Студопедия — І інтэлектуалізм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І інтэлектуалізм






 

Пазнавальныя магчымасці мастацкай літаратуры даволі вя­лі­кія.

Шырыня дыяпазону пазнавальных магчымасцей літаратуры вы­зна­ча­ецца двухпланавасцю слоўных вобразаў. Па-першае, з да­па­мо­гай мас­тац­кай мовы абазначаюцца і характарызуюцца розныя ба­кі «па­за­слоў­най» рэчаіснасці (зрокава бачныя паводзіны чалавека і ака­ляючыя яго прадметы, а таксама імпульсы, якія не атрымалі слоў­нага ўвасаблення). Па-другое, у літаратурных творах шырока і канк­рэтна ўзнаўляецца маў­лен­чая дзейнасць людзей.

Чалавек у слоўным адлюстраванні (і толькі ў ім!) выступае ў якас­ці «нось­біта мовы». Гэта адносіцца ў першую чаргу да лі­рыч­ных герояў, дзе­ючых асоб п’ес, апавядальнікаў эпічных твораў. Тэкст літаратурнага тво­ра — гэта заўсёды сукупнасць чыіх-небудзь вы­каз­ванняў. Інакш ка­жу­чы, мова ў мастацкай літаратуры, будучы ма­тэ­рыяльным сродкам ства­­рэння вобразаў, выступае яшчэ і ў якасці важ­нейшага прадмета ад­люст­равання. Літаратура не толькі аба­зна­чае словамі жыццёвыя з’явы, але і ўзнаўляе самую моўную дзей­насць.

Вы­карыстоўваючы мову ў якасці прадмета адлюстравання, пісь­мен­нік пераадольвае тую схематычнасць слоўных карцін, якая звя­зана з іх «ня­рэчыўнасцю». Выказванні персанажаў уздзейні­чаюць не толькі на ўяў­ленне чытача, але і на яго слыхавыя ад­чу­ван­ні: сінтаксічнымі канст­рук­цыямі так ці інакш фіксуюцца інтанацыі та­го, хто гаворыць. Лі­та­ра­ту­ра, такім чынам, узнаўляе чалавечыя «га­ласы», хоць яны і не гучаць фі­зічна і ўспрымаюцца ўсяго толькі ўнут­раным слыхам чытача.

Па-за мовай мысленне людзей, як вядома, ажыццявіцца ў поў­­най ме­ры не можа. Па гэтай прычыне літаратура з’яўляецца адзі­­ным відам мас­тацтва, які прама і непасрэдна выкарыстоўвае ча­­ла­ве­чую думку. Ін­шыя віды мастацтва робяць усё гэта толькі апа­­срод­ка­ва­на.

Узнаўленне літаратурай чалавечай думкі, мыслення (г. зв. ін­тэ­лек­ту­алізм) адбываецца ў першую чаргу ў маналогах і дыялогах дзею­чых асоб.

Нярэдкія ў літаратурных творах роздумы-развагі персанажаў альбо апа­вядальніка на філасофскія, сацыяльныя, маральна-этыч­ныя, рэ­лі­гій­ныя, палітычныя, гістарычныя і іншыя тэмы. На працягу апош­ніх ста­год­дзяў узнік цэлы шэраг твораў літаратуры, у якіх інтэ­лек­туальны бок жыц­ця чалавека вылучаны на першы план («Фауст» Гё­тэ, «Браты Ка­ра­ма­завы» Ф. Дастаеўскага, драмы Б. Шоу і М. Гор­ка­га, вершы і паэмы М. Баг­дановіча, А. Разанава і г. д.).

Працэсы мыслення адлюстроўваюць складанае і напружанае ду­хоў­на-эмацыянальнае жыццё чалавека. І гэта можа свабодна пе­ра­даць лі­та­ра­тура. Яна актыўна засвойвае эмоцыі і валявыя памк­нен­ні, якія маюць, ка­жучы мовай псіхолагаў і філосафаў, света­пог­ляд­ны характар. Прычым дзе­ля перадачы светапоглядных і наогул жыц­цёвых пошукаў герояў мас­та­кам слова нярэдка прыходзіцца ўзнаў­ляць таксама і пачуцці за­блы­та­ныя, няясныя, ірацыянальныя.

У шляхах і спосабах спасціжэння эмацыянальнага свету літа­ра­­тура якас­на адрозніваецца ад іншых відаў мастацтва. Калі, на­прык­­лад, жы­ва­піс і скульптура раскрываюць чалавечыя намеры і па­чуцці толькі ўскос­на (праз жэсты, позы, міміку), дык у літаратуры по­бач з ускосным аба­зна­чэннем перажыванняў асобы шырока вы­ка­рыс­тоўваецца прамы паказ ду­шэўных працэсаў з дапамогай аў­тар­скіх характарыстык і выказванняў са­міх герояў, якія пра­маў­ля­юц­ца ўслых альбо пра сябе. Узнаўляючы вы­каз­ванні людзей з усімі эма­цыя­нальнымі адценнямі, пісьменнікі могуць пра­нікаць у самыя па­таем­ныя глыбіні чалавечай душы. І гэта дае маг­чы­масць супаставіць літаратуру з мастацтвамі экс­прэсіўнымі. Так, музыка і та­нец, спасцігаючы сферы чалавечай свя­домасці, якія з’яўляюцца не­дас­туп­нымі для іншых відаў мас­тац­тва, разам з тым абмяжоўваюцца пе­ра­да­чай агульнага харак­тару пе­ражывання. Не тое ў літаратуры. Ча­ла­ве­чыя пачуцці і валявыя ім­пуль­сы даюцца тут у іх абумоўленасці жыццём і ў пра­мой накі­ра­ва­нас­ці на канкрэтныя з’явы рэчаіснасці.

Літаратуры, такім чынам, даступна прамое адлюстраванне пра­цэсаў ду­хоўнага жыцця ў яго сувязях з акаляючай рэчаіснасцю. Пры гэтым у лі­таратурных творах шырока і шматпланава ўзнаў­ля­ец­ца быццё як асоб­ных людзей, так і цэлых грамадскіх груп. Ніводзін з відаў мастацтва не ва­лодае здольнасцю такога шырокага і шмат­планавага ахопу жыццёвых з’яў.

Зыходзячы з адзначанага вышэй, можна весці гаворку аб свай­го ро­ду універсальнасці літаратуры як віду мастацтва. З дапамогай мо­вы мож­на ўзнавіць любыя бакі рэчаіснасці, таму што выяўленчыя маг­чымасці слоў­нага мастацтва практычна не маюць межаў.

Унікальнай якасцю мастацкай літаратуры з’яўляецца таксама яе яр­ка выражаная, адкрытая праблемнасць. Погляды пісьменніка, якія ўва­саб­ляюцца перш за ўсё з дапамогай вобразаў, могуць выра­жац­ца ў яго твор­часці і непасрэдна. Мастацкі тэкст нярэдка спа­лу­чае дэтальны паказ ге­рояў, іх дзеянняў, узаемаадносін, пе­ра­жы­ван­няў з абагульняючымі ха­рак­тарыстыкамі жыцця і праблемнымі мер­каваннямі, у выніку чаго аў­тар­скія пазіцыі ўвасабляюцца з над­звы­чайнай адкрытасцю і выразнасцю.

Многія літаратурныя творы, увасабляючы думкі аўтара на­пра­мую, ста­новяцца глыбока аналітычнымі, востра інтэлектуаль­нымі. Лі­та­ра­тур­ная форма з’яўляецца найбольш спрыяльнай для вы­ра­жэн­ня поглядаў аў­тара. Маральна-этычныя, сацыяльна-палітычныя, гіс­­тарычныя, філа­соф­скія, эстэ­тычныя погляды пісьмен­ніка могуць не­пасрэдна выражацца і ў лірычных творах, і ў выказ­ваннях дзею­чых асоб, і ў мове апа­вя­даль­ніка.

Мастакі слова, асабліва паэты, нярэдка пішуць свайго роду праг­рам­ныя творы, у якіх фармулюецца іх пісьменніцкае «крэда». Та­кімі з’яў­ля­юц­ца «Прарок» А. Пушкіна, «Паэт і грамадзянін» М. Ня­красава, «Я не паэ­та…» Я. Купалы і інш. Менавіта па гэтай прычыне ў сферы лі­та­ра­тур­най твор­часці, самай інтэлектуальнай і праблемнай, сфарміравалася пе­раважная большасць на­прамкаў мастацтва Новага часу.

І, нарэшце, у многіх вядомых літаратурных творах мас­тацкім воб­ра­зам і карцінам папярэднічаюць (а часам ідуць побач з імі) уласна пуб­лі­цыс­тычныя меркаванні і абагульненні. Як прык­лад — «Вайна і мір» Л. Тал­стога, «Доктар Фаустус» Т. Мана, «Птуш­кі і гнёзды» Я. Брыля і інш. Разам з тым абагульняючыя мер­ка­ванні не павінны на­гру­вашч­вац­ца, станавіцца самамэтай. У са­праўд­ных мастацкіх творах яны не пад­мя­няюць вобразы і карціны, а тлумачаць і да­паўняюць іх.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 867. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия