Студопедия — Лічэбнік
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лічэбнік






Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягнены лік (тры, чатыры, пяць), колькасць аднародных прадметаў (тры кнігі, чатыры падручнікі, пяць дапаможнікаў), парадак іх пры лічэнні (першы клас, другая аўдыторыя), таму словы гэтай часціны мовы шырока выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя (словы з адным каранем): адзін, адзінаццаць, сто; складаныя (маюць два карані і больш): семдзесят, шэсцьсот, пяцідзесяцімільённы; са­стаўныя (складаюцца з некалькіх асобных слоў): пяцьсот пяцьдзесят пяць, тысяча дзевяцьсот сорак пяты.

Паводле значэння, граматычных уласцівасцей і характару ўжы­ван­ня лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактны лік або пэўную колькасць прадметаў і адказваюць на пытанне колькі? У залежнасці ад значэння яны падзяляюцца на тры групы:

а) лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: дзесяць, васемнаццаць дзён;

б) дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць частку цэлага, цэлы лік і яго част­ку: тры цэлыя і чатыры пятыя, сорак восем сотых;

в) зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць колькасць прадметаў як адно цэ­лае: двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзе­вя­цера, дзеся­цера. Зборныя лічэбнікі ў беларускай мове спалучаюцца з на­зоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку: двое саней, чац­вёра дзвярэй; з наз­вамі маладых істот: двое качанят, пяцёра цялят; з назвамі асоб мужчынскага полу: шасцёра байцоў, сямёра салдат.

Пераважная большасць колькасных лічэбнікаў не мае катэгорыі ліку (за выключэннем адзін, тысяча, мільён, мільярд) і роду (акрамя адзін, два, абодва, паўтара).

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры іх лі­чэн­ні. Ім уласцівы такія ж марфалагічныя прыметы, як і прыметнікам: яны дапасуюцца да назоўнікаў у формах роду, ліку і склону, у сказе выконваюць функцыю азначэння.

Практыкаванне 68.

· Прачытайце тэкст.

· Вызначце сродкі сувязі сказаў у тэксце.

· Выпішыце лічэбнікі і вызначце іх разрад.

· Назавіце словы, утвораныя ад лічэбнікаў. Да якіх часцін мовы яны адносяцца?

Тэкст № 1. Следам за мужчынскім чэмпіянатам кантынента па гандболе на новую сістэму розыгрышу пераходзіць і жаночы. Нагадаем, што на чатырох папярэдніх такіх турнірах у фінальных стадыях гулялі дванаццаць зборных. Зараз іх колькасць павялічылася да шаснаццаці. Новы рэгламент быў апрабіраваны мінулай зімой на мужчынскім чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі і атрымаў станоўчыя ацэнкі спецыялістаў, удзельнікаў спаборніцтваў і балельшчыкаў.

На першым этапе розыгрышу каманды-фіналісткі разбіты жэрабем на чатыры папярэднія квартэты.

Пасля правядзення турніраў у адзін круг каманды, якія занялі ў гру­пах апошнія месцы, адправяцца па дамáх. Па тры лепшыя зборныя кож­нага квартэта выходзяць у другі этап. На ім фарміруюцца дзве шасцёркі. У іх прадстаўнікі папярэдняй групы «А» аб’ядноўваюцца ў кам­­панію з выхадцамі з групы «В». Аналагічная перагрупоўка пра­во­дзіц­ца для каманд з чацвёрак «С» і «Д». Важна ўлічваць, што ў залік адна­­кругавых турніраў другога этапа ідуць вынікі «першаэтапных» сустрэч выхадцаў з адной групы.

На завяршальнай стадыі чэмпіянату адбудуцца стыкавыя паядынкі за месцы з пятага па восьмае (паміж камандамі, якія зоймуць трэцяе-чацвёртае месцы ў групах другога этапа), гульні адной другой фінала (гуляюць уладальнікі першых і другіх месцаў у групах па схеме «крыж-накрыж»), матч за бронзу і фінал. (Паводле С. Новікава.)

Тэкст № 2. У Заслаўі ў сярэдзіне шаснаццатага стагоддзя фар­міруецца адзін з самых ранніх бастыённых замкаў Беларусі. Замак раз­мяшчаўся ля сутоку рэк Княгінкі і Свіслачы і дзякуючы сістэме запруд знаходзіўся, па сутнасці, на востраве. Аснову земляных ума­ца­ванняў складала італьянская сістэма валоў, бастыёнаў, курцін, аб­кла­дзе­ных цэглай і валунамі. Пасярод валоў (курцін) былі ўзведзены да­дат­ковыя пяцікутныя бастыённыя ўмацаванні (п’ятафорты). Суб­струк­цыю валоў утваралі фашыны, якія засыпаліся пяском, жвірам, глінай. Над нізіннымі ўчасткамі насыпы ў асобных месцах уздымаліся на двац­цаць метраў. Сям-там, дзеля прадухілення абсыпкі, валы ўнутры ўма­ца­ваны падворнай сцяной да двух з паловай метраў. На тэрыторыі замчышча быў падземны ход, а таксама студня-крыніца. Адзіны ўваход размяшчаўся з паўднёвага боку і праходзіў праз шырокую двух’ярусную вежу пад шатровым дахам. Вежа была мураваная. Таўшчыня сцен на першым ярусе дасягала двух метраў. Насупраць знаходзіўся пад’ёмны мост. Для аховы моста і варот быў пабудаваны спецыяльны бастыён. Ад варот ішоў падземны ход, абмураваны цэглай. Першапачаткова ход меў абарончае прызначэнне, пазней жа ён, відаць, выкарыстоўваўся як вязніца. У паўночнай частцы валоў выяўлены рэшткі скляпенняў былых казематаў. Абарончыя функцыі выконвала і размешчанае ў цэнтры замка культавае збудаванне сярэдзіны шаснаццатага стагоддзя (рэфарматарская царква). Яе пяціярусная вежа на фоне замкавага сілуэта выглядае як тыповы данжон. Строгая архітэктура храма ўтрымлівае многія рысы абарончага збудавання. У верхняй частцы сцен нефа і апсіды зроблены кругавы пояс байніц. Шэсць ярусаў байніц было ў вежы, вышыня якой дасягала трыццаці метраў, што дазваляла не толькі азіраць наваколле, але і весці мушкетны агонь. (А. Кулагін.)

Тэкст № 3. Практычна кожны лік меў свой лёс, сваю культура­лагічную сферу ўжывання, свой зямны або касмічны рытм запатрабаванасці. Тое, што, напрыклад, шасцёрка або васьмёрка даволі рэдка фігуруюць у вя­домых нам абрадавых кантэкстах, не свед­чыць аб нейкім адмоўным стаўленні да іх з боку чалавека. Калі ўзяць за аснову класічны прынцып народнай куль­туры – супрацьстаянне Дабра і Зла, Жыцця і Смерці, Гармоніі і Хаóсу, Святла і Цемры (Ночы), то сістэма лікаў хутчэй за ўсё павінна мець той самы падзел: адны з іх факусіруюць у сабе філасофію жыцця, а другія – хаóс смерці.

Магчыма, што ў культуры беларусаў адлюстравалася найстаражыт­ней­шая агульначалавечая з’ява – супрацьстаянне двойкі (пары) як першаасновы фізіялагічнага выжывання і працягу роду і тройкі, якая ўвасабляла сабой не толькі канкрэтную колькасць (тры чалавекі, тры капы сена, трыпольная сістэма агратэхнікі), а і любое мноства, якое перавышала пару. Дадзеная версія мае права на існаванне, таму што і на другім дзесятку злічэння менавіта гэтыя лікі (дзесяць плюс два – дванаццаць і дзесяць плюс тры – трынаццаць) вылучаюцца найболь­шым напружаннем супрацьстаяння.

Знаёмства са шматлікімі гісторыка-этнаграфічнымі крыніцамі, з міфало­гіяй і вусна-паэтычнай спадчынай беларусаў сведчыць, што най­часцей у іх фігуруюць лікі адзін, два, тры, чатыры, шэсць, сем, дзевяць, дванаццаць, трынаццаць, трыццаць тры і сорак.

Прычым даволі часта сустракаецца выразная заканамернасць: тыя ці іншыя лікі маюць сваю пару (напрыклад, тры і дзевяць, шэсць і дзевяць, два­наццаць і трынаццаць). А вось лікі сем і сорак захоўваюць пэўную сама­стойнасць, адзіноту, быццам за імі хаваюцца таямніцы найбольш сакральных ведаў, нейкія ключы да універсальнага кода светабудовы. (Паводле Я. Крука.)

Практыкаванне 69.

· Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.

· Выпішыце колькасна-іменныя спалучэнні, лічбы замяніце словамі.

· Ад колькасных лічэбнікаў утварыце парадкавыя.

· На марфалагічным ці фанетычным прынцыпе заснаваны правапіс выдзеленых слоў?

Тэкст № 1. Вазьму на сябе смеласць прапанаваць узор «формулы пос­пеху» па Харламаву: у першынствах краіны заваяваць 10 залатых ме­да­лёў, закінуць 293 шайбы, на чэмпіянаце свету патрабуецца здабыць 8 вышэй­шых узнагарод і на еўрапейскім першынстве – 7, ды яшчэ на алім­пійскіх турнірах 2 залатыя медалі. Пры гэтым добра б яшчэ стаяць на чале спіса бамбардзіраў чэмпіянатаў свету, Еўропы і алімпіяд за ўсю іх гісторыю па сістэме гол плюс пас, маючы на сваім рахунку 192 ачкі (89 шайб і 103 галявыя перадачы).

У клубе Усевалада Баброва трэба быць на высокім 4 месцы, маючы на рахунку больш за 430 шайб. А яшчэ ў лядовых бітвах з леп­шымі прафесіяналамі НХЛ трэба так бліснуць на фоне першых зорак савецкага і канадскага хакея, каб усе адзінадушна прызналі ў ліку з самы-самых – Траццяк, Харламаў, Якушаў. (Паводле У. Дварцова.)

· Адназначным ці мнагазначным з’яўляецца слова шайба? З якім значэннем яно ўжыта ў тэксце?

· Вызначце род назоўніка медаль.

Тэкст № 2. Энергічны і мэтанакіраваны чалавек, Л. Сапега здолеў сабраць у сваім Ружанскім палацы велізарнуюбібліятэку, значна павялічаную яго сынам Казімірам.

Акрамя таго, у адпаведнасці з інвентаром Ружанскага палаца 1793 г., у 2 яго асобных пакоях змяшчалася збраёўня, якая налічвала звыш 150 адзінак зброі, вырабленай у розных еўрапейскіх краінах і на Усходзе.

Значнай была нумізматычная калекцыя Сапегаў, якая налічвала 1125 адзінак.

У выніку секвестрацыі мастацкіх і іншых збораў шляхты, якая мела дачыненне да паўстання 1831 г., «сапежанскі збор» быў адпраўлены ў Эрмітаж і Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу, у тым ліку больш за 300 карцін, дзесяткі мармуровых статуй, некаторыя з якіх упрыгожваюць Летні сад, а таксама 48 мазаік. Калекцыя старажытнай зброі і даспехаў трапіла ў Маскву. (Паводле А. Гужалоўскага.)

· Растлумачце значэнне слоў інвентар, секвестрацыя, калекцыя, нумізмат.

Тэкст № 3. Крыж Ефрасінні Полацкай меў вышыню каля 52 сан­ты­метраў; даўжыня верхняй папярэчкі – 14, ніжняе – 21, таўшчы­ня – 2,5 сантыметры. Зверху і знізу дрэва закрывалі залатыя пласткі (усяго 21), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кам­пазіцыямі і 20 эмалевымі абразкамі з выявамі святых. На верхніх канцах крыжа майстар размясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання – 4 еванге­лі­стаў, на канцах – архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе – патроны (апекуны) заказчыцы і яе бацькоў: св. Ефрасіння Александрыйская, святыя пакутнікі Георгій і Сафія. На адваротнай паверхні – выявы айцоў царквы Іаана Залатавуснага, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзмітрыя і Панцеляймона.

У сярэдзіне крыжа ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы. Бакі святыні былі абкладзеныя 20 срэбнымі з пазалотамі пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абведзеныя шнурком перлаў. На пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. Перакладзем гэты тэкст на беларускую мову: «У лета 6669 (паводле сучаснага летазлічэння, 1161 г.) кладзе Ефрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні, і перлы на 100 грыўняў, а да… (пропуск) 40 грыўняў. І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, і не аддаюць…» 40 грыўняў – мабыць, плата, якую атрымаў Лазар Богша. Гэта былі вялікія на той час грошы: прыкладна столькі плацілі за машчэнне 8000 локцяў (4000 метраў) драўлянай мастоўкі або за 160 лісіных шкур. (Паводле У. Арлова.)

· Растлумачце значэнне слоў евангеліст, рэліквія, грыўня, локаць.

Практыкаванне 70.

· З прапанаваных лічэбнікаў і назоўнікаў утварыце колькасна-іменныя спалучэнні, з трыма з іх складзіце сказы.

2 (спартсмен), 2 (гімнастка), 22 (футбаліст), 6 (хакеіст), 13,4 (метр), 42,195 (кіламетр), 7,3 (секунда), 265 (кілаграм), 11 (метр), 9,7 (грам).

2 (твор), 2 (карціна), 5 (мастак), 6 (вежа), 5,8 (метр), 1,4 (кіламетр), 26,8 (грам), 2372 (фунт), 1,8 (тысяча), 3 (колер).

7132 (экспанат), 7 (зала), 1,2 (метр), 3 (дзень), 2 (кашуля), 2 (ручнік), 349 (грам), 2,8 (тысяча), 12,5 (кіламетр), 283 (квадратны метр).







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2784. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия