Студопедия — Літаратура. Розанов И.Н. Литературные репутации: Работы разных лет.— М., 1990.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура. Розанов И.Н. Литературные репутации: Работы разных лет.— М., 1990.






 

Розанов И.Н. Литературные репутации: Работы разных лет.— М., 1990.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995.

Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введе­ние в литературоведение. Литературное произведение: Ос­новные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Элітарная і антыэлітарная

Канцэпцыі літаратуры і мастацтва

 

Праблема: «для каго пішуцца літаратурныя творы: толькі для абраных і высокаадукаваных асоб, здольных разабрацца ў складаных мастацкіх спляценнях і па-сапраўднаму ацаніць іх, ці для шырокай публікі, што не спакушана ў мастацтве?» — даўно прыцягвала да сябе ўвагу. Адпаведна ўзніклі дзве дыяметральна супрацьлеглыя (і, зазначым, у роўнай ступені аднабаковыя) канцэпцыі літаратуры і мастацтва: элітарная і антыэлітарная.

Прыхільнікі элітарнай канцэпцыі сцвярджаюць, што мастацкая творчасць прызначана для вузкага кола знаўцаў. Такому разуменню мастацтва аддалі даніну павагі рамантыкі, у прыватнасці, іенская школа ў Германіі. Удзельнікі гэтай школы ўздымалі мастакоў над усімі астатнімі людзьмі, характарызуючы апошніх як пазбаўленых густу філістэраў. Падобным уяўленням аддалі даніну павагі пазней Вагнер, Шапэнгауэр, Ніцшэ, Артэга-і-Гасэт і шэраг іншых мастакоў і мысліцеляў.

Такога кшталту погляды і перакананні неаднаразова падвяргаліся суровай крытыцы з боку прагрэсіўна арыентаваных пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Так, напрыклад, Т. Ман у адным з пісьмаў сцвярджаў, што ізаляванае і замкнёнае ў сабе мастацтва яго эпохі з часам трапляе ў сітуацыю «перадсмяротнай адзіноты». І выражаў пры гэтым надзею, што будучыя мастакі павінны пе­раадолець гэтую ізаляцыю і знайсці шляхі да шырокіх народных мас.

«Замыканню» мастацтва ў вузкім коле яго дзеячаў, адлучэнню гэтай галіны ад жыцця шырокіх слаёў грамадства супрацьстаіць іншага роду крайнасць — антыэлітарная, а менавіта рэзкае і адназначнае непрыманне мастацкіх твораў, якія не могуць быць успрыняты і засвоены шырокай публікай. Надзвычай скептычна адзываўся аб «вучоным» мастацтве Русо. Моцна крытыкаваў многія першакласныя творы за іх недаступ­насць шырокім масам Л. Талстой у трактаце «Што такое мастац­тва?». І, як вядома, закрэсліўшы практычна ўсю сваю папярэднюю творчасць, спрабаваў пісаць просценькія апавяданні для сялян і іх дзяцей.

«Абедзьве канцэпцыі (элітарная і антыэлітарная) аднабако­выя ў тым, што яны абсалютызуюць дыспрапорцыю паміж мас­тацтвам ва ўсім яго аб’ёме і тым, што можа быць зразумета шы­рокай публікай: мысляць дадзеную дыспрапорцыю універсальнай і непераадольнай»[83].

Сапраўднае, высокае мастацтва знаходзіцца па-за дадзенай антытэзай, не падначальваецца ёй, пераадольвае яе і адмаўляе. Так, яно далёка не заўсёды і не адразу становіцца здабыткам шырокай публікі, аднак так ці інакш імкнецца (няхай нават у працяглай перспектыве) да кантактаў з ёю. Пагэтаму «адназначна рэзкія і цвёрда-ацэначныя супрацьпастаўленні мас­тацтва элітарна-высокага нізка-масаваму ці, наадварот, элітарна-абмежаванага сапраўднаму і народнаму не маюць пад сабой глебы. Межы паміж элітарнай «замкнёнасцю» мастацтва і яго агульнадаступнасцю (папулярнасцю, масавасцю) з’яўляюцца ру­хомымі і хісткімі: тое, што недаступна шырокай публіцы сёння, нярэдка аказваецца зразумелым ёй і высока ацэненым заўтра»[84].

Па гэтай прычыне даволі важнай задачай усіх тых, хто мае дачыненне да трактоўкі, тлумачэння і прапаганды мастацтва, з’яўляецца рэгулярнае напамінанне яго рэцыпіентам, што працэс успрымання і засваення мастацкіх каштоўнасцей пры ўсёй яго цяжкасці і складанасці ў перспектыве працуе ўсё-такі на асобу, на ўзбагачэнне яе духоўнага свету.

Сапраўднае ж прызванне і задача пісьменнікаў не ў «пры­стасаванні» ўласных твораў да папулярных і часам сапсаваных густаў і запатрабаванняў чытачоў, а ў тым, каб шукаць і зна­ходзіць шляхі да пашырэння іх мастацкага кругагляду з мэтай перспектыўнага далучэння да ўсё большай колькасці шэдэўраў як свайго, нацыянальнага, так і сусветнага прыгожага пісьменства.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 578. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия