка жылося ў весцы (85% насельніцтва).У Заходняй Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Польскай дзяржавы была адноўлена ўласная зямельная маемасць. У выніку размеркавання сярод насельніцтва савецкімі ўладамі зямля вярталася да яе былых уладальнікаў. Такім чынам, на заходнебеларускіх абшчарах зноў аднаўлялася буйное памешчыцкае землеўладанне. Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га. Такіх уладальнікаў было каля 1% ад усіх жыхароў сельскай мясцовасці. Польскі ўрад вырашыў правесці ў дзяржаве аграрныя перааўтварэнні з мэтай знізіць сацыяльную напружанасць, адкрыць шлях да больш хуткага развіцця капіталістычных, рыначных адносін у сельскай гаспадарцы. Гэта знайшло свае выяўленне ў шэрагу аграрных законаў аб парцэляцыі, асадніцтве, камасацыі. У 1919 г. польскі сейм прыняў закон аб аграрнай рэформе, згодна з якім ствараўся дзяржаўны зямельны фонд са свабодных зямель, якія засталіся без гаспадароў, дзяржаўных, часткі памешчыцкіх, якія складалі лішак над устаноўленым максімальным памерам маентка. Гэтыя невялікія ўчасткі (парцэлы) прызначаліся для свабоднага продажу. Такое перазмеркаванне зямлі атрымала назву парцэляцыі. Аднак гэтая рэформа была рэалізавана толькі ў ліпені 1925 г., калі быў прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Аднак у заходнебеларускіх землях парцэляцыя ў значнай ступені была выкарыстана ўрадам для іх засялення польскімі кулакамі і ваеннымі каланістамі – былымі афіцэрамі польскай арміі, так званымі асаднікамі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікай цане зямельныя ўчасткі па 15-45 га і на льготных умвах доўгатэрміновыя крэдыты на абзавядзенне гаспадаркай, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні. Асаднікі былі ўзброеныя і сяліліся хутарамі, пасяленнямі ўздоўж савецка-польскай граніцы і выконвалі паліцэйскія функцыі. Яны з’яўляліся сацыяльнай апорай польскай улады на “ўсходніх крэсах”. Пад выглядам ліквідацыі цераспалосіцы польскі ўрад шырока праводзіў хутарызацыю (“камасацыю”), у выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам. Яшчэ адным элементам аграрных пераўтварэнняў была ліквідацыя сервітутаў – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне пашай і лясамі. Як і камасацыя і парцэляцыя, гэтая мера была накіравана на ўзмацненне капіталістычных адносін у весцы, знішчэнне рэшткаў феадальна-прыгонніцкіх адносін. Такім чынам, аграрная рэформа, праведзеная польскім урадам, насіла буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарцай вытворчасці, расчышчала шлях да больш хуткага развіцця капіталізму ў весцы. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі. Разам з тым рэформа не вырашыла да канца аграрнае пытанне, не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага збяднення беларускай вескі. У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. У 1925-1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух. Да сярэдзіны 20-х гг. у ім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзення яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі І.Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі і інш. Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанага ў 1921 г. Пад уплывам КПЗБ у маі 1926г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб’ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамацкі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва.

4. Палітыка беларусізацыі – гэта дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў перыяд 1924-1929 гг. БССР. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры - беларуская, руская, яўрэйская i польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў i кніг на беларус­кай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісъменнасці дарослага насельніцтва (сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей). Пачаліся падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны i аднаўлення народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй i вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе — сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках i ветэрынарны Інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факулътэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення у вы-шэйшыя навучальныя ўстановы. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя i савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнацыі. Да канца 20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Я.Купа­ла, Я.Колас, Ц. Гартны (З. Жылуновіч). У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час з'яўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля абвяшчэння амністыі тым беларускім палітычным i культурным дзеячам, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай і прызналі яе. У выніку арганізаваных В. Ластоўскім экспедыцый па вывучэнні культуры Беларусі быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Mіpoвіча адбывалася станаўленне Першага Беларус­кага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзсйнічаў БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Бе­ларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка. Значныя поспехі былі дасягнуты у развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Я. Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». У гэты час з'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы i інш. У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларус­кага савецкага кіно. У 1926г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Ю. Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 у Мінску, з 1946 называецца «Беларусьфільм»). Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу кіруючымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гады атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае, а затым i сямігадовае навучанне. У галіне літаратуры адным з лепшых твораў стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва», прысвечаная дзеду Талашу. М. Гарэцкі напісаў раманы-хронікі «Камароўская хроніка» i «Віленскія камунары». М. Лыньковым была створана аповесць «Міколка-паравоз», а Я. Маўрам — «Палескія рабінзоны». Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё у 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 называецца Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы i балета (з 1996 называецца Нацыянальны акадэмічны тэатр балета i Наацыянальны акадэмічны тэатр оперы Беларусі). У 1937—1938 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Беларускія мастакі В. Волкау, Я. Зайцаў стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям i ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны i мірнага будауніцтва. Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара І. Лангбарда i з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары 3. Азгур, А. Бембелъ. У галіне літаратуры i мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей i існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як твор­ца i гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва. А творчасць тых дзеячаў культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была абмежавана, ix культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр У. Галубка, расфарміраваны. У 30-я гады ў краіне ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі 6еларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкаму ладу дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за быццам бы прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Супярэчлівасці ў развіцці культуры Беларусі праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

Тэмы рэфератаў.

1. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю рэспублікі на аснове НЭПа.

2. Прычыны спынення праграмы беларусізацыі з канца 20-х гг. Барацьба з “нацыянал-дэмакратызмам”.

3. Паскоранае будаўніцтва сацыялізму ў СССР і яго палітычныя вынікі.

4. Супярэчнасці грамацкага жыцця. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. Канстытуцыя БССР 1937 г.

5. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі 1921-1939 гг.

6. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Літаратура

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987-1999

Гісторыя Беларусі: У 2 ч./ Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С.Марцуля. Мн., 1998. Ч.2.

Гісторыя Беларусі: / Пад.рэд. Жытко А.П., Фаміна В.М. Мн. 2005.

Гісторыя Беларусі: / Пад рэд. В.І. Галубовіча, Ю.М. Бохана.

Скрынчак А. Гады дваццатыя: Беларусізацыя: З дакументаў народнага камісарыята земляробства // Маладосць. 1991. №2.

Лыч Л.М. Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик на примере БССР (1917-1941). Мн., 1987.

Полуян В., Полуян И., Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920-1939 гг. Мн., 1962.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый // Пад. рэд. В.У. Галубовіча. Мн., 1996.

 

 

Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 1940-х – 1980-я гг.)

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

2. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.

3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.

1. У выніку Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ страціў звыш паловы| нацыянальнага багацця. Былі спалены i зруйнаваны 209 гарадоў i гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, разбурана 10338 заводаў і фабрык, знішчана 96 % электрычных магутнасцей. Вялікія страты панеслі ўсе віды транспарту i сувязі.

У Мінску пасля яго вызвалення ад нямецкіх акупантаў 3 ліпеня 1944г. захавалася толькі некалькі буйных будынкаў. У ixi ліку — Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Тэатр оперы i балета. Аднак самымі вялікімі былі чалавечыя страты: яны склалі 1/3 насельніцтва Беларусі. Аднаўленне прамысловасці i іншых галін эканомікі пачалося з восені 1943г., калі частка тэрыторыі на ўсходзе Беларусі была вызвалена Чырвонай Арміяй ад акупацыі. Па меры далейшага вызвалення тэрыторыі рэспублікі пашыраўся i фронт аднаўленчых работ. А ў верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб плане аднаўлення i развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.», які з'яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Ва ўмовах вострай нястачы матэрыяльных, працоўных i сыравінных рэсурсаў прадугледжвалася ix размеркаванне перш за ўсе на карысцъ прамысловасці. Асноўнай крыніцай паступлення сродкаў быў саюзны бюджэт. Значную дапамогу ў аднаўленні гаспадаркі Беларусі аказвалі саюзныя рэспублікі, перш за ўсе Расійская Федэрацыя. У 1945—1947 гг. па лініі ЮНРРА (Адміністрацыя Аб' яднаных Нацый па пытаннях дапамогі i аднаўлення) рэспубліка атрымала абсталявання, прадуктаў харчавання, медыкаментаў i г.д. на суму каля 61 млн долараў. Важную ролю адыгралі таксама рэпарацыйныя пастаўкі з Германіі i яе саюзнікаў, асабліва станкоў, прамысловага абсталявання, сыравіны, паліва, медыкаментаў. Да будаўніцтва ў абавязковым парадку прыцягваліся ваеннапалонныя. На прадпрыемствах рэспублікі разгарнулася спаборніцтва за скорасныя метады апрацоўкі металаў, за выпуск прадукцыi высокай якасці, зніжэнне яе сабекошту, эканомію сыравіны, матэрыялаў, паліва, электраэнергіі, павышэнне рэнтабельнасці прадпрыемствау. Беларусь ужо ў першым квартале 1949 г. дасягнула даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысіла яго на 15 %. Апераджальнымі тэмпамі расла цяжкая прамысловасць, асабліва металаапрацоўчая i машынабудаўнічая галіны, аб'ём якіх за 1946 —1950 гг. вырас адпаведна ў 2,4 i 3,4 раза. Сваю прадукцыю далі i новыя буйныя прадпрыемствы — МАЗ, МТЗ, Мінскі мотавелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат i інш. Аднак адставалі электраэнергетыка, здабыча торфу, капітальнае будаўніцтва, вытворчасць тавараў народнага спажывання. Развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады чацвёртай пяцігодкі ішло больш маруднымі тэмпамі. У 1946 г. была моцная засуха, якая ўскладніла i без таго цяжкае становішча аграрнага сектара рэспублікі. У Заходняй Беларусі ўсе большая колькасць аднаасобных сялянскіх гаспадарак уцягвалася ў калгасы, пры гэтым тэмпы калектывізацыі былі больш высокімі, чым у гады першых пяцігодак, а сродкі i метады такія ж. У цэлым за гады чацвёртай пяцігодкі (1946—1950) у аг­рарным сектары эканомікі Беларусі адбыліся значныя зрухі, але па важнейшых паказчыках пяцігодка не была выканана. У снежні 1947 г. была скасавана картачная сістэма i ўведзены вольны гандаль без картак па адзіных дзяржаўных цэнах, якія у 3,3 раза былі вышэй за даваенныя. Адначасова была праведзена грашовая рэформа i замена старых грошай на новыя. Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады былі ў асноўным пераадолены вынікі вайны, адноўлена эканоміка, створаны новыя галіны прамысловасці, пачало ўпарадкоўвацца жыццё людзей. Разам з тым развіццё прадукцыйных сіл i павышэнне ўзроўню жыцця народа стрымліваліся існуючым гаспадарчым механізмам, жорсткай цэнтралізацыяй, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіраўніцтва, астаткавым прынцыпам размеркавання сродкаў i рэсурсаў.

Пасля смерці I. Сталіна 5 сакавіка 1953 г. у краіне стаў ажыццяўляцца курс на ліквідацыю культу асобы Сталіна i яго вынікаў, на дэмакратызацыю грамадства. У сваю чаргу гэта патрабавала перагляду эканамічнай палітыкі, яе гуманізацыі, пераарыентацыі ў бок паляпшэння жыцця людзей. Старшьня Савета Міністраў СССР Г. Маленкоў, прызначаны на гэту пасаду пасля смерці Сталіна, на жнівеньскай (1953 г.) cecii Вярхоўнага Савета СССР выступіў з пранановай сацы-яльнай пераарыентацыі эканомікі, перамяшчэння акцэнтаў на вытворчасць тавараў народнага спажывання, павелічэння капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку, лёгкую i харчовую прамысловасць. У верасні 1953 г. былі значна павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, спісаны нядоімкі з калгасаў i калгаснікаў па сельгаспадатку. У 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а у 1958 г. зусім адменены. Былі зніжаны абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, умацавана ix матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні. У Казахстане, Сібіры, Паволжы i на Алтаі пачалося асваенне цалінных i абложных зямель. У 1954— 1956 гг. было асвоена каля 36 млн га цаліны, што склала 30 % ycix пасяўных плошчаў СССР. У цэлым у гады пятай (1951 —1955) i шостай (1956 - 1960) павысілася ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы, выраслі нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 сярэдзіны 50-х гг. сельская гаспадарка Беларусі ўпершыню стала рэнтабельнай. У 1958 г. была праведзена рэарганізацыя МТС. Раней у калгасах асноўныя сельскагаспадарчыя работы выконвалі механізатары МТС, што прыводзіла як бы да двоеўладдзя на зямлі. Было вырашана скасаваць машынна-трактарныя станцыі, а іх тэхніку прадаць калгасам. Аднак неадкладны вы­куп тэхнікі паставіў бяднейшыя калгасы, а іх была большасць, у цяжкае фінансавае становішча. У прамысловасці Беларусі ў гады пятай i шостай пяцігодак разгарнулася вялікае капітальнае будаўніцтва. Уступілі ў строй падшыпнікавы, гадзіннікавы i завод будматэрыялаў у Мінску, аўтамабільны завод у Жодзіна, першая чарга самай магутнай у той час электрастанцыі Беларусі — Васілевіцкая ГРЭС, пачало­ся будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага ў Гомелі. Вырасла ўдзельная вага вядучых галін — электраэнергетычнай, паліўнай, машынабудаўнічай i металаапрацоўчай. У 1957 г. была зроблена спроба рэарганізаваць існуючую сістэму кіравання прамысловасцю i перайсці ад галіновага (праз міністэрствы) да тэрытарыяльнага (праз саўнаргасы) кіравання. Былі скасаваны агульнасаюзныя прамысловыя міністэрствы, за выключэннем міністэрстваў абароннай, авіяцыйнай, суднабудаўнічай, радыётэхнічнай, хімічнай, электрастанцый, а замест ix у буйных адміністрацыйных раёнах створаны саветы народнай гаспадаркі. У Беларусі быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР. Аднак i гэта рэформа дала мала станощчага. Зрабіўшы лягчэйшым развіццё мясцовай, яна ўскладніла развіццё цяжкай прамысловасці. Нягледзячы на відавочныя недахопы ў развцці народнай гаспадаркі, гады пятай i шостай пяцігодак былі дастаткова паспяховымі для эканомікі Беларусі. Аднак пачатак 60-х гг. супаў з перыядам пагаршэння эканамічнай сітуацыі. Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі адбылося i ў сельскай гаспадарцы. Знзілася вытворчасць мяса, малака, збожжа. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ўсё яшчэ не накрывалі выдаткі на яе вытворчасць. Не хапала мінеральных угнаенняў, тэхнікі i абсталявання. Негатыўна адбіваліся суб'ектывізм i валюнтарызм у кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, шаблонныя указанні з цэнтра не ўлічвалі мясцовых умоў. У Беларусі былі ліквідаваны севазвароты, паслаблена ўвага да лугоў i культур­ных паш, пачалася "кукурузная ліхаманка" i г.д. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляванныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Аўтарам яе з’яўляўся тагачасны Старшыня Савета Міністраў СССР А.Касыгін. Рэформа прадугджвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў тым, што адбылося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтапарапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Прынцыпова новым напрамкам з’явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак развіццё прамысловасці характарызавался пераважна колькасным ростам, г.зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, найперш за кошт укаранення ў вытрорчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся задачай цяжкай і невырашальнай. Гэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая право







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1794. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия