Студопедия — Машачка. Рабяты, а ці жывуць у лесе камары?
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Машачка. Рабяты, а ці жывуць у лесе камары?






Рабяты, а ці жывуць у лесе камары? (Адказ.)

А ці спалохаецеся вы ляснога камара, калі ён прыляціць да нас? (Дзеці шумяць.) Так, ніхто не спалохаецца? А калі на вас наляціць цэлая зграя пісклявых i злых камароў, не забаіцеся ix? (Адказ.)

А як вы будзеце адганяць камароў? (Дзеці паказваюць.)

Вось гэтак, рукамі i нагамі? А яшчэ як?

(Дзеці робяць разнастайныя pyxi, шумяць.)

Гульня "Паляванне на камара";.

А хто з вас самы-самы смелы? (Выбірае аднаго з хлопчыкаў.) Вось ты самы смелы хлопчык, так? І цябе завуць... Ты зусім не спалохаешся такога малюсенькага, пісклюсенькага камара? Не? Вось i добра. А як абараніцца ад дакучлівага, кусачага камара ты, пэўна, добра ведаеш? Вось малайчына. Але мы з Лесавічком мяркуем, што ад любога камара можна абараніцца i простай галінкай. Так? Тады давайце, рабяты, аддадзім нашаму смеламу паляўнічаму свае галінкі i ён пакажа усім,як трэба абараняцца ад камара.

(Дзеці вяртаюць Машачцы галінкі дрэў, атрыманыя iмi ў пачатку гульні, яна аб'ядноўвае ix y вялікі "букет ", дае хлопчыку, i той паказвае усім, як ён адбіваецца ад камароў.)

Вось які ў нас смелы паляўнічы. Але на нашу звычайную чароўную лясную паляну прыляцеў зyciм незвычайны лясны волат Камарышча. Вось ён.

(Машачка выносіць вялікага бутафорскага камара. Такога камара можно зрабіць з розных подручных сродкаў: дроту, дрэва, кордона, паперы і г.д. У тулава камара ўмацоўваюць паветраны шар, які пры трапным удары па камары галінкамі дрэў лопаецца, i гэта сведчыць аб знішчэнні камара i выкананні задання.)

Бачыш які волат? Не спужаўся? Добра. А цяпер у нас адбудзецца сапраўднае паляванне на камара. Але спачатку паслухайце заданне. Паляўшчаму трэба вось гэтымі галінкамі пацэліць па шары, каб ён лопнуў. Гэта будзе сведчыць, што камар знішчаны i ў цябе зоркае вока. За гэта табе даецца імя"Сакалінае вока" як самаму вопытнаму i смеламу паляўнічаму. Зразумеў? Але пачакай, пачакай, гэта яшчэ не ўсё. Тут такая справа. Ведаеш, на нашай чароўнай паляне нельга паляваць без вось гэтай прыгожанькай шапкі-цямнілкі. Kaлi ты яе надзенеш, то навокал адразу зробіцца вельмі цёмна. Але ты не хвалюйся. Усе дзеці на нашай паляне з задавальненнем табе дапамогуць. Ну як, дапаможам паляўнічаму? Тады слухайце. Калі паляўнічы будзе паляваць далека ад камара, вы ўсе гудзіце ціха-ціха, а калі паляўнічы наблізіцца да яго, вы гудзіце моцна-моцна. Зразумелі? Тады пакажыце, як вы будзеце гудзець i дапамагаць паляўнічаму. (Дзеці гудуць.) Вось малайцы. А цяпер, кaлi ўciм зразумела, што трэба рабіць, паляванне пачынаецца.

(Гульня праводзіцца з 2—3 "паляўнічымі". У канцы гульні на паляне раптоўна з'яўляецца мядзведзь з вялікім корабам, у якім схаваны ласункі i прызы.)

Ой, паглядзіце, хто да нас прышоў. Пэўна, cвaiм шумам мы разбудзілі нашага ляснога сябра Miшкy. Добры дзень, Miшкa. А мы тут на камара паляванне рабілі.

(Гучыць музычная імітацыя палёту камара, Miшa пужаецца, адмахваецца i хаваецца за Лесавіка.)

Што гэта, Miшa, ты спалохаўся камара? Ай-яй, які баязлівец. Ну, не пужайся, Miшa, мы з рабятамі даўно камара прагналі. Лепш павітайся з намі. (Мядзведзь б'е паклоны.) Бачыце, дзеці, які Miшa артыст, хоць i баіцца камара. А як добра ён гнецца ў розныя бакі, відаць ён вельмі любіць займацца ранішняй зарадкай. А ці не пакажаш нам, Miшa, як ты раніцай устаеш з цёплай пасцелі? Давайце пaпpociм Мішу.

(Міша паказвае, як ён прачынаецца, збіраецца ў лясную школу, ідзе са школы дадому, якія вiды спаборніцтваў яму больш за ўсё падабаюцца i г.д. Машачка ў час показу дае свае каментарыі.)

Мы ўсе бачым, Мішанька, што ты вельмі сябруеш са спортам. Ды i як жа табе без спорту. Трэба ж вялкую сілу мець, каб i на дрэва злазіць за пчаліным мядком, i бервяно на будоўлю бярлогі прыцягнуць, часам i дарогу ў гушчары для дзетак расчысціць. Так? (Міша кiвae.) А ці не дапаможаш нам, Miшa, вывучыць вясёлую зарадку? Дапаможаш? Тады, рабяты, падрыхтаваліся, глядзіце на мяне i Мішу ўважліва, паўтарайце за нaмi ўсе pyxi. (Музыка танца "Крыжачок".)

Мы уздымем ўгору рукі,

Каб зрабіць такія pyxi,

Памахаць, пакруціць,

Тузаніну ў бокс зрабіць,

Папляскаць, пашчаўкаць

I спачатку усё пачаць.

Ну i замарыў ты нас, Miшa, сваей зарадкай. Пэўна i сам стаміўся? Тады сядай, адпачывай. А для вас, рабяты, у мяне ёсць адзін сакрэт. Ведаеце, наш Miшa самы знакаміты фокуснік. Я аднойчы падгледзела адзін з яго фокусаў i зараз пакажу яго вам. Паказаць? Т-с-с, Гэта сакрэтны фокус, i каб яго зрабіь, нам патрэбны старыя газеты альбо каляровая папера. Ну, Miшa, дай нам рэквізіт.

(З короба мядзведзя вымаюцца газеты, папера, i ўсё раздаецца дзецям.)

Глядзіце ўважліва i рабіце, як я.

Фокус "Папяровыя ялінкі”.

Бярэм газету, падзелім яе на дзве палавіны i па чарзе скруцім ix у адну трубку. Затым трубачку разарвем уздоўж папалам, але не да канца. Кожную палову трубачкі разрываем яшчэ раз папалам. Атрымалася чатыры паловы, так? Цяпер асцярожна бярэмся за сярэдзіну трубачкі з боку разрыву i выцягваем уверх. Атрымоўваецца прыгожая ялінка. Хто зрабіў ялінку? Уздыміце ўгору. Ай, які прыгожы лес атрымаўся. Пэўна, i Мішаньку ён спадабаецца. А давайце, рабяты, падаруем Мішаньку ўсе нашы ялінкі. Хай ён забярэ ix з сабой у лясную хату, а нам за гэта дасць гасцінца.

(Дзеці аддаюць свае вырабы мядзведзю, ён дастае з кораба падарункі, а ўзамен хавае ў кораб зробленыя дзецьмі ялінкі.)

А цяпер усе хуценька збтраемся да Miшкi ў шырокі круг, каб станцаваць для яго наш любімы танец "Лявоніха".

(Дзеці гуртуюцца ў круг, Міша i Машачка паказваюць pyxi танца "Лявоніха", дзеці паўтараюць усё разам з імi.)

Вось, як прыгожа i хораша вы можаце танцаваць.

Але мы тут з вамі танцавалі,

У гульні розныя гулялі,

Вы стаміліся ці не?

Хуценька кажыце... (не).

Добра, добра, шум не рабіце,

Вы лепей крышачку мне падкажыце,

З намі вам весела ці не?

Не чую адказу... (не).

Мо з вас заснуў хто, навокал зipнiцe,

Трошкі, убокі суседа штурхніце,

Ну як, прачнуўся сусед ваш ціне?

Шпарка кажыце мне... (не).

Мо сярод вас тут ёсць aбiбoкi,

Што чыняць капрызы, не робяць урокі?

Нешта не бачу такіх сярод вас я,

Усе тэрмінова мне дайце адказ... (не, так).

Бачу, народ тут сёння вясёлы,

Мабыць, да жартаў усе

вельмі здольны,

Любіце жарты вы альбо не?

Нешта не чую... (не).

Вось як цудоўна з сябрамі шуткуем,

Уcix я ў лесе прыгожым віншую,

Любіце лес вы альбо не?

Разам адкажам... (не). Не?

Дык не, ці так? Што, не любіце? Усе любяць? Вось i добра. Цяпер i мы з Мішам i Лесавічком пераканаліся, што вы вельмі паважаеце i шануеце нашу родную прыроду, свае лясы, пaлi, лугі, рэкі i азёры, любіце звяркоў i птушак, i ўсю нашу з вамі старажытную мілую Бацькаўшчыну. Але, на жаль, надышоў час нам з вамі развітвацца, бо канчаецца наша лясная казка. Мішаньку пара icцi да cвaix мядзведзянят, Лесавічку абыходзіць лясную гаспадарку, а мне вяртацца дадому, да сваей хаты. Прыходзьце ў наш прыгожы, чароўны лес, але паважайце i любіце яго, i тады кожная лясная паляна абавязкова запросіць вас да сваей чароўнай Лясной казкі.

Да пабачэння, сябры нашы!







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 514. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия