Головна сторінка Випадкова сторінка КАТЕГОРІЇ: АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія |
Класифікація податків і зборів УкраїниДата добавления: 2015-08-17; просмотров: 673
Назавіце, у якіх папярэдніх старажытных творах мы сустракаліся з парадамі правіцелям? Апішыце пазіцыю аўтара. Дайце прыклады з тэкста. Высветліце, якія творы таго часу знаходзяцца ў ідэйнай процілегласці з “Новай радай”? Літаратура: Nová rada. Praha, 1950. Staročeské satiry Hradeckého rukopisu a Smilovy školy. Praha, 1962. Josef Hrabak. Nová rada//Smilova škola. Praha, 1941. Josef Hrabak. Nová rada//Studie ze starší české literatury. Praha, 1962. Eduard Petrů. Nová rada//Zašifrovaná skutečnost. Praha, 1972.
ТЭМА № 10. Чэшская лірыка Сярэднявечча.
Чэшскую лірыку старажытнасці і Сярэднявечча можна ўмоўна, адпаведна часу ўзнікнення і мастацка-ідэйных асаблівасцей, падзяліць на пяць груп: найстаражытнейшыя тэксты; вершаваныя тэксты, створаныя каля 1300 года; духоўная лірыка; куртуазная лірыка; некуртуазная лірыка. Першыя лірычныя помнікі на чэшскай мове зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах, якія па часу ўзнікнення значна больш познія, чым гэтыя помнікі. Але менавіта сярэднявечнай тэндэнцыі цытаваць у адным творы тэксты розных жанраў мы абавязаны звесткамі пра старажытныя ўзоры духоўнай чэшскай лірыкі, напрыклад, верш “Госпадзі, памілуй нас!”. Гэта песня набывае значэнне дзяржаўнага сімвала і ўключаецца пры Карле IV у абрад каранацыі чэшскіх каралей. У знакамітым „Святым Вацлаве“ знайшло адлюстраванне ўяўленне пра св.Вацлава як вечнага правіцеля чэшскай зямлі. Паступова ўскладняецца і ўдасканальваецца вершаваная форма духоўных песень на чэшскай мове. Паглыбляецца іх змест, тэалагічны аспект, па-майстэрску будуюцца строфы. Паэтычная творчасць развівалася вельмі плённа ў XIV стагоддзі. Значнае месца ў паэтычнай спадчыне займае куртуазная лірыка, якая сваім ўзнікненнем абавязана абрадам майскіх гулянняў і мінезангу, які квітнеў пры пржэмыслоўскім двары. Трэба ўлічваць і ўплыў лацінскай любоўнай лірыкі, з якой пазнаёміў чэшскую культурную публіку Генрых Ізернскі. Некаторыя даследчыкі адмаўляюцца ад гэтага ўздзеяння, таму што не знаходзяць ў чэшскай куртуазнай лірыцы міфалагічнай вобразнасці. Напачатку чэшскія паэты прытрымліваліся еўрапейскіх узораў, але пазней іх вершы засвойваліся мясцовай традыцыяй і збліжаліся з лірыкай шкаляроў. Паэзія чэшскіх шкаляроў уяўляе сабой аналаг паэтычнай творчасці еўрапейскіх вагантаў з характэрнай макаранічнай вершаванай мовай, гумарыстычнымі матывамі. Тэкстаў дайшло ня шмат. Адзін з самых вядомых --“Песня вясёлай галыцьбы”. Увогуле літаратура становіцца боьш дыферэнцыраванай у жанравым і стылістычным планах. Мэта практычнага занятку—азнаямленне з чэшскай лірыкай Сярэднявечча, тэматычнымі і мастацкімі адметнасцямі вершаў, асэнсаванне асноўных тэндэнцый развіцця чэшскай паэзіі.
Пытанні
Найстаражытнейшыя тэксты X-XIII стагоддзяў (“Госпадзі, памілуй нас!”, “Святы Вацлаў”, “Слова на света стварэнне”). Гіпотэзы іх паходжання. Мастацкія адметнасці. Вершаваныя тэксты перыяду каля 1300 года (“Кунгуціна малітва” і інш.). Асаблівасці, значэнне для развіцця чэшскай сярэднявечнай лірыкі. Чэшская духоўная лірыка. Куртуазная лірыка. Асноўныя тэмы, матывы. Некуртуазная лірыка. Асноўныя тэмы, матывы.
Заданні
Зрабіць аналіз аднаго паэтычнага тэксту з кожнай вызначанай групы. Параўнаць ідэйна-тэматычную і мастацкую адметнасць лірыкі розных груп. Вывучыць верш “Госпадзі, памілуй нас!” Прыкладны план аналізу паэтычнага тэксту[1] · Высвятленне фонавай інфармацыі: характарыстыка эпохі, часу стварэння тэксту, культурнага фона, біяграфічных дадзеных пісьменніка і г.д. · Аналіз моцных пазіцый: загаловак, эпіграф, першая і апошняя фразы, ключавыя і дамінантныя словы, антрапонімы. (Моцныя пазіцыі з’яўляюцца сэнсавым стрыжнем твора, дазваляюць пранікнуць у тэму і ідэю тэксту). Моцныя пазіцыі звязаць з ідэйным і эстэтычным зместам тэксту, зрабіць высновы пра тэму. · Аналіз рытму, рыфмы, інтанацыі і фанетычных асаблівасцяў тэксту. Высветліць кола вобразных асацыяцый, звязаных з тымі ці іншымі гукамі ў паэтычным маўленні. · Граматычныя сродкі: выявіць часціны мовы, якія пераважаюць і якія радзей за ўсё выкарыстоўваюцца. Чаму аўтар ужывае менавіта іх? У якіх адносінах з прыведзенымі часцінамі мовы знаходзяцца астатнія? Чым можна патлумачыць такія суадносіны? · Лексічная характарыстыка вершаванага тэксту. У межах лексічнай характарыстыкі правесці наступную працу: · скласці слоўнік дадзенага паэтычнага тэксту; · высветліць колькасць скарыстаных слоў і зрабіць высновы пра лексічнае багацце верша; · размеркаваць словы па тэматычных групах, вырашыць, колькі тэматычных груп можна вызначыць у аналізуемым вершы; · звярнуць увагу на паўторы, патлумачыць іх ролю; · вылучыць метафары, эпітэты, параўнанні і іншыя тропы і фігуры ў тэксце; · знайсці сімвалы, асэнсаваць іх значэнне ў вершы; калі іх няма, адзначыць гэтую адсутнасць. · Выпісаць нестандартныя спалучэнні слоў і патлумачыць іх ролю ў паэтычным тэксце. · Сінтаксічныя з’явы ў вершы. · Якія вобразы ўзнікаюць дзякуючы ўзаемадзеянню моўных сродкаў усіх узроўняў? Адзінкі якога ўзроўню найбольш актыўна ствараюць вобраз у тэксце? · Асаблівасці структуры і кампазіцыі верша. · Зрабіць падрадкоўнік і, па магчымасці, мастацкі пераклад аналізуемага верша.
Літаратура:
Antologie ze starší české literatury. Praha, 1987. Barvy všecky: čtvero setkáni se starou českou poezii. Praha, 1982. Česká středověká lyrika. Praha, 1990. Krásných paní milování a jiné rýmy (staročeská poezie). Praha, 1963. Tisíc let české poezie. Stará česká poezie. Praha, 1974. Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957. Hrabák J. O charakter českého verše. Praha, 1970. Hrabák J. Studie o českém verši. Praha, 1959. Jakobson R. Nejstarší české písně duchovní. Praha, 1929. Jakobson R. Spor duše s tělem. O nebezpečném času smrtí. Praha, 1927. Postavení skladby Podkoní a žák v naší literatuře 14století//Petrů E. Vzdalené hlasy: Studie o starší české literatuře. Olomouc, 1996. Nejstarší česká duchovní lyrika//Škarka A. Půl tisiciletí českého písemnictví. Praha, 1986.
Пытанні да экзамену па курсу “Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры” 1. Перыядызацыя старажытнай чэшскай літаратуры. Агульная характарыстыка. 2. Стараславянская літаратура вялікамараўскага перыяду (IX стагоддзе). 3. Агіяграфічная традыцыя ранняга сярэднявечча. Жыція Канстанціна-Кірылы і Мяфодзія. 4. Стараславянская і лацінская літаратуры X-першай паловы XI ст.ст. Легенды пра св.Вацлава і св.Людмілу. 5. Сазаўскі манастыр і яго значэнне ў захаванні і развіцці стараславянскай традыцыі XI ст. 6. “Чэшская хроніка” Казьмы Пражскага. 7. Развіццё гістарыяграфічнага жанру ў XII ст. Прадаўжальнікі традыцыі Казьмы Пражскага. 8. Зараджэнне літаратуры на чэшскай мове. “Апатавіцкі зборнік”. 9. Найстаражытнейшыя лірычныя тэксты на чэшскай мове (“Госпадзі, памілуй нас”; ”Святы Вацлаў”; “”Кунгуціна малітва”). 10. Літаратура сталага сярэднявечча. Агульная характарыстыка: працэсы абміршчэння літаратуры. 11. “Александрэіда”—першы свецкі эпас на чэшскай мове. 12. “Далімілава хроніка”—першы гістарычны твор на чэшскай мове. 13. “Збраслаўская хроніка”. 14. Праблема лацінска-нямецка-чэшскага культурнага ўзаемадзеяння на чэшскіх землях. 15. Росквіт чэшскай літартуры на мяжы XIII-XIV ст.ст. Характарыстыка асноўных тэндэнцый ў развіці літартуры гэтага перыяду. 16. Чэшская культура ў гады ўладарання КарлаIV. 17. Літаратурная дзейнасць КарлаIV. 18. Вершаваная эпіка: Легенда пра св.Кацярыну. 19. Вершаваная эпіка: Легенда пра св.Пракопа. 20. Сатыры Градзецкага рукапісу. 21. Развіццё драмы ў сярэднявечнай чэшскай літаратуры. Містэрыя “Гандляр гаючымі мазямі”. 22. Дыялагічны жанр у чэшскай літаратуры: “Спрэчка душы з целам”. 23. Пропаведзь, трактат, прамова ў чэшскай літаратуры XIV ст. Дзейнасць Конрада Вальдхаўзэра і Яна Міліча. 24. Літаратурная і асветніцкая дзейнасць Томаша Шцітнага. 25. Дыдактычная паэзія: ”Новая рада” Сміля Фляшкі. 26. Куртуазная і некуртуазная лірыка. Агульная характарыстыка. 27. Духоўная лірыка. Агульная характарыстыка. 28. Евангелле. Псалтыр. Проглас. 29. Чэшская і руская/беларуская агіяграфічныя традыцыі. Агульнае і адметнае. 30. Проза пра падарожжа: падарожныя нататкі т.зв. Мандэвіля, Марка Пола “Мільён”.
|