Студопедия — Агульначалавечае ў творчасці Якуба Коласа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Агульначалавечае ў творчасці Якуба Коласа






 

Жыццё пражыць – не поле перайсці”... Такое разуменне сутнасці чалавечага жыцця зафіксавана ў народнай свядомасці і матэрыялізавана ў многіх беларускіх прыказках і прымаўках, у творах сапраўдных мастакоў слова, да якіх, несумненна, адносіцца народны паэт Беларусі Якуб Колас. На прыкладзе ягоных дзвюх паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка” мне і хацелася б паразважаць пра агульначалавечае, а значыць, вечнае, пра тое, што мае каштоўнасць не толькі ў вачах беларусаў, але і ў вачах іншых народаў.

Першы з гэтых твораў – паэма-эпапея “Новая зямля” – энцыклапедыя сялянскага жыцця, Адысея беларускай літаратуры, як называюць яе крытыкі і літаратуразнаўцы, узорны твор, у якім нацыянальнае жыццё беларусаў на ўлонні прыроды (іх штодзённыя клопаты, традыцыі, культура і мова) выдатна ілюструе агульначалавечую значнасць нашага народа ў сусветнай грамадзе, сусветнай супольнасці. Мабыць, па гэтай прычыне Іван Навуменка і назваў паэму “Бібліяй”.

Агульначалавечым здабыткам у ёй, на мой погляд стала ўсё, пра што расказаў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч: вобразы Міхала, дзядзькі Антося і Ганны, цудоўны свет дзяцінства, паэтызацыя традыцый, звычаяў, вераванняў беларускага народа, у існаванне якога не верылі многія ў дарэвалюцыйнай Расіі і іншых краін. Што крывіць душой, не хочуць верыць некаторыя і ў нашы дні.

Вобраз Міхала, напрыклад, -- гэта своеасаблівая рэалізацыя агульначалавечай ідэі сацыяльнай свабоды і незалежнасці, працалюбства, адказнасці і прынцыповасці, любові да роднай зямлі, якая для героя крыніца дабрабыту, першая ўмова жыцця, самы дарагі скарб:

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля – аснова ўсёй айчыне...

Каб усе нашы сучаснікі прытрымліваліся такой жыццёвай філасофіі, як Міхал, дык, напэўна, сёння мы не гаварылі пра нядобрасумленных чыноўнікаў, пра Чарнобыльскую трагедыю, пра “духоўны Чарнобыль”, пра бяздумную міліярацыю, пра выміранне вёскі, пра пагрозу знікнення беларускай мовы. Усяго гэтага проста не магло б адбыцца, бо такія людзі, як Міхал, выдатна разумеюць дзве простыя ісціны: 1) мы, беларусы, патрэбны толькі сваёй зямлі, свайму краю, які шчодра аддзячыць кожнаму, хто не цураецца яго і 2) мы настолькі патрэбныя і цікавыя ў сусвеце, наколькі паважаем і цэнім сваё, роднае, крэўнае, з малалецця добра вядомае.

Вобраз дзядзькі Антося – гэта ўжо крышку іншая агульначалавечая каштоўнасць. Ён увасабляе не толькі працоўную сілу нашага народа, але і таленавітасць яго, я б сказала, тыя рысы характару чалавека, якія заўсёды цаніліся і цэняцца ў “людскім бурлівым моры”. Вось якімі словамі характарызуе дзядзьку Антося Якуб Колас.:

І дзядзька майстар быў на штукі,

І быў механік на ўсе рукі:

І дудку скруціць вам, і стрэлку,

І нарысуе нават елку, –

Такую выштукуе цацку;

А ў Свержань пойдзе – купіць пляцку...

Ды і не дзіва, што любілі,

Што на руках яго насілі.

Гэты вобраз – коласаўскае разуменне чалавечых узаемаадносін, у аснове якіх павінны ляжаць адкрытасць душы, шчырасць, павага і дабрыня да ўсяго жывога, багацце ўнутранага свету, якое выяўляецца і праз мову Антося – каларытную, яркую, багатую на прыказкі і прымаўкі. “ Забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі ”, -- гаворыць ён, напрыклад, пра няўдалае паляванне.

Другая паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” прысвечана паэтызацыі Мастацтва і Кахання – своеасаблівым сімвалам неўміручасці чалавецтва, якое кіруецца імі ў зямным жыцці не адну сотню гадоў. Толькі дзякуючы сапраўднаму Мастацтву – праўдзіваму і непадкупнаму, сапраўднаму Каханню – вернаму і моцнаму, сцвярджае паэт, людзі змогуць выжыць у гэтым свеце, здолеюць разарваць кола трагедыйных абставінаў, як гэта зрабіў Сымон, і выйсці на шырэйшыя прасторы. Аптымістычны фінал твора, дзе Сымон-музыка абуджае ад літаргічнага сну ігрой на скрыпцы Ганну якраз і сведчыць пра гэта. Агульначалавечая каштоўнасць гэтай паэмы заключаецца, мне здаецца, яшчэ і ў тым, што Колас завастрыў увагу і на праблемах мастака і яго творчасці. Напрыклад, выгнанне Сымона з роднай хаты і неразуменне яго таленту аўтар падаў як трагедыю ўсяго чалавецтва, якое так і не навучылася цаніць прыгожае, добрае, вечнае.

Колькі талентаў звялося, – піша якуб Колас, –

Колькі іх і дзе ляжыць

Невядомых, непрызнаных,

Неаплаканых нікім,

Толькі ў полі адспяваных

Ветру посвістам пустым!

Што ж вынікае з усяго сказанага мною? Які вывад напрошваецца? Думаецца адзін: каб зразумець агульначалавечыя праблемы, каб спасцігнуць сутнасць людскога светаўладкавання, не абавязкова адпраўляцца ў заморскія краіны, дастаткова ўважліва перачытаць сваю, нацыянальную класіку, бо яна нічым не горшая ад класікі замежнай, бо ў ёй таксама маецца многа павучальнага, надзённага і вечнага.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1682. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия