Студопедія
рос | укр

Головна сторінка Випадкова сторінка


КАТЕГОРІЇ:

АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія






FATHER AND DAUGHTER


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 880



Агульная характарыстыка. Беларусь — адна з еўрапейскіх краін, якая можа як ніякая іншая перажыла мноства спусташальных войнаў. Такой была для яе і другая сусветная. Гэта была вайна, якая наклала адбітак на ўсе сферы жыцця. Ад яе залежаў лёс нацыі, кожнага чалавека паасобку. Перыяд вайны патрабаваў высокай духоўнай стойкасці, мужнасці і патрыятызму. У гэты цяжкі час народ праявіў масавы гераізм у змаганні з ворагам. У краіне разгарнуўся шырокі партызанскі рух.

Свой уклад у барацьбу з каварным ворагам унесла і творчая інтэлігенцыя Беларусі. У выступленні на сакавіцкай сесіі Акадэміі навук Беларусі ў 1942 г. , якая праводзілася ў Казані, Я.Купала адзначаў: «Я з гонарам і радасцю магу падкрэсліць, што наш перадавы атрад мастацкай інтэлігенцыі — беларускія пісьменнікі разам з усім савецкім народам, не шкадуючы сіл і свайго жыцця, актыўна змагаюцца супраць фашысцкіх варвараў. Беларуская літаратура на працягу ўсёй сваёй гісторыі была, ёсць і будзе магутнай зброяй у руках народа ў барацьбе супраць крывавых прыгнятальнікаў і парабаціцеляў. Працаўнікі мастацтва Беларускай ССР хто са зброяй у руках, а хто сваім мастацкім словам, музыкай, малюнкам дапамагаюць біць заклятага ворага. Усе яны з'яўляюцца ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны»1 . У той грозны час у рады дзеючай арміі ўступілі К.Крапіва, М.Лынькоў, П.Глебка, А.Куляшоў, П.Броўка, П.Панчанка, М.Танк і інш. На палях бітваў загінулі 22 сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод іх 3.Астапенка, Л.Гаўрылаў, А.Гейнэ, А.Жаўрук, А.Коршак, М.Сурначоў, А.Ушакоў, I.Шапавалаў, Г.Шведзік, X.Шынклер і інш.

Нягледзячы на выключныя цяжкасці ваеннага часу, прадаўжалі працу навуковыя і культурна-асветныя ўстановы Беларусі: у Свярдлоўску — праўленне Саюза пісьменнікаў, у Казані — Акадэмія навук, у Маскве — радыёстанцыя «Савецкая Беларусь». Прадстаўнікі беларускай культуры знайшлі цёплы, сардэчны прыём у рэспубліках Савецкага Саюза.

У гарадах Расіі, Казахстана працавалі беларускія тэатры: у Томску — Першы Беларускі драматычны тэатр, ва Уральску, а затым у Арэхава-Зуеве — Другі Беларускі драматычны тэатр, у Горкім — Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета.

На франтах выдаваліся беларускія газеты і часопісы: «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», «За Савецкую Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка». У 1943 г. у Маскве пачаў выходзіць часопіс «Беларусь». На старонках гэтых перыядычных выданняў друкаваліся вершы беларускіх пісьменнікаў, артыкулы, паэмы («Сцяг брыгады» А. Куляшова), п'есы («Проба агнбм» К. Крапівы), апавяданні.

Творы беларускіх пісьменнікаў друкаваліся ў рускамоўных выданнях. Іх актыўнымі перакладчыкамі былі вядомыя паэты М.Ісакоўскі, С.Гарадзецкі, М.Галодны, П.Сямынін, М.Рыленаў, Д.Кедрын і інш. Былі выдадзены асобнымі кнігамі творы беларускіх паэтаў «Сны о Родине» (1941), «За Советскую Беларусь» (1942), «Беларусь в огне» (1943) Я.Купалы; «Голос земли» (1942) Я.Коласа; «Тебе, Беларусь» (1942) П.Панчанкі; «К родным берегам» (1943) П.Броўкі. У Маскве і Ташкенце праводзіліся вечары беларускай паэзіі. На франтавых шляхах сустракаліся і чыталі свае творы беларускія, рускія і іншыя майстры мастацкага слова.

Не перапынілася літаратурна-мастацкае жыццё і на акупіравакай ворагам тэрыторыі Беларусі. Тут, асабліва ў партызанскіх зонах, пашыралася масавая паэзія, творчасць прафесіянальных пісьменнікаў, якія аказаліся на акупіраванай тэрыторыі і сталі партызанамі ці падполыпчыкамі: А.Астрэйкі, Я.Брыля, А.Бялевіча, М.Васілька, М.Засіма, А.Іверса, Н.Тарас, В.Таўлая, П.Пестрака.

У сваім развіцці беларуская літаратура часу Айчыннай вайны абапіралася на традыцыі класікі, нацыянальнага фальклору, найболын значныя здабыткі героіка-рэвалюцыйнай паэзіі папярэдніх часоў. Разам з тым пад уплывам новых абставін у ёй адбыліся прыкметныя змены ў стылі і жанравых формах. Шырокую папулярнасць набылі вершы-клятвы, вершы-наказы і звароты, узнёслыя словы пра воінаў-герояў з вялікім зарадам гневу і помсты, памфлеты, сатырычныя творы.

Безумоўна, не ўсё напісанае ў гады вайны вытрымала выпрабаванне часам, не ўсё раўназначнае па сваіх вартасцях. Найбольшых поспехаў дасягнулі тагачасныя паэзія і публіцыстыка. Цікавым быў творчы вопыт К.Чорнага ў эпічным адлюстраванні падзей вайны. Раманы і аповесці пісьменніка «Млечны шлях», «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Скіп'ёўскі лес», над якімі ён працаваў у ваенныя гады, аказалі ўгоіыў на творчасць многіх сучасных празаікаў.

Раскрываючы шляхі развіцця беларускай літаратуры ваенных гадоў, сёння нельга абысці ўвагай творчасць тых пісьменнікаў, якія групаваліся вакол легальных беларускамоўных выданняў, што выходзілі ў той час у акупіраванай Беларусі. Супрацоўнікамі такіх газет былі Ф.Аляхновіч, Н.Арсеннева, Я.Золак, Хв.Ілляшэвіч, У.Клішэвіч, А.Салавей і інш. У сваіх творах гэтыя пісьменнікі апявалі родную Беларусь, выступалі з патрыятычнымі творамі.

Паэзія. Паэзія часу Вялікай Айчыннай вайны сцвярджала высокія ідэалы нашага народа, якія фарміраваліся на працягу шматвяковай яго складанай гісторыі.

У першыя вельмі цяжкія для народаў Савецкага Саюза дні вайны былі пашыраны публіцыстычныя вершы з характэрнай для іх агітацыйнай накіраванасцю. У іх перададзена пачуццё нечаканасці таго, як пачалі разгортвацца ваенныя падзеі. У перадваенныя гады ў нашай паэзіі былі пашыраны вершы на абаронную тэму. У іх сцвярджалася самаахвярнасць савецкіх салдат у будучай вайне, але ніхто не мог нават падумаць, што ім давядзецца адступаць.

Рэальныя падзеі першых месяцаў вайны выклікалі ў паэтаў пачуццё гневу да каварнага ворага і жаданне дапамагчы свайму народу захаваць баявы дух і патрыятычныя пачуцці, адчуванне сваёй чалавечай і наііыянальнай годнасці ў гэты цяжкі час. Ужо на трэці дзень вайны ў газеце «Правда» на беларускай мове быў надрукаваны вершзаклік Я.Коласа «Шалёнага пса— на ланцуг!».

Да зброі, народы раскутай краіны: Разбойнік штурмуе наш дом! Магутнаю раццю, патокам адзіным Абрушым на ворага гром! —

пісаў Я.Колас. У той жа дзень гэты верш змясціла «Звязда», а побач вершы «Смялей у бой» П.Глебкі і «Мы пойдзем за праўду...» А.Бялевіча.

Агітацыйная публіцыстычная лірыка была адрасавана салдатам-франтавікам, партызанам, падполыычыкам, да якіх яна даходзіла праз франтавую газету, лістоўку, радыё. Вось чаму ў той час на першы план выступаюць такія формы, як верш-пасланне («Беларускім партызанам» Я.Купалы, «Абаронцам роднай зямлі» Я.Коласа, «Байцу беларускага фронту» М.Танка), баявая песня («Песня пілота» Я.Коласа, «Партызанская» М.Танка), лірыка-публіцыстычны маналог («Ноч перад святам» П.Панчанкі, «28 чэрвеня» М.Танка). У заклікальна-агітацыйных вершах для ўзмацнення іх эмацыянальнасці выкарыстоўваліся прыбмы градацыі, анафары, унутраныя паўторы, афарыстычныя рэфрэны.

Сваёй гуманістычнай скіраванасцю і публіцыстычным пафасам паэзія пачатку вайны пераклікаецца з антыфашысцкай лірыкай 30-х гадоў. У той час з'явілася шэраг твораў, якія ўяўляюць сабою наследаванне вядомым паэтам. Так, партызанская песня «Праважала сына маці» складзена на аснове верша Я.Купалы «Выпраўляла маці сына». На аснове Купалавага тэксту «Над ракою ў спакою» была створана «Балада аб партызанцы Галіне». Са строфамі драматызаванай паэмы П.Глебкі «Над Бярозайракой» пераклікаецца партызанская песня «Над Бярозай-ракой, над далінаю».

Шырокае распаўсюджанне ў гады вайны набылі вершы-подпісы пад плакатамі. Ідэя ў іх выказваецца публіцыстычна, як, напрыклад, у вершы Я. Коласа «Запытай ты сябе, чалавеча...»:

Запытай ты сябе, чалавеча: Што зрабіў для айчыны, ці многа? I які ўзяў цяжар ты на плечы, Каб наблізіць наш час перамогі?

«Па сваёй сутнасці паэзія першых месяцаў вайны была паэзіяй абагульняючых высноў,— справядліва адзначае М.Ярош.— Вышыня майстэрства, сіла і дзейснасць твора вызначыліся тым, наколькі істотным, згушчаным у адну ўсебаковую эмоцыю, у адно парыванне быў паэтычны змест твора і наколькі ўладна і моцна гэты твор пранікаў у душу»1. Аднак рэальны воблік вайны ва ўсёй яго складанасці не мог быць выяўлены ў форме адной стылявой плыні. Час вымагаў і індывідуальна-асабовай лірыкі, чуйнай да болю, трывог, гневу чалавека.

Такія творы пачалі паяўляцца ўжо ў пачатковы перыяд вайны. Найчасцей гэта былі вершы, напісаныя пад уражаннем адступлення. Многія пісьменнікі на ўласныя вочы бачылі адступленне і арміі, і цывільных людзей на ўсход з усімі яго бедамі і жахамі.

Ад гора горкага

Я цёмны стаў.

Ну чым я памагу малой дзяўчынцы?

Я ж сам таксама круглы сірата,

Брыду далей ад смерці па гасцінцу...—

так выявіў свае пачуцці таго часу А.Астрэйка.

Яшчэ болын трагічны малюнак пачатковага перыяду вайны падаў П.Глебка ў вершы «Галасы дарог»:

У каляіне злегшы гразкай, Уся дзіравая ад ран, Стаіць дзіцячая каляска, Ляжыць разбіты чамадан.

Вакол яго бялеюць трупы, I па абочынах равоў. Забітыя сінеюць трупы, I яркая цямнее кроў.

А воддаль на грудку высокім, Нібы не зрокшыся жыцця, Ляжыць пажоўклае ад спёкі I нерухомае дзіця.

Арганічнае спалучэнне фальклорна-рамантычнай вобразнасці з прыёмамі публіцыстычнага выяўлення ідэі ўласціва вершам Я.Купалы «Беларускім партызанам» і «Зноў будзем шчасце мець і волю». Вялікую ідэйна-мастацкую ролю ў іх адыгрываюць традыцыйныя вобразы-сімвалы (груган, совы, чорная ноч). У рытміка-інтанацьійным ладзе верша «Беларускім партызанам» можна адчуць арыентацыю на паэтычна-сінтаксічныя прыёмы народнай песні . У лірычным плане падае Я.Купала вобраз роднай Беларусі ў вершы «Зноў будзем шчасце мець і волю». Вораг салдацкім ботам топча зямлю, «што леты, зімы жыла шчасліваю, свабоднай». Але Беларусь скарыць нельга: здзекі выклікалі ўсенародны гаеў і пачуцці помсты. Паэт сцвярджае, што барацьба, якую вядзе народ, мае вялікі гуманістычны сэнс. Змаганне ідзе за мірны шчаслівы дзень. Прыйдзе час, і «святочна прыбяруцца людзі», вярнуўшыся да родных хат і палеткаў. Наследуючы фальклор, Я. Купала ўвасабляе пасляваенную будучыню ў вобразе каласістай нівы: «і схінуцца, як калісьці, для нас нашы каласью. Матыў мірнай стваральнай працы, аднаўлення зруйнаваных вёсак і гарадоў, які вьвначае змест верша, набываў шырокае гучанне ў беларускай паэзіі.

Праз вобразы, звязаныя з адвечнай земляробчай працай (чыстае зерне, дождж праменны, буйнае збожжа), сцвярджаецца глыбока гуманістычная ідэя: жыццё і праца непераможныя — у вершы П.Броўкі «Будзем сеяць, беларусы!». Традыцыйны паэтычны вобраз-сімвал разгорнуты ў ім у маляўнічую паэтычную карціну:

Стане поле каласіцца, Ляжа шоўкавым абрусам, Будзем сеяць, беларусы! Закрасуе буйна збожжа...

Тэма Радзімы — галоўная ў тагачаснай беларускай паэзіі. У многіх вершах, асабліва ў напісаных у пачатку вайны, вобраз Радзімы насіў «эмблемны» характар. Паэты звярталі ўвагу пераважна на тое, што раскрывала змест такіх паняццяў, як народ, нацыя, дзяржава. У грозны час выпрабаванняў паэзія становіцца асабліва ўважлівай да народнай гісторыі, да зямлі, на якой гэтая гісторыя здзяйснялася. Паэты глыбока перажывалі горыч расставання з бацькоўскім краем.

Ёсць у кожнага з нас

Незгасальная мара —

Свой куток,

Свой парог,

Свой пад вокнамі клён,—

пісаў П. Броўка ў вершы «Байцам-беларусам». Увесь час лірычны герой чуе ўсплёскі «хваляў шырокай Дзвіны». Герой М.Танка не можа забыць «сінь Нарачы». «I поіць акрываўленая Свіслач нянавісцю паэтавы радкі», — прызнаваўся П.Панчанка ў вершы «Змагайцеся адважна за Радзіму».

Паэзія імкнецца ажывіць народныя паданні і легенды, паставіць гераічны эпас на службу часу. У аснове верша П.Броўкі «Кастусь Каліноўскі» ляжыць народнае паданне пра нацыянальнага героя беларускага народа: «А з вёскі да вёскі ідуць пагалоскі: «Жыве ў Беларусі Кастусь Каліноўскі». Гераічная сучаснасць пераклікаецца ў вершы з гераічным мінулым.

У паэзіі ажываюць вобразы «Слова пра паход Ігаравы». Барвовае воблака нагадала лірычнаму герою верша П.Панчанкі «Курганы» далёкія «палавецкія часы». Яму здалося, быццам ажылі прыдняпроўскія курганы. Герой гатовы ахвяраваць жыццём, каб вораг не апаганіў «славу пачэсную» роднай зямлі. Яму ўспамінаецца паход Ігара і плач Яраслаўны:

Яраслаўна заплача па новаму Ігару, Сумны голас пакоціцца шалямі рэк.

Эмацыянальнапаэтычнае пераасэнсаванне знайшоў вобраз Яраслаўны ў лірычным вершы К. Кірэенкі «Ты — мая Яраслаўна». Воін глыбока перажывае расставанне з родным домам, ведае, пгго пра яго непакояцца блізкія і сярод іх верная сяброўка жыцця:

Ты — мая Яраслаўна, I калі табе сніўся крумкач Над параненым мной — Што ж, не сорам, паплач. Мне сляза твая шчырая Будае збавай ад смугку і стомы. 3 ей з ваеннага выраю Пераможцам вярнуся дадому.

Цікавую спробу паставіць на службу дня бессмяротнае «Слова» робіць А.Вялюгін. Ён піша ў стылі фальклору твор, які ўяўляе сабой вершаваны пераказ плачу Яраслаўны, што смуткуе па мужу. Вобразы «Слова пра паход Ігаравы» падаюцца аўтарам праз прызму суровай вайны, удзельнікам якой ён быў сам: «Пачарнела спелае калоссе, хмары нізка ходзяць над зямлёй». У заключным галашэнні гучыць не нараканне на горкую долю, як у арыгінале, а заклінанне, у якім сцвярджаецца ідэя самаахвярнасці ў імя Радзімы:

Заклінаю, валадар адзіны: як паганец вытапча палі — I мяне, і князя, і дружыну лепш на попел полымя спалі.

(«Плач Яраслаўны»)

Такая арганічная сувязь з патрыятычнымі матывамі твораў даўняй літаратуры — нярэдкая з'ява ў тагачаснай паэзіі.

«Мы вернемся» — так назваў М.Танк свой першы ваенны верш. У ім гучыць цвёрдая ўпэўненасць паэта ў перамозе: «Настане дзень баёў апошніх!». Герой верша «Яшчэ нямала вёрст і дзён...» уступае ў бітву за высакародныя ідэалы братэрства і шчасця людзей:

Мы прынясём сцягоў зару, Свабоду, мір палям і хатам, I зноў ты будзеш, Беларусь, Квітнець з сям'ей народаў братніх.

Каб паказаць маштабы трагедыі, што перажывае яго родная Беларусь, М. Танк выкарыстоўвае вобраз Дантавага пекла:

Толькі цені ўстаюць —

I цень кожны гаворыць мне імя —

I праз горад ідуць,

I, як Дантэ, іду я за імі...

Гэта, можа, страшней

Ад усіх падарожжаў у пекла,

Дзе б агнямі мяне

За грахі катавалі і секлі.

(«Мы ў свой горад прыйшлі»)

У заключных радках суровыя інтанацыі прыглушаюцца, узмацняецца жыццесцвярджальны пафас. «Праз вяршыню гадоў» бачыцца герою горад з маладымі садамі, увесь заліты сонцам. А цяпер чуюцца толькі гулкія грымоты гармат, грукат абозу. Герой бачыць, як зза Дзвіны, зза палескіх імшар і туманоў, зза Бярэзіны ў свой горад ідуць партызаны. I яму здаецца, што

Гэта — новы прылбт

Птушак з выраю віць свае гнёзды.

Так у вершы М.Танка ажывае старадаўні вобраз-сімвал, які ўжыў некалі Ф.Скарына ў прадмове да першай беларускай друкаванай кнігі. Вайна, што прымусіла многія тысячы людзей зведаць лёс выгнаннікаў, зноў выклікала яго да жыцця.

Глыбокай народнасцю вызначаецца паэзія П.Броўкі ваеннага часу. Паэту ўласцівы народны погляд на падзеі і факты франтавога жыцця. Вершы яго прасякнуты высокай грамадзянскасцю і адначасова адухоўлены тонкім лірызмам:

Знаю, сціхнуў бы боль, Каб напіўся жывіцы 3 той крыніцы, Што смагу таліла не раз, Каб чабору таго, Каб тае медуніцы, Каб паветра з бароў, Што пад Мінскам у нас.

(«Рана»)

Радзіма ў вершах П.Броўкі найчасцей персаніфікуецца і выступае ў вобразе маці. У цэнтры сваіх твораў паэт ставіць народныя характары. Героі яго вершаў — народны мсцівец, якога лясным салдатам зрабіў людскі гнеў («Партызан Бумажкоў»), вясковая жанчына — маці трох сыноў, што пайшлі на бой за родны край («Дахаты»), дзяўчына-паланянка («НадзяНадзейка»), воін-франтавік («Спатканне»).

У многіх вершах П.Броўкі часу вайны даволі адчувальны ўплыў фальклору. Паэт творча выкарыстоўвае народную сімволіку («Магіла байца», «Возьмем сеўні»), народна-песенныя інтанацыі («Надзя-Надзейка»). Усё гэта ўзбагачае і разнастаіць асаблівасці лірызму паэзіі П.Броўкі.

Інтымна-медытатыўнай засяроджанасцю вызначаюцца лепшыя вершы П.Глебкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Вымушанае расстанне з Радзімай выклікала ў душы лірычнага героя зусім зразумелыя пачуцці тугі, пяшчоты і замілавання да роднай зямлі:

Зямля беларуская, сонечны край, Пачуй жа наш голас любві! У шчодрасці стомленым дужасці дай, Знябытых ад мук ажыві!

(«Мы вернемся»)

На цяжкіх дарогах вайны герой П.Глебкі не агрубеў, не страціў цеплыні чалавечых пачуццяў, высакароднасці. У яго думках часта ажываюць вобразы маці, маленькіх сыноў і дачок, што пакутуюць у няволі і чакаюць яго, вызваліцеля і пераможцу.

Адметным лірызмам характарызуецца творчасць П. Панчанкі. 3 выключнай мастацкай сілай выявіў паэт усю складанасць перажыванняў воінафрантавіка — яго сум і радасць, боль і гнеў, няўтольную прагу аддомсціць ворагу: Краіна мая, маці мая, Час твой цяжкі і гаротны! Топча, катуе тваю зямлю

Вылюдак ашалелы.

Я кроў да апошняе кроплі пралью,

Каб толькі табе палягчэла.

(«Краіна мая»)

Лірычны герой П.Панчанкі — асоба шматгранная, цэласная. Балюча перажываючы расстанне з роднай зямлёй («Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...»), свой воінскі абавязак ён бачыць у тым, каб «перамогу і шчасце прынесці любімай краіне», добра разумее, што як салдат ён выконвае вялікую гуманістычную місію — змагаецца за высокія ідэалы свабоды, шчасця.

Выключнае месца ў творчасці П.Панчанкі і ўсёй беларускай паэзіі ваенных гадоў займае лірычны цыкл «Іранскі дзённік». У ім асабліва ярка выявіўся лірычны талент паэта, патрыятычны пафас яго лірыкі.

Высокія грамадзянскія матывы вызначаюць змест паэзіі А.Куляшова. Асаблівай папулярнасцю карысталіся яго балады.

Балада як ліраэпічны жанр нечым набліжаецца да паэмы і трагедыі. У ёй паказваюцца моцныя характары, адлюстроўваюцца напружаныя жыццёвыя сітуацыі. Вялікая Айчынная вайна давала мноства прыкладаў выключнага гераізму савецкіх людзей. Гэта і вызначыла змест такіх твораў баладнага жанру, як «У завею», «Балада пра партызана Дубягу» М.Танка, «Пасланец» П.Глебкі, «Балада аб чатырох заложніках», «Маці» А.Куляшова, «Герой» П.Панчанкі.

«Баладу аб чатырох заложніках» А.Куляшоў прысвяціў партызанскаму камандзіру бацьку Мінаю. Гераічнае ў творы паказваецца не як выключны факт, а як агульнанародная, масавая з'ява. Вобразы гэтай балады перарастаюць у сімвалы вечнасці і непераможнасці жыцця.

Умоўна-сімвалічны план выкарыстаны з той жа мэтай і ў баладзе П.Панчанкі «Герой». Калі загінуў герой-пехацінец, горыч страты адчула нават прырода: «Стала балюча і травам, і росам, і ветрам гаючым, што прыляцелі з валдайскіх азёр». Пейзажныя малюнкі ў ваеннай паэзіі перадаюць выключна напружаны драматызм падзей, узрушаны псіхалагічны стан лірычнага героя.

У гады вайны ў беларускай паэзіі плённа развіваўся жанр фальклорна-рамантычнай балады, звязанай сваімі вытокамі з народнай песняй і казкай. У баладах «Магіла байца» і «Маці» П.Броўка і А.Куляшоў выкарыстоўваюць традыцыйныя матывы цвіцення і завядання прыроды ў залежнасці ад лёсу чалавека. У першай з іх прырода аплаквае трагічную смерць салдата: «Па Сожу журботныя хвалі хадзілі, па долі салдацкай яны галасілі». У другой — маці салдата з вялікага гора просіць палявую дарогу, каб тая задобрыла чэрствы камень, на якім не ўзыходзяць пасеяныя ёю зярняты, што сімвалізуюць жыццё. У эпілогу раскрываецца самаахвярнасць мацярынскай любові: маці стала каменем, а камень стаў зямлёю, і на ім прараслі зярняты:

На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты. Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.

Паспяхова развіваючы традыцыі фальклорна-рамантычнай балады, кожны з названых паэтаў выяўляў сваю творчую індывідуальнасць, разнастаіў тыпалогію жанру. У баладах А.Куляшова і П.Панчанкі на першы план вылучаецца трагічнае. Ад паэтычных радкоў вее суровасцю, лірычныя інтанацыі стрыманыя. П.Броўка і М.Танк шырока выкарыстоўваюць умоўны план, асацыятыўныя вобразы, казачныя сітуацыі.

У агульным развіцці паэтычных жанраў балада перыяду Вялікай Айчыннай вайны адыграла вялікую ролю. 3 гэтым жанрам быў звязаны пераход некаторых нашых паэтаў ад малых вершаваных форм да паэмы (А.Куляшоў, А.Вялюгін).

У суровыя гады вайны мужнеў голас маладых паэтаў-франтавікоў, якія ў даваенны час заявілі пра сябе першымі вершамі. Непасрэднымі ўдзельнікамі баёў былі многія пачынаючыя аўтары. Прымаў удзел у абароне Масквы, вызваленні Варшавы К.Кірэенка. У яго франтавых вершах, якія склалі зборнік «Ранак ідзе», адлюстраваны ваенныя салдацкія будні, выказана радасць сустрэчы з роднай зямлёй («Поле»). Для вершаў паэта характэрна рамантычная прыўзнятасць, схільнасць да ўзбуйнення асобы героя. Імкненнем пранікнуць у свет перажыванняў воінафрантавіка прасякнуты першыя вершы М.Аўрамчыка («Галубы», «Уначы перад наступленнем»). Малады паэт нярэдка звяртаўся да жанру балады. Суровымі, трагічнымі інтанацыямі прасякнуты яго верш «Трое» — пра выключную салдацкую мужнасць і жыццястойкасць. Шчырасцю пачуццяў падкупляюць вершы А.Вялюгіна пра родную Беларусь, успамін аб якой абуджаў у воінаў-беларусаў высакародныя пачуцці патрыятазму («Перапёлачка», «Васількі»).

Як ужо адзначалася, вайна заўчасна спыніла літаратурную дзейнасць многіх паэтаў, якія ўпэўнена пачыналі свой творчы шлях у перадваенныя гады. Не вярнуліся з вайны 22 члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. У іх ліку 3.Астапенка.

У 30-я гады 3.Астапенка выдаў тры паэтычныя зборнікі: «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932). Вершы былі прасякнуты радасным настроем, верай у шчаслівую будучыню краіны. Паэта хвалявала тэма гераічнай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі («Ноч на станцыі Негарэлае», «Два таварышы»). У гады вайны зпад гара паэта выходзяць вершаваная аповесць «Ганна», паэма «Эдэм», цыкл вершаў «Спаленая вёска».

На берагах Волгі, абараняючы Сталінград, загінуў малады паэт А.Жаўрук. Да вайны ён быў вядомы як аўтар двух паэтычных зборнікаў — «Ручаіны» (1936) і «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Вершы паэта выяўлялі радасныя настроі маладога пакалення, пачуцці юнацкага кахання.

У перадваенныя гады актыўна выступалі ў друку А.Коршак і М.Сурначоў. А.Коршак выявіў улюбёнасць у жыццё, шчырасць юнацкіх мар і захапленняў. У некаторых яго вершах гучаў матыў прадчування вялікіх ваенных выпрабаванняў. Для лірычнага героя А.Коршака ваеннага часу характэрны такія рысы, як дабрыня, шчырасць, таварыскасць, любоў да прыроды і адчуванне яе прыгажосці («Расстрэл», «Паранены»).

Ваенныя вершы М.Сурначова вызначаюцца глыбока інтымным настроем. У іх грамадскае, агульназначнае выяўляецца як запаветна асабістае:

Старонка мая, у смутку Ты сына свайго не кляні! Мне ў кожным лясным закутку Сняцца твае кляны, Хваёвыя пералескі, Пасек мядзвяны пах...

(«Старонка мая...»)

Цікавай старонкай у паэзію перыяду вайны ўпісваецца творчасць беларускіх паэтаў, што апынуліся на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі, сталі партызанамі ці падпольшчыкамі. У адным з партызанскіх атрадаў на Палессі змагаўся П.Пестрак. У яго вершах выявілася ўпэўненасць народа ў немінучай перамозе над ворагам («На варце», «Пад зорным небазводам»).

Шырокай папулярнасцю сярод партызан і насельніцтва захопленых ворагам вёсак і гарадоў карысталіся творы А.Астрэйкі. Яго вершы, напісаныя ў кароткія і трывожныя перапынкі паміж баямі, у часы зацяжных блакад, па сваёй форме і змесце блізкія да народнай паэзіі. Асобныя з іх сталі папулярнымі песнямі партызан і пазней былі зафіксаваны як народныя («У лесе, на імшыстай палянцы»). У 1943 г. у падпольнай друкарні на Случчыне выйшаў зборнік А.Астрэйкі «Слуцкі пояс».

Перайшоўшы лінію фронту, пэўны час знаходзіўся ў брыгадзе бацькі Міная паэт А.Бялевіч. Там ён напісаў сваю першую паэму «Мой майстра».

Жахі фашысцкай акупацыі з першых да апошніх яе дзён зведаў М.Засім. Пры яго непасрэдным удзеле зараджалася і развівалася падполле і партызанская барацьба (ён быў інструктарам антыфашысцкага камітэта Брэсцкай вобласці). Паэт бачыў пакуты і смерць людзей, масавы гераізм народа і расказаў пра гэта ў цыкле патрыятычнай лірыкі «Партызанская зброя».

У суровых умовах вайны зброяй і словам змагаліся з ворагам В.Таўлай, які стаў партызанскім сувязным, А.Іверс — мужны народны мсцівец. У іх творчасці, прасякнутай глыбокімі пачуццямі патрыятызму, узнавіліся традыцыі давераснёўскай заходнебеларускай масавай паэзіі.

Шырокае распаўсюджанне ў гады вайны набыла сатырычная паэзія. На старонках перыядычных выданняў «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка» змяшчаліся злабадзённыя і палітычна завостраныя сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, аўтарамі якіх былі К.Крапіва, П.Броўка, П.Глебка, П.Панчанка, М.Лужанін і інш. Асабліва папулярнымі былі творы К.Крапівы. Яны вызначаліся дасціпнасцю, шырынёй абагульненняў («Фрыцавы трафеі», «Янка і Карла»). Пісьменнік творча развіваў традыцыі нацыянальнай сатыры. Высокая культура яго твораў станоўча ўплывала на масавую сатырычную паэзію.

На выключна драматычным этапе гісторыі, якім была Вялікая Айчынная вайна, плённа развіваецца ў літаратуры жанр паэмы, якая смела брала на сябе функцыі вялікай прозы, шырока і мнагапланава асвятляла падзеі вайны. Беларуская паэма часоў Вялікай Айчыннай вайны — жанр сінтэтычны. У ёй арганічна спалучаліся эпас, лірыка і драма.

Ля начаткаў беларускай паэмы ваенных гадоў стаяць два розныя па стылю творы гэтага жанру — «Сцяг брыгады» А.Куля шова і «Паэма пра Смалячкова» П.Броўкі, напісаныя ў 1942 г. Апошняя належыць да дакументальнарэпартажных твораў, якія былі пашыраны ў пачатку вайны. У гэтым жанры працавалі ў той час многія вядомыя рускія паэты («Слова пра дваццаць восем гвардзейцаў» М.Ціханава, «За намі Масква» С.Васільева, «Сябры», «Безыменная вышыня» М. Матукоўскага).

«Паэма пра Смалячкова» — гэта разгорнуты паэтычны партрэт воіна — абаронцы Ленінграда. Прытрымліваючыся фактаў рэальнай біяграфіі, аўтар узбуйняе вобраз, і ў фінале твора Фядос Смалячкоў паўстае ў абліччы быліннага асілка, якому родная зямля дала «арліныя крыллі» і «зоркія вочы».

Ёсць напамін пра дакументальнасць і ў паэме А.Куляшова «Сцяг брыгады»: «Я не проста свой дзённік пішу...» Аднак форма дзённікавага запісу выкарыстана паэтам як прыём, які дазваляе закрануць многія пласты ваеннай рэчаіснасці (горад, фронт, захопленыя ворагам беларускія вёскі, глухая гасцінная леснічоўка), дае магчымасць дасягнуць зладжанасці ў архітэктоніцы, гэта значыць, выкарыстаць спосабы, якія характэрны для кампазіцыі лірычных, эпічных і драматычных твораў. У стылі паэмы сінтэзаваны багатыя традыцыі жанру — прыёмы разгорнутага эпічнага апавядання, імклівы сюжэт («Хоць хацеў бы я, не апішу бой за ўзгорак, за рэчку»), маналогісповедзі («Я хачу, каб вякі чорных асаў спалілі праклёнам»), прыгодніцкі план (стрэл на вяселлі здрадніка Мядзведскага), казачныя і ўмоўнасімвалічныя малюнкі (разбураны Мінск, апісанне «поля смерці»).

Адметнасць паэмы «Сцяг брыгады» А.Твардоўскі бачыў не толькі ў яе змесце, але і ў багацці самастойных і арганічна нацыянальных сродкаў формы. Зварот да самабытнанацыянальных крыніц меў у той суровы час прынцыповае значэнне: фашызм імкнуўся знішчыць беларускую нацыю, яе культуру і мову. Вытокі мужнасці і патрыятызму А.Куляшоў бачыць ва ўсім укладзе жыцця нашага народа, яго гісторыі, звычаях і абрадах. У самыя крытычныя моманты простыя людзі беларускіх вёсак прыходзяць на дапамогу, падтрымліваюць Алеся Рыбку і камісара Заруднага, якія выратоўваюць сцяг брыгады. У паэме шырока выкарыстаны элементы беларускага фальклору (казачныя прыёмы адухаўлення рэчаў і прыроды, матыў аб «заклятым полі»). Водгук папулярнай беларускай песні «Бывайце здаровы» сцвярджае ў паэме самабытныя традыцыі беларускага народа.

У паэме Я.Коласа «Суд у лесе» (1942) пададзены абагульнены вобраз партызын — «ваякаў, што паўсталі за свой край». Аўтар хоць і вылучае з агульнай масы асобных герояў (Мікітка, Гамыра, Ігнат Варывода), аднак не надзяляе іх індывідуальнымі рысамі («Той веры не траціць Мікітка, Мікітак — мільён!»). У эпічна-апавядальную плынь твора аўтар уключае публіцыстычныя маналогі-ўстаўкі, прасякнутыя патрыятычньм пафасам («Кроў сыноў-герояў родзіць, раздзімае помсты жар»). Падкупляе ў паэме натуральнасць лірычнай інтанацыі, у якой нярэдка чуюцца журба і смутак самога паэта па роднай зямлі («Мне не забыць і тых часін...»). Выяўленню патрыятычнай ідэі падпарадкаваны і пейзажныя карціны, прасякнутыя філасофскім зместам («Люблю я лес, адвечны бор...»).

У рэалістычных традыцыях напісана і другая паэма Я.Коласа «Адплата» (1944). Стваралася яна ўдалечыні ад роднай Беларусі. У думках паэт часта пераносіўся на зямлю бацькоў: «Я ў мыслях на край свой далёкі зірну, і сціснецца сэрца зацята». Лірычны матыў паэмы выяўляе душэўную прыгажосць чалавека-патрыёта, улюбёнага ў родны край.

У рэчышчы адзначаных раней традыцый напісаны паэмы «Янук Сяліба» (1943) М.Танка і «Эдэм» (1944) 3.Астапенкі. М.Танк засяродзіў увагу на паказе разгортвання партызанскай барацьбы ў заходніх абласцях Беларусі. Ужо ў першай частцы, дзе апісваюцца падзеі пярэдадня вайны, намячаецца асноўны канфлікт твора. У абагульнена-ўмоўнай форме яго сутнасць выказана ў сне Янука Сялібы: колішні «дужы гаспадар» Гарыдавец хоча «перакаціць на шнур валочны свой» сонца, але здзейсніць гэты злачынны намер яму перашкаджае Янук:

I вось хістаюцца панад зямлёй То дзень, то ноч.

Усё ж праменны дыск Янук узносіць дужаю рукой Вышэй, вышэй.

Янук Сяліба прайшоў добрую школу рэвалюцыйнай загартоўкі: «У радах паўстанцаў з кобрынцамі быў, аж трапіў за астрожныя муры». Жыццё для Янука Сялібы «было настаўнікам ліхім», «але нішто не пагасіла ў ім душы паэта... любоў да бацькаўшчыны, да сяброў, да родных ніў, узгоркаў і бяроз».

Цікавым атрымаўся ў паэме і вобраз Раіны, у характары якой можна ўбачыць рысы, уласцівыя жаночым вобразам даверас нёўскай лірыкі М.Танка, у прыватнасці Таццяне з паэмы «Нарач». Эмацыянальна-прываблівымі фарбамі малюе М.Танк яе партрэт: «Блакіт вачэй напамінаў вясну, і толькі мятай дыхаў косаў шоўк». Вобраз Раіны раскрываецца ў трагедыйналірычным плане. Яна гіне, як тая кнігаўка, што адводзіць смерць ад роднага гнязда, ахвяруючы ўласным жыццём.

Змрочнай сіле фашызму ў паэме «Янук Сяліба» супрацьстаіць народ, многавяковы ўклад яго жыцця, народная мудрасць, маральны змест якой вывераны лёсам не аднаго пакалення людзей.

Значную ідэйна-мастацкую ролю адыгрывае ў паэме ўмоўна-сімвалічны план: легенда пра музыканта Куліка, апавяданне старога Рыгора пра тое, як ён перахітрыў чорта, сказ Банадыка «Над чыстым полем кружаць крумкачы». Супастаўленне суровай гераічнай рэальнасці з тым, што захавала памяць народа ў легендах, дазваляе М. Танку выказаць народны пункт гледжання на ўчынкі і дзеянні герояў паэмы.

Складаныя сацыяльныя і маральна-псіхалагічныя калізіі вызначаюць змест паэмы 3.Астапенкі «Эдэм». Дэзерцір Юхім Кашлаты жыве надзеяй на эдэм, спадзяецца, што акупанты вернуць спадчыну бацькі — хутар і млын: «I зноў зраблюся я гаспадаром — яшчэ мацнейшым, як нябожчык тата!» Юхім становіцца нямецкім паслугачом, старастам. Яго сястра, настаўніца Наста, жанчына выключнай душэўнай прыгожосці, не можа змірыцца са здрадніцтвам брата. У цяжкія перадсмяротныя хвіліны яна прыклала выключныя намаганні, каб не паказаць ворагу сваёй фізічнай знясіленасці. У бяссіллі і роспачы кідаецца Юхім Кашлаты да шыбеніцы, але нічым не можа дапамагчы сястры. Здраднікадшчапенец перажывае маральную спустошанасць. Жыццё развеяла яго спадзяванні, і ён, глыбока ўзрушаны і ашаломлены, падпальвае сваю сядзібу.

Паэма «Эдэм» вызначаецца складанасцю чалавечых характараў, псіхалагізмам, кампазіцыйнай завершанасцю. Пашыраючы тэматыку беларускай паэмы перыяду вайны, яна ўносіла новае ў трактоўку гераічнага і трагічнага нашай літаратурай.

Важную ролю ў раскрыцці ідэйнага зместу многіх паэм ваеннага часу адыгрывалі, як ужо адзначалася, умоўна-сімвалічныя, фальклорна-казачныя па сваіх вытоках вобразы. Умоўнасць, заснаваная на народна-паэтычнай вобразнасці,— сталая традыцыя беларускай нацыянальнай паэмы («Адвечная песня», «Курган» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа і інш.) Зыходзячы з надзённых праблем і апіраючыся на фальклорныя і літаратурныя традыцыі, А.Куляшоў піша паэму-казку «Прыгоды цымбал» (1944), у якой сцвярджаецца ідэя бяссмерця народа і нацыянальнага мастацгва. Сімвалам народнага мастацтва выступаюць тут цымбалы. Музыка атрымаў іх ад дзеда. Цяпер ён хоча, каб на цымбалах ігралі дзеці, якіх вайна выгнала з бацькоўскіх хат.

Выкарыстоўваючы прыёмы казачнага абагульнення, А.Куляшоў гіпербалізуе вобразы герояў, вылучае найбольш істотнае ў іх характарах. Народны музыка, напрыклад, горача ўлюбёны ў родны край,

...Умясціў... у сэрцы

Усе ад зямлі да нябёс,

Пушчы, рэкі, ад смерці

У сэрцы схаваўшы,

ПанЕс.

Многія алегарычныя сцэны ў паэме асацыіруюцца з суровымі падзеямі вайны. Чужынцы рашылі пакараць цымбалы — «закінуць за хмары, навек адарваць ад зямлі». Аднак яны зноў вяртаюцца да вясковых стрэх: «дакрануліся струны саломы», і сваімі гукамі навялі страх на ворагаў. Цудадзейная ігра цымбалаў-самаграяў выратоўвае дзяцей ад фашысцкай расправы. На іх кліч спяшаецца маці («Гэта маці дзяцей ратаваці з дубровы ідзе!»), у вобразе якой сімвалізуецца радзіма, што вяла мужную барацьбу супраць ворагаў. Паэма А.Куляшова «Прыгоды цымбал», у якой знайшлі сваё развіццё традыцыі нацыянальнай рамантычнай паэмы з выразнымі адзнакамі фальклорнай умоўнасці, сведчыла пра вялікія магчымасці рэалізму ў адлюстраванні суровай ваеннай рэчаіснасці.

Сярод паэм ваеннага часу вызначаюцца такія лірычныя паэмы, як «Беларусь» (1943) П.Броўкі, «Поўдзень» (1944) В.Віткі, «Маладосць у паходзе» (1945) П.Панчанкі.

Узнёсла-ўрачыстыя інтанацыі вызначаюць пафас паэмы «Беларусь». У асэнсаванні вобраза Беларусі П.Броўка адштурхоўваецца ад купалаўскіх традыцый:

Ты ў вышытай белай кужэльнай сарочцы. Стан поясам слуцкім, як быццам зарой, Абвіла. I лбнам цвілі твае вочы...

Своеасаблівая мазаічная кампазіцыя дазволіла аўтару ўключыць у твор паэтычныя сказы-легенды — «былога быліны, старога паданні», узнёславелічныя гімны роднай прыродзе («О, як ты прыгожа над Нёманам, лета!»), пракляцце-заклінанне ворагам («Дык будзьце пракляты на вечныя векі...»), узнёсла-публіцыстычныя аўтарскія маналогі.

На заключным этапе вайны з друку выходзяць паэмы, прысвечаныя вызваленню Беларусі. Лірычны герой паэмы А.Куляшова «Дом № 24» пакінуў свой горад у першыя дні вайны, а зараз ён вярнуўся дамоў пераможцам. Вецер даносіць не толькі горкі пах тлеючых папялішчаў: «На астыўшых руінах пад попелам чуецца плач». Аднак пачуццё жалю, балючыя ўспаміны не паслабілі волі героя. Усёй сваёй істотай ён імкнецца да мірнай працы.

Радасць вяртання ў родную вёску азмрочана ў лірычнага героя з паэмы «Ясны кут» П.Броўкі асабістым горам: фашысты забілі яго маці і любімага сына Васілька. На папялішчах роднага сяла сустракае нядаўні франтавік аднавяскоўца Лукаша, што вярнуўся з партызанскага атрада. Разам яны «уладарна кладуць баразну». Вырастаюць першыя хаты. Агні іх акон клічуць аднавяскоўцаў на бацькоўскія сялібы. Паэма «Ясны кут» прасякнута глыбокім лірызмам. П.Броўка паэтызуе селяніна-сейбіта, які вяртае жыццё роднай ніве:

О, як хораша ў нас на палях,

Тут і ветры свае,

Тут і тушка пяе,

Жытні колас па твару нам б'е.

Беларуская паэма перыяду Вялікай Айчыннай вайны была асабліва чуйнай да жыцця народа. Яе традыцыю — выяўляць гераічнае праз трагічнае — з поспехам развівае сучасная літаратура.

Проза.Беларуская проза ў гады Вялікай Айчыннай вайны развівалася галоўным чынам у такіх жанравых формах, як апавяданне, памфлет, публіцыстычны артыкул. Акрамя гэтага, назіраліся спробы напісаць творы буйных жанраў — раман і аповесць. К.Чорны працуе над раманамі «Млечны шлях», «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», аповесцю «Скіп'ёўскі лес». М.Лынькоў піша твор «Смерць за смерць», які затым перарос у раман «Векапомныя дні». У цяжкіх умовах нямецкай акупацыі ў Я.Брыля выспявае задума аповесці «Жывое і гніль». У гэтым творы аўтар выносіў прысуд фашызму і яго ідэалогіі. Аднак суровыя ваенныя ўмовы не спрыялі развіццю буйных эпічных жанраў.

Названыя творы К.Чорнага, М.Лынькова, Я.Брыля ў ваенны час не былі закончаны і надрукаваны.

Найбольш аператыўным жанрам прозы была публіцыстыка. Са старонак газет, па радыё, на антыфашысцкіх мітынгах Я.Купала, Я.Колас, К.Чорны, М.Танк звярталіся да народа з заклікам граміць ненавіснага ворага. Жанр патрыятычнай публіцыстыкі атрымаў у тыя гады шырокае развіццё ў рускай і ўкраінскай літаратурах. У артыкулах і нарысах А.Талстога, Л.Лявонава, I.Эрэнбурга, М.Шолахава, П.Тычыны, М.Рыльскага раскрываліся лепшыя рысы народаў, выкрывалася антыгуманная сутнасць фашысцкай ідэалогіі.

Для публіцыстычных выступленняў Я.Купалы і Я.Коласа характэрна страсная ўсхваляванасць і паэтычнасць. У традыцыйным вобразе дзяўчыны-вясельніцы Я.Купалу бачыцца родная Беларусь у артыкуле «Айчынная вайна і беларускай інтэлігенцыя». Гневам поўніцца сэрца паэта, калі ён чуе плач дзяцей і матак, бачыць зруйнаваную родную зямлю, якую топча люты вораг.

На старонках франтавых перыядычных выданняў змяшчаліся артыкулы Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, у якіх гнеўна высмейваліся фашысты і іх памагатыя. Выразна сатырычную накіраванасць маюць артыкулы К.Чорнага «Далікацтва каля вісельні», «Выхваляўся, выхваляўся ды і здох». Фельетоны пісьменніка склалі зборнік «Кат у белай манішцы» (1942). У жанры празаічнага памфлета і фельетона ў ваенныя гады працавалі Я.Колас («Гітлер і чарадзей»), К.Крапіва («Елкі і палкі», «Апошняя пасылка», «Наглядная агітацыя»). У некаторых публіцыстычных артыкулах — «Народная нянавісць» К.Чорнага, «Тройка за тройкай» М.Лынькова і інш. — прыводзяцца рэальныя факты ваеннага жыцця, дадзена вывераная народнай мараллю ацэнка.

Найбольш пашыраным жанрам прозы ў гады вайны было апавяданне, якое па спосабах тыпізацыі часта блізка стаяла да нарыса. Масавы патрыятызм, самаахвярнасць у барацьбе з ворагам, кемлівасць герояў у крытычных сітуацыях знайшлі сваё выяўленне ў апавяданнях Я.Коласа, К.Чорнага, М.Лынькова, I.Гурскага і інш.

Герой апавядання Я.Коласа «Партызан Купрэй» падобны да дзеда Талаша. Вестка пра наступленне ворагаў выклікала ў яго «няясную трывогу» Узнікла жаданне «пайсці ў лес, а там яно відаць будзе». Аднак калі Купрэй трапіў у рукі ворага, ён непакоіцца за сваю чалавечую годнасць, бо чалавеку, па яго перакананню, нельга «быць ва ўладзе чужой волі». Дзед перахітрыў варожых салдат і разам з калгасным пчаляром Васілём і брыгадзірам Клімко расправіўся з ворагамі.

Пра знаходлівасць разведчыка Мішы Палазка і санітаркі Тані Мініч расказаў Я.Колас у апавяданнях «У разведцы» і «Санітарка Таня». Праўда, унутраная канфліктнасць гэтых апавяданняў паслаблена, сюжэтная напружанасць падмяняецца прыгодніцкай займальнасцю. Такі недахоп уласцівы апавяданням I.Гурскага, А.Стаховіча, А.Якімовіча. Прычыну спрошчанага паказу подзвігаў савецкіх людзей у тыле ворага К.Крапіва тлумачыць недастатковым веданнем пісьменнікамі рэальнай абстаноўкі. «Ва ўсёй паўнаце мы змаглі ўявіць сабе малюнак барацьбы народа ў тыле ворага пасля таго,— адзначае ён,— як вярнуліся на вызваленую зямлю і сустрэліся з масай удзельнікаў гэтай барацьбы»1.

Набыткі беларускай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны звязаны з развіццём у ёй двух стылявых плыней — псіхалагічна-аналітычнай і лірыка-рамантычнай. Добрым знаўцам душы чалавека выступае ў лепшых сваіх апавяданнях К.Чорны. Пра станоўчага героя сваіх твораў пісьменнік у апавяданні «Расплата» піша: «...чалавек гэты быў сын свайго народа і свае зямлі, дзе жывуць і пашана да чалавека, і спачуванне чужому гору, і літасць, і праўда, і справядлівасць, і адкрытая душа і сэрца». Суровая праўда першых месяцаў вайны адлюстравана ў такіх апавяданнях К.Чорнага, як «Маленькая жанчына», «Матчына благаславенне», «Вялікае сэрца». Гэтыя творы вызначаюцца глыбокім псіхалагізмам у асэнсаванні вытокаў мужнасці і жыццястойкасці нашага народа. Кожны з герояў К.Чорнага — дзяўчына-падлетак («Маленькая жанчына»), трынаццацігадовы Максім («Матчына благаславенне»), Пархвен Катлубовіч («Вялікае сэрца») — перажыў асабістае гора — смерць родных, блізкіх ці аднавяскоўцаў, але гэта не зрабіла іх бязвольнымі, абыякавымі да жыцця. Цяжка перажывае герой апавядання «Расплата» смерць дачкі Насці. Убачыўшы, як «кусцік зялёнай травы памяўся пад яе мілай, слаўнай галавой», бацька на момант разгубіўся — няўжо чалавек можа быць забойцам? — але хутка авалодаў сабою: «Жыць! Жыць, бо жыве непараўнальная ні з чым нянавісць, народжаная з вялікай, як свет, любві да няшчаснай пакутніцы Насці».

К.Чорны засяроджвае ўвагу на трагічных момантах у жыцці сваіх герояў, выяўляе тую «асабістую крывавую драму», якую перажыў кожны з іх. За лёсамі людзей пісьменніку бачыцца лёс народа, яго будучыня. У апавяданні «Маленькая жанчына» ён адзначае: «I ўсё асабістае злілося ў кожнага ў адно з усімі».

Вайна і дзеці — пашыраная тэма ў беларускай прозе ваеннага часу. Яе вырашэнне звязана з выяўленнем антычалавечай сутнасці фашысцкай ідэалогіі і маралі. Не варты звання чалавека той, хто нясе дзецям смерць і няшчасці. «Калі любіш сваіх дзяцей, дык нашто ж ты чужым згубу прынёс, каб цябе зямля не насіла?» — гаворыць адзін з герояў апавядання К.Чорнага «Смерць». Апавядаючы пра трагічнае ў жыцці дзяцей, К.Чорны ўводзіць у свае творы жыццесцвярджальны матыў, які выяўляецца праз карціны веснавога поля («Матчына благаславенне»), праз яркі, маляўнічы сонечны пейзаж.

Трагічныя матывы вызначаюць змест такіх апавяданняў М.Лынькова, як «Васількі», «Дзіцячы башмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак», у якія шчымлівым адгалоскам уваходзіць асабісты боль пісьменніка, перажытае невымернае гора: фашысты расстралялі яго малалетняга сына і жонку. Ваенныя апавяданні М.Лынькова вызначаюцца выключнай эмацыянальна-лірычнай усхваляванасцю. Яна асабліва адчувальная ў пейзажных замалёўках, якія перадаюць не толькі настрой персанажаў, але і аўтарскае светаўспрыманне. «А калі вышэй узнімаецца сонца на небе, расцвітаюць навакол лесавыя краскі і першая з іх — дзівосны сон баравы. Калі адцвітае яна — пяшчотная сіняя сцюдзёная краска, — тады жыццё адкрывае ўсе вокны, усе дзверы ў лясах, зелянеюць лугі, выкідваецца клейкі ліст на бярозе, першыя травінкі, былінкі прашываюода праз леташні ліст, і ў зялёнай цвецені вясны пачынае запяваць сваю спрадвечную песню дзівосная птаха зязюля»,— піша ў апавяданні «Астап» М.Лынькоў.

У многіх апавяданнях ваеннага часу адчуваецца імкненне аўтараў да эпічнай разгорнутасці характараў, псіхалагічнага абгрунтавання дзеянняў і ўчынкаў герояў. Цікавыя вобразы-тыпы з ярка выражанымі адзнакамі нацыянальнага характару стварылі М.Лынькоў у апавяданні «Астап» і К.Чорны ў апавяданні «Вялікае сэрца» . Герой апавядання К.Чорнага — «чалавек можа і дробны сваёй натурай, але ў кожным разе ён быў задаволены тым, што было ў яго: была смешная слава, была хата, пры ёй двор і агарод, у агародзе прадзедаўскі дуб напроці хатніх вокнаў і жыццё — ціхае і роўнае, у цягавітай працы ад усходу сонца да заходу...». Знешне непрыкметны чалавек у суровую гадзіну выявіў сваё вялікае сэрца, гарачы патрыятызм. Подзвіг Пархвена Катлубовіча — вынік яго незвычайнай жыццёвай знітаванасці з зямлёй бацькоў.

Вобраз Астапа ў аднайменным апавяданні М.Лынькова пададзены ў арэоле гераічнай прыўзнятасці. Гэты селянін паўтарае подзвіг Івана Сусаніна. Па шчырасці душы згадзіўся Астап весці незнаёмых яму людзей, што прыкінуліся ўцекачамі з фашысцкага канцлагера, да пратызан: «не прападаць жа людзям...». Аднак зразумеўшы, што перад ім ворагі, ён заводзіць іх у топкае балота, адкуль няма звароту.

Акупацыя Беларусі, суровыя ваенныя абставіны, безумоўна, запаволілі, аднак не спынілі прыток у беларускую літаратуру новых талентаў. На тыя гады прыпадае пачатак творчасці I.Мележа і I.Шамякіна. Знаходзячыся на лячэнні ў тбіліскім шпіталі, I.Мележ напісаў апавяданні «Апошняя аперацыя» (1942) і «Сустрэча» (1942). На старонках армейскай газеты «Часовой Севера» часта змяшчаў свае нарысы I.Шамякін. У 1944 г. ён напісаў апавяданне «У снежнай пустыні», а крыху пазней — аповесць «Помста».

У цяжкіх умовах акупацыі выспяваў талент Я.Брыля. «У жудасці і адчаі першых месяцаў акупацыі і пазней, калі я падружыўся з будучымі партызанамі, каб потым стаць іх памочнікам, нейкі прасвет, нейкую сувязь з родным светам знаходзіў у патаемнай працы над незакончанымі і новымі рэчамі»,— гаварыў пазней пісьменнік1. Менавіта тады былі напісаны многія з яго твораў, што выйшлі з друку ўжо ў пасляваенны перыяд.

У жанры апавядання спрабуе свае сілы ў той час і П.Пестрак, вядомы да гэтага як паэт («Верны ўзмах», «Дзед Кандрат»).

Твораў буйнога празаічнага жанру ў тагачаснай беларускай літаратуры было няшмат. Свае аповесці апублікавалі А.Стаховіч («Шумяць лясы») і X.Шынклер («Пульс жыцця»). Але многія пісьменнікі — М.Лынькоў, К.Чорны, Я.Брыль — прыступілі і да напісання буйных празаічных палотнаў. Праўда, творы гэтыя ўбачылі свет толькі ў пасляваенны час. Некаторыя засталіся няскончанымі ці перацярпелі значную ідэйна-мастацкую дапрацоўку. Аднак у гісторыка-літаратурным плане ўсе яны маюць выключнае значэнне, бо з імі звязаны здабыткі нашай сённяшняй прозы аб Вялікай Айчыннай вайне. 3 імі непасрэдна судакранаюцца сваімі вытокамі такія творы, як раманы «Векапомныя дні» М.Лынькова і «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля.

Асаблівае ўздзеянне на беларускую прозу аб вайне аказаў творчы вопыт К.Чорнага. Лепшыя рысы яго творчасці — аналітычнасць з паглыбленым псіхалагізмам і філасофскім роздумам — знайшлі сваё далейшае развіццё ў сучаснай беларускай прозе.

У час вайны К.Чорны паранейшаму ставіў у цэнтр сваіх твораў герояў, жыццёвы шлях якіх увасабляў этапы гісторыі і лёсу беларускага народа. У раманах і аповёсцях той пары пісьменік часам як бы нанова вяртаецца да лёсу персанажаў сваіх ранейшых твораў, да падзей і з'яў, якія ўжо аказваліся ў цэнтры яго ўвагі. Так, у рамане «Пошукі будучыні» ён спыняецца на праблеме, якую вырашаў у «Трэцім пакаленні». У характарах герояў новага твора можна заўважыць рысы, якія родняць іх з персанажамі ранейшых твораў. У вобразе Невады, напрыклад, ёсць нешта ад Леапольда Гушкі, Косцік Лукашэвіч і Волечка Невада падобныя асобнымі сваімі рысамі да Міхала і Зосі Тварыцкіх. Аднак героі рамана «Пошукі будучыні» ставяцца ў больш складаныя сацыяльнагістарычныя сувязі: «прышла пара самага важнага, сапраўды цяпер адзінага, ад чаго залежыць усё астатняе».

У імкненні па-філасофску асэнсаваць суровыя падзеі вайны К.Чорны звяртаецца да мінулага, да складаных жыццёвых лёсаў сваіх герояў. У няскончанай аповесці «Скіп'ёўскі лес» ён адзначае, што пра кожнага з герояў можна расказваць многа: «як жылося і што перажываецца цяпер і хто народзіцца на свет, каб стаць наступнікам і спадчыннікам таго, хто ставіў у новым часе новую хату. Гэтыя гісторыі маглі б навучыць жыццю ў працы, у сумленні або паведаміць аб хцівасці і няўдачах, аб злосці і зайздрасці, аб шчасці мець вялікую душу, сяброўства, злагаду з людзьмі і ясны розум. Мы маглі б убачыць, як поўніцца шчасцем чалавек са справядлівым сэрцам і замілаванасцю да роднай зямлі і роднага неба. I як сохне і марнатравіцца натура без сэрца і сумлення». У такім шырокім сацыяльна-псіхалагічным аспекце разглядае К. -Чорны сваіх герояў, і гэта дазволіла яму паказаць веліч і мужнасць сваіх суайчыннікаў, носьбітаў высакародных гуманістычных ідэалаў, а таксама выявіць звярынае аблічча фашызму, раскрыць сацыяльныя і псіхалагічныя вытокі яго ідэалогіі.

У рамане «Вялікі дзень» К.Чорны супастаўляе два погляды на жыццё — як яго ладзяць, уяўляюць сабе сумленныя людзі Астаповіч, Вялічка і якім хацелі б бачыць яголюдзі карыслівыя, зайздросныя: Блецька, Гальвас, Тоўхарт. Першая частка рамана «Пошукі роднай зямлі» напісана ў звыклай для К.Чорнага манеры. Пісьменнік паэтызуе духоўны свет працоўнага чалавека. Жаночыя персанажы К.Чорны надзяляе душой, «у якой многа месца для чужой бяды».

У гэтым рамане асуджаецца эгаістычная псіхалогія старога Блецькі, Гальваса, Тоўхарта. Нават сын Блецькі Адам, апынуўшыся ў доме Тоўхарта, жахнуўся: усё тут душыла яго, усё было цеснае і цяжкае. Ён прапагандуе чалавеканенавісніцкую ідэалогію звышчалавека: «Калі моцны цябе крыўдзіць, падзякуй яму, і тады будзеш жыць і сам будзеш мець пад сабой слабейшых». Роздум аўтара пра жыццёвыя шляхі дзвюх сем'яў — Астаповічаў і Блецькаў — перарастае ў рамане ў глыбокае сацыяльна-філасофскае абагульненне: аўтар асуджае той свет, які абкрадвае чалавека, пазбаўляе яго будучыні.

Паміж героямі твораў К.Чорнага існуюць псіхалагічна-сацыяльныя сувязі, якія ўзнікаюць на глебе пошукаў бацькаўшчыны і волі, клопатаў пра будучыню, сваяцтва, уласнасць. У творах ваеннага часу гэтыя сувязі паглыбляюцца ў сваім гуманістычным змесце. Пісьменніка турбавала, што «на вялікі жаль, чалавецтва яшчэ на такім стане свайго развіцця, што лепшым людзям трэба ісці на ахвяру сваім жыццём за агульнае шчасце» («Скіп'ёўскі лес»).

У гады вайны К.Чорны адчуў неабходнасць пашырыць рамкі далягляду, увесці ў свае творы герояў з новага для сябе асяроддзя. Гэты ракурс «шырокага свету» прысутнічае ў яго рамане «Пошукі будучыні». У другім няскончаным рамане «Млечны шлях» К.Чорны ставіць свайго героя поруч з еўрапейскімі суседзямі ў час вайны: чэхамі, палякамі, немцамі. Пісьменнік у роздуме над тым, чаму настаў такі час, што чалавек зняверыўся ў сабе падобным. Герой рамана «Млечны шлях» чырвонаармеец Уладзімір Ермаліцкі верыць у сілу чалавечага розуму і сэрца. Ён гнеўна асуджае ідэалогію фашызму і яе носьбітаў.

У сваіх творах ваеннага часу, як і ў ранейшых, К.Чорны сцвярджаў вялікія гуманістычныя ідэалы: хараство свету і вялікую любоў да чалавекапрацаўніка, чалавекатворцы Вось апошнія радкі, напісаныя пісьменнікам: «вечнае хараство ўціхамірыла яго душу. Ён перасіліў боль і свой неспакой і стаў думаць пра тое, як ён ачуняе і рушыць у вялікую дарогу, туды, дзе барацьба і смерць і нараджэнне новага жыцця» («Скіп'ёўскі лес»).

3 вышыні дасягненняў беларускай прозы апошніх дзесяцігодцзяў асабліва бачны ідэйна-мастацкія вартасці лепшых твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Творчыя набыткі нашых пісьменнікаў таго часу абумовілі поспех сучасных празаікаў, якія па агульнаму прызнанню і чытачоў і крытыкаў сказалі сваё важкае слова пра гераізм народа і тую трагедыю, якую ён перажыў.

Драматургія.Суровыя ваенныя абставіны не спрыялі развіццю драматургіі. Беларускіх п'ес у гады вайны з'явілася мала. К.Крапіва піша драму «Проба агнём», М.Клімковіч стварае опернае лібрэта «Кастусь Каліноўскі» і драматычную паэму «Адплата». Аўтар зрабіў спробу ўзнавіць у народнай памяці старонкі гераічнага мінулага Беларусі. 3 п'есамі, у якіх раскрывалася тэма партызанскай барацьбы, выступілі Я.Рамановіч («Палешукі», «Таварыш Андрэй») і А.Кучар («Заложнікі»). Аднак гэтыя творы не сталі прыкметнымі мастацкімі з'явамі.

Маральна-этычныя праблемы вызначылі змест п'есы К.Крапівы «Проба агнём». Гэта твор пра выпрабаванне ў суровых умовах вайны такіх пачуццяў, як любоў да Радзімы, дружба, каханне. У цэнтры п'есы вобразы маёра Караневіча, яго жонкі Наталлі, лейтэнанта Перагуда. Іх асабістыя ўзаемаадносіны драматург напоўніў вялікім грамадскім зместам.

Найбольш значным творам К.Крапівы і ўсёй тагачаснай беларускай драматургіі з'яўляецца сатырычная камедыя «Мілы чалавек». Напісаная ў канцы вайны, яна была пастаўлена на сцэне тэатра імя Я.Купалы ў жніўні 1945 г. Тагачасная крытыка не зразумела сутнасці выкрывальнага пафасу твора і папракала аўтара за тое, што ён нібыта не захаваў «патрэбных» прапорцый у адлюстраванні станоўчага і адмоўнага.

Аб'ектам сатыры ў камедыі «Мілы чалавек» сталі несумленныя людзі, якія выкарыстоўвалі цяжкасці вайны ў сваіх карыслівых мэтах. Носьбітам зла ў творы выступае Жлукта. Гэта вобраз выключнай абагульняючай сілы. Адзін з персанажаў п'есы, драматург Язва, так харакгарызуе Жлукту: «У гэтай бочцы пакасці так густа перамешаны прагнасць, подласць, цынізм, нахабства, што больш згусціць ніяк нельга». К.Крапіва пераканаўча паказвае, наколькі сацыяльна небяспечнымі з'яўляюцца людаі, падобныя да Жлукты.

У п'есе «Мілы чалавек» вуснамі камедыёграфа Язвы К. Крапіва выказаў цікавыя думкі аб прыродзе і спецыфіцы сатырычнай камедыі. Пазней яны былі развіты ў тэарэтычным артыкуле пісьменніка «Аб сатырычнай камедыі», які адыграў важную ролю ў барацьбе з так званай тэорыяй бесканфліктнасці.

Беларуская літаратура часу Вялікай Айчыннай вайны стала летапісам трагічных падзей нацыянальнай гісторыі і бессмяротнага подзвігу народа ў бітве з фашызмам. У творах нашых пісьменнікаў знайшоў адлюстраванне нацыянальны характар беларуса, імкненні апошняга да агульначалавечага сужыцця, заснаванага на прынцыпах свабоды, роўнасці і брацгва.

Ва ўмовах акупацыі беларуская літаратура выявіла сваю выключную жыццёвую трываласць: яе жывілі сваёй творчасцю воіны-франтавікі, партызаны, падполынчыкі, масавая і прафесійная творчасць у межах магчымага была распаўсюджана і ў асяроддзі цывільнага насельніцтва краіны.

Літаратура ваенных гадоў аказалася асабліва чуйнай да класічных нацыянальных традыцый, асабліва фальклорных, да традыцый літаратур суседніх народаў — рускай і ўкраінскай.

Адметным з'яўляецца і тое, што ў той грозны час у літаратуру, нягледзячы на агромністыя людскія страты, прыйпшо цэлае пакаленне пісьменнікаў: I.Мележ, I.Шамякін, К.Кірэенка, А.Вялюгін, А.Бачыла, М.Аўрамчык, П.Прануза, Р.Няхай, П.Прыходзька, М.Гамолка і інш. Яно сказала сваё важкае слова «пра час і пра сябе» ў творах, напісаных як у ваенныя гады, так і пазней.

Для нашай нацыянальнай літаратуры важным з'яўляецца тое, што асэнсаванне суровага ліхалецця ішло ў ёй ужо тады ў рэчышчы класічных традыцый, у прыватнасці Л.М.Талстога. Творы К.Чорнага пра вайну стаяць ля вытокаў той аналітычна-псіхалагічнай прозы, якая пачынаецца з другой паловы 50-х гадоў.


 


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
THE GREAT MANUFACTURER | HUSBAND AND WIFE
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | <== 15 ==> | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 |
Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.256 сек.) російська версія | українська версія

Генерация страницы за: 0.256 сек.
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7