Студопедия — Рамантызм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рамантызм






 

Рамантызм — адзін з буйнейшых накірункаў сусветнай лі­та­­ра­­туры Но­вага часу, які найбольш моцна выявіўся ў прыгожым пісь­­мен­стве Еў­ро­пы і Паўночнай Амерыкі ў канцы ХVІІІ — першай трэ­ці ХІХ стст. Ра­ман­тызм як літаратурна-мастацкі напрамак трэба размяжоўваць з ра­ман­ты­кай, пад якой падразумяваецца пазачасавы, не пры­вя­за­ны да нейкай кан­к­­рэтнай эпохі пафас літаратурна-мастацкага твора, свое­асаблівы тып ідэй­на-эмацыянальных адносін да жыцця, у аснове яко­га ля­жыць глы­бо­ка асабістае, напружана-страснае імкненне да ўзвы­ша­на­га ідэалу, не­за­да­во­ленасць існуючым становішчам і прага іншага, леп­­шага і пры­га­жэй­ша­га, жыцця.

Рамантызм стаў вышэйшай кропкай, апагеем ан­ты­ас­вет­ніц­ка­га ру­ху, які пракаціўся практычна па ўсіх краінах Еўропы (яго ас­ноў­най са­цы­яль­на-ідэалагічнай перадумовай лічыцца расчараванне ў вы­ніках Вя­лі­кай французскай буржуазнай рэвалюцыі і развіцця цы­вілізацыі наогул). Не­прыняцце новага, надзвычай прагматычнага і мер­кантыль­нага ладу жыц­ця, пратэст супраць пошласці, пра­за­іч­на­сці, безду­хоўнасці і эга­іс­тыч­насці адносін, якія паступова ўста­лёў­ва­ліся ў гра­мадстве, мелі месца ўжо ў творах сентыменталізму і пе­рад­раман­тызму (пад ім пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца ком­п­лекс своеасаблівых ідэйна-стылёвых тэндэнцый у еўрапейскай лі­таратуры другой па­ловы ХVІІІ — пачатку ХІХ стст., выяўлены най­перш ў творчасці Т. Чацертона, Дж. Макферсана («Песні Асіяна»), у га­тыч­ным рамане Х. Уолпала, А. Радкліф). Але ў рамантызме ўсё гэта на­бы­ло асаблівую васт­ры­ню. Ня­вер’е ў сацыяльны, пра­мыс­ло­вы, па­лі­тыч­ны і навуковы праг­рэс, які прынёс новыя кантрасты і ан­та­га­ніз­мы замест абя­­ца­на­га асветнікамі «царства розуму» і ўсеагульнага даб­ра­быту, пас­ту­по­­ва разраслося ў рамантыкаў да «касмічнага песімізму».

Рамантыкі адкрылі незвычайную складанасць, глыбіню і ан­ты­­на­міч­насць духоўнага свету чалавека, унутраную бясконцасць ча­лаве­чай ін­ды­ві­дуальнасці. Чалавек для іх — малы сусвет, мік­ра­кос­мас. Напружаная ці­кавасць да моцных і яркіх пачуццяў, да тай­ных рухаў душы, да «нач­но­га» яе боку, імкненне да інтуітыўнага і пад­свядо­мага — надзвычай іс­тот­ныя рысы і якасці рамантычнага све­таадчу­вання. Гэтаксама для ра­ман­ты­каў была вельмі важнай аба­ро­на волі, свабоды, незалежнасці і са­ма­каш­тоўнасці асобы, па­вы­ша­ная ўвага да адзінкавага, непаўторнага ў ча­ла­веку.

У галіне эстэтыкі рамантыкамі зроблены шматлікія адкрыцці і но­ва­ўвя­дзенні. Па-першае, яны пачалі інтэнсіўна змагацца з нарматыўнай кла­сіцыстычнай эстэтыкай, якая скоўвала творчае ўяўленне мастака. Дзе­ля максімальнага набліжэння да рэчаіснасці рамантыкі сталі ўзнаў­ляць у сваіх творах г. зв. мясцовы каларыт (франц. couleur locale) Пісь­мен­нікі гэтага накірунку вялікую ўвагу надавалі збору нацыянальнага фальк­лору (народная культура, на думку рамантыкаў, павінна была вы­сту­піць адным са сродкаў абнаўлення мастацтва). Рамантыкі істотна ма­дэр­нізавалі жанравую сістэму літаратуры: побач з трагедыяй і драмай імк­ліва развіваюцца эпічныя жанры (асабліва вялікую папулярнасць на­бы­­вае раман, не намнога адстае ад яго навела), а таксама лірыка; асаб­лі­вая заслуга рамантыкаў у распрацоўцы жанру паэмы (у лі­та­ра­ту­ра­знаў­стве існуе нават тэрмін «рамантычная паэма»). Рамантыкі зрабілі знач­ны ўклад у версіфікацыйную сістэму лі­ры­кі. Яны актыўна працавалі над удас­каналеннем метрычнай схемы вер­ша. Менавіта рамантыкам на­ле­жыць заслуга прышчаплення да па­э­зіі белага верша, які, на думку паэ­таў, максімальна адпавядае іх­ня­му часу ў сэнсе імкнення да волі, сва­бо­ды, незалежнасці ад схем і прад­пісанняў. Несумненныя заслугі ра­ман­ты­каў і ў распрацоўцы новых во­браз­на-выяўленчых сродкаў, стылістыкі ў вы­ніку імкнення да пера­да­чы складанай гамы перажыванняў, багатага і су­пярэчлівага ду­хоў­нага свету сваіх герояў. Слова ў рамантыкаў ахут­ва­ец­ца ту­ма­нам асацыяцый, напаўняецца таямнічым, глыбокім сэнсам. Паэ­ты імк­нуцца да выкарыстання эмацыянальных эпітэтаў, складаных ме­­та­­фар, да актыўнага прымянення такіх дзейсных сродкаў паэ­тыч­на­га сін­таксісу, як інверсія, паўтор, рытарычныя пытанні, звароткі, вы­­гукі. Нао­гул, рамантычная эстэтыка і паэтыка — новы і значны крок у пас­ту­паль­ным развіцці сусветнага прыгожага пісьменства. Яна ака­зала вельмі моц­ны ўплыў на ўсю, без перабольшвання, нас­туп­ную літаратуру свету. Ад­маўлялі рамантыкаў, але пры гэтым над­звычай многае бралі ў іх пісь­мен­нікі-рэалісты ХІХ і ХХ стст. За­сво­е­ныя і творча пераасэнсаваныя прын­цыпы рамантычнай эс­тэ­ты­кі і паэтыкі выкарыстоўвалі сімвалісты і экс­прэсіяністы. Многае ад ра­мантызму ў цэлым шэрагу іншых дэ­ка­дэн­ц­кіх і мадэрнісцкіх плы­ней. І, урэшце, ледзь ці не прамым пра­даў­жаль­ні­кам рамантызму стаў у канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. г. зв. «неа­ра­ман­тызм», больш па­д­рабязна на якім мы спынімся крыху ніжэй.

Рамантызм, згодна з тэрміналогіяй аднаго з буйнейшых ра­сій­скіх тэа­рэтыкаў літаратуры Г. Паспелава, можна з поўным пра­вам лі­чыць лі­та­ратурна-мастацкім рухам па той прычыне, што ён над­звы­чай моцна вы­явіўся практычна ва ўсіх літаратурах Еўропы, а так­сама (ці не ўпер­шы­ню за ўсю гісторыю развіцця сусветнага пры­го­жага пісьменства) пе­ра­сягнуў яе межы і даў аб сабе знаць у шэ­ра­гу літаратур краін Азіі і аме­ры­канскага кантынента. Гэта было моц­нае літаратурна-мастацкае ўтва­рэн­не, якое, пры ўсёй яго ты­па­ла­гіч­най агульнасці, мела таксама і шэраг яр­ка выяўленых рэгіянальных і на­­цыянальных рыс. На гэтай падставе дас­ледчыкамі вылучаюцца ра­­ман­тызм заходнееўрапейскі, славянскі, аме­рыканскі і некат. інш. У межах жа рэгіёнаў адрозніваюць на­цыя­наль­ныя разнавіднасці ра­ман­­тызму (нямецкі, англійскі, французскі ў за­ход­нееўрапейскім ра­ман­тызме; польскі, чэшскі, рускі ўнутры сла­вян­ска­га і г. д.).

Першай і класічнай краінай рамантызму стала Германія. Ас­но­вы ра­ман­­тычнага светапогляду і рамантычнай эстэтыкі былі за­кла­дзе­ны прад­стаў­нікамі іенскай школы, куды ўваходзілі В. Вакен­ро­дэр, На­валіс, бра­ты А.В. і Ф. Шлегелі, Л. Цік. Да іенцаў прымыкаў вя­домы ня­мецкі фі­ло­саф і тэарэтык мастацтва Ф. Шэлінг. Другая знач­ная група нямецкіх ра­ман­тыкаў аформілася ў г. Гейдэльберзе, утва­рыўшы гейдэльбергскую шко­лу. Яе прадстаўлялі Л. Арнім, К. Брэн­тана, браты Я. і В. Грым, Ё. Эй­хен­дорф. Гейдэльбергскімі ра­мантыкамі было надзвычай шмат зроблена ў пла­не збірання і пра­па­ганды (у тым ліку і праз выкарыстанне ў мас­тац­кай творчасці) ня­мец­кага нацыя­нальнага фальклору. Позні нямецкі ра­ман­тызм прад­стаў­ляюць Г. Клейст, Т. Гофман, А. Шамісо, Г. Мюлер. Твор­­­часць Г. Гей­нэ — «апошняга рамантыка» ў нямецкай літаратуры (вы­­­зна­чэн­не самога Г. Гейнэ) — на познім этапе ўжо выходзіць за рамкі ўлас­­­на раман­тызму.

Не зусім аднародным быў і англійскі рамантызм. Адной з пер­шых узнік­ла ў ім азёрная школа, прадстаўнікі якой (У. Вордсварт, С. Коль­рыдж, Р. Сауці) культывавалі ідэі непрымання сучаснага ім пра­мыс­ло­ва­га грамадства. Групу лонданскіх рамантыкаў прад­стаў­ля­лі Дж. Кітс, Ч. Лэм, У. Хэзліт, Л. Хант. Асобна ў англій­скім ра­ман­тызме стаяць ве­ліч­ныя фігуры Дж. Байрана, В. Скота, П. Шэлі.

Рамантызм у французскай літаратуры, дзе былі надзвычай моц­­нымі тра­дыцыі класіцызму, стала замацаваўся толькі к пачатку 1820-х гг. Яго ад­рознівае вялікая сувязь са спадчынай Асветніцтва, а так­сама пе­ра­важ­ны зварот да сучаснасці, да актуальнай са­цы­яль­на-палітычнай праб­ле­ма­ты­кі. Найбольш значныя прадстаўнікі фран­цуз­скага раман­тызму — Ф. Ша­табрыян, Ж. Сталь, Э. Се­нан­кур, Б. Кан­стан, А. Ла­мар­цін, В. Гю­го, А. Віньі, А. Мюсэ, Ж. Санд.

Італьянскі рамантызм прадстаўлены творчасцю У. Фас­ко­ла, А. Ман­дзо­ні, Дж. Леапардзі; іспанскі — Х. дэ Эспрансэда, Са­рыльі-і-Ма­раль; аўст­рыйскі — Ф. Грыльпарцэра, Н. Ленау; дац­кі — Э. Элен­шлегера; швед­скі — Э. Тэгнера; венгерскі — Ш. Пе­цёфі; румынскі — М. Эмі­нэс­ку. Рамантызм склаў цэлую эпо­ху ў развіцці польскай літаратуры (А. Міц­кевіч, Ю. Славацкі, З. Кра­сіньскі, Ц. Норвід). З польскім ра­ман­тыз­мам, аб чым будзе ска­зана крыху ніжэй, вельмі цесна звязана раз­віц­цё беларускай лі­таратуры ХІХ ст.

Рамантызм у рускай літаратуры выявіўся таксама надзвычай моц­на. Са­мымі буйнымі рускімі пісьмен­ні­камі-рамантыкамі з’яўляюцца В. Жу­коў­скі, К. Бацюшкаў, А. Пуш­­кін, М. Лермантаў (абодва на раннім этапе сва­ёй творчасці), К. Ры­лееў, В. Кюхельбекер, А. Адоеўскі, М. Гнедзіч, А. Дэль­віг, П. Вя­земскі, Дз. Веневіцінаў, Я. Баратынскі, А. Бястужаў-Мар­лін­скі, М. Языкаў.

Атрыманне нацыянальнай незалежнасці ў многім вызначыла раз­віц­цё рамантызму ў ЗША, «для якога з’яўляецца характэрнай больш ад­чу­валь­ная, чым у еўрапейскіх краінах, блізкасць да тра­ды­цый Асветніцтва, асаб­ліва ў ранніх рамантыкаў (В. Ірвінг, Ф. Купер, У. Брай­ант), апты­міс­тыч­ныя ілюзіі адносна будучага Амерыкі, менш цесная сувязь з куль­ту­ра­мі мінулых эпох (сярэдня­вечча, Ад­ра­джэнне, барока), па-новаму ад­кры­­тых еўра­пейскім ра­ман­тыз­мам» [242]. Спелы і позні паўночна-аме­ры­кан­скі раман­тызм прад­стаў­ля­лі Э. По, Н. Готарн, Г. Лангфела, Г. Мелвіл, Р. Эмер­­­сан Г. Тора і інш.

Як зазначае А. Гурэвіч, «своеасаблівае выражэнне рамантызм знай­шоў таксама ў некаторых літаратурах краін Азіі — Індыі, Кітаі, Япо­ніі. У кра­­інах Лацінскай Амерыкі, што вызваліліся ад калані­яль­на­га іга Іс­па­ніі, ра­мантызм з’явіўся першай мастацкай плынню, якая вы­разіла на­цыя­наль­ную ідэю. Узнікшы на стагоддзе пазней еўра­пей­скага, ён стаў нось­бі­там ідэй нацыянальнага вызва­лення ў араб­скіх літаратурах і інш.» [243]. Да­рэчы, апошняе поўнасцю стасуецца і да бе­ларускай літаратуры, толь­кі, на нашую думку, больш правамоцна ў да­дзеным выпадку весці га­вор­ку аб рамантычных рысах ў бе­ла­рус­кай, шэрагу арабскіх і некат. інш. лі­та­ратурах свету ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. з улікам вылучаемых су­часным літара­ту­ра­знаўствам у развіцці сусветнай літаратуры гэтага ча­су г. зв. «неа­ра­мантычных» тэндэнцый. Сутнасць неарамантызму ў тым, што «ён не толькі генетычна і тыпалагічна бярэ пачатак ад рамантызму, але і непасрэдна з ім звязаны, працягвае яго, прычым як у праб­лем­на-тэ­ма­тычным, так і ў выяўленча-стылёвым планах. Непрыманне рэ­ча­іс­на­сці; моцная асоба, духоўна неўтаймоўная і часта адзінокая, што кіруецца ў сваёй дзейнасці аль­труістычнымі ідэаламі; вастрыня этыч­най праб­ле­ма­тыкі; максімалізм і рамантызацыя пачуцця, стра­сці; напружанасць фа­буль­ных сітуацый; прыярытэт экспрэсіўнага па­чатку над апісальным, эма­цыянальнага — над рацыянальным; ак­тыў­ны зварот да падзей мі­ну­ла­га, легенд і па­данняў, фантастыкі, гра­тэску, экзотыкі, культываванне аван­турна-прыгодніцкіх і дэтэк­тыў­ных сюжэтаў і г. д. — характэрныя ры­сы не­арамантызму, што да­сягнуў росквіту ў 90-я гг. XIX ст.» [244]. Най­больш моцна неарамантычныя тэндэнцыі выявіліся ў твор­часці Р. Сты­вен­сана, Р. Кіплінга, Дж. Конрада, А. Конан Дойля, Г. Ха­гарта, Л. Войніч (Анг­лія), Г. Гаўптмана (Германія), Г. Ібсана, К. Гам­суна (Нарвегія), Дж. Лон­дана (ЗША), Ф. Гарсія Лоркі (Іспа­нія), С. Пшыбышэўскага (Поль­шча), ранняга М. Горкага, Л. Андрэ­ева, М. Гумілёва, К. Бальмонта (Расія).

Рамантызм у беларускай літаратуры ў эпоху яго развіцця ў Еў­ро­пе за­радзіўся пад уздзеяннем польскіх рамантыкаў — ура­джэн­цаў Беларусі. Ра­мантычныя рысы ў цеснай пераплеценасці з рэа­ліс­тыч­нымі, сен­ты­мен­талісцкімі і нават класіцыстычнымі прысут­ні­ча­юць у творчасці Я. Ча­чота, Я. Баршчэўскага, А. Рыпін­скага, У. Сы­ра­­комлі, В. Ка­ра­тын­ска­га, В. Дуніна-Марцінкевіча. Мож­на таксама весці гаворку аб не­ка­то­рых, няхай сабе і нязначных, але ўсё-такі выявах ра­мантычнай эстэтыкі і паэ­тыкі ў творчасці Ф. Ба­гушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча.

У беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. моцны рамантычны стру­мень адчуваецца перш за ўсё ў паэзіі Я. Купалы. Рамантычныя ры­сы так­са­ма даюць аб сабе досыць моцна знаць у творчасці Цёткі, З. Бядулі, К. Ка­ганца, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Родзевіча і на­­ват Я. Коласа (на­­прыклад, выкарыстанне рамантычных прыёмаў у аб­­малёўцы вобраза паэ­та ў паэме «Сымон-музыка», у перадачы ду­­хоўнага жыцця перса­на­жаў у «Казках жыцця», у адлюстраванні эк­зо­тыкі глухамані ў аповесцях «У па­лескай глушы» і «У глыбі Па­лес­ся»). Наогул жа, практычна ўсе бе­ла­рускія пісьменнікі пачатку ХХ ст. так ці інакш адчулі на сабе ўплыў ра­мантызму (неара­ман­тыз­му), прычым, як правіла, ста­ноўчы, даб­ра­твор­ны.

1920-я гг. у беларускай літаратуры таксама пазначаны пэўным куль­ты­ваваннем прыёмаў і прынцыпаў рамантычнага пісьма. Гэта да­­ты­чыц­ца ў першую чаргу творчасці маладнякоўцаў (М. Чарот, М. Зарэц­кі, У. Ду­боўка, Я. Пушча, П. Трус і інш.). У гэтае ж дзеся­ці­год­дзе (а таксама і ў нас­тупнае) рамантычныя тэндэнцыі даволі моц­на выяўляюцца ў паэ­тыч­най творчасці многіх заходне­бе­ла­рус­кіх пісьменнікаў (У. Жылкі, Л. Ро­дзевіча, В. Таўлая, М. Танка, М. Ва­сіль­ка, А. Салагуба, А. Іверса і інш.).

У беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. імкненне да вы­ка­рыс­тання сродкаў рамантычнага пісьма адчувальнае ў твор­ча­сці Я. Бры­ля, В. Быкава, М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сі­па­­кова, А. Жу­ка і, вядома ж, У. Караткевіча, рамантычная паэ­зія, проза і дра­ма­тур­гія якога атрымала самае шырокае пры­знан­не ў сучаснага чытача.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1979. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия