Студопедия — Беларуская фразеалогія
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларуская фразеалогія






 

Каб ярка свяцілася перлінка-слова,

Каб людзям зіхцела – на ўсе бакі,

Яго шліфавалі як след, адмыслова

Найлепшыя ў свеце тачылы-вякі.

Кастусь Цвірка

 

Беларуская мова багатая на фразеалагізмы – маляўнічыя, вобразныя выказванні думак і пачуццяў. Яны, як зазначыў В. Бялінскі, складаюць “народны твар мовы, яе арыгінальнае, самабытнае, самароднае багацце”. Нават не ў кантэксце фразеалагізмы гавораць самі за сябе, ствараючы дакладны, трапны вобраз: гады ў рады, кату па пяту, ні слыху ні дыху, лахі пад пахі, то бокам то скокам.

Беларусы, як і іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнга і выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы.

Фразеалагізмы – сінтаксічна непадзельныя адзінкі, якія складаюцца не менш як з двух слоў-кампанентаў. Яны не з’яўляюцца часцінамі мовы, але па значэнні і сінтаксічнай функцыі адпавядаюць пэўным часцінам мовы: назоўнікам (грушы на вярбе – хлусня, небыліцы; кракадзілавы слёзы – прытворнае шкадаванне), прыметнікам (лісам падшыты – вельмі хітры; кроў з малаком – здаровы, моцны), дзеясловам (задраць нос – зазнацца; крывіць душой – паступаць няшчыра, падманваць) і г. д. Вывучае гэтыя ўстойлівыя спалучэнні слоў раздзел мовазнаўства – фразеалогія. Яна робіць нашу мову сакавітай, дапамагае пазбегнуць паўтораў (параўнайце сабаку з’еў – набыў вопыт, майстэрства ў нейкай справе; даць лататы – уцячы; з мухамі ў носе – пра ўпартага, капрызнага чалавека).

Вельмі цікавымі і змястоўнымі з’яўляюцца фразеалагізмы з кампанентамі частак цела чалавека.

Сунуць свой нос – так гавораць пра цікаўнага, вешаць нос – пра сумнага чалавека, вадзіць за нос – гэта падманваць, а нос да носа – так кажуць пра людзей, якія блізка стаяць адзін да аднаго.

Славяне верылі, што барада ахоўвае чалавека. І схапіць за бараду лічылася страшнай знявагай. Ёсць прыказка: барада даражэйшая за галаву. Ды і сёння асабліва шануецца барада ў мусульман. У іх самая сур'ёзная клятва – клянуся барадой Прарока!

Яшчэ кажуць: з вуснаў у вусны (што значыць перадаваць навіны ад аднаго да другога), з першых вуснаў (гэта атрымаць інфармацыю непасрэдна ад сведкі падзей), зрывацца з вуснаў (калі нехта міжволі нечакана вымавіў штосьці).

Асабліва неабходна сказаць пра язык. Слова “язык” стала кампанентам цэлага шэрагу фразеалагізмаў з рознымі значэннямі. Часта, калі не хапае рашучасці нешта сказаць, мы адзначаем – язык не паварочваецца. Прыкусіцьязык – значыць, абарваць размову. Развязаць язык – гэта гаварыць свабодна.

Ногі ў язычнікаў-славян лічыліся прыналежнасцю дэманаў. Сам чортнагу зломіць – так казалі пра захламленае месца; як левая нага хоча – гэта невядома як. Ёсць выразы, у якіх нага прама не называецца, а выкарыстоўваюцца іншыя словы, якія з ёю звязаны. Гэта след, шлях, дарога. Фразеалагізм перайсці камусьці дарогу значыць “нашкодзіць, перакрыць шлях да дасягнення мэты”. Аб гэтым жа сведчыць і прымаўка: на чужым няшчасці шчасце не пабудуеш. Яе любіць ужываць мая маці, калі чуе, што нехта кінуў сваю ранейшую сям’ю з дзеткамі, памяняўшы яе на іншую або пайшоў па галовах бліжніх дзеля свайго дабрабыту. А фразеалагізм замесцісляды – гэта ўтаіць нешта – нарадзіў такое павер'е: падобна да завірухі, якая, замятаючы сляды падарожнага, прымушае яго блукаць на адным месцы ці не дае магчымасці вярнуцца на ранейшае месца. Усім вядома мудрасць, што нельга падмятаць або мыць падлогу, калі нехта з блізкіх на пэўны час пакідае родную хату. Мяне вельмі ўразіла трагічная гісторыя бацькі настаўніцы Таццяны Васільеўны. Яна расказвала, што пасля ад’езду бацькі ў бальніцу маці падмяла падлогу і смецце выкінула. Бацька сам больш не вярнуўся ў родную хату, яго прывезлі… І сёння яе матуля трое сутак не мяце і не чысціць у хаце пасля ад’езду дзетак і ўсім родным наказвае не гнявіць Бога.

Цікавыя фразеалагізмы з кампанентам “рука”. Увогуле рука – гэта сімвал улады, права, сілы. Вось прычына ўзнікнення спалучэння праваярука са значэннем першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік. Рука – сімвал багацця, гэта сродак здабычы матэрыяльных даброт, прычым часта незаконным шляхам. Адсюль фразеалагізмы грэць рукі, прыбіраць да рук, даць на лапу. Большасць фразеалагізмаў з кампанентам “рука” маюць негатыўнае адценне значэння. Так, быць пад рукой – значыць, знаходзіцца побач, мець магчымасць у любую хвіліну прыйсці на дапамогу іншаму, камусьці падпарадкоўвацца. Хадзіць па руках – неафіцыйнае распаўсюджанне чагосьці або кагосьці (жанчына ходзіць па руках). Рука непаднімаецца – не хапае рашучасці. З пустымі рукамі – нічога з сабой не ўзяўшы. Рукі чэшуцца – пра жаданне пабіцца. Пад гарачую руку – не кантралюючы сябе.

А здатным толькі на дакоры

І гучна словамі грымець,

Каб не прыносіць людзям гора,

Было б найлепей анямець.

Як адзначае С. Грахоўскі ў вершы “Словы”.

З дапамогай жэстаў славяне перадавалі невербальна важную інфармацыю: напрыклад, бласлаўлялі, каяліся. Гэта замацавалася ў шэрагу фразеалагізмаў: паклаўшы руку на сэрца –значыць, шчыра, ударыць паруках (значыць, згадзіцца). Ужо простае яднанне рук – эмблема сувязі, згоды. Адсюль – рукапацісканне, жэст вітання, сяброўства.

Вядома, што асноўнай крыніцай папаўнення фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы з’яўляецца гутарковая мова. Адны фраземы трывала ўвайшлі ў літаратурную мову (рукой дастаць — зусім блізка, гады ўрады –рэдка), другія ўжываюцца ў мастацкіх творах, але не замацаваліся ў літаратурнай мове (у свіныя галасы —позна, смаргонская палітыка – няўмелае абыходжанне).

Фразеалагізмы не толькі называюць тыя ці іншыя з’явы рэчаіснасці, але і перадаюць пэўныя адносіны таго, хто гаворыць: іронію. пагарду, пяшчотнасць, фамільярнасц. Гэта дае магчымасць дакладна, вобразна і эмацыянальна выказаць думку.

“Сказаў, як адрэзаў” – вось сакрэт, пры дапамозе якога палоняць нас залацінкі-фразеалагізмы. Таму і запамінаюцца яны вельмі добра, асабліва калі чуеш у быце ад іншых. Мая бабуля, калі пачуе нешта нечаканае ці непрыемнае, любіць ужываць фразеалагізм на табе, адразу становіцца зразумелым, што яна моцна здзівілася ці расчаравалася. А яшчэ ў маленстве, калі мы з сястрой выкідвалі які-небудзь форталь, то дзядуля, пагражаючы пальцам, пяшчотна-строга казаў: “Ой, зараз паспытаеце ў мяне бярозавайкашы ”. І мы, гарэзы, разумеючы, што наўрад ці бярозавая каша будзе смачнай, больш не шкоднічалі. Вось так у дзяцінстве я і пазнаёмілася з фразеалагізмамі, а таксама атрымала першыя жыццёвыя ўрокі мудрасці.

Прыгадваецца ўсім вядомае пытанне, заснаванае на фразеалагізме: «Ты што сёння не з той нагі ўстаў?» Сэнс яго глыбока сімвалічны. Ён зыходзіць з таго, што ў старажытнаславянскай традыцыі існавала залатое правіла паводзін у дачыненні да магіі пачатку: як пачнеш, так яно і будзе. У сувязі з гэтым звычай прадпісваў: устаючы раніцай з ложка, неабходна спачатку ступаць на правую нагу, а потым – на левую. Нашы прашчуры верылі, што дакладнае выкананне гэтага правіла гарантавала паспяховае развіццё падзей на працягу ўсяго дня. Здаецца звычайны фразеалагізм. Але які глыбокі сэнс! Якая цікавая этымалогія! Таму ці не лепш прытрымлівацца запаветаў продкаў ды згодна з фразеалагізмам старацца ўставаць з правай нагі, каб не сапсаваць сабе настрой на дзень.

Такім чынам, фразеалагізмы, як узор на кашулі-вышыванцы ці каштоўныя каменьчыкі, адшліфаваныя за стагоддзі нашымі продкамі, ажыўляюць, расквечваюць, узбагачаюць выказванне; дасціпна, трапна, часта іншасказальна перадаюць ісціну, сцвярджаюць і даюць ацэнку з’явы, падзеі. Думка, аздобленая фразеалагізмам, ярчэй зіхаціць, закранае розум і бярэ за сэрца, выпрацоўвае здагадлівасць, кемлівасць, досціп.

Жыве ў фразеалагізмах бляск народнай мудрасці, празарлівасць волі, падарунак-вопыт прашчура, які, нібы паходня, свеціць і ўказвае шлях падарожнікам свету.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 6414. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия