Студопедия — ТЭМА 4 РЫГОР БАРАДУЛІН
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 4 РЫГОР БАРАДУЛІН






(нар. у 1935 г.)

Асоба народнага паэта Беларусі (1992) Р. Барадулiна ў кантэксце нацыянальнай літаратуры. Біяграфія пісьменніка. Вобраз Ушаччыны ў барадулінскай паэзіі. Крэўная, трывалая духоўная повязь паэта з зямлёй бацькоў. Вайна ў лёсе паэта. Нялёгкая доля бязбацькавіча. Маці Акулiна Андрэеўна ў жыцці і творчасці паэта. Гады вучобы ў БДУ, творчае станаўленне паэта. “Філалагічнае” пакаленне (М. Стральцоў, В. Зуёнак, Г. Бураўкін і інш.) і Р. Барадулін. Першы зборнiк “Маладзiк над стэпам” (1959) як прыкметная эстэтычная з’ява ў тагачаснай паэзii. Ацэнка кнігі ў тагачаснай крытыцы. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя паэта ў другой палове 50-х — 60-я гг. Выхад кніг “Рунець, красаваць, налiвацца!” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1966), “Адам i Ева” (1968) i інш. Інтэнсіўнае развіццё творчай індывідуальнасці паэта, яго наватарства. Самабытнасць яго паэтычнага голасу сярод творцаў “новай хвалі”. Адмаўленне агульшчыны і гладкапісу, паглыбленне лірыка-інтымнага і філасофскага свету беларускага верша, абнаўленне формаў і прыёмаў версіфікацыі. Актывізацыя грамадзянскай думкі паэта, арыентацыя на гуманістычныя ідэалы. Трывога паэта пра нацыянальныя духоўныя каштоўнасці (“Неруш” і інш.).

Творчая актыўнасць Р. Барадуліна. Шматбаковасць яго літаратурнай дзейнасці. Багацце і разнастайнасць творчых набыткаў. Паэтычны плён: кнігі “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплiтуда смеласцi” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломнiцтва” (1990), “Мiласэрнасць плахi” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995), “Босая зорка” (2001) i iнш. Паэтычныя шэдэўры Р. Барадуліна. Эстэтычная вартасць твораў савецкага і постсавецкага часу, якія пісаліся на патрэбу дня. Барадулінскія пасланні ў кнігах “Лісты ў Хельсінкі” (2000), “Калі рукаюцца душы…” (2003). Далучанасць пісьменніка да еўрапейскай i сусветнай лiтаратуры. Р. Барадулiн як перакладчык і папулярызатар творчасці замежных паэтаў. Выданне на беларускай мове ў яго перакладзе кнiг Амара Хаяма, Яна Райнiса, Федэрыка Гарсiя Лоркi, Габрыэлы Мiстраль, Барыса Пастарнака, Стэфана Паптонева, Iвана Драча i iнш. Кнiгi перакладчыка “Кахаць — гэта значыць...” (1986) i “Беларусь мяне збеларушвае” (1993). Р. Барадулiн як дзіцячы пісьменнік. Зборнiк выбраных твораў для дзяцей “Iшоў коця па канапе” (1997). Творчыя здабыткі Р. Барадуліна ў галіне гумару і сатыры: кнігі “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Журавінка” (1973), “Прынамсi” (1977), “Мудрэц са ступаю” (1988) і інш. Зварот паэта да народнага гумару, смешныя гісторыі і анекдоты ад Барадуліна. Вясёлая выдумка, гарэзлівыя жарты-кпіны, перасмешкі ў барадулінскіх эпіграмах і шаржах.

Канцэптасфера Р. Барадуліна. Асноўныя канцэпты і матывы яго паэзii. Багацце вобразаў i канкрэтыкi нацыянальнага космасу (Вечалле, рэкі і рачулкі, хата, дарога, лес і інш.). Радзіма як вечная i непераходная каштоўнасць быцця. Культ роднага кутка ў паэзіі Р. Барадуліна, прылучэнне да першаасноў духоўнага існавання (“Трэба дома бываць часцей” і інш.). Глыбокая лучнасць душы паэта з прыродай роднага краю, выяўленне пачуццяў любові і замілавання. Сувязь барадулінскай паэзіі з традыцыяй беларускай пейзажнай паэзіі. Вобразная яркасць і сакавітасць прыродаапісанняў Р. Барадуліна, жывапіснасць аўтарскага стылю.

Народнае слова, духоўная спадчына і культура роднага краю ў паэтычным свеце Р. Барадуліна. Паэтызацыя вяскова-сялянскага побыту, беларускага ладу жыцця. Імкненне паэта зберагчы моўна-этнiчную, генную памяць народа. Вобраз маці як духоўны цэнтр нацыянальнага свету. Псiхалагiчная глыбiня, кранальнасць твораў, прысвечаных Акуліне Андрэеўне. Багдановічаўскі культ мадоннаў і высокi ідэал мацi ў паэзіі Р. Барадуліна. Матчын вобраз як сiмвал абагаўлення і прычашчэння. Біблейскія матывы пакаяння i просьбы аб дараваннi ў кнiзе “Евангелле ад Мамы”. Выяўленне iнтымна-шчырых, глыбiнна-чалавечых пачуццяў у вершах пра маці.

Блакадная ваенная рэчаiснасць, беларуская вёска падчас акупацыi, лёс дзяцей у адлюстраванні паэта. Раскрыццё драматызму дзiцячага свету ў паэмах “Трыпціх”, “Блакада”, вершах “Бацьку”, “Палата мінёраў”, “Стэарынавая свечка”, “Хлебнічак” і інш. Канкрэтна-рэалiстычныя вобразы i дэталі, якiя ўвасабляюць трагедыю вайны. Антываенная скіраванасць твораў паэта.

Свет роднай прыроды ў творчасці Р. Барадуліна. Вобразы травы i кветак, дрэва i ракi, лесу i дарогi як духоўна-фiласофская аснова паэтычнага мыслення. Выяўленне паэтам глыбіннай повязі чалавека і прыроды. Міфапаэтычнае ўспрыманне паэтам рэчаіснасці, адухаўленне прыродных з’яў і стыхій. Экзатычныя краявіды ў паэзіі Р. Барадуліна. Выяўленне патрыятызму праз антытэзу “роднае — чужое”. Беларускасць светаўспрымання паэта.

Трагізм гучання твораў Р. Барадуліна пра Чарнобыль. Матывы смутку, жалобы, смяротнай пагрозы ў кнiгах “Самота паломнiцтва” i “Мiласэрнасць плахi”. Публіцыстычна завостраныя пытаннi і малітоўныя інтанацыі ў чарнобыльскіх вершах. Выкарыстанне паэтам прыёму ідэйна-сэнсавага кантрасту. Антынамічнае супрацьпастаўленне вобразаў і розных па сваёй семантыцы слоў-паняццяў. Выяўленне паэтам экалагічнага сіндрому, звязанага з наступствамі радыяцыі. Матывы сусветнай тугі і самоты ў паэзіі Р. Барадуліна і А. Блока, В. Брусава, Я. Купалы.

Эстэтычная адметнасць кнігі “Ксты” (2005). Скiраванасць думак-памкненняў да Бога. Рэлігійна-духоўныя і маральна-філасофскія шуканні паэта. Рэфлексіі і медытацыі. Роздум пра вечнае і вечнасць, сэнс чалавечага быцця на зямлi. Біблеізм, хрысціянска-гуманістычныя матывы. Паэтычныя малiтвы і псалмы. Спавяданне чалавечнасці, любові, маральнай цноты і дабрадзейнага этычнага жыцця. Спалучанасць хрысціянскага гуманізму паэта з традыцыямі класічнай беларускай літаратуры.

Грамадзянская лірыка Р. Барадулiна. Патрыятычныя пачуцці і гістарызм як аснова светапогляду паэта. Сцвярджэнне iдэі духоўнай моцы і годнасці беларускага народа. Хваласпеў роднаму слову, трывога за яго лёс.

Канцэпт кахання ў паэзіі Р. Барадулiна. Тонкі лірызм, эмацыянальная экспрэсіўнасць у выяўленні інтымных пачуццяў. Узнёслае i светлае, драматычнае i балючае ў творах на любоўную тэматыку. Краса кахання i музыка слова ў вершах паэта.

Феномен паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна. Вiртуознае валоданне слоўнымi фарбамi, гукапiснымi сродкамi мовы. Суб’ектыўная непаўторнасць вобраза, эстэтыка-семантычная выяўленчасць барадулінскага слова. Багацце метафар, маляўнічасць эпітэтаў. Спалучэнне ў метафары канкрэтна-пачуццёвага і асацыятыўнага пачаткаў. Барадулінскі метафарызм у кантэксце нацыянальнай паэтычнай традыцыі (У. Дубоўка, Я. Пушча і інш.). Буйства, суквецце метафар у пейзажных замалёўках паэта. Паэтыка гуку ў мастацкай сістэме Р. Барадуліна. Гнуткi рытм i гукажывапiснасць у ліпаграматычным вершы “Матылёк”. Гукапіс Р. Барадуліна i iмпрэсiянiстычная творчасць П. Верлена, А. Рэмбо, М. Багдановiча. Інатанацыйна-гукавая інструментоўка вершаў “Станцыя Грамы”, “Крык крыг”, “Да партрэта Ваўчэнскага возера ў гуках” i iнш. Гукапiс як прадмет творчай гульнi, эксперыментавання. Гульнёвы прынцып у вершах Р. Барадуліна і творчасць постмадэрністаў. Гулліва-смехавая стыхія ў паэме “Смаргонская акадэмія” (1975).

Разнастайнасць жанрава-стылёвых формаў у творчасці Р. Барадуліна: верлібр, акрасанет, пацеры, навела, лера-паэма i iнш.

Моўная лабараторыя Р. Барадуліна. Майстэрства паэта ў галіне словатворчасці. Барадулінскія аказіяналізмы, лексічныя новаўтварэнні як сведчанне арыгінальнасці аўтарскага самавыяўлення, разняволення фантазіі паэта, пошукавага характару яго думкі. Адкрыццё новых сэнсаў і адценняў слова.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 2573. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Реостаты и резисторы силовой цепи. Реостаты и резисторы силовой цепи. Резисторы и реостаты предназначены для ограничения тока в электрических цепях. В зависимости от назначения различают пусковые...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.335 сек.) русская версия | украинская версия