Студопедия — Рэцэптыўная эстэтыка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэцэптыўная эстэтыка






 

Адным з важных момантаў функцыянавання літаратуры з’яў­ля­­ецца ўспры­манне яе твораў чытачамі. Зразумела, што ў гэтым пра­цэсе нельга абый­сціся без аўтара. Узаемадачыненні чытача і аў­та­ра ў працэсе ўспры­ман­ня літаратурных твораў даволі складаныя і ў пэў­най ступені ўмоў­ныя, бо пісьменнік і чытач не ўступаюць у пра­мы і непасрэдны дыялог: ён паміж імі ўяўны і прыхаваны. Нао­гул жа, закранутая праблема над­звы­чай шматаспектная і шэрагам сва­іх граней выходзіць на псіхалогію, са­цыялогію, семіётыку і ін­шыя навукі.

У самім працэсе ўспрымання вылучаюць два моманты. Па-пер­шае, пры засваенні літаратурнага твора чытач імкнецца прама, не­пасрэдна, не­аналітычна, цэласна адгукнуцца на яго, зрэагаваць на твор «па волі ду­шы і сэрца». Па-другое, паралельна ідзе працэс аб­дум­вання прачытанага, імк­нення разабрацца ў прычынах выкліка­ных творам эмоцый.

Непасрэдныя імпульсы і розум чытача суадносяцца з творчай во­ляй аў­тара твора даволі няпроста. Тут маюць месца і залежнасць суб’ек­та ўспры­мання ад мастака-творцы, і самастойнасць першага ў да­чыненні да дру­гога. Абмяркоўваючы праблему «чытач — аўтар», якая, як ужо ад­зна­чалася вышэй, выходзіць за межы ўласна літа­ра­ту­разнаўства, ву­чо­ныя выказваюць самыя розныя, часам палярныя мер­каванні. Так, адны аб­салютызуюць чытацкую ініцыятыву (А. Патэбня, Р. Барт). Дру­гія ж, на­адварот, указваюць на момант паслухмянасці чытача аўтару і вы­даюць гэ­та за нейкую бясспрэчную норму ўспрымання лі­та­ра­ту­ры (А. Скаф­ты­маў).

Як зазначае В. Халізеў, «абазначаныя пункты гледжання, ма­ючы не­сум­ненныя падставы, у той жа час і аднабаковыя, бо зна­мя­нуюць за­ся­ро­джа­насць ці на няпэўнасці і адкрытасці, ці, наадварот, на пэўнасці і ад­на­знач­най яснасці мастацкага сэнсу. Абедзве гэтыя край­­насці пера­адоль­ва­юц­ца герменеўтычна арыен­таваным літа­ра­­туразнаўствам (курсіў наш — В. Я.), якое разумее адносіны чы­та­ча і аўтара як дыялог, су­бя­се­да­ванне, сустрэчу. Літаратурны твор для чытача — гэта адначасова і ўмя­шчальня пэўнага кола пачуццяў і ду­мак, што належаць аўтару і ім вы­ражаюцца, і ўзбуджальнік (сты­му­лятар) яго ўласнай духоўнай іні­цыя­ты­вы і энергіі» [48]. Свае вы­сно­вы вучоны падмацоўвае думкамі Я. Му­кар­жоў­скага наконт на­яў­на­сці ў творы нейкага своеасаблівага «стрыжню», скла­дзенага з твор­чых намераў аўтара, вакол якога ў працэсе ўспры­ман­ня групуюцца «аса­цыятыўныя ўяўленні і пачуцці», што ўзнікаюць у чы­та­ча не­за­леж­на ад волі аўтара. «Да гэтага можна дадаць, па-першае, што ў вель­­мі многіх выпадках чытацкае ўспрыманне аказваецца пе­ра­важ­на суб’ек­тыўным, а то і зусім адвольным: не разумеючым, мі­ную­чым твор­чыя намеры аўтара, яго погляд на свет і мастацкую кан­цэп­цыю. І, па-дру­гое (і гэта галоўнае), для чытача аптымальным з’яў­ляецца сінтэз глы­бокага спасціжэння асобы аўтара, яго творчай во­лі і ўласнай (чы­тац­кай) духоўнай ініцыятывы» [49].

Каб дыялогі-сустрэчы, якія ўзбагачаюць чытача, адбыліся, яму па­трэб­ны і эстэтычны густ, і жывы інтарэс, цікавасць да аўтара і яго тво­раў, і здольнасць непасрэдна адчуваць мастацкія вартасці гэтых тво­раў. Ак­рамя таго, на чытанне трэба глядзець не як на нейкую лёг­кую і бес­тур­ботную «прагулку», а менавіта як на «працу і твор­часць» (В. Асмус). Гэ­та своеасаблівая норма, аптымальны варыянт чы­тацкага ўспрымання. Ад­нак не заўсёды адзначаныя патрабаванні, ка­лі так можна іх назваць, вы­конваюцца. Ды і наогул не могуць вы­кон­­­вацца, таму што аўтарскія ары­ентацыі на густы і інтарэсы чы­тац­­кай публікі бываюць самыя роз­ныя. Па гэтай прычыне літа­ра­ту­ра­знаўства, а таксама шэраг сумежных дыс­цыплін (сацыя­логія лі­та­ра­туры, псіхалогія літаратуры і інш.), вы­ву­чаюць чытача ў розных яго ракурсах, галоўнае ж — у яго культурна-гіс­та­рычнай шмат­аб­ліч­насці.

Формы прысутнасці (прамой ці ўяўнай) чытача ў творы самыя роз­ныя.

Так, чытач можа прысутнічаць у творы прама, непасрэдна, бу­ду­чы кан­крэтызаваным і лакалізаваным у яго тэксце. Аўтары часам раз­ва­жаюць аб сваіх чытачах, а таксама вядуць з імі гутаркі, уз­наў­ля­ючы іх сло­вы і думкі. «У сувязі з гэтым правамоцна весці гаворку аб вобразе чы­та­ча як аб адной з граней мастацкай «прадмет­на­сці» [50]. Без жывой гу­тар­кі апавядальніка з чытачом нельга ўявіць, на­прык­лад, аповесці Л. Стэр­на, раманы «Яўген Анегін» А. Пушкіна, «Род­ныя дзеці» Н. Гілевіча, а так­сама цэлы шэраг іншых твораў за­меж­най і айчыннай літаратуры.

Другая, яшчэ больш значная, універсальная форма мастацкага пра­лам­лення ўспрымаючага суб’екта — гэта падспудная прысут­насць у мас­тацкай тканіне твора яго ўяўнага чытача. Гэты момант ат­рымаў у на­ву­цы назву «канцэпцыі адрасата». Чытачом-адрасатам мо­жа быць і канк­­рэт­ная асоба, і сучасная аўтару публіка, і нейкі да­лё­кі ўяўны (г. зв. «пра­­ві­­дэнцыйны») чытач.

Чытач-адрасат стаў аб’ектам вывучэння заход­не­­­германскіх вучоных Х. Яўса і В. Ізера, якімі былі закладзены ас­но­вы навуковай школы рэ­цэп­тыў­­най эстэтыкі. Гэтыя даследчыкі зы­хо­дзілі з таго, што мастацкі во­пыт мае два бакі: прадуктыўны (крэа­тыў­ны, творчы) і рэцэптыўны (сфе­ра ўспрымання). Адпаведна іс­нуе два віды эстэтычных тэорый: тра­ды­цый­­ныя тэорыі творчасці, якія грунтуюцца на ўласна мастацтве і яго склад­­ніках (у тым ліку і аў­тарах), і новая, створаная імі (Х. Яўсам і В. Ізе­рам), у цэнтры якой стаіць не аўтар, а яго адрасат. Апошняга імянавалі ім­­­­п­лі­цыт­ным чытачом, які пад­спудна прысутнічае ў творы і з’яўляецца яму іма­нентным. Аўтара (у святле дадзенай тэорыі) характарызуе перш за ўсё энергія ўздзеяння на чытача, менавіта ёй надаецца вы­ра­шаль­нае зна­­чэнне. У складзе літаратурна-мастацкіх твораў акцэнт ро­біц­ца на пэў­ную праграму ўздзеяння на чытача, на закла­дзены ў гэтых тво­рах па­тэн­цыял уздзеяння (ням. Wirkungspotenzia). Структура тэкс­ту ў сувязі з гэ­тым раз­глядаецца як апеляцыя, г. зн. зварот да чы­тача, накіраванае яму пас­лан­не. Укладзены ў твор патэнцыял уз­дзе­яння, сцвярджаюць прад­стаў­нікі рэ­цэп­тыўнай эстэтыкі, вызна­чае асаблівасці яго ўспрымання чы­та­чом.

Рэальна ж існуючым чытачам (а яны бываюць самыя розныя, ад­нак умоў­­на іх можна падзяліць на тры групы: па-першае, сюды ад­носіцца г. зв. «масавы чытач», часам малаадукаваны; далей — да­свед­чаны і пад­рых­­таваны чытач, іншы раз са спецыяльнай мас­тац­кай адукацыяй; і, урэш­­це, авангард чытацкай публікі — лі­та­ра­тур­ныя крытыкі) і іх групам улас­­цівы самыя розныя, часта не падобныя ад­на на другую ўстаноўкі ўспры­­мання літаратуры, патрабаванні да яе. Гэтыя ўстаноўкі і па­тра­ба­ван­­ні, арыентацыі і стратэгіі могуць альбо адпавядаць прыродзе лі­та­ра­ту­­ры і яе стану ў дадзеную эпоху, альбо з імі разыходзіцца, і часам да­во­лі іс­тотна. У рэцэптыўнай эс­тэ­тыцы яны абазначаюцца тэрмінам «га­ры­зонт чаканняў», узятым у са­цыёлагаў К. Мангейма і К. Попера. Мас­тац­кі эфект пры гэтым раз­глядаецца як вынік спалучэння (часцей за ўсё кан­ф­лік­­т­нага) аў­тар­скай праграмы ўздзеяння з успрыманнем, якое ажыц­цяў­­ля­­ецца на глебе гарызонта чытацкіх чаканняў. Сутнасць дзейнасці пісь­­мен­­­ні­ка, на думку Х. Яўса, заключаецца ў тым, каб, улічыўшы га­ры­зонт чы­­тацкіх чаканняў, пэўным чынам парушыць яго і пра­па­на­ваць пуб­ліцы не­ш­­та новае і неардынарнае. Чытацкае асяроддзе ўяў­ля­ецца пры гэтым за­­ведама кансерватыўным; пісьменнікі ж у да­дзе­най сітуацыі вы­­сту­паюць у якасці пару­шальнікаў звычак і аб­наў­ляль­нікаў вопыту ўспры­­ман­­ня (што, заўважым, адбываецца не заў­сё­ды). У чытацкім ася­род­дзі, за­кра­нутым авангардысцкімі павевамі, ад аўтараў чакаюць не аба­­вяз­ко­ва­га следавання правілам і нормам, не таго, што ўстаялася і за­ма­­ца­ва­ла­ся, а наадварот, смелых хадоў, а ча­сам нават і поўнага раз­бу­рэн­ня звык­лых і ўстойлівых канстант быц­ця. Гарызонты чытацкіх чаканняў над­­звы­чай разнастайныя. Ад лі­таратурных твораў чакаюць і геда­ніс­тыч­на­га за­да­вальнення, і па­ву­чанняў, і выражэння добра знаёмых ісцін, і па­шы­­рэн­ня кру­га­гля­ду (пазнанне рэальнасці), і паглыблення ў свет фан­та­зій, і, урэш­це, эс­тэтычнага задавальнення ў арганічным спалучэнні з па­знан­­нем ду­хоўнага свету аўтара, творчасць якога пазначана ары­гі­наль­на­сцю і на­­візной. «Гэты апошні від чытацкіх чаканняў правамоцна лічыць іе­рар­хіч­на вышэйшым, аптымальнай устаноўкай мастацкага ўспры­ман­ня» [51].

Кругаглядам, густамі і чаканнямі чытацкай публікі вызна­ча­юц­ца ў мно­гім лёсы літаратурна-мастацкіх твораў, а таксама сту­пень па­пу­ляр­на­с­ці і аўтарытэтнасці іх аўтараў. Таму гісторыя лі­та­ра­туры ёсць не толькі гіс­торыя пісьменнікаў, але ў пэўнай ступені і гіс­торыя чытачоў.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 745. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия