Студопедия — Гледачы.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гледачы.






Так! Зразумела!

Ялінка.

Тады адзін, два, тры, да рэчкі хуценька бяжы!

(У час гульні гучыць вясёлая беларуская музыка.)

Ялінка.

Вось i добра. Усе вы ў гэтым годзе будзеце здаровыя i прыгожыя. А гэта галоўнае. І мы ўдзячны вам за добрую гульню, прыміце нашы падарункі i праходзьце на свае месцы.

(Гучыць музыка. Удзельнікі гульні ідуць на свае месцы.)

Цаца.

У мінулыя часы людзі лічылі, каб рукі ў чалавека ніколі не стамляліся ад працы, ix на Спас абавязкова мылі ў рацэ.

Ялінка.

Ой, цётачка, калі ў нас усюды ў раёне будуць такія працавітыя людзі, як у гэтых вёсках, як добра мы будзем жыць. І хай усе бачаць, якія людзі ў нас ёсць.

Цаца.

Хопіць, xoпіць нашых жыхароў хваліць! А я зараз пагляджу, як яны ведаюць беларускія прыказкі i прымаўкі. Я пачну гаварыць, а вы працягвайце. Вось як усе адкажуць, тады i хваліць будзем.

—Без гаспадара сад — прыйдзе ў поўны... (разлад).

—На Спас праспіш — зімой з торбай... (пабяжыш).

—Папрацуй у садзе да поту i з'ясі яблык... (у ахвоту).

—Садок садзіць — жыццё... (харашыць).

— Прыйшоў Спас — бяры рукавіцы... (у запас).
(Адказаўшым раздаюць па кавалачку яблыка.)

Цаца.

Усе, хто велымі шмат чытае

І на Спас прыказкі бае,

З сябрам разам да мяне!

Доўга нам чакаць цябе?

(Гучыць музыка. Гледачы выходзяць на пляцоўку.)

Ялінка.

А зараз, шаноўныя, я прапаную вам трошкі папрацаваць. Трэба перанесці яблыкі з аднаго месца на другое. Няцяжка?

Ігракі.

Няцяжка! Ялінка.

Але ёсць адна ўмова: рукі неабходна схаваць за спіну, а яблыкі браць зубамі. Яблыкі трэба перанесці вунь з таго вядзерца на талерачку, што стаіць у канцы вашай вёскі. Якая з вёсак самая спрытная, працавітая, мы ў хуткім часе даведаемся. Цаца.

Гляджу i не нарадуюся на сваю вучаніцу. Якая спрытная i разумная! Нездарма я яе ўзяла да сябе вучыцца. І не шкадую цяпер.

Ялінка.

Цётачка, я ажно зачырванелася. (Да гледачоў.) Яна мяне хваліць, а нашы шаноўныя ўдзельнікі велымі папрацаваць жадаюць. Дык давайце разам iм палічым:

— Раз, два, тры — пачалі.

(Гучыць музыка. Пасля заканчэння пераможцы атрымліваюць прызы, а астатнія— па кавалачку яблыка.)

Ялінка.

Дзякуй за гульню i за сабраны ўраджай. А цяпер праходзьце на свае месцы.

(Гучыць музыка. Удзельнікі займаюць свае месцы.)

Цаца.

Ад гэтай мітуснi я нешта запамятавала, што яшчэ хацела вам, даражэнькія, расказаць.

Ялінка.

Пра Спасы, цётачка. Цаца.

Так, так. Падкажыце мне, калі ласка, якія яшчэ ёсць Спасы?

Гледачы адказваюць: (Мядовы альбо макавы— 14 жніўня, яблычны — 19 жніўня, Спас на палатне, хлебны альбо арэхавы Спас— 29 жніўня).

Ялінка.

Тыя, хто атрымаў яблычкі, выходзьце да мяне i запрасіце з сабой па аднаму сябру.

(Усяго патрэбна толькі 10 чалавек.)

(Гучыць музыка. Удзельнікі выходзяць на пляцоўку.) Ялінка.

А якое свята без застолля, яно нават i не свята зyciм. А як у нас раней святкавалі Спас на Беларусі?

Цаца.

Ішлi адзін да аднаго ў госці. Неслі дарункі новага ўраджаю — віно i яблыкі да свaix сяброў i суседзяў. Каб i наступны год быў такі шчодры i багаты!

(Жыхары вёсак мяняюцца бутэлькамі віна і яблыкамі, якія загадзя атрымалі ад памочнікаў.)

Ялінка.

А зараз пачастуйце cвaix суседзяў з другой вёскі cвaiм віном i яблыкамі. А потым мы i вызначым, чые пачастункі найсмачнейшыя.

Умовы застолля:трэба 2 вёскі па 5 чалавек у кожнай. Жыхары вёсак выстройваюцца адзін за адным. На ўскрайку ставяць бутэльку віна, талерку з яблыкамі i невялічкі кубачак — для кожнай вёскі свае пачастункі.

Першы павінен дабегчы да бутэлькі, наліць поўны кубачак i паставіць яго.

Другі падбягае, выпівае налітае.

Трэцці закусвае.

Чацвёрты налівае i г.д.

Зразумела?

Удзельнікі.

Так! Зразумелі.

Цаца (да гледачоў).

А вы, паважаныя, добра-добра сачыце, хто як частуецца. Трэба пільна глядзець, каб не парушылі чаргу практыкаванняў. Спачатку налівалі, потым выпівалі, толькі тады закусвалі. Зразумелі?

Гракі.

Так!

Цаца.

Добра. Госці даражэнькія, частуйцеся, калі ласка!

(Гучыць вясёлая беларуская музыка. Пасля гульні ўсе застаюцца каля вядучай.)

Ялінка.

Вось i пачаставаліся нашыя госцікі. Трэба ж на свяце i польку рэзнуць.

Эй, музыка, жару дай там!

Добра, добра пaiгpaй нам!

(Гучыць полька. Усе танцуюцъ.)

Ялінка.

Дзякуй yciм за добры танец. Сядзьце трошкі, аддыхніце i свій дух перавядзіце.

(Гучыць ціхая, павольная беларуская музыка.)

Цаца.

Ox i добра мы пагулялі, паскакалі з вамі. Ад працы адпачылі i яшчэ пажартавалі...

Ялінка.

А цяпер прыйшоў нам час з вамі развітацца. Бо ў доўгую дарогу трэба нам збірацца.

Цаца.

Бывайце здаровы

I ў шчасці жывіце.

Ялінка i Цаца (разам).

Калі прыйдзем у госці, дык шчыра прыміце!

(Гучыць музыка. Зачыняецца генеральная заслона.)

Багач

Гулънёвая праграма "Багач";

Рэжысёрсш аналіз:

Абгрунтаванне выбару:на сучасным этапе icнye недастатковая колькасць матэрыялаў аб свяце Багач. Таму захацелася адрадзіць гэта свята пры дапамозе гульнёвай праграмы.

Тэма: Багач — свята заканчэння ўборкі зерневых i пачатак азімай сяўбы. Святкаванне Багача выказвае пашану да зямлі i да хлеба.

Ідэя: пазнаёміць з гісторыяй Багача, перадаць вытворчы вопыт родавых традыцый. Даць зразумець гледачу, што трэба ашчадна адносіцца да матулі-зямлі.

Сцэнарна-рэжысійны ход:Знаёмства з традыцыямі свята Багач праз дзеі вядучай, якія ўвасабляюцца ў гульнях, вершах, прымаўках, загадках.

Мастацкі вобраз:кошык з зернем i ўстаўленай свечкай.

У музычным вырашэнні: мелодыя з жніўнай песні ("Як на нашай ніўцы...").

Лейтматыў:мелодыя з жніўнай песні "А ў садочку цвіла лілея..."

У пластычным вырашэнні:гульня-танец "Незвычайная полька".

Інтэрпрэтаваны сцэнарый гульнёвай праграмы свята "Багач";

Гучыць мелодыя са жніўнай песні "А ў садочку цвіла лілея". Выходзіць гаспадыня, яна заносіць багач i ставіць яго над абразамі ў "хаце".

Гаспадыня:

Гаварыла поле щырокае, жыта ядранае:

Жнейкі, жнейкі мае маладыя,

Сярпы залатыя,

Прыходзьце да мяне заўтра рана,

Каб я недажатым не стаяла.

Не хачу я ў полi стаяці,

Aпoшнiмi каласамі махаці,

А толькі хачу ў полі — стагамі,

А ў гумне — капамі.

Шаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на свята Багач. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку i запальвалі яе. Такім чынам рабіўся багач, які заносілі ў кожны двор, тым самым жадаючы багацця. Багач, згодна з павер'ем, забяспечваў ніву жытам i пpынociў у хату дастатак i шчасце.

"Прыйшоў Багач, кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку!".

Гаспадыня:

Свішчуць косы ў траве,

Проста дзіва гульба;

Размахнуліся рукі, узыгралася кроў,

Сонца паліць агнём, пот льецца з ілба —

Абмахнуў рукавом, ды i далей пайшоў.

— А ці хочаце вы caмi паўдзельнічаць у касьбе?
(Адказ)

Хто загадкі адгадвае, той са мной i пагуляе. Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу.

(Загадкі)

Гаспадыня: — Гарбаты дзядок усё поле аббегаў (Серп)

—Ляжыць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа, а людзі яго падымаюць (Сноп)

—На коніку сем саколікаў, кожны ў каптаночку (Авёс)

—Чорная світка мае тры cпiнкi (Грэчка)

Яго бьюць каламі, рэжуць нажамі, за тое яго так любяць, што ўсе любяць (Хлеб)

(Тыя, хто адгадаў загадкі, атрымліваюць жэтоны) Гаспадыня:

Тыя, хто атрымау жэтоны, выходзьце, калі ласка, да мяне на пляцоўку. Я прапаную вам тульню "Касьба". Вы будзеце касцамі, але ў такіх умовах: уявіце сабе, што гэта поле (выносяць ніць, на якую прывязаны каласкі), вам трэба будзе з заплюшчанымі вачыма "скасіць" каласок сапраўдным сярпом. "Касіць" вы будзеце па аднаму разу, калі не атрымаецца, то паспрабуеце яшчэ. I так, пакуль усе каласкі не будуць зрэзаны.

Гучыць жніўная мелодыя. Пасля гульні iгpaкoў частуюць. Гаспадыня:

На Багач да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсё мылася, чысцілася, а вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру.

А ці ведаеце вы, якія стравы гатавалі на Багач?

(Праводзіцца аукцыён страў. Тыя, хто называе стравы, атрымліваюць абаранкі. Гучыць жніўная мелодыя: "Як на нашай ніўцы...")

Гаспадыня:

Загудзела, як трэба, жыта скрозь галасамі,

Заглядзелася ў неба да аблок каласамі.

Будзе хлеба багата — млын муку вырабляе

Maцi булак згатуе — каб з'есці потым з чаем.

А зараз тыя, хто атрымаў жэтоны, хадзіце, калі ласка, да мяне на пляцоўку. Мы зараз пагуляем у "Млын". Падзяліцеся, калі ласка, на дзве каманды. Уявіце сабе, што кожная каманда будзе няспынным канвеерам, якібудзе малоць зерне. Першы з каманды павшен узяць каласок з падлогі i перадаць яго над галавой, пакуль не дойдзе да апошняга. Апошні павінен зноў перадаць каласок наперад — першаму іграку, але ўжо паміж нагамі. Першы павінен палажыць гэты каласок у мяшэчак. Але ўвага: браць наступны каласок першы iгpoк можа толькі тады, калі ў мяшэчак будзе пакладзены папярэдні каласок, перададзены ўнізе.

(Пачынае гучаць хуткая мелодыя з песні "Як на нашай ніўцы ")

(Пасля гульні "Млын"ycix удзельнікаў частуюць). Гаспадыня:

"У стагнача хопіць хлеба да Багача"

Багач заткнуў за страху рагач.

Да Багача баба рабача, па Багачы хоць за плот валачы.

— Ой, якая багатая восень
Усё ў яе ўдалося!

Жыта ў трубу павілося.

Усё святкаванне Багача было святасцю, выказваннем вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.

A цi ведаеце вы прымаўкі пра хлеб?

(Адказ)

— Я буду пачынаць прымаўку, а вы працягваць.
Шмат снегу (працягваюць) — шмат хлеба.

Не той хлеб, што на полі (працягваюць) — а той, што ў гумне.

Едзеш на дзень — бяры хлеба (працягваюць) на тыдзень.

Без хлеба няма (працягваюць) абеда.

Хлеб не зяць — паглядзяць (працягваюць) ды з'ядзяць.

Жывём (працягваюць) хлеб жуём.

Калі ёсць хлеб i вада (працягваюць), то не бяда.

Хлеб усяму (працягваюць) галава.

(Хто дапо ўніў прымаўку, атрымлівае жэтон). Гаспадыня:

Хто атрымаў жэтон, калі ласка, выходзьце да мяне на пляцоўку. Зараз вы паспрабуеце "замясіць цеста на каравай". Падзяліцеся на дзве каманды. Умовы гульні наступныя. Каля кожнай каманды стаяць неабходныя рэчы, а насупраць каманды — "сталы", на якіх вы будзеце замешваць цеста. Першы iгpoк бярэ посуд i бяжыць ставіць на стол, другі — муку, трэцці — ваду, чацвёрты павінен усё добра перамяшаць. Хто хутчэй усё зробіць, той i пераможа. Але гэта гульня не толькі на хуткасць, а таксама на якасць.

(Пачынае гучаць мелодыя з песні "Як на нашай ніўцы") Гаспадыня:

Дзякуй вам за працу. Добра вы гуляеце, а зараз паглядзім, як вы спяваеце.

(Раздаюцца прыпеўкі)

Чым хата багата, тым i рада. Асабіста багацейшая тая, у якой гучаць пecнi.

Удзельнікі па чарзе спяваюць прыпеўкі:

—У горадзе, авясец

На сто рублёў каласец

А вяночак на шаблю

Адхініся, не люблю.

—Мне не трэба пуд гароху

Толькі дзве гарошынкі.

Мне не трэба многа хлопцаў

Мне адзін харошанькі.

—Толік з Піцеру прыехаў,

Гармонь новую прывёз.

Гармонь новая раве,

Бацька хлеба не дае.

— Я па беражку бягу,

Бераг асыпаецца

Я бяззубага люблю —

Бяззубы не кусаецца.

— Хораша табе, каліна,
На табе шырокі ліст,
Хораша табе, падруга, —
Цябе любіць гарманіст.

— Бацька грае, сын басуе,

Дачка замуж галасуе.

Дачку замуж аддае.

— Не хадзіце, дзеўкі, у лазню,

Не хадзіце парыцца.

Ад гарачае прыпаркі

Пудра ўся адваліцца.

— Мне не трэба пуд мукі,
Мне не трэба сіта,
Мяне мілы пацалуе,
Целы тыдзень сыта.

Гаспадыня:

Добра спяваеце, а зараз паглядзім, як танцуеце. Запрашаю ўсіх на польку. Але мая полечка незвычайная.

Гаспадыня:

Пачынаем усё з кружочку

Рукі ўнізе ў замочку

Гэй, музыка, рэж нам ох!

Польку дробну, як гарох

Полька ўлева, полька ўправа

(Усе танцуюць)

А цяпер, каб не згубіцца,

Трэба локцем зачапіцца.

Полька ўлева акуратна,

Полька ўправа дэлікатна.

(Усе танцуюць)

А цяпер такія рэчы

Бярэмся за суседа плечы

Полька ўлева, полька ўправа

(Усе танцуюць)

Ножкі цэлы? (Адказ)

Ручкі не стаміліся? (Адказ)

Самі вы не зажурыліся? (Адказ)

Аб'яўляю разам з тым,

Што цяпер у нас інтым!

Хлопцы ды паненкі,

Бяромся за каленкі.

Полька ўлева, полька ўправа,

А цяпер пайшлі ў скокі

Круціцеся ва ўсе бокі.

Гаспадыня: Добра вы спявалі, добра i плясалі,

Вось за гэта ў пячы я напёк вам калачы

Свежыя, гарачыя, ды к таму ж i смачныя!

Добра Багач сустрэлі, а зараз не грэх i пачаставацца.

(Усіх гледачоў частуюць караваем).

Але трэба ўжо несці да іншых двароў.

Гаспадыня:

Мае ж вы дзетачкі, дочачкі, сыночкі,

Вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі.

Дай Бог вам долі, мае каласочкі,

Каб усё жыццё вы ў шчасці правялі!

(Гучыць музыка, гаспадыня развтваецца i забірае Багач. Гучыць мелодыя з necнi "А ў садочку цвіла лілея").

Жаніцьба Цярэшкі

(Пасля полечкі гледачы застаюцца на пляцоўцы.) Лявон.

А ці будзем сёння Цярэшку жаніць?

Усе.

Так, будзем! Лявоніха.

Хто Цярэшку жаніць будзе, той у золаце хадзіць будзе! Дзяўчына.

А хто ў нас будзе за бацьку? Музыка.

А няхай Лявон. Ён у нас самы сталы i ў такіх справах вельмі ўдалы!

Лявон.

Добра, буду вам за бацьку, вас у абіду не дамо, а калі што дзе ні то, то i дубца дам па-бацькоўску. Музыка.

А Лявоніха няхай будзе за матку, згодны? Лявоніха.

Ну, ставайце, дзеткі, у рад, каб Бог быў рад! Лявон.

Станьце, хлопчыкі, радком, пагаворым мы ладком!

(Лявоніха зЛявонам выстройваюць моладзь на пляцоўцы так, каб атрымаўся клін.)







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 1365. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия