Головна сторінка Випадкова сторінка КАТЕГОРІЇ: АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія |
ТЕМА 12. ОБЛІК ЗОБОВ’ЯЗАНЬДата добавления: 2015-08-17; просмотров: 716
Самымі знакамітымі творамі названага перыяду з’яўляюцца “Жыціе Канстанціна-Кірылы”, “Жыціе Мяфодзія”. Гэтыя творы, напісаныя высокім стылем, з'яўляюцца адначасова і каштоўнымі гістарычнымі дакументмі. Проза жыцій месцамі чаргуецца з вершаванай формай. Тэксты жыцій сведчаць пра высокі культурны узровень іх стваральнікаў, уплыў візантыйскіх узораў і высокае развіццё старажытнаславянскай мовы. «Жыціе Канстанціна-Кірылы» было напісана неўзабаве пасля смерці (869г.) Канстанціна, відаць, яшчэ пры жыцці Мяфодзія, адным з вучняў Канстанціна. Захавалася каля сарака рукапісаў жыція. Па сваім аб'ёме «Жыціе Канстанціна-Кірылы»--даволі вялікі твор. “Жыціе Мяфодзія” аб'ёмам напалову меншае за «Ж.К.». Яно з'явілася ў IX ст. на Вялікай Мараве. Відавочна, што аўтары “Ж.К.” і “Ж.М.” розныя людзі. “Ж.М.” мела меньшае распаўсюджанне. Значна меньш захавалася і рукапісных версій гэтага твора. Абодва тэксту апісваюць падзеі ад нараджэння святых да іх смерці. “Ж.М.” больш сціслае, быццам аўтар, які ствараў жыціе, дапускаў знаёмства чытача з “Ж.К.”. Мэта твораў—абараніць справу гэтых святых, абараніць славянскае богаслужэнне. У аповядзе дамінуюць рэальныя падзеі, якія сапраўды мелі месца. Аўтары імкнуцца вырашыць актуальную для свайго часу задачу—аспрэчыць “трохмоўнікаў”—людзей, якія лічылі магчымым весці богаслужэнне толькі на трох мовах (лацінскай, грэчаскай, яўрэйскай). “Ж.М.”яшчэ скіравана і супраць франкскіх князёў. “Ж.К.” у большай ступені набліжана да складаных багаслоўскіх праблем. У ім пераважае навуковасць, складанасць. Аўтар “Ж.М.” выражаецца прасцей. І той і другі твор трэба разглядаць як звенні аднаго ланцуга. Яны ўяўляюць сабой цэласнасць. Адно жыціе прадугледжвае знаёмства з другім. Мастацкія асаблівасці указваюць на розных аўтараў. Аўтары звярнуліся да самай распаўсюджанай у тыя часы літаратурнай формы легенды. У творах падкрэсліваюцца асабістыя якасці Канстанціна і Мяфодзія. Некаторыя падзеі нерэлігійнага характару транспануюцца ў рэлігійную сферу. У той жа час Канстанцін і Мяфодзій пазбаўлены аскетычных альбо пакутніцкіх рыс, характэрных для візантыйскай агіяграфічнай традыцыі. Іх гераізм—гэта гераізм на зямлі, у рэальным свеце. Безумоўна, аўтары жыцій былі сучаснікамі Канстанціна і Мяфодзія, іх вучнямі альбо паплечнікамі і, што самае значнае, славянамі. Мы даведваемся пра літаратурную дзейнасць братоў, пра адкрыццё славянскага пісьма, пра пераклады богаслужэбных кніг, палітычны характар іх місіі, а таксама пра цяжкасці, з якімі місія сутыкнулася. Усе падзеі падаюцца ў шырокіх сацыяльных, культурных і палітычных узаемасувязях і асвятленні. Пісаліся жыціі згодна з грэчаскім літаратурным канонам і абодва вызначаюцца стылістычным майстэрствам. “Ж.М.” дае перш за ўсё жыццяпіс Мяфодзія, “Ж.К” засяроджана на філасофскай праблематыцы творчасці Канстанціна-Кірылы. Часта прыводзяцца цытыты з Бібліі. Увогуле жыціі Канстанціна і Мяфодзія лічацца аднымі з лепшых літаратурных твораў ранняга сярэднявечча. У X ст.-першай палове XI ст. узнікаюць легенды пра самага папулярнага чэшскага святога—князя і пакутніка Вацлава і яго бабку Людмілу, якая была забіта па загаду маці Вацлава Драгаміры. Цыкл легенд, створаны на чэшскай глебе пра гэтых пакутнікаў, меў рашаючае значэнне для фарміравання самога ідэала святасці і асэнсавання яго грамадствам. Існавала некалькі цыклаў легенд пра гэтых святых, якія адрозніваліся і мовай, і мастацкімі адметнасцямі, і абставінамі свайго ўзнікнення. У розных легендах вацлаўскага і людмілінскага цыклаў, якія былі створаны на чэшскіх землях ці мелі тут распаўсюджванне, складвалася літаратурная форма, метад адлюстравання чалавека і апісання падзей, спосабы ідэалізацыі—усё, што стварала традыцыю і ўзор не толькі для сучаснікаў, але і для паслядоўнікаў, для пісьменнікаў наступных пакаленняў і не толькі ў агіяграфічным жанры. Вобраз св.Вацлава ўспрымаўся і як вобраз ідэальнага правіцеля краіны. Ён пераасэнсоўваўся ў грамадстве ў сувязі са зменамі ў свядомасці і эстэтычнай сферы. Вацлаўскія і Людмілінскія цыклы легенд адрозніваліся ад папярэдняй агіяграфічнай традыцыі сваёй манументальнасцю, кампазіцыйнай прастатой і мастацкай выразнасцю. Мэта практычнага занятку—знаёмства з агіяграфічнай літаратурай вялікамараўскага перыяду, аналіз тэматычных і мастацкіх адметнсцяў жыцій, вызначэнне іх ролі ў чэшскай літаратуры і культуры.
Пытанні 1. Стараславянская літаратура вялікамараўскага перыяда: “Жыціе Канстанціна-Кірылы”, “Жыціе Мяфодзія”. Час узнікнення. Праблема аўтарства. Мэта стварэння жыцій. Гістарызм, рэалістычнасць твораў. Багаслоўская праблематыка. Мова жыцій. Мастацкія асаблівасці. Стылістычнае майстэрства аўтараў. Вобразы Канстанціна і Мяфодзія. Адрозненне “Жыція Канстанціна-Кірылы” ад “Жыція Мяфодзія”. Значэнне твораў для чэшскай культуры і літаратуры. 2. “Вацлаўскі цыкл” легенд у чэшскай літаратуры: стараславянскія паданні пра св. Вацлава. Лацінская легенда. Асаблівасці літаратурнай формы і мастацкага метаду апісання чалавека і адлюстравання падзей, спосабы ідэалізацыі і канкрэтызацыі. Пераасэнсаванне вобраза св. Вацлава ў розных жыціях. 3. “Людмілінскі цыкл” легенд: гістарычны прататып, вобраз св.Людмілы. Паэтыка жыцій.
|